Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Пазбавілі ліцэнзіі Яўгена Пыльчанку, апошняга адваката Віктара Бабарыкі

Крыніца: @radiosvaboda
МУС прызнаў сетку тэлеграм-каналаў «NEXTA», «NEXTA-Live» і «Luxta» экстрэмісцкім фарміраваннем.
Пасля 30 сутак арышту на волю не выйшаў слесар заводу «Палімір» Дзмітрый Саюнаў

Дзмітрый
павінен быў выйсці на волю 28 кастрычніка, але раніцай таго ж дня на яго быў складзены новы пратакол па ч.3 арт.24.23 («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»), і ўжо ўвечары яму зноў прысудзілі 30 сутак арышту, піша @naftanStachka
Жлобінцам прысудзілі па два гады калоніі за мінулагоднія падзеі

У судзе Жлобінскага раёна 28 кастрычніка разгледжаная яшчэ адна крымінальная справа па абвінавачванні мясцовых жыхароў Яўгена Хар’янава і Уладзіслава Верасава ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня 2020 года Хар’янаў і Верасаў «прымалі ўдзел у актыўных групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, блакавалі вуліцы і тым самым перашкаджалі працы грамадскага пасажырскага транспарту і устаноў горада».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3nE8DBb
🎨 Мастак Уладзіслаў Бохан паўдзельнічаў у конкурсе ў падтрымку вясноўца Валяціна Стэфановіча

У конкурсе ілюстрацый «Кот на Валадарцы» у падтрымку палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Валяціна Стэфановіча прыняў удзел беларускі мастак Уладзіслаў Бохан. Мастак назваў сваю працу, якую напісаў алеем, «Воля там, дзе ты».

⁉️Прыняць удзел у конкурсе вельмі проста:
🔹намалюйце Ката,
🔹запосціце яго ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna, альбо дашліце малюнак нам на пошту freeviasna@gmail.com да 4 лістапада,
🔹потым мы абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз!

💌І дасылайце іх Валянціну:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу.
Судовае слуханне па справе Мікалая Дзядка прызначана на 3 лістапада ў 10:00

Пра гэта Б**сату паведаміў бацька Мікалая Аляксандр Дзядок.

«Прашу ўсіх неабыякавых людзей падтрымаць Мікалая. Адвакат новы і знаёміцца са справай, хаця часу мала, а справа дастаткова вялікая.Слуханне пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе».

Мікалая абвінавачваюць у закліку да захопу ўлады, незаконных дзеянні з гаручымі рэчывамі, арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

🔹Душылі падушкай, засоўвалі бутэльку ў рот. На судзе палітвязень Дзядок распавёў пра катаванні і збіццё
❗️У Маскве затрымалі беларуса: ён быў у вышуку за ўдзел у маршы ў Гомелі, на якім «падышоў да супрацоўніка АМАП бліжэй, чым трэба»

Сёння раніцай у маскоўскім метро паліцыя затрымала жыхара Гомеля Міхаіла Зубкова. Яго спынілі для праверкі пашпарта, і высветлілася, што беларус - у вышуку. Цяпер Міхаіл у аддзяленні паліцыі, паведамілі @navinyonline яго сваякі.

У верасні мінулага года Зубкоў удзельнічаў у маршы ў Гомелі, яго затрымаў АМАП. Мужчына правёў 15 сутак у ІЧУ. Больш да яго прэтэнзій з боку міліцыі не было, упэўніваюць сваякі. Міхась з'ехаў на працу ў Маскву.

«У жніўні да жонкі і маці Міхаіла прыйшла міліцыя — былі ператрусы, шукалі і яго самога. Потым жонку выклікалі ў СК. Следчая паказала ёй фотаздымкі з маршу і патлумачыла, што яе муж падышоў да супрацоўніка АМАП "бліжэй, чым трэба", і што ў Міхаіла на фота быў чырвоны твар. Гэта значыць "ён гатовы быў кінуцца на супрацоўніка АМАП"», — распавялі сваякі.

Папярэдне, на Зубкова распачалі крымінальную справу за гвалт над супрацоўнікам міліцыі.
Справа Юрыя Прахарэнкі: вырашаецца пытанне аб накіраванні яго на псіхіятрычнае лячэнне

Суд Савецкага раёна Гомеля 29 кастрычніка працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Па справе праходзяць 23 пацярпелыя.

Сёння на судовым пасяджэнні пракурор, у сувязі з вынікамі псіхіятрычнай камісіі, прапанаваў накіраваць Прахарэнка на лячэнне ў псіхіятрычную бальніцу на агульных падставах. Адвакат з гэтым пагадзілася.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3jIL09x
❗️«На працягу гадзіны прыйшло больш за тысячу абразаў». Мінчука асудзілі за знявагу міліцыянта, які на пікеце 29 траўня ў Гродне апынуўся на зямлі

27 кастрычніка да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 57-гадовага Андрэя Васілеўскага. Мужчыну прызналі вінаватым у абразе супрацоўніка міліцыі з Гродна Уладзіміра Казлоўскага — таго самага міліцыянта, які паваліўся на зямлю падчас тузаніны 29 траўня мінулага года на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Паводле версіі абвінавачвання, Васілеўскі пакінуў каментар у «Аднакласніках» пад допісам Вольгі Карач са словам «мразь».

Пацярпелы міліцыянт расказаў, што ў той дзень яму прыйшло «больш за тысячу абразаў, пагрозаў ужывання гвалту як у дачыненні да мяне, гэтак і ў дачыненні да маіх родных і блізкіх», а каментар абвінавачанага «дыскрэдытаваў яго ў вачах грамадскай думкі, нанёс удар па аўтарытэце, прынізіў прафесійныя якасці».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3pP5FfK
🚗Мінчука асудзілі да 15 сутак за БЧБ-стужку на люстэрку ў машыне

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска да 15 сутак па ч. 1 арт. 24.23 КаАП асудзілі 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Сарафанава.

Мужчыну затрымалі ўчора днём на вуліцы Адзінцова. Згодна з пратаколам, Сарафанаў, «у неўстаноўлены перыяд часу з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў правёў несанкцыянаванае пікетаванне шляхам размяшчэння на люстэрку задняга віду ў аўтамабілі Land Rover стужачкі бел-чырвона-белай расфарбоўкі».

Па матэрыялах справы, супрацоўнікі міліцыі выявілі стужачкі ў машыне яшчэ 19 кастрычніка, але затрымалі мужчыну толькі праз дзевяць дзён.

На судзе Вадзім Сарафанаў растлумачыў, што стужку павесіў у сваёй машыне яшчэ ў 2011 годзе, адразу пасля таго, як набыў аўтамабіль. Стужачку яму падарыла ягоная бабуля разам з абразамі. Па словах мужчыны, «БЧБ-стужка – гэта больш хрысціянскі знак, чым палітычны» і «думак палітычна яе выкарыстоўваць» у яго не было.

«Усе нашы святары носяць на расе такія ж адрозненні. І вісела яна ў мяне ў машыне разам з двума старымі абразамі, якія падарыла бабуля».

⚖️Але для суддзі Марыі Ярохінай гэтыя довады апынуліся непераканаўчымі: яна расцаніла стужкі ў машыне як несанкцыянаванае пікетаванне і арыштавала мінчука на 15 сутак.
Музыку Дзмітрыя Шыманскага асудзілі за ўдзел у жнівеньскім маршы

У судзе Заводскага раёна 29 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволенаму музыку Дзмітрыю Шыманскаму, якога вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях – ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

Паводле абвінавачвання, Дзмітрый Шыманскі 16 жніўня 2020 года разам з Пятром Марчанкам, Юліяй Юніцкай (Марчанка), Надзеяй Калач, Уладзімірам Калачом, Антонам Шніпам і іншымі неўстаноўленымі асобамі, прыбыў на вуліцу Леніна, дзе «рухаўся ў натоўпе, публічна выкрыкваў лозунгі, перакрываў праезную частку і адмаўляўся яе пакінуць, гучна пляскаў рукамі, неаднаразова адмовіўся выканаць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, наўмысна перашкаджаў нармальнаму руху транспарту і працы прадпрыемстваў». Такім чынам, Шыманскі здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Ён жа загадзя дамовіўся з Марчанкам, Юніцкай, сужэнцамі Калач і Шніпам аб сумесным здзяйсненні злачынства, прадугледжаным ч. 2 арт. 342 КК — «знаходзячыся сярод натоўпу, граў сумесна з іншымі музыкамі на інструментах, выконваў музычную кампазіцыю, падобную з песняй «Перамен» групы «Кіно» на словы Віктара Цоя».

Пракурорка заправіла для абвінавачанага пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Менавіта такі прысуд і вынес суддзя Каляда. Музыку вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3EtQbSM
Палітвязень Ігар Банцэр, якому прысудзілі 1 месяц і 25 дзён калоніі за парушэнне турэмных правілаў, ізноў на «хіміі»

Музыку Ігара Банцэра ў сакавіку 2021 года асудзілі на 1,5 года «хіміі», за акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў – танец у стрынгах перад міліцыянтам.

29 верасня суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў накіраваць палітвязня ў калонію за нібы шасцікротнае парушэнне рэжыму папраўчай установы. За гэта яму прысудзілі 1 месяц і 25 дзён.

Але сёння палітвязня даставілі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 9 у Віцебску.

Прычына вяртання на хімію — абскарджанне адвакаткай Банцэра рашэння суда аб замене пакарання на больш жорсткае. Парушэнні парадку, якія нібыта здзейсніў Банцэр, былі зафіксаваныя да ўвядзення новага заканадаўства. Паводле яго Ігара не павінны былі судзіць па артыкуле «замена пакарання на больш жорсткае». Але чамусьці судзілі. Адвакатка заўважыла гэтую нестыкоўку і падала скаргу. Пракурор быў вымушаны апратэставаць рашэнне суду.

Крыніца: Б**сат
❗️Валянцін Стэфановіч — пра рэферэндум: Гэта пачатак канца

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч выказаўся з-за кратаў пра рэферэндум, які мусіць адбыцца ў лютым, распавёў пра тое, як праводзіць час за кратамі і калі прагназуе сваё вызваленне.

"Шмат гляджу ТВ, таму ў курсе апошніх падзеяў. Я маю на ўвазе рэферэндум. Зразумеў, што будзе “мяккі транзіт” улады. Ну што тут скажаш: гэта ёсць вынік мінулагодніх падзеяў, калі грамадства вельмі зразумела выказала свой недавер. Вядома, што гэта не тое, што хочуць людзі і гэта далёка ад паўнававартаснага адпраўлення дэмакратыі ў краіне, але гэта змушаныя крокі і гэта пачатак канца.

Паглядзім, як будуць разгортвацца далейшыя падзеі, але зразумела, што ён загнаў сябе ў кут, і магчымасцяў для манеўру зараз у яго няма.
Верагодна, што пасля рэферэндума сітуацыя будзе больш спрыяльная для мяне і для ўсіх нашых вязняў".

Падрабязнасці
👉👉 bit.ly/2Zzt9uX
Telegram-канал «Еўрарадыё» прызнаны экстрэмісцкім
Вылічылі праз год па вопратцы: судзяць яшчэ аднаго ўдзельніка падзей 9 жніўня 2020 года

У судзе Заводскага раёна Минска разглядаецца крымінальная справа палітвязня Яўгенія Крачкоўскага, абвінавачанага ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ). Падзеі тычацца 9 жніўня 2020 года.

Яго вылічылі па біллінгу тэлефона, а калі прыйшлі з ператрусам дахаты — знайшлі вопратку, у якой ён быў апрануты 9 жніўня 2020 года і якая была бачна на фотаздымках, дзе ён і яшчэ некалькі чалавек падчас мітынгу на Стэле знаходзіцца на пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.

Яўген Крачкоўскі — аўтар праекту «АДВЕКУ». Мужчына займаўся пошукам продкаў у Беларусі, генеалагічнымі даследаваннямі, складаннем радаводу, пошукам у архівах.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2XWscMa
‼️Палітзняволены Антон Бяленскі адбыў пакаранне. Цяпер ён на волі

30-гадовы Антон Бяленскі — індывідуальны прадпрымальнік, валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, валанцёр ініцыятывы «Сумленныя людзі». Яго затрымалі 10 жніўня 2020 года ў гасцініцы «Беларусь» на 17-м паверсе — сілавікі ўварваліся ў нумар. За ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў Антону выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, але перад судом справу перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 КК.

5 сакавіка яго асудзілі да 1,5 гады «хіміі», якія ён адбыў у выпраўленчай ўстанове адкрытага тыпу №24 у Гродне. Да суда яго ўтрымлівалі пад вартай амаль сем месяцаў.
🔻Не выходзіць на сувязь прадстаўніца тэлеканала «Б**сат» Ірына Слаўнікава.

Сёння ноччу яна прыляцела ў Мінск з Егіпта, але сваякі яе так і не дачакаліся. З Ірынай быў яе муж Аляксандр Лойка, ён таксама не выходзіць на сувязь. Верагодна, яны затрыманыя.

🔻Палітзняволенага салігарчаніна Руслана Акостку змясцілі ў ПКТ у «Віцьбе»

Руслана Акостку
, які адбывае пакаранне ў тры гады пазабўлення волі ў «Віцьбе», змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Прычына пакарання невядомая. Руслан стаў вядомым пасля таго, як 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам ён адзначыў акцыю ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CvMEmj

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
На супрацоўніка «Белтэлекама» з Магілёва Дзмітрыя Каханоўскага завялі крымінальную справу — сілавікі лічаць, што ён зліваў іх дадзеныя ў тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі.

Дзмітрый Каханоўскі
працаваў у Магілёўскім філіяле «Белтэлекама» інжынерам-сістэматэхнікам, і, як сцвярджаюць супрацоўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС РБ, меў доступ да баз дадзеных аператара. У прыватнасці, нібыта «здабываў з базы асабістыя дадзеныя сілавікоў, дзяржслужачых, суддзяў». Следства сцвярджае, што ўсяго было 46 падобных эпізодаў.

Затрымалі мужчыну на працоўным месцы 28 кастрычніка, паведамляе @MAYDAYhr

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CvMEmj

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🌳Мінчанку арыштавалі на 13 сутак за БЧБ-стужачкі на дрэвах

Учора ў судзе Заводскага раёна да 13 сутак арышту па ч. 1 арт. 24.23 КаАП асудзілі 51-гадовую Таццяну Аляшкевіч. Яе абвінавацілі ў пікетаванні «шляхам размяшчэння бел-чырвона-белых стужках на дрэвах» па вуліцы Герасіменкі 21А ў Мінску.

Віну жанчына не прызнала. На судзе яна распавяла, што 27 кастрычніка выйшла на шпацыр, сустрэла сваю сяброўку. Падчас шпацыру яны знайшлі заплечнік, у якім былі БЧБ-стужачкі. З цікаўнасці Таццяна закінула стужачку на дрэва і з сяброўкай пайшлі далей, вырашаючы, куды падзець заплечнік. Па словах жанчыны, у гэты час іх спыніў хлопец, які прадставіўся супрацоўнікам і выклікаў міліцыю. Таццяну з сяброўкай затрымалі і даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

На судзе супрацоўнік міліцыі, які выступаў як сведка, блытаўся ў паказаннях: спачатку казаў, што стужачкі закідвалі па вуліцы Байкальскай, пасля абеду сказаў, што ўсё ж такі — па вуліцы Герасіменкі.

⚖️Нягледзячы на супярэчлівыя паказанні сведкі, суддзя Алена Някрасава асудзіла Таццяну Аляшкевіч да 13 сутак арышту.
У Докшыцах 29 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус у Алены Падбярэзскай.

Супраць жанчыны распачалі крымінальную справу нібыта за лайк у «Аднакласніках» па «справе Зэльцара». Пасля допыту яе адпусцілі. Статус жанчыны пакуль невядомы.

Раней Падбярэзскую затрымлівалі на пікете памяці Бандарэнкі — пасля гэтага яна атрымала адміністрацыйны арышт.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CvMEmj

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Forwarded from Вясна | Брэст
❗️Беспредел в брестском ИВС продолжается

Как сообщили брестской Весне недавно отбывавшие арест в изоляторе, для "политических" все также создаются нечеловеческие условия: соседство с клопами; сон без матрасов; 2 м туалетной бумаги на сутки на троих; каждые 1,5 - 2 часа "шмон" и полный досмотр; ночью будят каждые 2 часа, при этом надо подойти к "кормушке" и назвать свои ФИО; передвижение вне камеры и во время "шмона" в наручниках в положении "ласточка". Отметим, что среди сотрудников ИВС, исполняющих данные указания, есть и особые энтузиасты.

Подобное обращение с людьми нарушает ст 25, ч. 3 Конституции РБ, где говорится о том, что «никто не должен подвергаться пыткам, жестокому, бесчеловечному либо унижающему его достоинство обращению или наказанию».