Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.2K subscribers
20.1K photos
451 videos
66 files
18K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
‼️Палітвязні Ілля Дзярагін і Дзмітрый Краўцоў адбылі пакаранне і выйшлі на волю

🔺У 27-гадовага Іллі Дзярагіна 23 кастрычніка скончыўся трохмесячны арышт, які ён адбываў у бабруйскім СІЗА-5. Дзярагіна абвінавацілі ў тым, што ў стане алкагольнага ап’янення 16 красавіка 2021 года ў тралейбусе неаднаразова выказаў рэзкую і негатыўную ацэнку асобы Аляксандра Лукашэнкі, якая нанесла шкоду ягонаму гонару і годнасці і была накіраваная на падрыў ягонага аўтарытэту (арт. 368 КК). 23 ліпеня Іллю асудзілі да трох месяцаў арышту і ўзялі пад варту ў зале суда.

🔺23-гадовы жыхар Дрыбіна Дзмітрый Краўцоў на волю выйшаў 24 кастрычніка. Хлопца асудзілі на тры месяца арышту за абразу дзяржаўнага сімвала (арт. 370 КК). Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала тое, што ён разам з іншай фігуранткай справы на сваім Youtube-канале “з мэтай надання свайму каналу папулярнасці і дэманстрацыі свайго блюзнерскага стаўлення” перайначылі графічную выяву дзяржаўнага герба. Атрыманы графічны малюнак абвінавачаныя выкарыстоўвалі пасля ў якасці лагатыпа Tеlеgгаm - і Youtube-каналаў, а таксама ў відэароліках, якія яны загрузілі на свой канал. Сваё пакаранне Краўцоў адбываў у ваўкавыскай калоніі №11.
🔈 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч — больш за 100 дзён за кратамі. Нягледзячы на гэта, «вясноўцы» застаюцца непахіснымі ў сваіх поглядах і каштоўнасцях нават за кратамі;

🔹Уладзімір Лабковіч адзначыў сваё 43-годдзе за кратамі — прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый павіншавалі яго са святам, а калегі распавялі пра місіі па назіранні, у якіх удзельнічаў Уладзімір.

🔹Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова ўжо больш за 400 дзён за кратамі — за больш чым год у зняволенні праваабронца схуднела на 20 кілаграмаў, перахварэла на кавід, страціла бацьку і бабулю;

🔹Вынясенне прысуду па справе Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка адкладзена. Калі суддзя Салоўскі агучыць прысуд праваабаронцам — пакуль невядома;

🔹Працягваем збіраць адкрытыя лісты ў падтрымку зняволеных «вясноўцаў» — дасылайце вашыя лісты салідарнасці на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info.
🎉Палітвязень Дзмітрый Гопта 28 кастрычніка адзначыць дзень народзінаў. Павіншуйце яго са святам!

Дзмітрый Гопта — жыхар Гомеля, мае псіхічнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзін, якое патрабуе догляду і лячэння, з-за гэтага мае разумовую адсталасць. Аднак гэта не перашкодзіла суду асудзіць яго на 2 гады калоніі за падзеі 9 і 10 жніўня ў Жлобіне.

📌28 кастрычніка палітвязень адзначыць сваё 22-годдзе. Як пісаць лісты, каб ён змог іх прачытаць:

🔹Пішыце на рускай мове, вялікімі і друкаванымі літарамі;
🔹Пазбягайце складаных сказаў;
🔹Для таго, каб Дзмітрыю было прасцей успрымаць ваш ліст, паспрабуйце падмацаваць кожны сказ малюнкам;
🔹Дзмітрый з задавальненнем падтрымае тэмы жывёл, спорта і машын.

💌Дашліце Дзмітрыю паштоўкі і лісты з віншаваннямі: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба,
Гопце Дзмітрыю Валер'евічу
❗️У Гомелі сёння было затрымана як мінімум 12 чалавек

Гэта Алег Бондараў, Артур Караткевіч, Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно, Аляксей Валатоўскі, Андрэй Слесарэнка, Яўген Пархоменка, Валянцін Беленка і Міхаіл Галай. На праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся «пакаяльныя відэа» з некаторымі з затрыманых.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3EefRm5

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️ У Беларусі +6 новых палітвязняў.

Гэта Андрэй Сцепанькоў, Аляксандр Галкоўскі, Багдан Шымановіч, Юры Нагорны, Андрэй Чарнеўскі і Алег Гармазінскі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3nq3ixk

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Гомелі сёння было затрымана як мінімум 12 чалавек Гэта Алег Бондараў, Артур Караткевіч, Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно, Аляксей Валатоўскі, Андрэй Слесарэнка, Яўген Пархоменка, Валянцін Беленка і Міхаіл…
Колькасць затрыманых у Гомелі вырасла да 15 чалавек

Стала вядома, што затрыманыя яшчэ трое ўдзельнікаў «экстрэмісцкіх» ТГ-каналаў: Максім Філіпаў, Міхаіл Аўчарэнка і Аляксандр Крывашэеў. Іх таксама прымусілі «пакаяцца» на відэа.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3EefRm5

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
‼️45 сутак запар: былога інжынера «Атланта», якога звольнілі адразу пасля затрымання, ужо тройчы асудзілі за «непадпарадкаванне міліцыянтам»

44-гадовы інжынер-канструктар Дзяніс Гараймовіч да свайго затрымання працаваў на заводзе «Атлант». 23 верасня, па словах Дзяніса, «падчас працы служба бяспекі завода наўпрост перадала яго супрацоўнікам КДБ». Дома ў мужчыны праводзілі ператрус каля двух гадзін. Звольнілі яго ў той жа дзень.

Першы суд на Дзянісам прайшоў 24 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна. Яго абвінавацілі ў «непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі на тэрыторыі Цэнтральнага РУУСа», за што склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП. Згодна з паказаннямі сведкі, затрымалі мужчыну «па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых мерапрыемствах», але Дзяніс нібыта адмовіўся выйсці з машыны, упіраўся, чапляўся за адзенне. Гараймовіч не прызнаў віну і сцвярджаў, што ў РУУС заходзіў з супрацоўнікам КГБ, які праводзіў допыт. Суддзя Дзмітрый Карсюк адхіліў хадайніцтва Дзяніса аб выкліку сведак і праглядзе відэа з камер назірання ў РУУСе. Вынікам тады стаў 15-сутачны арышт, пасля якога мужчына на волю так і не выйшаў — на яго зноў склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП. Суддзя Карсюк зноў прызнаў Гараймовіча вінаватым і арыштаваў на чарговыя 15 сутак.

25 кастрычніка ў Цэнтральным судзе прайшоў трэці суд над інжынерам. На гэты раз справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Па словах міліцыянта на судзе, Дзмітрыя з ЦІПа на Акрэсціна павезлі зноў у РУУС, бо яго «падазравалі ў захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў». На тэрыторыі ўпраўлення ён ужо трэці раз аказаў непадпарадкаванне міліцыянтам, адмовіўшыся прасці ў будынак. Сам Дзяніс кажа, што калі яго вывелі з камеры на Акрэсціна, яго сустрэлі невядомыя мужчына і жанчына, каб адвезці ў РУУС. Яму надзелі кайданкі і пасадзілі ў прыватны аўтамабіль. Па прыбыцці ў РУУС яму нават дазволілі папаліць і знялі кайданкі. Таму Дзяніс адмаўляе сваю віну, бо ён добраахвотна прайшоў за міліцыянтамі. У выніку, судзя Шабуня зноў пакарала Гараймовіча 15-сутачным арыштам.

⚖️Агулам Дзяніс правядзе за кратамі 45 сутак.
❗️Палітвязня Дзяніса Івашына не выпусцілі з карцару. Яму дадалі яшчэ 7 сутак

Жонка палітзняволенага журналіста Вольга паведамляе, што ў нядзелю пасля 6-сутачнага пакарання Дзяніса Івашына не выпусцілі з карцару. Замест гэтага палітвязня будуць там утрымліваць яшчэ 7 сутак. Вольга піша, што Дзянісу ў карцары не аддаюць выданні, на якія ён падпісаны, а таксама не перадаюць лісты.

💌Падтрымайце Дзяніса: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1
🔻Учора ў Гомелі затрымалі больш за 20 чалавек

У іх праводзілі ператрусы, з многімі здымалі «пакаяльныя відэа». Вядома, што на некаторых склалі адміністрацыйныя пратаколы па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

🔻На маці траіх дзяцей, асуджаную фігурантку «справы карагодаў», Юлію Лаптановіч завялі дзве новыя крымінальная справы.

Гэта ч. 2 арт. 361 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).

🔻Грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча з мястэчка Варняны, што на Астравеччыне, зноў выклікаюць у Следчы камітэт.

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/2ZyPGaZ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
⚡️Арыштаваных гамельчукоў пачалі судзіць яшчэ ўчора. Суд на студэнткай ГДУ працягваўся 3 хвіліны

У Гомелі 25 кастрычніка прайшла хваля затрыманняў, пад якую трапілі амаль 30 чалавек. Вядома, што на затрыманых склалі пратаколы па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) нібыта за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы.

Праваабаронцам стала вядома, што судзіць затрыманых пачалі яшчэ ўчора. Праз чатыры гадзіны пасля затрымання ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля прайшоў суд над 22-гадовай студэнткай ГДУ Янінай Змітровіч. Дзяўчына — дачка светлагорскіх актывістаў Вячаслава і Зоі Змітровічаў. Каля 11:30 25 кастрычніка Яніну затрымалі каля школы, дзе яна працуе. Яніну ў машыне каля ўвахода чакалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПу. Яны падыйшлі да яе і прапанавалі праехаць з імі, как даць паказанні ў якасці сведкі. Але дзяўчына папрасіла даслаць ёй позву. Пасля гэтага дзяўчыну схапілі і заштурхалі ў машыну, адабралі тэлефон і запатрабавалі пароль. Пад пагрозамі гвалту Яніна была вымушана яго даць. У выніку, Змітровіч адвезлі ў апорны пункт Навабеліцкага раёна.

⚖️У 14:07 бацькам прыйшло паведамленне з невядомага нумару: «Мяне затрымалі, суд праз гадзіну ў судзе навабеліцкага раёна». Толькі ў судзе бацькам ўдалося пабачыць дачку. Там яны даведаліся, што затрымалі яе за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. На судовае паседжанне бацькоў не пусцілі. Суддзя Аляксандр Зінчук, па словах бацькоў, разглядзеў справу Яніны за тры хвіліны. Зінчук прызнаў студэнтку вінаватай і арыштаваў яе на 15 сутак. Пасля суда Яніну адвялі ў апорны пункт, а праз дзве гадзіны адвезлі ў АУС навабеліцкага раёна. Свой арышт дзяўчына будзе адбываць ў гомельскім ІЧУ.
🇺🇳Экспертка ААН: «Жанчыны ў Беларусі плацяць высокую цану за адстойванне правоў чалавека»

Беларусь адмаўляе жанчынам у шматлікіх правах і свабодах, гарантаваных міжнародным правам правоў чалавека, а жанчыны-актывісткі зазнаюць гвалтоўныя знікненні, катаванні, жорсткае абыходжанне і нават выгнанне, паведаміла на Генеральнай Асамблеі ААН экспертка па правах чалавека Анаіс Марэн.

«Некаторыя жанчыны сталі ахвярамі гвалтоўных знікненняў, катаванняў, жорсткага абыходжання і іншых формаў фізічнага і псіхалагічнага ціску, уключаючы пагрозу забірання іх дзяцей дзяржаўнымі органамі сацыяльнай абароны. Іншыя былі вымушаны пакінуць краіну з-за страху рэпрэсій і адплаты»

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3jC9xgv
У Полацку да абмежавання волі асудзілі ўраджэнку Узбекістану

Вынесены прысуд па крымінальнай справе ўраджэнкі Узбекістану Зухры Берасневай, якую абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: знявага прадстаўніка ўлады (арт.369), гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364) і паклёп (арт.188).

Паводле абвінавачвання, 52-гадовая жанчына ў Telegram абразіла начальніка і супрацоўнікаў Полацкага РАУС Аляксандра Гаруса, Віталя Шашукова і Дзяніса Карасёва.

Суддзя Андрэй Дзергачоў прысудзіў жанчыне тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3pE3bRm
❗️ У Беларусі +12 новых палітвязняў.

Гэта Яўген Юшкевіч, Сяргей Прус, Дзмітрый Бондараў, Дзмітрый Сончык, Андрэй Разуваеў, Ірына Мельхер, Антон Мельхер, Галіна Дзербыш, Сяргей Рэзановіч, Любоў Рэзановіч, Павел Рэзановіч і Яўген Буйніцкі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3nrPdQ4

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
​​Мужчыне прысудзілі 2,5 года «хіміі» за каментар у «Аднакласніках»

У судзе Ашмянскага раёна 25 кастрычніка разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да Ігара Раманюка, якога вінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі.

Паводле абвінавачвання, у перыяд часу з 22 чэрвеня па 23 чэрвеня 2020 года (дакладны час у ходзе следства не ўстаноўлены) Ігар Раманюк, выкарыстоўваючы ў якасці сродку здзяйснення злачынства асабісты ноўтбук, пакінуў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» каментар пад фотаздымкам начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова наступнага зместу: «Не долго, тварь, осталось. Пора начать бояться своего народа».

Сваімі дзеяннямі абвінавачаны прынізіў гонар і годнасць супрацоўніка органаў унутранных спраў, чым здзейсніў злачынства паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Пацярпелы на пасяджэнне не з’явіўся, аднак заявіў пазоўныя патрабаванні аб кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.

Ігар Раманюк падцвердзіў, што сапраўды пакінуў каментар у сацсетцы. Абвінавачаны патлумачыў суду, што з Кулешовым не знаёмы, з моманту, як пакінуў каментар, прайшло больш за паўгады, дакладных абставінаў не памятае, нічым іншым як глупствам са свайго боку ўчынак патлумачыць не змог.

Падчас спрэчак бакоў пракурор Сяргей Кавальчук прасіў суд прызнаць Раманюка вінаватым і пакараць яго абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў.

У выніку суддзя Віталь Казакевіч пагадзіўся з пазіцыяй дзяржабвінавачвання і пакараў Раманюка 2,5 гадамі «хіміі», пастанавіў спагнаць з яго на карысць пацярпелага 700 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, а ноўтбук абвінавачанага канфіскаваць у даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства.
«Тэрмінова, кіроўцы на Машэрава! Блакуйце рух, не дайце сілавікам сабрацца». Суд над Дзянісам Бацянам

Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Дзяніса Бацяна, па абвінавачванні яго ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Па матэрыялах следства, Дзяніс 8 верасня 2020 года апублікаваў у тэлеграм-чаце «Мінск97%» паведамленне: «Тэрмінова, кіроўцы на Машэрава! Блакуйце рух, не дайце сілавікам сабрацца, дапамажыце пратэстоўцам!».

Пракурор запрасіў для хлопца тры гады «хатняй хіміі».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3jDBa8C
«На серабрыстай "джылі" супрацоўнікі вывезлі ў Расію». Палітвязень расказаў пра сваю дэпартацыю

24-гадовы Данііл Чамаданаў атрымаў год калоніі па брэсцкай справе карагодаў. Пасля выхаду на волю яго дэпартавалі з Беларусі: перавезлі праз мяжу і выкінулі ў Бранскай вобласці, бо ў юнака расійскі пашпарт. Цяпер яму два гады забаронена вяртацца ў Беларусь.

Чаму вучыць калонія і як ён будзе жыць далей Данііл расказаў «Нашай Ніве»

🔹«Трыгерам для выхаду на вуліцу для мяне стала агульная несправядлівасць, якая адбывалася перад выбарамі і пасля іх. Хацеў праявіць пазіцыю, што я не згодны з гэтым. Юрыдычна я расіянін, але 20 гадоў пражыў у Беларусі і лічыў сябе беларусам»

🔹«Мне персанальна не прапаноўвалі запісваць нейкія відэа, але адміністрацыя выпраўленчых устаноў перыядычна цікавілася, ці не хачу я неяк пакаяцца. Я адказваў: не, дзякуй, не зацікаўлены»

🔹«Сам я не лічу сябе вінаватым. Злачынцам сябе таксама не лічу. І віна ў тым, што я быў асуджаны, у тым, што адбылося, — на ўладзе, якая сёння існуе ў Беларусі»
19 чалавек у камеры без акна — сваякі Ягора Марціновіча распавялі пра ўмовы ў СІЗА

Пагоршыліся ўмовы ўтрымання палітзняволенага галоўнага рэдактара @nashaniva, які ўжо чацвёрты месяц знаходзіцца ў СІЗА. Па словах сваякоў, цяпер у камеры Ягора — 19 чалавек, камера — у падвальным памяшканні, акна няма, ёсць толькі невялікі праём пад столлю, — вось і ўся вентыляцыя. Сітуацыю ўскладняе сезон рэспіраторных захворванняў.

Ягор просіць родных перадаць парады па методыках, як дыхаць, калі не хапае паветра. І папярэджвае, што ў такіх умовах не мае сілаў падрабязна адказваць на лісты.

Адміністрацыі СІЗА вядома аб праблеме з вентыляцыяй у камеры, але яна не вырашаецца.

💌Падтрымаць Ягора:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ягору Аляксандравічу Марціновічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
🔻Затрыманні ў Гомелі працягваюцца

Сёння супрацоўнікамі ГУБАЗіКа былі затрыманыя муж і жонка Аляксандр і Алена Кравец. На праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся кадры затрымання гамельчука і фотаздымак кватэры сям'і. Нагадаем, учора ў Гомелі затрымалі каля 30 чалавек.

🔻У Мінску затрыманы Яўген Юрэвіч

Падрабязнасці і прычыны пакуль невядомыя.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/2ZyPGaZ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Допыт берасцейскага актывіста Віталя Казака цягнуўся амаль тры гадзіны

Сёння Віталь хадзіў у Следчы камітэт па «справе «Вясны» на допыт у якасці сведкі. Ён на свабодзе. Выклік берасцеец атрымаў па тэлефоне. Дэталі допыта Казак раскрываць не можа.

Нагадаем, СК у апошнія дні пачаў «раскручваць» крымінальную справу супраць згаданай праваабарончай арганізацыі. Дзясяткі людзей з канца мінулага тыдня атрымалі выклікі на допыты па гэтай справе.

Завялі яе 5 сакавіка паводле арт. 342 КК («арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Крыніца: Б**сат
Жыхара Баранавічаў асудзілі на два гады «хіміі» за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг

У судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы 25 кастрычніка вынеслі прысуд Аляксандру Бакуновічу, якога вінавацілі ў здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 КК).

Згодна з абвінавачваннем, у ноч на 13 ліпеня 2021 года Аляксандр Бакуновіч «наўмысна схапіў за дрэўка сцяг, які знаходзіўся ў кранштэйне на будынку ЖРЭУ, паламаў яго на дзве часткі, пасля панёс сцяг да дома №17 па вул. Наканечнікава і кінуў яго на зямлю». Нанесеная шкода ЖРЭУ ад учынку абвінавачанага склала 4 рублі 70 капеек (за зламанае дрэўка).

Аляксандр Бакуновіч прызнаў віну цалкам. Распавёў, што вечарам 12 ліпеня сустрэўся са знаёмымі, выпіваў піва, пасля ішлі каля будынка ЖРЭУ і абвінавачаны пабачыў флаг, вырашыў зняць і памахаць ім. Адзначыў, што не меў ніякага дрэннага намеру. Калі Аляксандр зняў сцяг, то пабачыў, што дрэўка зламалася, спужаўся адказнасці, таму скруціў палатно і панёс яго далей. Нанесеную шкоду сплаціў у памеры 27 рублёў, хаця сцяг быў вернуты.

Падчас спрэчак бакоў пракурор Уладзімір Карачун запрасіў пакаранне для абвінавачанага ў выглядзе двух гадоў «хіміі». Адвакатка казала, што заяўлены дзяржабвінавачваннем тэрмін вельмі суровы, прасіла вызваліць Бакуновіча ад крымінальнай адказнасці і прыцягнуць яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа ў мінімальна магчымым памеры.

У выніку суддзя Мікалай Кміта пастанавіў прызнаць Бакуновіча вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады