Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Як турма змяняе людзей і што чакае палітвязняў? Вялікі гайд ад псіхолага

Колькасць беларускіх палітвязняў дасягнула 818 чалавек. Агульная ж колькасць палітычных спраў у беларускіх турмах, па некаторых ацэнках, можа дасягаць некалькіх тысяч.

· Што адбываецца з псіхікай палітвязняў у турме?
· Як ім дапамагчы?
· Як ліставацца са зняволенымі?

«Наша Ніва» запыталася ў псіхолага і гештальт-тэрапеўткі Наталлі Скібскай, якая працуе з былымі вязнямі.

«Тым людзям, якія адбывалі доўгі тэрмін зняволення, патрэбная доўгая псіхатэрапія, каб вярнуцца ў грамадства і да звычайнага жыцця»

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2ZdnHgL
🌿«Змрок акунае нашую краіну, але цемра святла не згасіць». Пра што ў лістах на волю піша Валянцін Стэфановіч?

За апошнія дні ад праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча некалькі чалавек атрымалі лісты. У іх Валянцін дзякуе за віншаванні з Днём народзінаў, які ён адзначыў 14 кастрычніка, піша, што ў яго ўсё добра, а таксама выказвае надзею на хуткія змены ў лепшы бок.

«У мяне ўсё нармальна, настрой добры, у тым ліку дзякуючы падтрымкі знаёмых і незнаёмых, але такіх родных людзей.

Я перакананы, што ўсё будзе добра, што ўсе вельмі хутка апынуцца на волі. А пакуль проста набрацца сілаў і вытрымаць усе гэтыя часовыя нязручнасці»

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3CdFvH2

💌Падтрымаць «вясноўцаў»:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
(Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
😺Прыняць удзел у конкурсе «Кот на Валадарцы»
🔻Масавыя звальненні на Добрушскай папяровай фабрыцы перад візітам Лукашэнкі

Некалькі работнікаў Добрушскай папяровай фабрыкі расказалі, што перад візітам Лукашэнкі на прадпрыемства з фабрыкі звальняюць 70 чалавек, якія «засвяціліся» на пратэстах улетку і ўвосень 2020 года.

🔻Затрыманні 22 кастрычніка

З'явілася інфармацыя пра затрыманне Марыны і Алеся Сакалухаў. Сілавікі прыйшлі з ператрусам і забралі маладзёнаў.

У Мінску быў затрыманы Віктар Самотыя. Таксама вядома, што сярод затрыманых Кацярына Нікіценка. Не выходзіць на сувязь Антон Нечыпарэнка.

Акрамя таго, быў затрыманы Алег Корзун. Пасля складання пратакола па арт. 23.7 КаАП («Парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных дадзеных») яго адпусцілі з аддзялення міліцыі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3B9dNKi

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Палітзняволены грамадзянін РФ Даніла Чамаданаў скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю — яго ўжо дэпартавалі ў Расію

Даніла — фігурант берасцейскай «справы карагодаў», узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). Яму прысудзілі 1 год пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Сёння Даніла выйшаў на волю і адразу быў дэпартаваны ў Расію — яму нельга ўязджаць у Беларусь на працягу 2 гадоў. Адзначым, што 24-гадовы хлопец 22 гады пражыў у Беларусі.

Крыніца: @viasna_brest
​​‼️Вам адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы па факце катаванняў? Дашліце копію пастановы праваабаронцам

Напрыканцы лета СК заявіў аб адмове праводзіць расследаванне катаванняў у ізалятарах на Акрэсціна ў жніўні 2020 года. Па большай частцы выпадкаў, вядомых праваабаронцам, ніхто не высвятляў асобы і не апытваў датычных да катаванняў супрацоўнікаў сілавых ведамстваў; не збіраліся доказы вінаватасці пэўных асобаў у катаваннях і іншых службовых злачынствах.

Што прапануюць праваабаронцы?
- Калі вы падавалі заяву на катаванні ці бесчалавечае абыходжанне з боку сілавікоў пасля падзеяў жніўня 2020 года, атрымалі адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і ў вас ёсць копія пастановы, запоўніце кароткую форму.

- Калі ў вас няма копіі пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, то яе можна атрымаць у СК асабіста ці па пошце. Юрысты «Вясны» дапамогуць скласці неабходны запыт у СК, а таксама абскардзіць адмову.

- Калі вы гатовыя распавесці пра сваю гісторыю затрымання і катаванняў у адносінах да вас (публічна ці канфідэнцыйна) — звяжыцеся з камандай дакументавання праз тэлеграм-акаўнт @viasnadoc.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3BZIbrT

❗️Кожная адмова Следчага камітэта можа зрабіцца доказам здзяйснення злачынства. Дапамажыце нам сабраць гэтыя доказы!
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Сілавікі атрымалі ліст аршанца, які прасіў польскі кансулят выдаць яму гуманітарную візу. Яму пагражалі артыкулам за «здраду радзіме»

🔹«Затрымлівалі мяне як небяспечнага тэрарыста: адна група — у дзверы, іншая — праз балкон», — мастак і настаўнік з Мінска

🔹Акімат, дэпартацыя і вялікія джыпы ў Данецку. Як Уладзімір Лабковіч назіраў за выбарамі ў міжнародных місіях

🔹«Працягвае верыць у дабро». Маці Арцёма Баярскага распавяла пра другое спатканне з сынам

🔹«Калі не мы, то хто іх падтрымае?» Што матывуе беларусаў пісаць палітвязням

🔹Лекарку з 30-гадовым стажам звольнілі за некалькі гадзінаў да затрымання. Распавядаем пра палітзняволеную Наталлю Нікіціну

🔹Сведчаць пацярпелыя: «Пакуль ён ірваў на мне адзенне, біў і абражаў, я стрымана спытвала, чаму ён дазваляе так паводзіць сябе»
Два гады калоніі атрымаў праграміст з Сенніцы за абразу прэзідэнта

У судзе Мінскага раёна 13 кастрычніка вынесены прысуд па крымінальнай справе за абразу прэзідэнта (арт. 368 КК РБ). На лаве дасудных – тэхнік-праграміст з Сенніцы Алег Гармазінскі. Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці судовага працэсу.

З матэрыялаў абвінавачвання вядома, што Гармазінскі ў тэлеграм-канале «Мая краіна Беларусь» размясціў некалькі паведамленняў «зняважлівага характару, якія ўтрымлівалі негатыўныя ацэнкі першай асобы дзяржавы». Адно з іх тычылася сітуацыі з Чэмпіянатам свету па хакеі.

Суддзя Аляксей Крапачоў прысудзіў Алегу Гармазінскаму два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3nHwoIP
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дванаццаць палітзняволеных:

🔺Сяргей Бекарэвіч
🔺Сяргей Шпак
🔺Валерый Богдан
🔺Эдуард Пальчыс
🔺Дзмітрый Гопта
🔺Вадзім Ермашук
🔺Сяргей Крыўчэня
🔺Мікалай Ісаенка
🔺Уладзімір Агіевіч
🔺Яўген Бароўскі
🔺Аляксей Чашун
🔺Мікалай Чарняўскі

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Сёння ранкам у Гомелі супрацоўнікі міліцыі правялi ператрус на кватэры Алега Бондарава. Прыйшлi ў 6 гадзiн ранiцы. А ў 10 гадзін пасадзiлi ў аўто i павезлi з сабой. Шукалi cцягі. Вядома, што Алег удзельнiчаў у назiраннi на выбарах у 2020 годзе.

Таксама раніцай затрымалі яшчэ аднага жыхара Гомеля — Артура Караткевіча.

Таксама ў горадзе затрыманыя Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно. На праўладных каналах з імі з'явіліся «пакаяльныя відэа».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3EefRm5

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
💔«Тата паехаў працаваць з салдацікамі». Распавядаем пра палітзняволенага чыгуначніка, асуджанага за замыканне рэек

Палітзняволенага жыхара Баранавічаў Уладзіміра Ланкевіча сёлета асудзілі да трох гадоў зняволення. 33-гадовага машыніста цеплавоза прызналі вінаватым у спробе блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам замыкання рэек. Дома Уладзіміра чакаюць жонка, двухгадовы сын і пяцігадовая дачка, якім маці кажа, што тата «паехаў працаваць з салдацікамі».

«Я так радуюся канвертам пад падушкай, проста як дзіцё — цукерцы смачнай»

🗣Сваякі палітвязня распавялі гісторыю Уладзіміра

💌Падтрымаць палітвязня:
- ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Уладзімір Аляксандравіч Ланкевіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info
Інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-рэсурсу «EX-PRESS.ВY» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3EefRm5

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
У Гомелі ранкам адбыўся ператрус у кватэры 20-гадовага Аляксея Валатоўскага, дзе ён пражывае з маці і братам школьнікам. У пастанове на ператрус пазначана, што ён адбываецца ў межах расследавання крымінальнай справы па артыкуле «Экстрэмізм». Супрацоўнікі ГУБАЗіК канфіскавалі ноўтбук і тэлефон Аляксея. Паведамілі, што яго вязуць у АУС Цэнтральнага раёну.

Праваабаронцам «Вясны» вядома ўжо пра як мінімум 8 затрыманых сёння жыхароў Гомеля.

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3EefRm5

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Берасцейскага актывіста Віталя Казака выклікаюць у Следчы камітэт па справе «Вясны».

Выклік берасцеец атрымаў па тэлефоне.

Нагадаем, СК у апошнія дні пачаў «раскручваць» крымінальную справу супраць гэтай праваабарончай арганізацыі. Дзясяткі людзей з канца мінулага тыдня атрымалі выклікі на допыты па гэтай справе.

Крымінальная справа заведзеная 5 сакавіка паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», піша Б**сат.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3EefRm5

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
‼️Палітвязня Мікіту Емяльянава змясцілі ў карцар на 20 сутак. Ён абвясціў галадоўку, якую трымае ўжо 14 дзён

Стала вядома, што палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў з 11 кастрычніка ўтрымліваецца ў карцары. Адміністрацыя магілёўскай турмы №4, дзе Мікіта адбывае пакаранне, ужо двойчы пакарала яго 10 суткамі ў карцары за парушэнне правілаў унутранага распарадку.

🔺Акрамя гэтага, з 11 кастрыніка Мікіта абвясціў галадоўку на знак пратэсту з тым, што адміністрацыя турмы дагэтуль не арганізавала спатканне са святаром, хоць заяву на наведанне святара хлопец напісаў яшчэ летам. Таксама ў турме палітвязню блакуюць ліставанне з Дзмітрыем Паліенкай і з іншымі людзьмі — яму наўпрост не перадаюць ад іх лісты.

📍Нагадаем, 22 верасня Емяльянаў выйшаў з ШІЗА пасля 42-сутачнага арышту. Тады на яго скалалі 6 пратаколаў.

💌Падтрымайце палітвязня паштоўкамі і лістамі салідарнасці: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 16 фігурантаў «справы карагодаў»

У судзе Брэсцкага раёна 25 кастрычніка пачалі судзіць адразу дзевятую і дзясятую групу па «справе карагодаў» па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні і танчылі — іх разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу.

Сёння на лаве падсудных 16 чалавек, сярод якіх палітзняволеныя Ганна Баран і Уладзімір Ганчароў.

Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі. Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, 108 з іх былі выстаўленыя абвінавачванні, а 87 фігурантам ужо вынесен прысуд.

Расказваем, каго судзяць у гэты раз і ў чым іх абвінавачваюць 👉 bit.ly/2Zjxq4U
✊🏻Як падтрымаць зняволеных “вясноўцаў” ды іншых палітвязняў?

1.
Амаль кожны палітзняволены скажа, што лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Таму падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам.
Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сервісы:
Майстэрню паштовак салідарнасці
• Ініцыятыву “Вклеточку
письмо.бел

Пра што і як пісаць палітвязням?

2. Яшчэ адзін спосаб патрымаць сядзельцаў у СІЗА – даслаць пасылку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных.

Можна пакласці ў пасылку: гарэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макароны хуткага прыгатавання, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнык, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламасцеры, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.

‼️Звяртаем увагу, што НЕ трэба адносіць палітзняволеным перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.

Што ды як перадаваць палітзняволеным – дапаможнік ад “Вясны”.

3. Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі!

Падтрымаць палітзняволеных “вясноўцаў”:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

Поўны спіс палітвязняў - prisoners.spring96.org
Мінчанка атрымала 2 гады хіміі за «цынічнае пазіраванне» на плошчы Перамогі

Суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў 28-гадовую мінчанку да 2 гадоў «хіміі» за тое, што яна «цынічна пазіравала на рытуальнай пляцоўцы з Вечным Агнём і абеліскам на плошчы Перамогі, дэманстратыўна танчыла, адначасова вырабляючы відэаздымку». Таксама ў даход дзяржавы быў канфіскаваны яе iPhone 6.

Дзяўчыну прызналі вінаватай у абразе гісторыка-культурнай каштоўнасці (ч. 2 арт. 346 КК), яна віну не прызнала.
‼️Палітвязні Ілля Дзярагін і Дзмітрый Краўцоў адбылі пакаранне і выйшлі на волю

🔺У 27-гадовага Іллі Дзярагіна 23 кастрычніка скончыўся трохмесячны арышт, які ён адбываў у бабруйскім СІЗА-5. Дзярагіна абвінавацілі ў тым, што ў стане алкагольнага ап’янення 16 красавіка 2021 года ў тралейбусе неаднаразова выказаў рэзкую і негатыўную ацэнку асобы Аляксандра Лукашэнкі, якая нанесла шкоду ягонаму гонару і годнасці і была накіраваная на падрыў ягонага аўтарытэту (арт. 368 КК). 23 ліпеня Іллю асудзілі да трох месяцаў арышту і ўзялі пад варту ў зале суда.

🔺23-гадовы жыхар Дрыбіна Дзмітрый Краўцоў на волю выйшаў 24 кастрычніка. Хлопца асудзілі на тры месяца арышту за абразу дзяржаўнага сімвала (арт. 370 КК). Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала тое, што ён разам з іншай фігуранткай справы на сваім Youtube-канале “з мэтай надання свайму каналу папулярнасці і дэманстрацыі свайго блюзнерскага стаўлення” перайначылі графічную выяву дзяржаўнага герба. Атрыманы графічны малюнак абвінавачаныя выкарыстоўвалі пасля ў якасці лагатыпа Tеlеgгаm - і Youtube-каналаў, а таксама ў відэароліках, якія яны загрузілі на свой канал. Сваё пакаранне Краўцоў адбываў у ваўкавыскай калоніі №11.
🔈 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч — больш за 100 дзён за кратамі. Нягледзячы на гэта, «вясноўцы» застаюцца непахіснымі ў сваіх поглядах і каштоўнасцях нават за кратамі;

🔹Уладзімір Лабковіч адзначыў сваё 43-годдзе за кратамі — прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый павіншавалі яго са святам, а калегі распавялі пра місіі па назіранні, у якіх удзельнічаў Уладзімір.

🔹Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова ўжо больш за 400 дзён за кратамі — за больш чым год у зняволенні праваабронца схуднела на 20 кілаграмаў, перахварэла на кавід, страціла бацьку і бабулю;

🔹Вынясенне прысуду па справе Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка адкладзена. Калі суддзя Салоўскі агучыць прысуд праваабаронцам — пакуль невядома;

🔹Працягваем збіраць адкрытыя лісты ў падтрымку зняволеных «вясноўцаў» — дасылайце вашыя лісты салідарнасці на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info.
🎉Палітвязень Дзмітрый Гопта 28 кастрычніка адзначыць дзень народзінаў. Павіншуйце яго са святам!

Дзмітрый Гопта — жыхар Гомеля, мае псіхічнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзін, якое патрабуе догляду і лячэння, з-за гэтага мае разумовую адсталасць. Аднак гэта не перашкодзіла суду асудзіць яго на 2 гады калоніі за падзеі 9 і 10 жніўня ў Жлобіне.

📌28 кастрычніка палітвязень адзначыць сваё 22-годдзе. Як пісаць лісты, каб ён змог іх прачытаць:

🔹Пішыце на рускай мове, вялікімі і друкаванымі літарамі;
🔹Пазбягайце складаных сказаў;
🔹Для таго, каб Дзмітрыю было прасцей успрымаць ваш ліст, паспрабуйце падмацаваць кожны сказ малюнкам;
🔹Дзмітрый з задавальненнем падтрымае тэмы жывёл, спорта і машын.

💌Дашліце Дзмітрыю паштоўкі і лісты з віншаваннямі: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба,
Гопце Дзмітрыю Валер'евічу
❗️У Гомелі сёння было затрымана як мінімум 12 чалавек

Гэта Алег Бондараў, Артур Караткевіч, Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно, Аляксей Валатоўскі, Андрэй Слесарэнка, Яўген Пархоменка, Валянцін Беленка і Міхаіл Галай. На праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся «пакаяльныя відэа» з некаторымі з затрыманых.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3EefRm5

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna