Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🔻На волю пасля 15-сутачнага арышту не выйшла 20-гадовая Сафія Маргунова. Яе затрымалі пасля спробы патрапіць на разгляд апеляцыйнай скаргі па «справе студэнтаў» у Мінгарсудзе. На Сафію склалі пратакол па ч. 1 арт. 24.23 КаАП і арыштавалі на 15 сутак, якія яна адбывала ў ЦІП на Акрэсціна. Сёння яе «суткі» скончыліся, але яе перазатрымалі і склалі новы пратакол. Над дзяўчынай чакаецца новы суд.

🔻У Магілёве затрыманы Дзмітрый Тоўсцік — яго забралі з працы. Як мяркуецца, затрыманне рабіў ГУБАЗіК. Прычына затрымання невядомая.

🔻Следчы гомельскага СК хоча 20 кастрычніка дапытаць у Светлагорску мясцовага актывіста Анатоля Кнігу пра праваабаронцу «Вясны» Алену Маслюкову.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3m52VsJ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🕊Палітзняволеная праваабаронца Марфа Рабкова даслала верш з-за кратаў

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова, якую ўжо 13 месяцаў утрымліваюць пад вартай, даслала ў лісце мужу Вадзіму Жаромскаму свой верш:

«Говорят, что когда мы молчим
Это ангел тишины пролетает над нами
А я кричу, кричу, кричу
Но крик мой безмолвный.
Кричу о боли и тоске,
Кричу о том, чего никто не слышит.
Ты сердце моё возьми
Сожми
Брызнет кровь
Мёртвым не болит, а я жива.
Ангел тишины, где же ты?
Дай мне знак, утешь, согрей.
Ангел тишины, ты здесь?
Ты слышишь, я кричу!
Но нет, ты лишь тень,
Тень отлетающей души.
Она смирилась, а я нет
Кричу, пока кричу, нет сил
Уснуть мне в тишине,
Мой ангел, где же ты?
Я иду, я терпелива, я здесь
Пока живу, пока болит,
Пока кричу, кричу, кричу…
»

💌Падтрымайце Марфу: СИЗО-1. 220030, г. Минск, ул. Володарского, 2
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
❗️Перасталі выходзіць на сувязь супрацоўнікі газеты «Новы Час».

У прыватнасці, ад раніцы няма сувязі з галоўным рэдактарам Аксанай Колб, журналістам, намеснікам рэдактара Сяргеем Пульшой, піша @bajby.

Калегі журналістаў пакуль не маюць пацверджання затрыманняў, але кажуць «падазраем горшае».

Раніцай былі паведамленні пра затрыманне ў бізнэс-цэнтры «Парус» у Мінску, дзе і мецсіцца рэдакцыя «Новага Часу»

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3m52VsJ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Стала вядома, што галоўную рэдактарку "Новы Час" Аксану Колб забралі ў Следчы камітэт. Сутнасць прэтэнзій пакуль невядомая.

У намесніка рэдактара Сяргея Пульшы быў ператрус дома. Пасля гэтага сілавікі разам з Сяргеем паехалі ў рэдакцыю "Новага Часу", піша @bajby

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3m52VsJ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Сёння стала вядома, што супраць вілейскага актывіста Андрэя Кудзіка ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна. Да гэтага часу з 9 жніўня яго ўтрымлівалі на "сутках" ў ізалятарах Смалявіч і Вілейкі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3m52VsJ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Стала вядома, што галоўную рэдактарку "Новы Час" Аксану Колб забралі ў Следчы камітэт. Сутнасць прэтэнзій пакуль невядомая. У намесніка рэдактара Сяргея Пульшы быў ператрус дома. Пасля гэтага сілавікі разам з Сяргеем паехалі ў рэдакцыю "Новага Часу", піша…
Намесніка рэдактаркі «Новага Часу» Сяргея Пульшу вызвалілі.

Паведамляецца, што з ім «скончылі следчыя дзеянні». Ён на свабодзе, піша @bajby

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3m52VsJ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Дысцыплінарную вытворчасць распачалі ў дачыненні да яшчэ аднаго абаронцы Віктара Бабарыкі — Яўгена Пыльчанкі.

Ён адхілены ад адвакацкай дзейнасці.
❗️Сведчаць пацярпелыя: «Пакуль ён ірваў на мне адзенне, біў і абражаў, я стрымана спытвала, чаму ён дазваляе так паводзіць сябе»

Год назад, Аляксандру (імя змененае) затрымалі, калі яна хавалася з сяброўкамі ў пад'ездзе пасля разгону мірнага маршу ў Мінску, ледзь не задушылі ўласнай хусткай, пашкодзілі плячо. Дзяўчына распавяла сваю гісторыю затрымання «Вясне».

«Я сядзела ў шоку, з камяком у горле, не разумеючы, чаму адзін дарослы мужчына мяне б'е, а іншы спакойна глядзіць на гэта. Чаму на кожным сваім допыце я казала, што мяне душылі, а з мяне пацяшаюцца: "Ну не задушылі ж"»

Гісторыя дзяўчыны цалкам

📍Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на:

Telegram:
@ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
«Но вы же всё понимаете, правильно?». Сяргей Пульша пракаментаваў сваё сённяшняе затрыманне

Намеснік рэдактаркі «Новага Часу» Сяргей Пульша напісаў на сваёй старонцы ў Facebook пра сваё сённяшняе затрыманне.

«Я на свободе, под жёсткой подпиской о неразглашении, поэтому я не могу сказать, какие действия производились у меня дома и в офисе "Нового часа". Из техники у меня остался телефон, который отдали минут 5 назад.

Но вы же всё понимаете, правильно?»
Галоўная рэдактарка "Новага Часу" Аксана Колб на волі, піша @bajby

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3m52VsJ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
‼️Больш за 53 500 рублёў спагналі з мінчанкі за «блакіроўку дарог» на двух нядзельных Маршах ў жніўні і верасні 2020 года

У ліпені суд Цэнтральнага раёна асудзіў Анастасію Тарэлка і палітвязня Мікалая Шэметава за арганізацыю і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак падчас нядзельных Маршаў у жніўні і верасні 2020 года. Суддзя Дзмітрый Карсюк пакараў Анастасію Тарэлка абмежаваннем волі без накіравання тэрмінам на тры гады, а палітзняволенага Мікалая Шэметава — пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады. Цяпер з 26-гадовай Анастасіі Тарэлка прадпрыемства «Мінсктранс» праз суд хоча спагнаць грошы за «перакрыццё руху транспарта» адразу на пяці нядзельных Маршах, а з Мікалая Шэметава — толькі за Марш 27 верасня.

У судзе Фрунзенскага раёна 21 верасня разглядзелі грамадзянскі пазоў «Мінсктранса» да Анастасіі і Мікалая. Агульны пазоў складае 46 043 рублі 8 капеек — столькі прадпрыемства страціла 27 верасня ад «злачынства» адказнікаў. Але суддзя Фрунзенскага раёна Аляксей Мігурскі пастанавіў перадаць справу Тарэлка і Шэметава ў суд Маскоўскага раёна, каб аб'яднаць з астатнімі пратэстоўцамі. Акрамя гэтага, на думку «Мінсктранса», за яшчэ чатыры Маршы Анастасія паспела спыніць транспарт на агульную суму 76 818 рублёў 1 капейку:
🔹Марш Свабоды, 16 жніўня 2020 — 8 168 рублёў 56 капеек;
🔹Марш новай Беларусі, 23 жніўня — 5 772 рублі 7 капеек;
🔹Марш міру і незалежнасці, 30 жніўня — 9 481 рубель 10 капеек;
🔹Марш Справядлівасці, 20 верасня — 53 396 рублёў 28 капеек.

Групавы пазоў за 16 і 30 жніўня будуць разглядаць у судзе Заводскага раёна ў дачыненні да Тарэлка і іншых асуджаных. А пазоў за 23 жніўня і 20 верасня разглядзелі ўчора, 19 кастрычніка, у судзе Фрунзенскага раёна. Інтарэсы «Мінсктранса» на судзе прадстаўлялі Святлана Бадзькова і начальнік кіравання арганізацыі перавозак Раман Прановіч. Справу вяла суддзя Вольга Красоўская з удзелам пракуроркі Лізаветы Казловай.

🔺Згодна з абвінавачваннем, сума «недаатрыманага прыбытку прадпрыемствам» ад дзеянняў Анстасіі Тарэлка 23 жніўня — 5 839 рублёў 65 капеек за чатыры з паловай гадзіны, а 20 верасня — 47 716 рублёў 7 капеек за дзве гадзіны і дзесяць хвілін. Агульная сума пазову склала 53 555 рублёў 72 капейкі.

Прадстаўнікі «Мінсктранса» на судзе прадаставілі дакументы, якія «ўключаюць у сабе аб'ектыўныя і дакладныя звесткі на аснове атрыманых дадзеных у аўтаматычным рэжыме з адмысловай сістэмы, згодна з якімі, у дадзены перыяд часу сапраўды быў спынены грамадскі транспарт па пэўных маршрутах у следстве незапланаваных мерапрыемстваў».

Як сцвярджаюць прадстаўнікі, сума пазову — гэта «недаатрыманая выгада на аснове аплат за праезд за аналагічны перыяд мінулага году». Усе панесеныя страты ў выглядзе недаатрыманай выгады і даходаў за пэўны час, «прадпрыемства магло атрымаць пры звычайных умовах грамадзянскага абароту, калі б іх права не было парушана ў следстве супрацьпраўных дзеянняў Тарэлка». На судзе Анастасія не пагадзілася з пазовам, бо, па яе словах, падчас Маршаў нават не выходзіла на праезную частку.

⚖️У выніку, 20 кастрычніка суддзя Вольга Красоўская задаволіла пазоў «Мінсктранса» і пастанавіла спагнаць з Анастасіі 53 555 рублёў 72 капейкі. Таксама Тарэлка павінна сплаціць дзяржпошліну ў памеры 2 677 рублёў 78 капеек.
Допыты па «справе Вясны» працягваюцца

Заўтра, 21 кастрычніка, у Следчы камітэт у Брэсце на допыт па «справе Вясны» выклікаюць праваабаронцу і юрыста Уладзіміра Малея.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3m52VsJ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
У Браціславе па запыце Беларусі затрымалі беларускага блогера і актывіста Яўгена Малахоўскага. Ідзе разбіральніцтва

Яўген Малахоўскі збіраўся выляцець у Кіеў, дзе займаецца справамі беларускай дыяспары.

Гэта ўжо другі выпадак, калі па запыце Беларусі за мяжой затрымліваюць палітычных актывістаў, якія раней з'ехалі з Беларусі, піша @bajby

UPD. Яўген ужо на волі
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Допыты па «справе Вясны» працягваюцца Заўтра, 21 кастрычніка, у Следчы камітэт у Брэсце на допыт па «справе Вясны» выклікаюць праваабаронцу і юрыста Уладзіміра Малея. Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3m52VsJ 🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне…
Таксама на 22 кастрычніка выклікаюць на допыт жонку праваабаронцы «Вясны» з Брэста Уладзіміра Вялічкіна Маргарыту. Сам Уладзімір пасля ператрусаў з'ехаў за мяжу.

Сёння на допыце быў праваабаронца «Вясны» са Смаргоні Алесь Дзергачоў.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3m52VsJ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Затрыманні і ператрусы на Гомельшчыне

Сёння ў Гомелі на працы затрымалі 33-гадовага жыхара Веткі Кірыла Пятрэнку. Па месцу жыхарства зладзілі вобшук. Дзе ён зараз і за што яго затрымалі невядома. Яго няма ні ў Чыгуначным, а ні ў Веткаўскім РАУСах.

Пенсіянерка з Рэчыцы Людміла Хлусевіч, якая была асуджана да 2-х гадоў «хіміі» за каментары ў «Аднакласніках», а зараз чакае разгляду яе апеляцыі, паведаміла, што ёй патэлефанаваў мужчына і прадставіўся следчым Рэчыцкага АУСу. Ён сказаў, што ў яе а 16:00 ён будзе праводзіць вобшук і папрасіў (прапанаваў) знайсці двух панятых.

Цяпер сувязь з Людмілай адсутнічае.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3m52VsJ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
У Крычаве перазатрымалі журналіста і былога рэдактара недзяржаўнай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага

Сёння павінен быў прадоўжыцца судовы працэс «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у дачыненні да журналіста з Крычава Сяргея Няроўнага, піша MAYDAY. Пратакол на яго склалі за тое, што ён паставіў лайк старонцы TУT.ВY у Facebook. Яго павінны былі асудзіць яшчэ ў панядзелак, 18 кастрычніка, але суддзя суда Крычаўскага раёна Азаранка зрабіў перапынак.

20 кастрычніка суддзя пастанавіў адправіць матэрыялы справы на дапрацоўку. Калі мужчына выходзіў з суду, яго затрымалі ўжо па новаму адміністрацыйнаму справе і адправілі ў ІЧУ да суда. У чым цяпер абвінавачваюць журналіста — невядома.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3m52VsJ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️У палітзняволенай Наталлі Хершэ адбыўся гарманальны збой: пачалі хутка і ў вялікай колькасці выпадаць валасы

У палітзняволенай Наталлі Хершэ з'явілася праблема, звязаная са здароўем. У яе пачалі выпадаць валасы: хутка і ў вялікай колькасці, але адпаведныя лекі перадаць пакуль немагчыма, распавядае брат Наталлі Генадзь Касьян.

У Хершэ адбыўся гарманальны збой. Яшчэ ў Швейцарыі ўрач Наталлі прызначыў ёй дзеля гэтага спецыяльны прэпарат. Але ўрач магілёўскай турмы (дзе зараз адбывае пакаранне Наталля) не палічыла патрэбным прызначыць ёй гэты ж прэпарат. Хаця Наталля Хершэ яе вельмі пра гэта прасіла, адзначае Генадзь. Таму гэты прэпарат перадаць для Наталлі ў турму пакуль немагчыма.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3BZ09uk

🎉Сёння, 20 кастрычніка, у Наталлі Хершэ дзень народзінаў — ёй спаўняецца 52 гады.

💌Павіншаваць Наталлю:
- Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Наталлі Анатольеўне Хершэ
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJML
Бизнесмен Александр Кнырович присоединился к проекту "Паштоўкі ад вясноўкі" и написал письмо Сергею Гацкевичу.

"Здравствуй, Сергей!

Мы с тобой не знакомы. Тебя посадили 10 марта этого года, а я – вышел на свободу 17 августа, из исправительной колонии №3, в которой ты, может быть, окажешься после того, как тебе исполниться 18 лет.

“Дерьмо случается!” говорил герой одного очень хорошего фильма. Может быть ты смотрел? Превосходный фильм – “Форрест Гамп”! 6 место в рейтинге лучших фильмов всех времен на кинопоиск.ру. Уважаемый, между прочим, сайт.

Так вот – оно случается. Случается с каждым из нас. Я думаю, ты это прочувствовал в своей жизни очень глубоко. Я читаю твою семейную историю и думаю – сколько же тебе нужно сил, чтобы не сломаться… не сейчас, а тогда – когда ты остался один у мамы. Это – большое испытание. Думаю, тебе было очень тяжело.

А сейчас – вся вот эта история. Мерзость, что и сказать. “Дерьмо случается”!

Но я бы не хотел, чтобы ты озлобился на мир, на человечество вообще либо на конкретных его представителей.

Я думаю, что ты проходишь и мой путь.

А я, среди всей творящейся несправедливости следствия, суда, приговора, столкнулся с очень светлыми сторонами мира.

Я встретил очень интересных людей, с которыми, благодаря тюремному заключению, у меня была возможность долго и глубоко разговаривать. Некоторые из них стали мне настоящими друзьями и останутся ими, я надеюсь, навсегда.

Я начитался всласть. Это – большая привилегия, в нашем бурном информационном потоке, иметь возможность спокойно, не торопясь, вдумчиво читать книги, чувствовать сознание автора.

Я бы посоветовал … с учетом твоего прекрасного возраста, “Стрелок” С.Кинга, “Вся королевская рать” Р.П. Уоррена, что-нибудь толстое (все равно что именно – там все прекрасно) из Харуки Мураками и, обязательно, “Мастер и Маргарита” С. Булгакова – это моя любимая книга.

Обещаю – ты не пожалеешь!)

Скоро тебя переведут во взрослую колонию. Не бойся ничего. Там – отношения между людьми спокойные, ровные, все (как мне кажется) проще, чем на “малолетке”.

Главное правило: “живи кем жил”. Что означает – не изображай ничего, просто – будь собой и все будет хорошо.

Я надеюсь, что ты найдешь для себя кучу интересных занятий и кроме книг. Там можно – заниматься спортом, участвовать в музыкальном кружке, в театральной студии.

И, главное - там, в колонии, сейчас много людей, которые могут тебя научить важным в жизни вещам. Вещам, которые, возможно, понадобятся тебе в будущем. От психологии до умения правильно выжимать трицепсом штангу. Не теряй эту уникальную возможность.

Еще я думаю, тебе хочется ИМ отомстить. Понятное, естественное желание.

Но лучший способ ИМ отомстить – стать счастливым - сильным, спокойным, успешным человеком, мужчиной.
Выучиться современной (высокооплачиваемой) профессии, быть профессионалом, а значит – быть независимым, в том числе и от НИХ.
Создать семью, растить вместе спокойных и любознательных детей.

Путешествовать и готовить вместе… Поверь – это прекрасные занятия!

Я не знаю тебя, но я в тебя – верю!

Ты – король своего мира. Все зависит только от тебя.

Пока!

И – держаться!)

Александр Кнырович. 18.10.21 г."

Вы можете написать лист поддержки Сергею Сергеевичу Гацкевичу:
Воспитательная колония №2, 213807, г.Бобруйск, ул. Генерала Батова, 4

Просим Вас писать листы поддержки и другим заключенным, информацию о них можно взять на тематических сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб «масавых беспарадках» у Брэсце

У Брэсце з канца ліпеня цягнецца працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. 19 кастрычніка пракуроры запатрабавалі наступныя тэрміны для ўдзельнікаў працэсу:

- Шафарэнка Якаў — 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму + штраф 100 базавых;
- Філімонаў Станіслаў — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму + штраф 100 базавых;
- Пякач Яўген — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
- Целешман Аляксандр — 4,5 года калоніі агульнага рэжыму;
- Антонаў Марк, Верамей Ілля, Волкаў Руслан, Гарчанюк Ігар, Канцэвіч Філіп, Соўпель Іван, Трацюк Сяргей — па 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнаму;
- Клімчук Арцём, Казлоўскі Віктар, Раманаў Глеб, Сідзюк Раман, Цяліпка Леў, Цімафееў Аляксандр, Хабавец Данііл — па 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнаму;
- Мазько Павел — 3,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2Z5Y4OG
Магілёвец выйшаў 13 кастрычніка ў цэнтр горада з плакатам «Хопіць баяцца!» — яму прысудзілі 10 сутак арышту

Свой пікет жыхар Магілёва Кірыл Чарняўскі праводзіў каля гандлёвага цэнтру «Атрыум» — хутка да яго падыйшлі людзі ў цывільным і звезлі.

Па інфармацыі @MAYDAYhr, Кірылу інкрымінавалі ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» і прысудзілі 10 сутак арышту.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3m52VsJ

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❤️Палітвязень зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне падчас апошняга слова

5 кастрычніка адбыліся спрэчкі бакоў 3-яй групы абвінавачаных па «пінскай справе», а абвінавачаныя Дрозд і Бохан выступілі з апошнім словам. Палітвязень Ілля Бохан, якому ў жніўні 2020 яшчэ не было 18 гадоў, па версіі абвінавачвання ўдзельнічаў у «масавых беспарадках» тым, што кінуў у міліцыянтаў алюмініевую банку, а таксама падышоў да дрэва, пачаў схіляць яго ў бок каб зламаць — але нічога не выйшла.

У сваім апошнім слове на судзе Ілля зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне: «Яна, [..] ў мяне ёсць ты. Кахаеш мяне? І ў любым выпадку дачакаешся? Даруй, што тады накрычаў на цябе. Я цябе вельмі моцна кахаю. Я ўдзячны Богу, што сустрэў цябе. Я хачу зрабіць табе прапанову. Янка, выходзь за мяне замуж. Прабач яшчэ раз за ўсё».

Крыніца: @viasna_brest