Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Доўгі суд палітвязня Алега Хічова: працэс над ім пачаўся яшчэ ў ліпені

У судзе Гродна 18 кастрычніка быў вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня Алега Хічова, якога абвінавачвалі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт.342 КК РБ) — 10 жніўня 2020 хлопец «прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях якія груба парушылі грамадскі парадак, выходзіў на праезную частку, ствараў перашкоды для руху грамадскага транспарту».

Суддзя Уладзімір Пазняк прысудзіў Алегу Хічову адзін год і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3jf6daZ
Гомельскаму валанцёру Іллю Міронаву могуць інкрымінаваць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці

Палітвязню Іллю Міронаву, які знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3, могуць інкрымінаваць частку 1-ю артыкула 361 – 2 Крымінальнага кодэксу (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Гэта вынікае з адказу з РАУС Савецкага раёна Гомеля, які прыйшоў актывісту на хатні адрас, паведамляе «Радыё Рацыя»

Маці Іллі падкрэслівае, што ніякай іншай афіцыйнай інфармацыі пра сапраўдныя прычыны зняволення яе сына яна дагэтуль не атрымала ані ад праваахоўных органаў, ані ад адвакатаў:

– Што яму інкрымінуюць, мне ніхто не паведаміў. Адвакат нават не мае права нумар артыкула назваць. Але яшчэ да арышту Ілля ва УУС напісаў ліст і прасіў сказаць, што з яго маёмасцю, якую ў ліпені ў яго канфіскавалі падчас ператрусу. Прыйшоў адказ на гэты ліст. А там выразна напісана – частка 1-я артыкула 361 – 2.
МУС прызнала telegram-канал «Буслы ляцяць» і адпаведны telegram-чат экстрэмісцкім фарміраваннем
🎉Заўтра Наталлі Хершэ спаўняецца 52 гады. Павіншуйце палітзняволеную са святам

📍20 кастрычніка ў магілёўскай турме палітзняволеная Наталля Хершэ адзначыць сваё 52-годдзе.

🔺7 снежня грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ асудзілі да 2,5 годоў калоніі агульнага рэжыму за сарваную з супрацоўніка АМАПу балаклаву. За кратамі яна ўтрымліваецца ўжо 396 дзён. Хершэ тройчы ўгаворвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але яна адмовілася. Падчас апошняга слова Наталля выступіла з моцнай прамовай:

"Я жыву ў еўрапейскай дэмакратычнай краіне. Дэмакратычныя прынцыпы свабоды з'яўляюцца неабходнымі прынцыпамі на ўсіх узроўнях кіравання улады. І правы свабоды слова і мірных сходаў дакладна вызначаны Канстытуцыяй і гарантуюцца дзяржавай. Дзе паліцыянты не хаваюць сваіх твараў перад мірнымі дэманстрантамі. Менавіта такі я бачу сваю Радзіму. Беларусь будучыні. Свабодную Беларусь”.

💌Павіншаваць Наталлю: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Наталлі Анатольеўне Хершэ
💔«Працягвае верыць у дабро». Маці Арцёма Баярскага распавяла пра другое спатканне з сынам

20-гадовы палітзняволены Арцём Баярскі ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль сем месяцаў. Справа супраць экс-студэнта другога курсу хімфака БДУ паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса перададзеная ў суд. Следчыя дазволілі палітвязню два спатканні з бацькамі: яны сустракаліся з ім дзве пятніцы запар.

«Спатканне з дзіцем, калі ты глядзіш на яго скрозь краты, а чуеш праз тэлефонную трубку, — гэта вельмі цяжкае эмацыйнае перажыванне.

Калі падчас спаткання мы з Арцёмам пачыналі плакаць, то адразу стараліся падбадзёрыць адно аднаго і ўсміхнуцца. І гэтая ўзаемная ўсмешка дапамагала нам спраўляцца з эмоцыямі»

🔹Вольга Баярская распавяла, як прайшло другое спатканне з сынам у СІЗА №1

💌Падтрымаць Арцёма:
- СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Арцёму Юр'евічу Баярскаму
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJML
🔻Стала вядома, што палітзняволеная педагог-дэфектолаг з Гомеля Наталля Белабехава абвінавачваецца па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Жанчыну затрымалі 23 верасня па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (арт. 356 Крымінальнага кодэксу) супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў «Рабочы рух».

🔻У Мінску сёння на працоўным месцы затрымалі праграміста Станіслава Падыманскаса. Яго даставілі ў Цэнтральнае РУУС. У чым ён абвінавачваецца пакуль невядома.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3pcthLb

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Пракурор запрасіў для Цагельніка тры гады пазбаўлення волі нібыта за каардынацыю ў чатах дваравых пратэстаў

Працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да работніка пошты Вадзіма Цагельніка, якога абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).

Згодна з матэрыяламі справы, хлопец у Telegram-каналах «пакідаў паведамленні пабуджальнага характару, пісаў пра забастоўкі рабочых». Абвінавачаны ў паведамленнях рабіў акцэнт аб негвалтоўным, але рашучым удзеле ў масавых мерапрыемствах.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3vpYGLa
Мужчыну асудзілі на тры гады «хіміі» за лайкі і каментары ў адрас міліцыянтаў, суддзі і Лукашэнкі

Суд Нясвіжскага раёна вынес прысуд па справе Андрэя Ломшы, якога вінавацілі паводле трох артыкулаў: у паклёпе (арт. 188 КК), абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (ст. 369 УК). Пацярпелымі па справе былі прызнаныя суддзя Брэсцкага абласнога суда Кацярына Груда, супрацоўнікі міліцыі Віктар Турчыновіч і Аляксандр Лісіца.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён пазначыў адзнакай «клас» некалькі публікацый пра пацярпелых, «чым абвінаваціў іх ў здзяйсненні цяжкага злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК ("Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў"), што не адпавядае рэчаіснасці». Паводле пракурора, лайкамі допісаў Андрэй здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт. 188 КК («Паклёп»).

Абвінавачваны таксама падзяліўся некаторымі публікацыямі на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» — гэта было кваліфікавана як абраза прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК)

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3AYZlUW
⚖️Больш за 130 сутак адміністрацыйнага арышту было прызначана грамадзянам за 11-15 кастрычніка

На мінулым тыдні ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў праходзілі разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП. Людзей прыцягвалі да адказнасці за «дробнае хуліганства», «непадпарадкаванне міліцыі» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

❗️Не менш за 9 чалавек было асуджана агулам да 133 дзён адміністрацыйнага арышту, яшчэ двое атрымалі штрафы — агулам 1 160 рублёў

Вынікі судовых пасяджэнняў 👉
bit.ly/3aRf267

👀Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
Палітзняволенаму сузаснавальніку «Куку» і «The Village Беларусь» Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы

Крыніца: Nadia Zelenkova
⁉️Затрыманым за каментары па «справе Зельцара» не перадаюць перадачы — яны ўжо больш 20 дзён без зменнай бялізны і сродкаў гігіены

Амаль усіх затрыманых за каментары па «справе Зельцара» з усёй Беларусі ўтрымліваюць у жодзінскай турме №8. Але з моманту, калі іх туды перавялі, там абвясцілі каранцін, праз які затрыманых абмежавалі ва ўсім.

Як паведамляюць сваякі затрыманых па «справе Зельцара», у жодзінскай турме №8 палітвязням не перадаюць ні перадачы, ні лісты, а да некаторых нават не пускаюць адвакатаў. Але па словах сваякоў, гэтае правіла тычыцца толькі тых, каго затрымалі менавіта за каментары. Сваякі спрабуюць дасылаць вязням пасылкі, але невядома, ці перададуць іх адразу, ці толькі пасля каранціна.

Фактычна, усе фігуранты «справы Зельцара» ўжо тры тыдні сядзяць у тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў. Адказы на лісты родныя таксама не атрымліваюць, яны нават не ведаюць, ці аддаюць лісты зняволеным. Дакладную дату заканчэння карантыну ў жодзінскай турме блізкія не ведаюць, але доўжыцца ён ужо прыкладна два тыдні. Сваякам кажуць, што ён дакладна будзе дзейнічаць яшчэ да канца гэтага тыдня.

Адзіны варыянт падтрымкі палітзняволеных па гэтай справе — папаўненне асабістага рахунку вязня ў турме, каб яны маглі набыць неабходнае ў мясцовай краме. Але дакладна невядома, ці працуе «атаварка» падчас каранціну.

🔹Інструкцыю, як зрабіць грашовы перавод на рахунак зняволенага, і іншыя формы падтрымкі можна знайсці ў Вялікім дайджэсце па дапамозе палітвязням
Па пастанове пракурора Віцебскай вобласці абмежаваны доступ да сайту «Вольнае Глыбокае»

Хроніка палітычнага пераследу 👉
bit.ly/3pcthLb

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🍁«Не забыцца пакласці каштан у карман», — палітвязень Максім Знак пра любоў да восені

Палітзняволены Максім Знак, якога в верасні асудзілі да 10 гадоў калоніі, даслаў на волю кранальную восеньскую вестачку:

«“Як жа можна восень не любіць?“ У мяне нават такая песня была. Як можна сядзець дома ў пледзе з гарбатай? Для гэтага ёсць вечар! А ў дзень трэба слухаць, як падае лісце, потым ісці і слухаць як яно пяе на сваёй шапатлівай мове. А яшчэ яно рознакаляровае! Як вогнішча — імклівае і чырвона-залатое. Паштоўку дасылаю адпаведную! Не забыцца пакласці каштан у карман :)».

💌Падтрымайце Максіма паштоўкамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2,
Знаку Максіму Аляксандравічу
Допыты па «справе Вясны» працягваюцца

Сёння на допыт у Следчы камітэт у якасці сведкі па «справе Вясны» выклікалі рэдактара аршанскага партала orsha.eu і праваабаронцу Ігара Казмерчака. Яму аддалі раней вынятыя падчас ператрусаў банкаўскія карты, але тэлефоны яму так і не вярнулі.

Нагадаем, Казмерчака ўжо затрымлівалі 8 ліпеня, тады ў яго дома прайшоў ператрус. Праз трое сутак журналіста выпусцілі з СІЗА. Таксама ператрус у яго адбыўся 14 ліпеня падчас масавых ператрусаў па ўсёй Беларусі ў праваабаронцаў і актывістаў.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3pcthLb
​​Жанчыне прысудзілі два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай за абразу Лукашэнкі

19 кастрычніка ў судзе Клічаўскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні жыхаркі Бабруйска, 28-гадовай Дзіяны Гушчы ў публічнай абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК).

Паводле абвінавачвання, Дыяна Гушча 27 кастрычніка 2020 года ў тэлеграм-супольнасці «Клічаў-чат» абразіла Аляксандра Лукашэнку — пад публікацыяй з выявай Лукашэнкі і тэкстам: «Гэта што, нармальна, калі натоўп п'яны, звар'яцелы, праколаты наркотыкамі, пракураны і прапіты, сотні чалавек рынуліся ў гэтыя раёны. Што трэба было рабіць міліцыі?! Гэта быў мой загад, каб засцерагчы людзей. Пачалі выкрываць кватэры, рынуліся туды, давялося з кватэр выцягваць гэтых наркаманаў» з дапамогай свайго мабільнага тэлефона пакінула каментар: «Няма такіх слоў у маім лексіконе, якое б падышло гэтаму падонку».

Дыяна Гушча патлумачыла, што пакінула каментар на эмоцыях, віну ва ўчыненым злачынстве прызнала ў поўным аб'ёме.

Падчас спрэчак пракурор Мікалай Белавусаў запрасіў для Дыяны Гушчы пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады, а таксама папрасіў ўскласці на абвінавачваную наступныя абавязкі:
• не выязджаць па асабістых справах на тэрмін больш за 1 месяц за межы месца знаходжання;
• перыядычна адзначацца ў міліцыі;
• знаходзіцца з 22:00 да 6:00 па месцы жыхарства;
• забараніць наведваць забаўляльныя ўстановы.

У выніку суддзя Ларыса Корза пастанавіла: прызначыць абвінавачанай два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады, устанавіць забарону дзеянняў, якую запрасіў дзяржаўны абвінаваўца, мабільны тэлефон канфіскаваць у даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства.
👩‍⚕️Лекарку з 30-гадовым стажам звольнілі за некалькі гадзінаў да затрымання. Распавядаем пра палітзняволеную Наталлю Нікіціну

Па «справе Зельцара» затрымалі ўжо каля 200 чалавек. Сярод іх — 51-гадовая доктарка з Мінска Наталля Нікіціна, якую затрымалі проста на працоўным месцы ў Мінскім цэнтры дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі, дзе яна працавала псіхіятрам. Але за некалькі гадзінаў да затрымання прыйшло паведамленне аб яе звальненні. Жанчыну раней двойчы затрымлівалі падчас пратэстаў 2020 года — у снежні яе з сардэчным прыступам даставілі з РУУС у лякарню. Зараз ужо больш за тры тыдні Наталлю ўтрымліваюць у жодзінскай турме.

«Удзень яна напісала, што яе звольнілі тым жа днём, а ўвечары не прыйшла дадому. Калегі сказалі, што затрымалі яе проста на працы»

🗣Маці Наталлі распавяла гісторыю дачкі

💌Падтрымаць жанчыну:
- Следчая турма №8, 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Наталля Уладзіміраўна Нікіціна
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJML

🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info
💔«Ёй было важна пачуць, што яе ніхто не кінуў, яе чакаюць». Упершыню за год Марфа Рабкова сустрэлася з мужам у СІЗА

Упершыню за год палітзняволеная валанцёрка «Вясны» Марфа Рабкова сустрэлася з мужам у СІЗА-1. У інтэрв'ю «Свабодзе» Вадзім Жаромскі расказаў, чаму ягоная жонка не падпісала прашэнне аб памілаванні, пра што нельга гаварыць на спатканнях у турме, як Марфа перажывае смерць бацькі і калі чакаецца суд.

💌Падтрымаць «вясноўцаў»:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
(Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
У фотакарэспандэнта «Новага Часу» Дзмітрыя Дзмітрыева адбыўся ператрус

Увечары 19 кастрычніка ў фотакарэспандэнта «Новага Часу» Дзмітрыя Дзмітрыева прайшоў ператрус. Сілавікі забралі ўсю тэхніку, піша @novychas

Як распавёў Дзмітрый, падставай для ператрусу стала справа аб пагрозах намесніку начальніка Савецкага РУУС. Год таму, падчас чарговых «сутак» на Акрэсціна, Дзмітрыя па ёй дапытваў КДБ.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3pcthLb

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
МУС прызнала Telegram-канал «Дружины Народной Самообороны — ДНС» і Telegram-чат «ДНС чат» экстрэмісцкім фарміраваннем
⁉️Чаму важна перадаваць перадачы на Акрэсціна для затрыманых па адміністрацыйных справах?

На працягу года адміністрацыя ІЧУ і ЦІПа на Акрэсціна робіць усё магчымае, каб пагоршыць умовы ўтрымання для «палітычных». Арыштантам не выдаюць ні матрацаў, ні бялізны, іх не водзяць на шпацыр і ў душ. Перадачы і лісты таксама забароненыя. Камеры на Акрэсціна перапоўненыя: у чатырохмесных камерах звычайна знаходзяцца адразу 15-20 чалавек. І гэта негледзячы на тое, што большасць з арыштантаў па выхадзе з ізалятара хварэе на COVID-19. Акрамя гэтага, ужо вядома пра трох загінулых ад каранавіруса, якія заразіліся ім пакуль адбывалі «суткі». «Вясна назірае» тлумачыць, што неабходна перадаваць на Акрэсціна і ў якіх выпадках прымаюць перадачы.

🔹Кожны дзень у ЦІПе на Акрэсціна можна перадаваць лекі для затрыманых. Як кажуць, былыя арыштанты, «прымуць іх ці не — залежыць ад настрою дзяжурных». Але спрабаваць трэба. Лекавая передача, як і звычайная, перадаецца праз заяву, на якім у графе «назва» трэба пазначыць «лекі». Калі ў чалавека ёсць нейкае захворванне, якое патрабуе піць лекі па рацэпту, то гэты рацэпт або яго копію абавязкова трэба передаць з перадачай. Звычайныя лекі распакоўваць не трэба і лепш перадаваць з інструкцыяй. Іх трэба пакласці ў празрысты пакет і абавязкова дадаць запіску з прозвішчам, імем, імем па бацьку і датай народзінаў затрыманага. Лекі адразу да арыштантаў не трапляюць — іх выдае фельчар Акрэсціна. Калі арыштанту трэба перадаць акуляры, лінзы і раствор да іх, то лепш мець пры сабе выпіску з медыцынскай карткі ці прызначэнне лекара на выпадак, калі папросяць даказаць патрэбу. З таблетак перадаваць можна аспірын, парацэтамол, антыбіётыкі, ібупрафен, лекі ад горла і кашлю, а таксама ад ціску і г.д. Варта памятаць, што ў камерах сядзяць шмат людзей, якім таксама могуць спатрэбіцца лекі, таму перадавайце як мага больш.

🔹Цяпер перадачу магчыма атрымаць, калі на затрыманага складаюць новы пратакол. Пасля «вызвалення» некаторых вязуць у РУУС, каб скласці новы пратакол і зноў адправіць на «суткі». На гэты час ім аддаюць усе рэчы і нават перадачы. Таму ў чалавека ёсць магчымасць трапіць у камеру з цёплымі рэчамі, ежай і сродкамі гігіены на «другі заезд». Вось як гэта апісвае былы арыштант:

«Тым не менш, сваякам ёсць сэнс перадаваць перадачу хоць бы адзін раз з неабходным адзеннем, невялікай колькасцю печыва, сухафруктаў і вады, сродкамі гігіены і наборам лекаў, бо калі чалавека павязуць афармляць на паўторны тэрмін, то ў яго будзе магчымасць пераапрануцца і паесці (у РУУС ніхто нікога карміць не будзе), а бутэльку з вадой можна будзе ўзяць з сабой – гэта досыць каштоўны прадмет, як бы смешна гэта не гучала».

🔹Акрамя гэтага, неабходна перадаваць цёплыя рэчы, якія «можна выкарыстоўваць у якасці матрацаў ці падушак», бо нары складаюцца з металічных рэек, размешчаных уздоўж і папярок, якія ўтвараюць дзіркі памерам 10*25 сантыметраў прыблізна. Таму ні сядзець, ні ляжаць на іх немагчыма, а на целе ад іх застаюцца сінякі.
❗️Калі вашых родных, затрыманых «па справе Зельцара», перавялі ў іншыя месцы зняволення — калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»

Праваабаронцы «Вясны» просяць паведамляць, калі вашыя блізкія, затрыманыя па справе каментароў у сацсетках пра гібель IT-спецыяліста Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, былі пераведзеныя ў іншыя месцы зняволення ці ім былі прад'яўленыя новыя абвінавачванні.

🔹Калі ласка, паведамляйце пра гэта на @ViasnaSOS, @SosViasna, @spring96info, у бот @Viasna_bot ці на электронную пошту viasna@spring96.org