Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🆘 Дапамога сям'і палітвязня

📍 Міхаіл Калішук — жыхар Брэста, асуджаны да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «масавыя беспарадкі» ў горадзе пасля выбараў. Міхаіл быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП увечары 10 жніўня 2020 года, пры гэтым яго збілі так моцна, што былі зламаныя рэбры і косці таза.

❗️Родныя палітвязня звярнуліся па дапамогу:

«Жонка Міхаіла засталася адна з маленькай дзяўчынкай на руках. З даходаў у яе толькі дзіцячая дапамога. Мама Міхаіла працуе прыбіральшчыцай. Выдаткі на прадукты, цыгарэты, адзенне і пераводы Міхаілу для нас вельмі затратныя».

💵 Падтрымаць фінансава сям'ю Міхаіла
🎉Леаніду Судаленку — 55!

Сёння свой юбілей за кратамі сустракае праваабаронца Леанід Судаленка.

Леанід — старшыня Гомельскага аддзялення «Вясны», праваабаронца з 20-гадовым стажам. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.

За сваю праваабарончую дзейнасць ён быў удастоены ў 2019 годзе прэстыжнай французскай прэміі «Свабода-Роўнасць-Братэрства» і ўзнагароджаны беларускай Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Праваабаронца года».

Суд па справе палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка пачаўся 3 верасня і праходзіць у закрытым рэжыме. Іх вінавацяць у «арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

📨 Павіншаваць Леаніда:
-СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003, Судаленку Леаніду Леанідавічу
💻 Напісаць анлайн 👉
bit.ly/3jwJMLn
✍️Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Палітзняволенаму Ігару Банцэру хочуць змяніць рэжым з «хіміі» на папраўчую калонію Такога рашэння дамагаецца адміністрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу №9 Віцебска, дзе мужчына адбывае зняволенне. Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбывання пакарання…
Суд над Ігарам Банцэрам, на якім яму мусілі змяніць меру пакарання, перанеслі

Працэс распачаўся (прычым праходзіў проста ў будынку папраўчай установы ў Віцебску, так званай «хіміі»), але Банцэр запатрабаваў адваката.

Новае паседжанне адбудзецца 29 верасня.

Крыніца: Б**сат
Салігорскае выданне “Лідар-Прэс” вымушанае прыпыняе сваю дзейнасць.

Так складаецца, што любы матэрыял, які праўдзіва асвятляе падзеі ў рэгіёне ці краіне, можа быць абвешчаны экстрэмісцкім з усімі вынікаючымі наступствамі. У такой сітуацыі мы не можам рызыкаваць нашымі супрацоўнікамі і вымушаныя спыніць дзейнасць рэдакцыі, — гаворыцца ў рэдакцыйным звароце.

У сакавіку 2021 года выданне спыніла друк папяровай версіі газеты. А ў чэрвені ў галоўнага рэдактара прайшоў ператрус.

Крыніца: @euroradio
Вынеслі прысуд былой работніцы Дэпартамента аховы МУС — яна абразіла супрацоўніка міліцыі

У Мазыры 22 верасня вынеслі прысуд былой работніцы Дэпартамента аховы МУС Вользе Шукаловіч за абразу прадстаўніка ўлады — супрацоўніка міліцыі з Бабруйска (арт. 369 КК РБ). Жанчына размясціла ў сацыяльных сетках негатыўны каментар пад фота супрацоўніка: “З-за такіх казлоў мянтоў не любяць”.

Па патрабаванні пракурора судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме,

Пасля затрымання і допыту прадстаўнікамі упраўлення ўласнай бяспекі МУС Вольгу Шукаловіч звольнілі з працы.

У ходзе судовых спрэчак дзяржабвінавачванне запрасіла для Вольгі абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, а таксама задаволіць матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды для пацярпелага ў памеры 1 000 рублёў. Мабільны тэлефон, як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваць у даход дзяржавы.

Суддзя Новікава цалкам падтрымала абвінавачанне — пакараць Шукаловіч двумя гадамі «хатняй хіміі».
💌«Усе мы чакаем Вас, і нам Вас не хапае як ніколі!». Віншавальны ліст праваабаронцы Сашы Кулаевай да зняволенага Леаніда Судаленкі

Экспертка па правах чалавека і грамадзянскай супольнасці, праваабаронца Саша Кулаева напісала адкрыты ліст з віншаваннямі праваабаронцу «Вясны» Леаніду Судаленку, якому сёння спаўняецца 55 год.

«І я, і Парыж, і Ваш родны Гомель, і Мінск, не кажучы ўжо пра сям'ю і калег, усе мы чакаем Вас, і нам Вас не хапае як ніколі! Вашага аптымізму, Вашай упартасці, Вашых жартаў, Вашай настойлівасці і нязломнасці!

Не толькі неправавое, але і такое дурное рашэнне - паспрабаваць адарваць Вас ад вашага свету, ад Вашай працы і блізкіх, зачыніць Ваш суд. Мы ўсё роўна разам! З вамі, з Алесем, з Валянцінам, c Таццянай, з Уладзімірам, з Марфай, з Андрэем!»

Віншавальны ліст цалкам 👉 bit.ly/3zC25ad
📍У Беларусі працягваюцца затрыманні рабочых, якія заяўлялі пра страйк

На дадзены момант «Вясне» вядомыя прозвішчы як мінімум 14 затрыманых з «Гродна Азот», БМЗ і Беларускай Чыгункі. Гэта Сяргей Шэлест, Андрэй Пагерыла, Уладзімір Жураўка, Валянцін Цераневіч, Рыгор Рубан, Вадзім Яфіменка, Дзмітрый Ільюшчанка, Аляксандр Гашнікаў, Ганна Аблаб, Сяргей Дзюба, Арцём Рубан, Аляксей Сідар, Святлана Зыль і Матвей Ведзянееў. Праваабаронцам пакуль невядома, што ставяць у віну затрыманым.

📍Затрыманаму кранаўшчыку МТЗ прад'явілі абвінавачванне

Стала вядома, што затрыманага 16 верасня кранаўшчыка стрыжневага ўчастка МТЗ Дзмітрыя Колбіка пераводзяць у СІЗА-1 – яму прад'явілі абвінавачванне, але невядома дакладнай па якім артыкуле. Яго калега паведаміў, што артыкуле, які прадугледжвае да пяці гадоў зняволення. Яго затрымлівалі супрацоўнікі КДБ.

📍«Палівалі шампанскім магілу рэжыму». ГУБАЗіК «раскрыў» у Віцебску «экстрэмісцкую ячэйку»

МУС паведамляе, што затрыманыя сем жыхароў Віцебску ва ўзросце ад 26 да 39 гадоў, якія датычныя да групавога хуліганства і «стварэння экстрэмісцкага фармавання». Гэта Марына Праслава, Павел Сокалаў, Кацярына Макарэвіч, Юлія Лабунова, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Канстанцін Бодэ і Святлана Гуркоўская.

У дачыненні затрыманых распачатыя крымінальныя справы за злоснае хуліганства (ч. 2 арт. 339 КК) і стварэнне экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-1 КК).

Хроніка палітычнага пераследу 22-23 верасня 👉 bit.ly/3lOq0yd

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Павел Севярынец ўпершыню патэлефанаваў родным па відэасувязі з калоніі

Пра гэта паведаміла Вольга Севярынец.

«Мая старонка ператварылася ў сакратарыят Паўла Севярынца. Але аб іншых рэчах пісаць зусім не хочацца. Сям'я хвалюе мяне зараз найбольш. Паша ўчора першы раз патэлефанаваў з калоніі! Гэта дзіва, але яны адтуль і праўда часам тэлефануюць на вайбер! з відэа. Я яго бачыла на экране тэлефона - дзівосныя, забытыя адчуванні, рукі дагэтуль, здаецца, дрыжаць. Але самае незвычайнае: я б ніколі ў жыцці не падумала, што Севярынец лысы і ў зэкаўскай робе будзе выглядаць так стылёва)))».
❗️«Не магу зразумець, як чалавек выконваў абавязкі, будучы мёртвым?». Два гады «хатняй хіміі» — за абразу памерлага міліцыянта

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска з трэцяй спробы агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Паўла Анісімава, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка улады (арт. 369 КК). Мужчына пакінуў каментар пад паведамленнем пра смерць намесніка начальніка штаба УУС па Магілёўскай вобласці Аляксандра Петрусевіча: «Сдохла падла, пусть вечно его жарят черти у Аида».

📍Абаронца падкрэсліла, што аб’ектам арт. 369 КК у рэдакцыі 2015 года з'яўляецца аўтарытэт, гонар і годнасць прадстаўніка ўлады, г. зн. пацярпелым можа быць толькі прадстаўнік улады. Прызнанне пацярпелым сына Петрусевіча супярэчыць дзеючаму на момант здзяйснення злачынства заканадаўству:

«На той момант, як гэта не сумна, яго ўжо не было ў жывых, такім чынам ён не мог выконваць свае службовыя абавязкі»

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3hZkoQA
Палітзняволенай Сафіі Сапега працягнулі арышт да 25 снежня.

Пра гэта распавяла DW распавяла яе маці Ганна Дудзіч.
❗️Праваабаронцам стала вядома, што некаторых затрыманых учора завадчанінаў з «Гродна Азот» вызвалілі.

Гэта Арцём і Рыгор Рубан, Аляксей Сідар, Дзмітрый Ільюшчанка. Але, пры гэтым, затрыманні працягваюцца 23 верасня. Сёння раніцай пасля начной змены быў затрыманы Андрэй Башан. Таксама вядома пра затрыманне яшчэ аднаго завадчаніна з БМЗ – выехаў на працу, але там не з’явіўся. Прозвішча затрыманага высвятляецца.

На дадзены момант праваабаронцам «Вясны» вядома, што затрыманымі застаюцца мінімум 13 чалавек, якія працуюць ці працавалі і звольніліся ў знак пратэсту на «Гродна Азот», БМЗ, Беларускай Чыгункі. Вядома, што некаторых з іх змясцілі ў СІЗА КДБ у Мінску. Дзмітрыя Елісеява з БМЗ змясцілі ў гомельскае СІЗА.

Хроніка палітычнага пераследу 22-23 верасня 👉 bit.ly/3lOq0yd

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
📍У Беларусі працягваюцца затрыманні рабочых, якія заяўлялі пра страйк На дадзены момант «Вясне» вядомыя прозвішчы як мінімум 14 затрыманых з «Гродна Азот», БМЗ і Беларускай Чыгункі. Гэта Сяргей Шэлест, Андрэй Пагерыла, Уладзімір Жураўка, Валянцін Цераневіч…
Раней паведамлялася пра затрыманне па «справе стачкомаўцаў» Матвея Вадзянеева з БМЗ і Ірыны Мацкевіч, дзяўчыны затрыманага Уладзіміра Жураўкі з «Гродна Азот». Але інфармацыя не пацвердзілася — яны на волі, іх не затрымлівалі. У Ірыны дома быў ператрус, у яе вынялі тэхніку.

Хроніка палітычнага пераследу 22-23 верасня 👉 bit.ly/3lOq0yd

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
У Расіі пачалі экстрадыцыю берасцейца Вадзіма Дубойскага нягледзячы на апеляцыю — адвакат паспеў прыпыніць працэс

22 верасня адвакат берасцейца прыйшоў у Белгарадскі ізалятар, каб сустрэцца з падабаронным, аднак там яго не знайшлося. «У дзяжурнай частцы мне сказалі, што ён з'ехаў яшчэ ўчора. Далей пайшоў у спецчастку, там гэта пацвердзілі», — распавёў адвакат.

Там яму сказалі, што пачалі экстрадыцыю, таму што прайшлі дзесяць сутак для абскарджвання рашэння суда. Пры гэтым адвакат падаваў апеляцыю, але СІЗА пра гэта не паведамілі.

«Я адразу ж апавясціў суд, які выносіў рашэнне, звяртаўся да кіраўніцтва ізалятара, і літаральна праз паўгадзіны мне сказалі, што ўжо ўсё робіцца для таго, каб яго вярнуць».

Па словах адваката, берасцейца вернуць у Белгарад, калі будзе наступны этап. Дата пасяджэння суда па апеляцыі пакуль невядомая.

Вадзіма Дубойскага ў Беларусі абвінавачваюць па артыкуле аб удзеле ў масавых беспарадках.

Крыніца: @mediazona_by
‼️«Хрэн вам, а не хуткая». Як у беларускіх ізалятарах працягваюць здзеквацца над «палітычнымі»

У канцы ліпеня супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі маладую сям'ю — Кацярыну і Аляксандра (іх імёны змененыя ў мэтах бяспекі). Пасля ператрусу і допыту ў СК іх арыштавалі на 15 сутак па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Сям'я распавяла "Вясне назірае" пра ўмовы ўтрымання ў жніўні: пра відэакамеры над туалетам, "мясцовыя" метады лячэння COVID-19 на Акрэсціна і адмову выклікаць хуткую дапамогу хлопцу з прыступам эпілепсіі.

«Мужчыне было дрэнна (у яго быў жар), прасілі выклікаць хуткую. Мясцовая лекарка папрасіла яго падняць руку, ён падняў. На што сказала: «Ну вось, не здох жа!». І пайшла.

Іншы хлопец скардзіўся, што зніклі пахі. Яна папрасіла яго адвярнуцца, потым павярнуцца, а сама ў кармушку рэзка ватку з нашатырам прасунула. Ён ад нечаканасці тузаецца, яна кажа: «Ну вось і што ты пі…іш, усё ты адчуваеш»
, — Аляксандр і Кацярына ўзгадваюць пра лекарку на Акрэсціна.

Чытаць падрабязнасці па спасылцы.
🔻Сёння ў Мінску паведамілі пра затрыманне Паўла Малчанава. Пазней, як стала вядома з праўладных тэлеграм-каналаў, яго затрымалі за «абразу супрацоўнікаў міліцыі» ў тэлеграм-чатах. З Паўлам апублічылі «пакаяльнае відэа».

🔻Стала вядома яшчэ пра аднаго затрыманага з Беларускага металургічнага заводу – Дзмітрыя Жыліцкага. Месцазнаходжанне яго пакуль невядома.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

Хроніка палітычнага пераследу 22-23 верасня 👉 bit.ly/3lOq0yd
‼️84 дні — менавіта столькі правядуць за кратамі муж і жонка за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы

Сёння ў шосты раз асудзілі 26-гадовую Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і 26-гадовага Сяргея Крупеніча па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Мінулыя «суткі» ў іх сканчваюцца толькі ў суботу, 25 верасня. Але на Анастасію і Сяргея ў Ленінскім РУУСе ў чарговы раз склалі новыя пратаколы па арт. 19.11 КаАП.

Іх справы 23 верасня разглядала суддзя Ленінскага раёна Таццяна Шоцік. У гэты раз пратаколы на мужа і жонку склалі за перасыл паведамленняў 18 чэрвеня адзін адному, але з розных «экстрэмісцкіх» каналаў. На суддзе Анастасія сказала, што наогул не ведала аб тым, што гэты канал прызнан «экстрэмісцкім», і што нельга такое дасылаць у прыватных паведамленнях мужу. Вынік — 13 сутак арышту.
Сяргей паабяццаў суддзі ніколі больш не чытаць тг-каналы, але суддзя Шоцік таксама пакарала хлопца 13-сутачным арыштам.

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева — настаўніца ў мінскай гімназіі, у жніўні ў яе сканчваўся кантракт. Анастасію і Сяргея першы раз затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. З таго часу іх асудзілі агулам на 84 суткі кожнага за тое, што яны перасылалі ў прыватных паведамленнях адзін адному інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў». Вядома, што пасля затрымання сям’і на адным з праўладных тг-каналаў з’явілася пакаяльнае відэа з Анастасіяй. Прапагандыст Азаронак сцвярджаў, што яна даслала ў экстрэмісцкі канал асабістыя дадзеныя дзяцей супрацоўнікаў міліцыі.
💌Сёння ў межах ініцыятывы «Адкрыты ліст вясноўцам» мы публікуем ліст Міхася, які адрасаваны ўсім зняволеным праваабаронцам «Вясны»

«Шаноўныя вясноўцы!

Хачу перадаць вам вялікі дзякуй за вашу мужнасць! За тое, што рабілі, робіце і будзеце рабіць на карысць беларусаў.

Зараз стала відавочна наколькі патрэбна, нават неабходна ваша дзейнасць. Не хапае словаў каб перадаць захапленне тым, як нягледзячы на ўсе рызыкі вы працягвалі рабіць сваю справу!

Будзем натхняцца вашым прыкладам і верыць у светлую будучыню Беларусі.

З вялікай павагай,
Міхась».

Дзякуй, сябры і сяброўкі, за цёплыя словы — яны вельмі грэюць за кратамі нашых калегаў. Нагадаем, мы прапануем напісаць вясноўцам адкрыты ліст салідарнасці, які мы паспрабуем перадаць ім, а самыя цікавыя апублікуем на сайце ці ў сацсетках.

Падрабязнасці
❗️У Бабруйску з самай раніцы праходзіць хваля ператрусаў

Праваабаронцам вядома пра ператрусы ў Юліі Загрышавай, Дзмітрыя Косціна, Яўгеніі Міронавай ды Ксеніі Емяльяненка.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Дэпутат Бундэстага Канстанцін фон Нотц павіншаваў Леаніда Судаленку з Днём Нараджэння.

Канстанцін з'яўляецца сімвалічным «хросным» Леаніда ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую ладзіць швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco.

🎥Віншаванне з беларускімі субцітрамі