Каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 3 месяцы
Марфа была затрыманая 17 верасня 2020 года і ўжо год як знаходзіцца ў СІЗА-1. Яна абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
🔹«Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў». Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову
💌Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Рабковай Марыі Аляксандраўне
✍️Напісаць адкрыты ліст салідарнасці

🧑⚖️ Як судзілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні?
▪️ у Смаргоні Таццяну Янкоўскую абвінавацілі ў абразе начальніцы інспекцыі па справах непаўнагадовых (арт. 369 КК) і асудзілі на 2 гады "хіміі".
▪️ у Маладзечне на 1 год і 6 месяцаў "хіміі" асудзілі Віктара Куляша за абразу намесніка начальніка мясцовага РАУС Сяргея Гелды (арт. 369 КК). Абвінавачаны мусіць сплаціць пацярпеламу міліцыянту 1500 рублёў маральнай кампенсацыі.
▪️ у Гомелі асудзілі Рамана Скапцова за абразу "вядомага" пацярпелага - ДАІшніка з Ганцавічаў Ігара Вольніча. Абвінавачанаму прызначылі пакаранне ў выглядзе 2, 5 гадоў "хіміі" і абавязалі выплаціць кампенсацыю пацярпеламу ў памеры 1500 рублёў.
▪️ у Мінску Ганну Хадневіч асудзілі да 2 "хатняй хіміі" за абразу суддзі Талачынскага раёна Наталлі Барысавец па арт. 391 КК. Таксама Хадневіч павінна будзе сплаціць пацярпелай 1000 рублёў за нанесеныя маральныя пакуты.
▪️ у Магілёве паводле арт. 369 КК асудзілі Марыну Баброўскую за абразу ахоўніка Шклоўскай папраўчай калоніі №17 да 1 года і 6 месяцаў "хатняй хіміі". Таксама суд задаволіў пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды на 1000 рублёў.
▪️ у Мінску да 3 гадоў "хатняй хіміі" асудзілі Андрэя Казакова за абразу АМАПаўца Арцёма Бахановіча.
▪️ у Мінску таксама за абразу супрацоўніка міліцыі з Бабруйску Андрэя Комара асудзілі да 1,5 гадоў "хатняй хіміі" Андрэя Мельнікава. Мужчына павінен выплаціць кампенсацыю міліцыянту ў памеры 1000 рублёў.
▪️ у Валожыне на 1,5 года "хатняй хіміі" асудзілі Віктара Чэрніка за абразу супрацоўніка ДАІ Казлова, якому ён павінен пакрыць маральную шкоду ў 1000 рублёў.
▪️ у Мінску Ірыну Каленькову асудзілі на 3 гады "хатняй хіміі" за абразу ў каментарах у дачыненні да двух міліцыянтаў. Аднаму з пацярпелых жанчына павінна сплаціць 2000 рублёў кампенсацыі.
▪️ у Іўе на 2 гады "хатняй хіміі" за абразу двух супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 КК) асудзілі Рэгіну Лавор.
▪️ у Бабруйску Валерыя Юрэвіча пакаралі 1,5 гадамі "хатняй хіміі" за абразу супрацоўніка міліцыі Манаева. Суд таксама пастанавіў спагнаць з абвінавачанага 1000 рублёў на карысць пацярпелага.
Падрабязна пра суды 👉 bit.ly/2XuDE1D

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі новае абвінавачванне, але невядома па якім артыкуле
Як паведаміла жонка палітвязня Вольга Івашына на сваёй сатронцы ў фэйсбку, Дзянісу падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай да 8 месяцаў 28 дзён. На сёння журналіст утрымліваецца за кратамі ў турме ў Гродне ўжо 191 дзень.
Згодна з дакументам, які даслаў жонцы журналіста начальнік следчага аддзела УКДБ Варанецкі, Дзянісу Івашыну прад'яўленыя абвінавачанні: ў здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Як мяркуе жонка Дзяніса, адно з абвінавачванняў, якое належыць да менш цяжкіх, з’яўляецца арт. 365 Крымінальнага кодэксу (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў), на падставе якого яго і затрымалі. А вось пра другое абвінавачванне нават родным палітвязня нічога невядома.
«Чаго чакалі 6 месяцаў, каб высунуць новае абвінавачаньне невядома ў чым? А скончыцца тэрмін “дасудовага” ўтрыманьня па гэтым невядомым артыкуле, шчэ штосьці прыдумаюць?» — абураецца Вольга.
За час знаходжання пад вартай Дзяніса неаднаразова вазілі на размовы ў КДБ, двойчы кідалі ў карцар. Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
💌Падтрымайце журналіста лістамі і паштоўкамі: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1

🌿Праваабаронца Уладзь Лабковіч цытуе ў лістах жонцы вершы Бродскага па памяці
Жонка зняволенага вясноўца Уладзя Лабковіча Ніна падзялілася ў сябе на старонцы ў фэйсбуку навінамі пра мужа:
«Цытуе ў лістах мне вершы Бродскага па памяці, піша дзецям казку, як падарунак на дзень нараджэння, і кранальныя лісты маме і дачцэ, яго прынцэсе. Вельмі сумуе па сям’і».
Як адзначае Ніна, настрой у Уладзя розны: «ад капец як цяжка да дзень скончыўся і нормаў». Па яе словах, лісты родным сталі прыходзіць «больш-менш рэгулярна месяц таму». Ад жонцы Уладзю даходзіць толькі траціна лістоў, і мала ад сяброў, знаёмых і проста неабыякавых людзей.
Ніна Лабковіч заклікае падтрымаць мужа лістамі:
«Вельмі цяжка там без маральнай падтрымкі. Пішыце лісты. Гэта — турэмны кісларод!»
💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

⚖️ У Ленінскім судзе Гродна 17 верасня быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да палітвязня Барыса Ляшкевіча і Леаніда Клімава
Іх абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК) за падзеі 9 жніўня мінулага года.
Паводле словаў дзяржабвінаваўцы Анжалікі Бутрымовіч, Ляшкевіч і Клімаў удзельнічалі 9 жніўня ў несакцыянаваным масавым мерапрыемстве, аказвалі непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, натхнялі іншых на супрацьпраўныя дзеянні, не рэагавалі на патрбаванне разыйсціся. Разам з іншымі асобамі ўтварылі счэпку і перакрылі рух грамадскага транспарту.
Першае пасяджэнне па справе прайшло яшчэ 27 ліпеня, аднак пазней разгляд неаднаразова адкладаўся праз забеспячэнне мераў бяспекі для сведак, хваробу абвінавачаных і пракурора.
❗️ У выніку суддзя Руслан Гурын прызнаў Барыса Ляшкевіча і Леаніда Клімава вінаватымі і пакараў кожнага з іх двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Падрабязней 👉 bit.ly/3CtdcUC

🎉23 верасня праваабаронца Леанід Судаленка адзначае юбілей. Павіншуйце яго са святам!
У чацвер, 23 верасня, Леаніду Судаленку спаўняецца 55 гадоў. Але ў гэтым годзе праваабаронца адзначыць яго за кратамі. Акрамя гэтага, Леаніда будуць судзіць у гэты дзень.
📌Нагадаем, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна" Леанід Судаленка пад вартай знаходзіцца ўжо 9 месяцаў. У Гомелі два тыдні ў закрытым рэжыме разглядаюць справу Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка. Усіх вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).
💌Заклікаем павіншаваць праваабаронцу з юбілеем: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Леаніду Леанідавічу Судаленку

❗️Больш за месяц ад палітзняволенага Мікіты Емяльянава не было ніякіх звестак
Як стала вядома, увесь гэты час хлопец утрымліваўся ў ШІЗА:
🔻спачатку хлопец атрымаў 7 сутак за парушэнне формы адзення;
🔻яшчэ 10 сутак – за тое, што спаў на падлозе ў карцары;
🔻пасля двойчы быў пакараны на 5 сутак за перамовы з суседнім карцарам.
Праз 27 сутак Емяльянаў выйшаў і запатрабаваў адзіночнага ўтрымання, адмовіўся ісці ў камеру, прасіў выдаць паперу і асадку для напісання заявы. Аднак адміністрацыя турмы адмовілася прадаставіць зняволенаму пісьмовыя прыналежнасці, а за непадпарадкаванне хлопца зноў кінулі ў ШІЗА на 10 сутак.
17 верасня скончыўся тэрмін утрымання ў ШІЗА, Мікіта планаваў зноў патрабаваць адзіночнага ўтрымання. Аднак дакладна невядома, выйшаў Емяльянаў з карцара ці зноў быў пакараны за непадпарадкаванне чарговым спагнаннем.
Апроч таго палітвязня пазбавілі кароткатэрміновага спаткання з роднымі, якое на строгім турэмным рэжыме прадугледжанае раз на год.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3tQPpeq

❗️За адмову ад дачы паказанняў па справе супраць блогераў Пятрухіна і Кабанава актывіста хочуць пакараць трыма месяцамі арышту
Сёння ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над Дзмітрыем Андрасюком па арт. 402 Крымінальнага кодэкса (адмова альбо ўхіленне ад дачы паказанняў). Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук.
Андрасюк праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку гэтага года асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Як распавёў актывіст брэсцкім праваабаронцам, крымінальную справу на яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Пятрухіна і Кабанава, бо ён не паказаў службовае пасведчанне суддзі.
«Я не меў намеру адмаўляцца і не адмаўляўся ад дачы паказанняў. Саша [Кабанаў] і Сяргей [Пятрухін] тут ні пры чым — так здарылася, што мой першы ўдзел у крымінальным працэсе супаў з іх крымінальнай справай.
Для мяне гэта прынцыповае пытанне. Я не абавязаны ні верыць, ні здагадвацца, ні разумець, ні фантазіяваць, хто перада мной стаіць — я хачу ведаць дакладна, хто да мяне звяртаецца. У любой сітуацыі».
Пракурор папрасіў суд пакараць Андрасюка трыма месяцамі арышту. Прысуд абвесцяць заўтра ў 9:30.

⚡️Палітзняволенага экс-намесніка кіраўніка Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава асудзілі да 7,5 гадоў калоніі
У Чавускім раённым судзе 20 верасня вынеслі прысуд па справе палітзняволенага экс-намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава. Старшыня суда Чавускага раёна Алена Каралько прызнала яго вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 426 КК) і махлярстве (ч. 4 арт. 209 КК) і асудзіла да сямі з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Дудараў сваю віну на судзе не прызнаў. Судовы працэс пачаўся 20 красавіка. У 2020 годзе Дудараў каардынаваў працу рэгіянальнай ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка, з 11 чэрвеня мінулага года знаходзіцца пад вартай. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор Чавускага раёна Сяргей Снытчанка.
Падрабязнасці 👉👉👉 bit.ly/3tSCecI

⚡️ 149 сутак і больш за 13 тысяч рублёў штрафаў - столькі сумарна атрымалі 17 чалавек ад суддзяў па адміністрацыйных справах з 13 па 17 верасня
Падрабязнасці з некаторых судовых працэсаў чытайце ў "Вясна назірае"
Зводныя дадзеныя на нашым сайце 👉 bit.ly/3hKGFl6

❗️ Семярых мінчукоў, якіх затрымалі за размаляваныя цюкі з сенажом, узялі пад варту і змясцілі ў турму. Сярод іх сям’я і бацькі непаўнагадовых дзяцей
2 верасня прэс-служба МУС паведаміла, што каля трасы М1 ноччу былі затрыманыя чатыры мужчыны і тры жанчыны з Мінска ва ўзросце ад 27 да 51 года. Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сенажом. Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства).
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што затрыманыя Аляксандр Бабко, Ігар Мыслівец, Алена Дзядзюля, Вольга Дубовік, муж і жонка Андрэй і Кацярына Арыко, Максім Дубешка.
Пасля затрымання іх даставілі ў Дзяржынскі РАУС, дома ў іх былі праведзеныя ператрусы. Да суда ім усім абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. У некаторых затрыманых ёсць непаўнагадовыя дзеці.

⚖️ Грамадзянку Расіі Ірыну Вікхольм асудзілі ў Маскоўскім судзе Брэста да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі за паклёп на Лукашэнку
Жанчыну затрымалі 28 траўня за паведамленне ў Twitter, дзе была змешчана спасылка на матэрыял Рускай службы BBC пра інцыдэнт з самалётам Ryanair і затрыманнем Рамана Пратасевіча. Вікхольм падпісала рэпост так: "Чарговае злачынства Лукашэнкі: акт дзяржаўнага авіяпірацтва", пры гэтым выраз "акт дзяржаўнага авіяпірацтва" - цытата з тэксту BBC.
Ірына сваёй віны не прызнала.
Суддзя Яўген Брэган вынес прысуд 20 верасня, якім прызначыў пакаранне ў 1,5 гады калоніі для Ірыны Вікхольм. Бок дзяржаўнага абвінавачвання на працэсе прадстаўляў Аляксандр Бацюшко.
Жанчына пражыла ў Брэсце амаль 10 гадоў, у інтэрнэце вяла блог на некалькіх пляцоўках.
Падрабязней пра суд 👉 bit.ly/3CwNe2u

🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць чатырнаццаць палітзняволеных:
🔺Уладзіслаў Еўсцігнееў
🔺Яўген Каліноўскі
🔺Данііл Богнат
🔺Максім Зіневіч
🔺Юрый Дрэка
🔺Людміла Кузняцова
🔺Анастасія Булыбенка
🔺Леанід Судаленка
🔺Стэфан Лазавік
🔺Сяргей Маўшук
🔺Алесь Бяляцкі
🔺Сяргей Красоўскі
🔺Аляксей Якубук
🔺Аляксандр Дабрыянік
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.
📲Таксама палітвязням можна дасылаць тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або патэлефанаваць па нумару тэлефона 166 і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

🇺🇦Сем месяцаў трымалі на Акрэсціна. У Мінску палітзняволенага ўкраінца асудзілі да трох гадоў калоніі
20 верасня ў судзе Заводскага раёна Мінска 33-гадовага палітзняволенага грамадзяніна Украіны Міхаіла Феранца асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Феранца абвінавацілі ва ўдзеле ў трох леташніх Маршах, а таксама ў арганізацыі шляхам адміністравання тэлеграм-канала "Смелыя людзі" нанясення пратэстных надпісаў і малюнкаў, вывешвання БЧБ-стужак у дварах Фрунзенскага раёна Мінска.
Выхадца з Данецка, які ў Беларусі жыве ўжо дзевяць гадоў, затрымалі 16 верасня мінулага года, сем месяцаў яго трымалі як замежніка ў чаканні высылкі з краіны ў ІЧУ на Акрэсціна. Аднак замест адпраўкі на радзіму яму выставілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА-1. Пры гэтым у тэрмін пакарання сямімесячнае ўтрыманне на Акрэсціна яму не залічылі. Віну палітвязень на судзе не прызнаў, адмовіўся ад дачы паказанняў, але выступіў з моцным апошнім словам, у якім распавёў, у тым ліку, пра псіхалагічны і фізічны гвалт з боку сілавікоў, а таксама пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання цягам гэтых месяцаў на Акрэсціна:
"У ІЧУ адбываюць пакаранне "сутачнікі", а сем месяцаў — гэта не сем сутак. Сядзець з замежнікамі, якія дзяруцца за хлеб, потым іх раздымаеш, адзін з іх прымае цвёрдае рашэнне, што я на баку іншага, і ён перастае спаць па начах, чакае, калі я засну, і кладзецца ў ложак з зубной шчоткай з мэтай ці то засцерагчы сябе ад нейкага нападу, ці то, наадварот, пратыкнуць мне вока. Такое жыццё там ідзе 24 гадзіны на суткі. Мусульмане дзяруцца там з хрысціянамі за месца для малітвы. Хлопец мые туалет, падлогу, потым гэтай жа анучай мые стол. Радыё няма, тэлевізара няма, разетак няма. Хоць бы гарбату можна было прыгатаваць, але гэта таксама немагчыма. Нават гарбата туды не прапускаецца, дый запарыць яе там няма магчымасці. Холад узімку быў такі, што заснуць можна было толькі апранутым у куртку і ваўняныя шкарпэткі".
Чытаць апошяе слова палітвязня цалкам 👉 bit.ly/2Zgchsv

❗️ Палітвязня Цімура Газізава асудзілі да двух гадоў "хіміі" і вызвалілі ў залі суда
20 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі прысуд палітвязню Цімуру Газізаву — актывісту ініцыятывы "Сумленныя людзі". Яго затрымалі 16 чэрвеня на праглядзе анлайн-прэм'еры спектакля "Белы трус, чырвоны трус". Суддзя Сяргей Кацар прызнаў яго вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Цімура вызвалілі ў залі суда.
Абаронца палітвязня адзначыў, што на ягонай практыцы не было такой справы, дзе была б настолькі недаказаная віна: "таму складана абараняцца ад незразумела чаго".
У апошнім слове Цімур Газізаў распавёў, што пакладзеныя ў аснову абвінавачання ліставанні ў тэлеграм-чатах з дэпутатамі і асабістыя працоўныя перамовы толькі падкрэсліваюць, што ён жыў і дзейнічаў законнымі метадамі і наладжваў сувязі з прадстаўнікамі ўлады. Ён упэўнены, што гэта паказвае яго як актыўнага жыхара краіны, а не чалавека, які схільны да дэкструктыўнай або экстрэмісцкай дзейнасці.
Падрабязнасці 👉 cutt.ly/ZEs4eMo

Вясна
Палітвязня Цімура Газізава асудзілі да двух гадоў "хіміі" і вызвалілі ў зале суда
Суддзя Сяргей Кацар прызнаў яго вінаватым паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі".
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Суддзю, які амаль тры месяцы разглядае «справу Ціханоўскага», прызначылі на іншую пасаду
У гомельскім СІЗА ўжо амаль тры месяцы ў закрытым рэжыме праходзіць суд над шасцю палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым. Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м. Справу палітвязняў разглядае суддзя Мікалай Бакуноў.
🔹Указам Лукашэнкі ад 7 верасня суддзю Бакунова вызвалілі ад пасады суддзі Гомельскага абласнога суда і прызначылі на пяцігадовы тэрмін суддзёй і старшынёй суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля. Такім чынам, калі Бакуноў вырашыць пакінуць былую пасаду да заканчэння разгляду справы, то ў адпаведнасці з заканадаўствам судовы працэс над палітвязнямі прыйдзецца пачынаць спачатку.
Падрабязней пра «палітычную» кар’еру суддзі можана прачытаць па спасылцы.

🔈 #FreeViasna: Сабралі навіны пра зняволеных правабаронцаў “Вясны”
🔹 Аліна Стэфановіч - жонка намесніка старшыні "Вясны" Валянціна Стэфановіча - прыняла ўдзел у прэс-канферэнцыі ў Літоўскім сейме і акцыі салідарнасці ў Батумі з партрэтам мужа.
🔹 Уладзімір Лабковіч у лістах да жонкі цытуе па памяці вершы Бродскага. Яму даходзіць толькі траціна лістоў ад родных і зусім мала ад сяброў, знаёмых і проста неабыякавых людзей.
🔹23 верасня Леаніду Судаленку споўніцца 55 год. Але адзначаць дзень народзінаў праваабаронца будзе не ў коле родных і сяброў, а за кратамі. Павіншуйце Леаніда!
🔹 Марфе Рабковай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай ячшэ на 3 месяцы – да 17 снежня 2021 года.
Валанцёрская служба да гадавіны зняволення Марфы запусціла інтэрактыўную анлайн-дошку, дзе кожны жадаючы можа пакінуць паведамленне для праваабаронцы.
🔹 Кіраўніку “Вясны” Алесю Бяляцкаму 25 верасня споўніцца 59 год, але дзень народзінаў ён будзе сустракаць у СІЗА-1. Павіншуйце Алеся!
🔹 Пра валанцёрку Таццяну Ласіцу распавялі яе сябры: хто яна па адукацыі, чым захапляецца і што за чалавек.
🔹 Няма ніякіх навінаў пра валанцёра Андрэя Чапюка.
🖋 Верш "Нашым любімым праваабаронцам" даслалі на пошту кампаніі - freeviasna@gmail.com
💌 Працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

⁉️Што вядома пра суд над вясноўцамі, які ўжо трэці тыдзень адбываецца ў Гомелі
«Гомельская Вясна» апублікавала вытрымкі з лістоў палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленка да гомельскага актывіста Васіля Палякова, дзе ён распавёў, што адбываецца на закрытым працэсе. Вось, што вядома пра суд над вясноўцамі:
🔻Леанід Судаленка абскардзіў рашэнне суда аб закрыцці працэса:
«Цёмныя справы робяцца за замкнёнымі дзвярамі і з гэтым не паспрачаешся. Я абскардзіў тым не менш, патрабуючы публічнасці суду».
🔻Палітзняволенай Таццяне Ласіцы на першым дне працэса стала кепска:
«Суд быў да 13.00, потым Таццяне выклікалі хуткую і ўсё. Пасля абеду суду ўжо не было. Працяг у панядзелак, калі Таццяна будзе ў норме».
🔻Леанід на судзе падаў ужо 9 хадайніцтв – усе былі адхіленыя:
«Падаў 9 хадайніцтваў, якія суд паслядоўна адхіліў. Два з іх на паручыцельства. Адмоўлена».
🔻Абвінавачванне па справе падтрымліваюць тры пракуроры:
«У справе аж тры пракуроры з гарадской пракуратуры падтрымліваюць абвінавачанне і сур’ёзна лічаць, што праваабарона ў краіне незаконна!»
🔻У судзе дапытваюць 61 сведку:
«У мяне працягваюцца суды. Нудна, руціна. Выйшаў, паглядзеў налева, сеў у тралейбус…..(так Леанід апісвае адказы сведак, у якіх шмат «вады», – ад рэд.) І так 97% тамоў – ні пра што. Разбіраюць серыю пікетаў 19 года Марыі Тарасенкі супраць дэкрэта аб дармаедах. Яшчэ крыху і да выбараў 10-га года вернуцца».
🔻Прагнозы па выніку суду ў праваабаронцы несуцяшальныя:
«Дзяўчат (Ласіцу і Тарасенка) думаю вызваляць. Таццяне яшчэ паўгады давядзецца пасядзець. Па Марыі – інтрыга. Па другой частцы арышт – мінімальна. У мяне максімальны тэрмін – мінус некалькі месяцаў на дзіцёнка. Значыць, дзембель – вясна 23-га. А там па сітуацыі».
🔻Леанід плануе падаваць апеляцыйную скаргу на прысуд:
«Суды, як я пісаў, пакуль да 24 верасня распісаны: 61 сведка будуць дапытаны, 79 тамоў крымінальнай справы абвешчаны. Далей невядомасць. Апеляцыю буду падаваць».

Былому форварду «Гарадзеі» пракурор запрасіў тры гады «хатняй хіміі», ягоным знаёмым – па два з паловай
У судзе Заводскага раёна Мінска 20 верасня разглядалася крымінальная справа па абвінавачванні трох жыхароў сталіцы ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).
На лаве падсудных трое – Вадзім Шашура, Расціслаў Шавель і Мікіта Ермакоў. Усе яны аднагодкі, 2001 года нараджэння.
Доказам віны Шавеля стала інтэрв'ю Аляксандру Івуліну — у ім ён распавядаў пра ўдзел у маршах і сваіх першых выбарах. Распавёў як хадзіў 10 жніўня на Пушкінскую, як атрымаў порцыю слезацечнага газу, як іх атачылі сілавікі, як чулі стрэлы, пасля чаго ўбачылі хлопца на зямлі.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/39ppvVK

У Наваполацку праходзіць ператрус у кватэры старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгі Брыцікавай
Пра гэта паведамляе «Рабочы Рух». Ёсць інфармацыя, што ператрус ладзіць КДБ.
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

За адмову ад дачы паказанняў на судзе па справе брэсцкіх блогераў актывіста пакаралі трыма месяцамі арышту
Да трох месяцаў арышту па арт. 402 Крымінальнага кодэкса (адмова альбо ўхіленне ад дачы паказанняў) асудзілі брэсцкага актывіста Дзмітрыя Андрасюка. Ён праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Як распавёў актывіст, крымінальную справу на яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Пятрухіна і Кабанава, бо ён не паказаў службовае пасведчанне суддзі.
«Маё патрабаванне было праігнаравана, таму я стаў ігнараваць словы гэтай невядомай мне асобы. У выніку гэта было расцэнена як адмова ад дачы паказанняў. Расцэнена няправільна, што пацвярджаецца маім удзелам у следчых дзеяннях (допыт у ГУБАЗіК) і паездкай у Магілёў».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3tXs36G