Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Два месяцы за кратамі. Заклікаем далучыцца да кампаніі па вызваленні праваабаронцаў-вясноўцаў

Сёння роўна як два месяцы нашых калегаў утрымліваюць за кратамі за праваабарончую дзейнасць. Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч дагэтуль знаходзяцца ў засценках СІЗА-1. Праваабаронцаў затрымалі 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў). За гэты час на волю ад праваабаронцаў прабіліся толькі некалькі вестачак, іх адвакаты не могуць распавесці нічога пра зняволеных вясноўцаў, бо знаходзяцца пад падпіскамі аб неразгалошванні.

🗓17 верасня распачынаецца міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў «Вясны» — #FreeViasna.
❗️Мы заклікаем далучыцца да кампаніі па вызваленні зняволеных праваабаронцаў-вясноўцаў і падтрымаць іх. Падрабязнасці ТУТ.
❗️У Беларусі +4 новыя палітвязні.

Гэта Уладзімір Жук, Аляксей Шчытнікаў, Аляксандр Зайкоўскі і Арцём Саковіч.

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3AhXgUQ

📍Па стане на 14 верасня ў Беларусі 671 палітвязень.
⚡️Супрацоўнікі культурнага цэнтра “Корпус” Аляксандр Багданаў (Papa Bo) і Максім Крук затрыманыя ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК

Нагадаем, іх затрымалі 2 верасня ў "Корпусе", а пасля асудзілі на 10 сутак нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам (арт. 19.1 КаАП). Аднак на свабоду пасля арышту яны так і не выйшлі.

Хроніка палітычнага пераследу 14 верасня 👉 bit.ly/3luaQye
🕊Сёння свой Дзень народзінаў адзначае Аляксандр Васілевіч. Яго жонка выпусціла кнігу з казкамі палітвязня

«Папа и пингвин» — кніга з дзевяццю казкамі палітзняволенага Аляксандра Васілевіча, якія ён піша з турмы для сваёй дачкі. Яе сёння прэзентавала ў якасці падарунка жонка палітвязня Надзея Зелянкова. Кнігу можна самастойна раздрукаваць у зручным фармаце.

📌Нагадаем, палітвязень Аляксандр Васілевіч — бізнэсовец, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і The Village-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel / Hepta і прасторы Галерэя Ў. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года. За кратамі Аляксандр знаходзіцца ўжо больш за год. Пакуль Аляксандр утрымліваўся пад вартай, другога снежня ў іх з жонкай нарадзілася дачка Уршуля.

💌Павіншуйце Аляксандра са святам па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Аляксандру Анатольевічу Васілевічу
Супраць актывіста з Брэста Андрэя Шарэнда ўзбудзілі яшчэ некальнікі крымінальных спраў

Пра гэта мужчына распавёў у інтэрв'ю reform.by.

Нагадаем, супрацоўнікі КДБ прыходзілі з вобшукамі да бацькоў Андрэя і яго жонкі - палітзняволенай Паліны.

"Цешча запомніла два артыкулы, было ўказана, што праходжу падазраваным па ч. 2 арт. 361-2 КК. Гэта фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, я ведаю, што па гэтай жа справе праходзяць іншыя валанцёры ў Мінску. Верагодна, гаворка ідзе аб перадачы прадуктаў сем'ям палітвязняў.

Таксама быў пазначаны артыкул 289 аб акце тэрарызму, гэта, напэўна, у рамках справы аб вузле сувязі ў Вілейцы, па якім таксама ва ўсіх актывістаў праводзяцца ператрусы",
- адзначыў актывіст, які зараз знаходзіцца за межамі краіны.
💉Зняволеныя ў СІЗА цяпер могуць прышчапіцца расійскай і кітайскай вакцынамі

Стала вядома, што зняволеным, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА, пачалі рабіць прышчэпкі ад кавіду. Акрамя расійскага «Спутник V» зняволены таксама можа прышчапіцца кітайскай вакцынай. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла жонка палітвязня Ягора Марціновіча. Адар’я Гуштын адзначае, што гэтую магчымасць зняволены можа атрымаць праз напісанне заявы.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️У Мінску судзяць ютуб-блогера Руслана Лінніка. Яму пагражае да шасці гадоў калоніі Сёння ў судзе Маскоўскага района Мінска пачаўся суд над палітзняволеным Русланам Ліннікам. Яго абвінавачваюць па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1…
Як праходзіць суд над палітзняволеным блогерам Русланам Ліннікам?

Паводле абвінавачвання, Ліннік з 17 траўня па 9 снежня 2020 года распаўсюдзіў у сетцы інтэрнэт заведама ілжывую інфармацыю, публічна абразіў прэзідэнта і высокапастаўленных прадстаўнікоў улады: старшыні КДБ Вакульчыка, былога міністра ўнутраных спраў Караева і яго намесніка Казакевіча, міністра абароны Хрэніна. Мужчыну судзяць адразу па чатырох крымінальных артыкулах: ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 188 (паклёп).

У сваіх відэароліках, напрыклад, Ліннік сказаў пра Вакульчыка:
"Беларуссю кіруе злачынная супольнасць і старшыня Вакульчык з'яўляецца незаконным саўдзельнікам захопу і ўтрымання ўлады".

А пра Лукашэнку выказаўся ў відэа пад назвай "Саша едет по стране, а мы по-прежнему в …" наступным чынам:
"Гэта значыць Лукашэнка <непрыстойнае слова> з ганарлівым тварам спрабуе даказаць, што ён малайчына і ён усю сваю кар'еру трэпле языком, вывяргаючы слоўны <непрыстойнае слова>".

Руслан Ліннік не прызнаў віну па ўсіх артыкулах цалкам.

Падрабязнасці судовага разгляду 👉
bit.ly/3tEzK1G

Працэс працягнецца заўтра - 16 верасня.
🔻Як стала вядома, у межах крымінальнай справы па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) напачатку жніўня затрыманы стрыт-арт мастак Дзмітрый Падрэз. Сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая. Мастака ўтрымліваюць у СІЗА-1 у Мінску.

🔻У Мінску затрыманы былы пракурорскі работнік Аляксандр Мікалаеў па падазрэнні ў абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК) і Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК).

Па паведамленні ведамства, на асабістай старонцы ў Фэйсбуку мужчына напісаў "дзясяткі пастоў з абразамі Аляксандра Лукашэнкі, чыноўнікаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў".

🔻МУС паведаміла пра затрыманне ў Салігорску яшчэ двух футбольных фанатаў за ўдзел у леташніх пратэстах. Аператыўнікі ГУБАЗіК затрымалі 18- і 19-гадовых салігарчан. Адзін з іх вучыцца ў сталічнай ВНУ, другі працуе зваршчыкам у Салігорску.

Затрыманыя сталі фігурантамі крымінальных справаў па арт. 342 (актыўныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскія парадкі) і 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) КК.

Хроніка палітычнага пераследу 15 верасня 👉 bit.ly/3loc7GV

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️❗️❗️У Кіеве, Варшаве і Вільне далучайцеся да акцыі салідарнасці з затрыманымі правабаронцамі "Вясны"

На 17 верасня ў гарадах розных краін прызначаныя акцыі салідарнасці #FreeViasna з праваабаронцамі "Вясны", якія ў дадзены момант знаходзяцца за кратамі. Гэта старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзь Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка, валанцёры Андрэй Чапюк і Таццяна Ласіца.

Шмат год яны дапамагалі людзям адстойваць і абараняць іх правы і грамадскія інтарэсы, а цяпер падтрымка патрэбная ім самім!

17 верасня запрашаем далучацца:

🔹 Кіеў (Украіна) у 10.00 на пешаходным мосце над Алеяй Герояў Нябеснай Сотні.
"Цэнтр грамадзянскіх свабод" ладзіць акцыю #FreeViasna у межах кампаніі #BelarusWatch: украінскія праваабаронцы нагадаюць пра гісторыі барацьбы "вясноўцаў" за правы чалавека ў Беларусі і выступяць у падтрымку ўсіх беларусаў, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні з-за палітычнага пераследу.

🔹 Варшава (Польшча) у 18.00 Беларускі Дом у Варшаве запрашае збірацца на акцыю каля помніка Мікалаю Каперніку (ulica Krakowskie Przedmieście).

🔹 Вільня (Літва) у 18.00 распачнецца акцыя #FreeViasna на Лукішскай плошчы (Lukiškių g.).

Прыходзь і выкажы салідарнасць з нашымі зняволенымі "вясноўцамі"!
‼️Больш за 45 тысяч рублёў — столькі павінен выплаціць 25-гадовы палітвязень Дзмітрый Кубараў «Мінсктрансу» за «блакіроўку дарог» 11 жніўня

На пряцягу двух тыдняў у судзе Фрунзенскага раёна суддзя Інэса Курко разглядала грамадзянскі пазоў «Мінсктранса» да палітвязня Дзмітрыя Кубарава. Згодна з пазовам, 45 181,42 рублёў «Мінсктранс» страціў за 6 гадзін і 40 хвілін ад злачынства, здзейсненае палітвязнем у перыяд часу з 18:30 11 жніўня да 1:10 12 жніўня каля станцый метро «Малінаўка» і «Пятроўшчына».

На судзе адвакат палітвязня заўважыў, што ў матэрыялах справы маецца дакумент, згодна з якім Дзмітрыю «прыпісалі» 57 лішніх маршрутаў адносна таго акта, які быў прадстаўлены суду падчас разгляду крымінальнай справы супраць Кубарава. Пасля доўгіх спрэчак высветлілася, што пазоўны акт, па сцвярджэнні юрыстаў, быў не дакладны. Па новых дадзеных палітзняволены Дзмітрый Кубараў, на думку «Мінсктранса», спыніў грамадскі транспарт на 107 маршрутах.

📲Чытаць падрабязней па спасылцы.
Як стала вядома праваабаронцам, фігурантам крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у леташніх пратэстах стаў Яўген Крачкоўскі, аўтар праекту «АДВЕКУ». Мужчына займаўся пошукам продкаў у Беларусі, генеалагічнымі даследаваннямі, складаннем радаводу, пошукам у архівах.

Яўгена затрымалі раніцай 8 верасня пасля ператрусу ў яго доме. Прычынай для затрымання стаў фотаздымак ад 9 жніўня мінулага года, дзе ён і яшчэ некалькі чалавек падчас мітынгу на Стэле знаходзіцца на пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.

Пакуль Крачкоўскага затрымалі на 10 сутак і ўтрымліваюць у ІЧУ на Акрэсціна.
🔻Учора ў Мінску затрымалі Кірыла Салеева. Гэта сын вядомага культуролага, выкладчыка Акадэміі мастацтваў Вадзіма Салеева.

🔻У Бабруйску ў міліцыю ў якасці сведкі па "інцыдэнтах на чыгуначнай дарозе" адвезлі Максіма Буйніцкага. Там яго апыталі з дапамогай паліграфа, праверылі тэлефон, узялі абразцы ДНК і адпусцілі.

"Мяркуючы па ўсім, гэтыя дзеянні міліцыі маюць масавы характар і датычацца тых, хто затрымліваўся па арт. 24.23 КаАП", — кажа Буйніцкі.

Хроніка палітычнага пераследу 15 верасня 👉 bit.ly/3loc7GV

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
У судзе Рэчыцкага раёну 15 верасня вынесены прысуд 65-гадовай пенсіянерцы Людміле Хлусевіч. Яе вінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі з Вілейкі Жарыкава па артыкуле 369 КК РБ.

За апошнія паўгода Людміла, якая мае анкалагічнае захворванне, перажыла ператрус, каля 10 допытаў, праверку па адной крымінальнай справе і абвінавачванне па другой.

Сёння суддзя Марыя Кацуба пакарала жанчыну абмежаваннем волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

Падрабязнасці: bit.ly/2XwHuqG
⚡️У Мінску судзяць удзельнікаў чата і маршаў, для іх запрасілі па тры гады "хатняй хіміі" і "хіміі"

Наталлю Астрэйка, Галіну Заронак, а таксама палітвязняў Сяргея Шчыцёнка і Сяргея Бялевіча
абвінавачваюць ва ўдзеле ў некалькіх маршах, падчас якіх яны «ішлі па дарозе, пляскалі ў далоні, выказалі відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і неаднаразова адмаўляліся выканаць патрабаванні разыйціся».

Таксама іх абвінавачваюць у стасунках у тэлеграм-чаце "з крыжыкамі" у назве, дзе яны падбухторвалі да супрацьпраўных дзеянняў іншых удзельнікаў.

‼️Сёння пракурор Дзмітрый Хаваўка запрасіў тэрміны для абвінавачаных:

▪️па тры гады "хатняй хіміі" для Наталлі Астрэйка, Галіны Заронак і Сяргея Шчыцёнка
▪️і тры гады "хіміі" — для Сяргея Бялевіча.

🔻Прысуд будзе агучаны 16 верасня ў 11.30 у судзе Фрунзенскага раёна.
❗️Палітвязень Ігар Банцар 19 дзён трымаў галадоўку ў ШІЗА, дзе яго ўтрымлівалі 40 дзён

Палітзняволены рок-музыка Ігар Банцар, які адбывае пакаранне на «хіміі» ў Віцебску, знаходзіўся ў ШІЗА з 5 жніўня. Агулам у ізалятары Банцар правёў 40 сутак за парушэнне правілаў унутранага распарадку. Сёння стала вядома, што палітвязня выпусцілі з ШІЗА. У ізалятары на знак пратэсту супраць незаконных дзеянняў адміністрацыі «хіміі» ён 19 дзён трымаў галадоўку і піў толькі ваду.

Як паведамляе «Радыё Свабода», Ігар адчувае сябе кепска, таму будзе дамагацца магчымасці легчы ў шпіталь. Таксама палітвязень паведаміў, што «за парушэнні яго будуць пераводзіць з «хіміі» ў калёнію».

💌Падтрымайце Банцара лістамі і паштоўкамі салідарнасці: Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпа №9, 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39,
Ігару Раманавічу Банцару
У Беларусі працягваюць ліквідаваць арганізацыі грамадскай супольнасці

🔻15 верасня ў Вярхоўным Судзе Беларусі адбылося пасяджэнне па справе аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”. Суд вынес пастанову аб часовым прыпыненні разгляду іска аб ліквідацыі арганізацыі, які быў пададзены Міністэрствам юстыцыі яшчэ 27 ліпеня. Справа прыпыненая да вынясення рашэння па скарзе аб’яднання на вынесенае раней папярэджанне.

"Месяц таму, калі мы атрымалі ад Вярхоўнага суду паведамленне пра іск міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі ГА БНФ “Адраджэньне”, мы ўпершыню даведаліся, што нашай арганізацыі яшчэ 14 ліпеня мінюстам было вынесенае пісьмовае папярэджанне. Менавіта невыкананне патрабаванняў таго папярэджання было пакладзенае міністэрствам у падмурак іска аб ліквідацыі", — адзначыў намеснік старшыні БНФ “Адраджэньне” Юрась Меляшкевіч.

🔻У Гомельскім абласным судзе 15 верасня адбыўся разгляд грамадзянскай справы паводле пазову галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму да гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі "Талака" — аб яе ліквідацыі. Разбіральніцтва цягнулася каля гадзіны, у выніку суддзя Таццяна Аземша пагадзілася з пазовам і пастанавіла ліквідаваць арганізацыю.

Хроніка палітычнага пераследу 15 верасня
👉 bit.ly/3loc7GV

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Алесь Бяляцкі ўжо два месяцы знаходзіцца ў зняволенні. За кратамі ён піша новую кнігу – успаміны пра працу ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Падрабязней.
🌿«Кожны ліствялікае свята». Вясновец Уладзь Лабковіч даслаў ліст з-за кратаў

На волю прабіўся ліст ад зняволенага праваабаронцы «Вясны» Уладзя Лабковіча датаваны 3 верасня. Уладзь піша, што лісты атрымлівае толькі ад жонкі Ніны і ад маці. Ад іншых людзей лісты амаль не даходзяць, таму для яго зараз «кожны ліст вялікае свята».

«Таму пішыце, калі ласка. Толькі тут разумееш, наколькі гэта важна», — піша вясновец.

Уладзь адзначае, што ў яго камеры амаль нічога не адбываецца, але сядзіць з вельмі добрымі людзьмі, якія падтрымліваюць адзін аднога. Умовы ў камеры з большага нармальныя, але праваабаронца скардзіцца, што «імкліва псуецца здароўе і сапсаваўся зрок».

«Прачытаў у каторы раз «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча. Чыталася зусім інакш, чым раней. Вечная беларуская трагедыя. Як на працягу стагоддзяў у топку кідаюцца лепшыя, якія згараюць у турмах. І так кожныя 30-50 год. Столькі паламаных лёсаў. Як вязняў, так і іх сем’яў, дзетак», — дзеліцца Уладзь.

Таксама праваабаронца піша, што вельмі сумуе па жонцы і дзетках і нічога так не хоча, як быць з імі побач.

💌Калі ласка, працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Суд Маскоўскага раёна Мінска 15 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 24-гадовага жыхара сталіцы, палітвязня Паўла Яіцкага.

Хлопца вінавацяць у актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК) па падзеях 9-11 жніўня 2020 года.

Яіцкі ў судзе патлумачыў, што ўвечары 9 жніўня, пасля выбараў, прачытаў інфармацыю пра пратэсты ў нейкім тэлеграм-канале, паехаў у цэнтр горада, там убачыў шмат людзей, вырашыў паназіраць за тым, што адбываецца.

“Нехта падыйшоў і папрасіў стаць разам у счэпку для фота ў СМІ. Пастаялі мы хвілін 10, сфоткаліся і разыйшліся".

У ноч з 10 на 11 жніўня хлопец ізноў быў у цэнтры горада. Некалькі людзей цягнулі лаўку і папрасілі дапамагчы. Адазваўся на просьбу, не падумаў.

Падрабязнасці пра суд 👉 bit.ly/2Z3IYt6
«Калі за кратамі такія, як Таня, свет перакуліўся»

У гэтыя дні працягваецца закрыты суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам, а таксама дзвюма яго памочніцамі – валанцёркамі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка.
«Вясна» пагутарыла з сябрамі Таццяны Ласіцы, якія дапамаглі намаляваць яе партрэт. На ім жанчына з яснымі вачыма сядзіць сярод сваіх любімых архідэй, адной рукой лашчыць шэрага ката і пасміхаецца, таму што верыць: дабрыня і шчырасць заўсёды перамагаюць.

Ці ведалі вы, што Таццяна:

🔻мае дзве вышэйшыя адукацыі: інжынера-геолага і педагога-псіхолага;

🔻дамаглася, каб у Рэчыцы ўсталявалі памятную шыльду ў гонар артыста Яфіма Капеляна, які нарадзіўся ў горадзе, а потым сабрала матэрыял да экскурсіі пра яго;

🔻вучылася ў праваслаўнай Школе званароў.

Больш даведацца пра нашую валанцёрку 👉 bit.ly/3En2HnS

💌 Падтрымаць Таццяну лістамі салідарнасці можна па адрасе:
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Ласіцы Таццяне Леанідаўне
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
#FreeViasna
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️У Мінску судзяць удзельнікаў чата і маршаў, для іх запрасілі па тры гады "хатняй хіміі" і "хіміі" Наталлю Астрэйка, Галіну Заронак, а таксама палітвязняў Сяргея Шчыцёнка і Сяргея Бялевіча абвінавачваюць ва ўдзеле ў некалькіх маршах, падчас якіх яны «ішлі…
❗️Наталлі Астрэйка, Галіне Заронак і Сяргею Шчыцёнку прысудзілі па тры гады "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ). Сяргея Бялевіча пакаралі трыма гадамі "хіміі" (абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ).

16 верасня суддзя Юлія Блізнюк вынесла такія прысуды, якія запрасіў памочнік пракурора Дзмітрый Хаваўка.

⚡️Палітвязняў Сяргея Бялевіча і Сяргея Шчыцёнка вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Нагадаем, віну цалкам не прызналі Наталля Астрэйка, Галіна Заронак і Сяргей Бялевіч. Сяргей Шчыцёнак прызнаў віну часткова — у частцы ўдзелу ў мерапрыемстве, але не перакрыцця дарог.

‼️Адвакат Бялевіча мяркуе, што пратакол ператрусу быў здабыты з парушэннямі, і таму не мог быць пакладзены ў аснову абвінавачання.

Падрабязнасці з судовага пасяджэння 👉 bit.ly/3Ak6Je0