Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
83 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
👨‍⚖️ Суд Смаргонскага раёна 13 верасня вынес прысуд у дачыненні да мясцовай жыхаркі Таццяны Янкоўскай.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Боландзь.

Янкоўскую абвінавацілі ў тым, што у каментары ў тэлеграм-канале “Карнікі Беларусі” да публікацыі пра начальніка інспекцыі па справах непаўнагадовых Барысаўскага РУУС Наталлі Ярмалінскай напісала: “Кто-то ж “тварину” замуж взял”

Гэты выраз судом быў расцэнены як абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса.

Суддзя для Таццяны Янкоўскаў прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).

Мясцовыя праваабаронцы адзначаюць, што ў Смаргоні гэта ўжо дзевяты пасля мінулагодніх выбараў прысуд, які адносіцца да палітычна матываваных.

На фота Таццяна Янкоўская (у цэнтры) пасля прысуду.
🇺🇦За "пратэстную актыўнасць" у Мінску судзяць палітзняволенага грамадзяніна Украіны. Яго год утрымліваюць за кратамі

У судзе Заводскага раёна Мінска разглядаюць крымінальную справу супраць 33-гадовага палітзняволенага грамадзяніна Украіны Міхаіла Феранца. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 4 арт. 16 ч. 4 арт. 341 (арганізацыя апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці).

Прэс-служба МУС толькі праз сем месяцаў, 20 красавіка, паведаміла пра затрыманне Феранца і апублікавала «пакаяльнае відэа». Тады ў ведамстве паведамілі:

«Мужчына – удзельнік так званага атрада грамадзянскай абароны. У тэматычных дэструктыўных тэлеграм-чатах ён каардынаваў дзеянні апазіцыйна настроеных жыхароў Фрунзенскага раёна сталіцы. У прыватнасці, заклікаў наносіць графіці на пабудовы, раскідваць загнутыя цвікі, каб нанесці шкоду транспарту органаў унутраных спраў».

Але заяўленыя прэтэнзіі МУС да ўкраінца не знайшлі месца ў абвінавачванні ў судзе. Цяпер Феранца вінавацяць ва ўдзеле ў трох леташніх Маршах, а таксама ў арганізацыі шляхам адміністравання тэлеграм-канала «Смелыя людзі» нанясення пратэстных надпісаў і малюнкаў, вывешвання БЧБ-стужак у дварах Фрунзенскага раёна Мінска. Віну палітвязень на судзе не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў.

«Вясна» распавядае пра гэты суд 👉 bit.ly/3hxhGBD
‼️За відэапаведамленне на фоне руху картэжу Лукашэнкі мінчука арыштавалі на 15 сутак

Увечары 10 верасня па праспекце Пераможцаў у Мінску праязджаў картэж Лукашэнкі. Па словах 24-гадовага Антона Герасімовіча, каля Палаца спорту да яго з дзяўчынай падыйшлі міліцыянты і папрасілі іх спыніцца і пачакаць пакуль праедзе картэж. У гэты момант Антон вырашыў запісаць відэапаведамленне на сваім тэлефоне. Міліцыянты расцанілі гэтае дзеянне як «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП). Але ў пратаколе яны пазначылі, што Антон «чапляўся да грамадзян, гучна крычаў, размахваў рукамі, спрабаваў учыніць бойку, пры гэтым нецэнзурна лаяўся».

Сведка-міліцыянт на судзе сцвярджаў, што хлопца затрымалі менавіта з-за яго паводзінаў. «Александровіч» не бачыў ні тэлефон у руках Антона, ні тое, што былі спыненыя рух транспарту і людзі каля праезнай часткі.

⚖️Віну Герасімовіч не прызнаў, бо лічыць, што падставай для яго затрымання стаў тэлефон у яго руках. Суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк палічыў віну Антона даказанай і пакараў хлопца 15-сутачным арыштам.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🇺🇦За "пратэстную актыўнасць" у Мінску судзяць палітзняволенага грамадзяніна Украіны. Яго год утрымліваюць за кратамі У судзе Заводскага раёна Мінска разглядаюць крымінальную справу супраць 33-гадовага палітзняволенага грамадзяніна Украіны Міхаіла Феранца.…
На судзе зачыталі паказанні Міхаіла Феранца з пратаколаў допыту, з якіх стала вядома, як запісвалі «пакаяльнае відэа» з украінцам. Ён распавёў следчым, што супрацоўнікі сказалі, што ім патрэбны ролік, каб яго хутка адправілі дадому, бо ім трэба даць справаздачу перад начальствам. Тэкст быў надыктаваны, ролік пераздымалі разоў пяць. Відэазапісы рабіліся ў прысутнасці чатырох супрацоўнікаў у міліцыі на Кальварыйскай [УУС Фрунзенскага раёна]. Але Феранец не даваў згоды на распаўсюд роліка. Пры гэтым, па яго словах, фізічнай сілы міліцыянты не ўжывалі.

Суддзя Касцюкевіч запытала ў палітвязня, ці пісаў ён скаргі. Феранец адказаў:

"У момант затрымання не было магчымасці напісаць, пазней быў змешчаны на Акрэсціна, там не даюць ручку і паперу".

Тады суддзя спытала, чаму цяпер не піша, на што абвінавачаны адказаў: "Баюся пераследу".

Пасля затрымання 16 верасня ў дачыненні да Міхаіла была вынесеная пастанова аб высылцы яго ў прымусовым парадку з Беларусі, а таксама аб затрыманні на тэрмін, неабходны для выканання высылкі. 1 кастрычніка 2020 года рашэнне аб высылцы было прыпынена.

«Вясна» распавядае пра суд над палітзняволеным грамадзянінам Украіны 👉 bit.ly/3hxhGBD
❗️Хірурга Магілёўскай абласной бальніцы Марыю Ляпёшкіну аштрафавалі на 870 рублёў

Сківічнага хірурга Магілёўскай абласной бальніцы Марыю Ляпёшкіну затрымалі 13 верасня і пакінулі за кратамі да суда. Сёння стала вядома, што над лекаркай у судзе Магілёўскага раёна адбыўся суд. Яе справы ў раскладзе суда не было, таму суд прайшоў фактычна ў закрытым рэжыме.

Меркавана, Марыю абвінавацілі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Суд пакараў жанчыну штрафам у памеры 870 рублёў (30 базавых велічыняў).

Вядома, што адзін з праўладных тэлеграм-каналаў назваў Ляпёшкіну стваральніцай чата «Медики с Народом Могилев», а таксама адміністратаркай «Белых халатов».

Крыніца: MAYDAY
🌿Праваабаронца Марфа Рабкова даслала ліст з-за кратаў. Нават праз год у зняволенні яна не страціла веру ў людзей і лепшую будучыню

Палітзняволеную праваабаронцу Марфу Рабкову ўтрымліваюць за кратамі ўжо 363 дні. За гэты год Марфа моцна схуднела, у яе праблемы са здароўем і памерлі бабуля і бацька. Следчыя неаднаразова прапаноўвалі ёй супрацоўніцтва: прызнаць віну і тады ёй зменяць меру стрымання і адпусцяць да хворых бацькоў. Але Марфа прынцыповая ў сваёй пазіцыі.

💌Дасылайце Марфе паштоўкі і лісты салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
❗️Тэлеграм-каналы «Волковыск для жизни new» і «Ошмяны» прызнаныя экстрэмісцкімі
‼️Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары ў Беларусі" заклікала ЦВК Грузіі перагледзець рашэнне аб акрэдытацыі Ярмошынай у якасці назіральніцы на мясцовых выбарах

Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі акрэдытавала на мясцовыя выбары, якія пройдуць 2 кастрычніка, у якасці міжнародных назіральнікаў групу прадстаўнікоў ЦВК Беларусі, і ў прыватнасці, старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну. У сувязі з гэтым прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звярнуліся ў ЦВК Грузіі і заклікалі перагледзець прынятае рашэнне:

"Пры такіх акалічнасцях запрашэнне прадстаўнікоў ЦВК Беларусі і яе старшыні Лідзіі Ярмошынай для ўдзелу ў назіранні за мясцовымі выбарамі ў Грузіі з'яўляецца недапушчальным і па сутнасці будзе азначаць падтрымку грузінскімі інстытутамі, у першую чаргу, ЦВК Грузіі, фальсіфікацый вынікаў галасавання на выбарах у Беларусі, да якіх маюць непасрэднае дачыненне запрошаныя беларускія службовыя асобы".

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3EjUhh4
⚡️У Мінску судзяць ютуб-блогера Руслана Лінніка. Яму пагражае да шасці гадоў калоніі

Сёння ў судзе Маскоўскага района Мінска пачаўся суд над палітзняволеным Русланам Ліннікам. Яго абвінавачваюць па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 188 (паклёп). Згодна з абвінавачваннем, ён размясціў у сваім канале ролікі з абразамі міліцыянтаў, прэзідэнта, паклёпам на прэзідэнта.

Руслан быў затрыманы 20 лютага ў Віцебску. МУС заявіла, што Ліннік доўгі час хаваўся, але "супрацоўнікі затрымалі яго, нягледзячы на канспіратыўны лад жыцця і рэгулярную змену месца жыхарства".

На судзе Руслан Ліннік не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. Справу разглядае суддзя Юрый Машкетаў.

*Руслан Ліннік – беларускі youtube-блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска-значныя і палітычныя тэмы. На момант затрымання на яго канале было больш за 90 тысячаў падпісантаў.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары ў Беларусі" заклікала ЦВК Грузіі перагледзець рашэнне аб акрэдытацыі Ярмошынай у якасці назіральніцы на мясцовых выбарах Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі акрэдытавала на мясцовыя выбары, якія пройдуць 2 кастрычніка…
ЦВК Беларусі заявіў, што Ярмошына не будзе назіраць на выбарах у Грузіі.

"На самой справе назіральнікамі на гэтыя муніцыпальныя выбары едуць два супрацоўнікі апарата камісіі. Інфармацыя не дакладная, яна не адпавядае рэчаіснасці. Лідзія Міхайлаўна нікуды не едзе і нават не планавала", — распавялі ў ЦВК.
❗️Студэнта БНТУ арыштавалі на 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыянту. Яго затрымалі перад пачаткам хакейнага матчу

У «Мінск-Арэне» 12 верасня прайшоў хакейны матч «Дынама-Мінск» — «АК Барс». Меркавана, перад яго пачаткам падчас агляду рэчаў затрымалі 20-гадовага студэнта БНТУ Максіма Лычкоўскага. Хлопца абвінавацілі па арт. 24.3 КаАП за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі на тэрыторыі Цэнтральнага РУУСа». Хлопец на судзе распавёў, што яго «схапілі» супрацоўнікі міліцыі на «Мінск-Арэне», але непадпарадкавання ён не аказваў.

Па словах сведкі-міліцыянта, прычынай затрымання Максіма стала інфармацыя аб удзеле студэнта ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на праспекце Машэрава 10 верасня. Але, калі яго затрымалі для «праверкі» і павезлі ў Цэнтральны РУУС, то ён «адмовіўся прайсці ў будынак, упіраўся нагамі і чапляўся за адзенне». Суддзі Дзмітрыю Карсюку доказаў для прызнання яго вінаватым хапіла, таму ён арыштаваў Лычкоўскага на 15 сутак.

📸Ілюстрацыйнае фота Onliner.by
Два месяцы за кратамі. Заклікаем далучыцца да кампаніі па вызваленні праваабаронцаў-вясноўцаў

Сёння роўна як два месяцы нашых калегаў утрымліваюць за кратамі за праваабарончую дзейнасць. Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч дагэтуль знаходзяцца ў засценках СІЗА-1. Праваабаронцаў затрымалі 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў). За гэты час на волю ад праваабаронцаў прабіліся толькі некалькі вестачак, іх адвакаты не могуць распавесці нічога пра зняволеных вясноўцаў, бо знаходзяцца пад падпіскамі аб неразгалошванні.

🗓17 верасня распачынаецца міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў «Вясны» — #FreeViasna.
❗️Мы заклікаем далучыцца да кампаніі па вызваленні зняволеных праваабаронцаў-вясноўцаў і падтрымаць іх. Падрабязнасці ТУТ.
❗️У Беларусі +4 новыя палітвязні.

Гэта Уладзімір Жук, Аляксей Шчытнікаў, Аляксандр Зайкоўскі і Арцём Саковіч.

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3AhXgUQ

📍Па стане на 14 верасня ў Беларусі 671 палітвязень.
⚡️Супрацоўнікі культурнага цэнтра “Корпус” Аляксандр Багданаў (Papa Bo) і Максім Крук затрыманыя ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК

Нагадаем, іх затрымалі 2 верасня ў "Корпусе", а пасля асудзілі на 10 сутак нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам (арт. 19.1 КаАП). Аднак на свабоду пасля арышту яны так і не выйшлі.

Хроніка палітычнага пераследу 14 верасня 👉 bit.ly/3luaQye
🕊Сёння свой Дзень народзінаў адзначае Аляксандр Васілевіч. Яго жонка выпусціла кнігу з казкамі палітвязня

«Папа и пингвин» — кніга з дзевяццю казкамі палітзняволенага Аляксандра Васілевіча, якія ён піша з турмы для сваёй дачкі. Яе сёння прэзентавала ў якасці падарунка жонка палітвязня Надзея Зелянкова. Кнігу можна самастойна раздрукаваць у зручным фармаце.

📌Нагадаем, палітвязень Аляксандр Васілевіч — бізнэсовец, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і The Village-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel / Hepta і прасторы Галерэя Ў. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года. За кратамі Аляксандр знаходзіцца ўжо больш за год. Пакуль Аляксандр утрымліваўся пад вартай, другога снежня ў іх з жонкай нарадзілася дачка Уршуля.

💌Павіншуйце Аляксандра са святам па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Аляксандру Анатольевічу Васілевічу
Супраць актывіста з Брэста Андрэя Шарэнда ўзбудзілі яшчэ некальнікі крымінальных спраў

Пра гэта мужчына распавёў у інтэрв'ю reform.by.

Нагадаем, супрацоўнікі КДБ прыходзілі з вобшукамі да бацькоў Андрэя і яго жонкі - палітзняволенай Паліны.

"Цешча запомніла два артыкулы, было ўказана, што праходжу падазраваным па ч. 2 арт. 361-2 КК. Гэта фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, я ведаю, што па гэтай жа справе праходзяць іншыя валанцёры ў Мінску. Верагодна, гаворка ідзе аб перадачы прадуктаў сем'ям палітвязняў.

Таксама быў пазначаны артыкул 289 аб акце тэрарызму, гэта, напэўна, у рамках справы аб вузле сувязі ў Вілейцы, па якім таксама ва ўсіх актывістаў праводзяцца ператрусы",
- адзначыў актывіст, які зараз знаходзіцца за межамі краіны.
💉Зняволеныя ў СІЗА цяпер могуць прышчапіцца расійскай і кітайскай вакцынамі

Стала вядома, што зняволеным, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА, пачалі рабіць прышчэпкі ад кавіду. Акрамя расійскага «Спутник V» зняволены таксама можа прышчапіцца кітайскай вакцынай. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла жонка палітвязня Ягора Марціновіча. Адар’я Гуштын адзначае, што гэтую магчымасць зняволены можа атрымаць праз напісанне заявы.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️У Мінску судзяць ютуб-блогера Руслана Лінніка. Яму пагражае да шасці гадоў калоніі Сёння ў судзе Маскоўскага района Мінска пачаўся суд над палітзняволеным Русланам Ліннікам. Яго абвінавачваюць па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1…
Як праходзіць суд над палітзняволеным блогерам Русланам Ліннікам?

Паводле абвінавачвання, Ліннік з 17 траўня па 9 снежня 2020 года распаўсюдзіў у сетцы інтэрнэт заведама ілжывую інфармацыю, публічна абразіў прэзідэнта і высокапастаўленных прадстаўнікоў улады: старшыні КДБ Вакульчыка, былога міністра ўнутраных спраў Караева і яго намесніка Казакевіча, міністра абароны Хрэніна. Мужчыну судзяць адразу па чатырох крымінальных артыкулах: ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 188 (паклёп).

У сваіх відэароліках, напрыклад, Ліннік сказаў пра Вакульчыка:
"Беларуссю кіруе злачынная супольнасць і старшыня Вакульчык з'яўляецца незаконным саўдзельнікам захопу і ўтрымання ўлады".

А пра Лукашэнку выказаўся ў відэа пад назвай "Саша едет по стране, а мы по-прежнему в …" наступным чынам:
"Гэта значыць Лукашэнка <непрыстойнае слова> з ганарлівым тварам спрабуе даказаць, што ён малайчына і ён усю сваю кар'еру трэпле языком, вывяргаючы слоўны <непрыстойнае слова>".

Руслан Ліннік не прызнаў віну па ўсіх артыкулах цалкам.

Падрабязнасці судовага разгляду 👉
bit.ly/3tEzK1G

Працэс працягнецца заўтра - 16 верасня.
🔻Як стала вядома, у межах крымінальнай справы па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) напачатку жніўня затрыманы стрыт-арт мастак Дзмітрый Падрэз. Сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая. Мастака ўтрымліваюць у СІЗА-1 у Мінску.

🔻У Мінску затрыманы былы пракурорскі работнік Аляксандр Мікалаеў па падазрэнні ў абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК) і Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК).

Па паведамленні ведамства, на асабістай старонцы ў Фэйсбуку мужчына напісаў "дзясяткі пастоў з абразамі Аляксандра Лукашэнкі, чыноўнікаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў".

🔻МУС паведаміла пра затрыманне ў Салігорску яшчэ двух футбольных фанатаў за ўдзел у леташніх пратэстах. Аператыўнікі ГУБАЗіК затрымалі 18- і 19-гадовых салігарчан. Адзін з іх вучыцца ў сталічнай ВНУ, другі працуе зваршчыкам у Салігорску.

Затрыманыя сталі фігурантамі крымінальных справаў па арт. 342 (актыўныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскія парадкі) і 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) КК.

Хроніка палітычнага пераследу 15 верасня 👉 bit.ly/3loc7GV

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️❗️❗️У Кіеве, Варшаве і Вільне далучайцеся да акцыі салідарнасці з затрыманымі правабаронцамі "Вясны"

На 17 верасня ў гарадах розных краін прызначаныя акцыі салідарнасці #FreeViasna з праваабаронцамі "Вясны", якія ў дадзены момант знаходзяцца за кратамі. Гэта старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзь Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка, валанцёры Андрэй Чапюк і Таццяна Ласіца.

Шмат год яны дапамагалі людзям адстойваць і абараняць іх правы і грамадскія інтарэсы, а цяпер падтрымка патрэбная ім самім!

17 верасня запрашаем далучацца:

🔹 Кіеў (Украіна) у 10.00 на пешаходным мосце над Алеяй Герояў Нябеснай Сотні.
"Цэнтр грамадзянскіх свабод" ладзіць акцыю #FreeViasna у межах кампаніі #BelarusWatch: украінскія праваабаронцы нагадаюць пра гісторыі барацьбы "вясноўцаў" за правы чалавека ў Беларусі і выступяць у падтрымку ўсіх беларусаў, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні з-за палітычнага пераследу.

🔹 Варшава (Польшча) у 18.00 Беларускі Дом у Варшаве запрашае збірацца на акцыю каля помніка Мікалаю Каперніку (ulica Krakowskie Przedmieście).

🔹 Вільня (Літва) у 18.00 распачнецца акцыя #FreeViasna на Лукішскай плошчы (Lukiškių g.).

Прыходзь і выкажы салідарнасць з нашымі зняволенымі "вясноўцамі"!
‼️Больш за 45 тысяч рублёў — столькі павінен выплаціць 25-гадовы палітвязень Дзмітрый Кубараў «Мінсктрансу» за «блакіроўку дарог» 11 жніўня

На пряцягу двух тыдняў у судзе Фрунзенскага раёна суддзя Інэса Курко разглядала грамадзянскі пазоў «Мінсктранса» да палітвязня Дзмітрыя Кубарава. Згодна з пазовам, 45 181,42 рублёў «Мінсктранс» страціў за 6 гадзін і 40 хвілін ад злачынства, здзейсненае палітвязнем у перыяд часу з 18:30 11 жніўня да 1:10 12 жніўня каля станцый метро «Малінаўка» і «Пятроўшчына».

На судзе адвакат палітвязня заўважыў, што ў матэрыялах справы маецца дакумент, згодна з якім Дзмітрыю «прыпісалі» 57 лішніх маршрутаў адносна таго акта, які быў прадстаўлены суду падчас разгляду крымінальнай справы супраць Кубарава. Пасля доўгіх спрэчак высветлілася, што пазоўны акт, па сцвярджэнні юрыстаў, быў не дакладны. Па новых дадзеных палітзняволены Дзмітрый Кубараў, на думку «Мінсктранса», спыніў грамадскі транспарт на 107 маршрутах.

📲Чытаць падрабязней па спасылцы.