Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.82K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
«Будзеш сядзець ад званка да званка». Катаванні, бясконцыя ШІЗА, ціск: што вядома пра асуджаных па «справе пяцёркі»

На пачатку лютага ў Мінскім раённым судзе за пашкоджанне машыны жонкі аднаго з начальнікаў Дэпартамента выканання пакарання Аляксандра Гейца на тэрміны ад 2 да 6 гадоў калоніі былі асуджаныя пяць мінчукоў-«партызан».

У канцы красавіка іх адправілі адбываць пакаранні ў розныя калоніі, дзе некаторыя з іх сутыкнуліся з ціскам.

🔺Паўла Сахарчука ў «Ваўчыных норах» з надуманых нагодаў адпраўляюць у ШІЗА, пазбаўляюць перадач і спатканняў, блакуюць карэспандэнцыю.

🔺Ягора Яўстратава ў наваполацкай калоніі змясцілі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу і адправілі дакументы ў суд па змене рэжыму на больш строгі.

🔺Пасля чатырох месяцаў здзекаванняў і катаванняў у магілёўскай калоніі №15 Арцёма Анішчука перавялі у гомельскі СІЗА.

Сваякі зняволеных распавялі, як адміністрацыі калоній ствараюць невыносныя ўмовы ўтрымання для Паўла Сахарчука, Ягора Яўстратава і Арцёма Анішчука 👉 bit.ly/3BJOhfn
⚖️Да «хатняй хіміі» і «хіміі» асудзілі шэраг грамадзянаў за абразу прэзідэнта і прадстаўнікоў улады

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Год «хіміі» жыхару Баранавічаў за сарваны са сцяны сцяг;

🔹Дзяўчына з Магілёва атрымала 1,5 гады «хатняй хіміі» за пост паўтарагадовай даўніны;

🔹За абразу гродненскага міліцыянта мінчука асудзілі на тры гады «хатняй хіміі»;

🔹Жыхара Вілейкі асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі і Карпянкова;

🔹«Хатняя хімія» за каментар «Ну і хара» пад пастом Вольгі Карач.

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/3kSyT9y
За налепку «Пагоні» на аўтамабілі затрыманы работнік наваполацкага завода «Палімір» Вадзім Міхайлаў

Яго аўтамабіль спынілі інспектары ДАІ і далей Вадзіма адвезлі ў ГАУС, дзе склалі пратакол. Да суда, які адбудзецца 6 верасня, Вадзім знаходзіцца ў ЦІП Наваполацка.

Вадзім — намеснік старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ «НАФТАН», паведамляе @euroradio
❗️У дваіх палітвязняў праз суд МІнсктранс патрабуе кампенсацыю шкоды за «перакрыццё дарог» на «Маршы Герояў» у памеры 28 667,14 рублёў

У судзе Савецкага раёна 3 верасня адбыўся разгляд чарговай грамадзянскай справы ў інтарэсах «Мінсктранса» да палітзняволеных Івана Цагалкі і Уладзіміра Жыхара аб «кампенсацыі маёмаснай шкоды нанесенай злачынствам». Вядома, што іх справы аб’ядналі толькі 16 жніўня.

Справу палітвязняў разглядала суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ляшкевіч. Першапачаткова пазоў да Івана і Уладзіміра складаў 30 000 рублёў, але пасля пераразліку сумма скарацілася — 28 667 рублёў. Юрыстка Мінсктрансу патлумачыла, што гэтая сума — страты ў выглядзе страчанага прыбытку, якія не атрымаў Мінсктранс з-за злачынства, здзейсненае палітвязнямі. Прадстаўніца Мінскатранса не змагла адказаць суду, чаму гэтая сума разлічаная за перыяд часу з 14.35 да 20:19, калі Іван і Уладзімір знаходзіліся на дарозе менш за гадзіну.

🔺У выніку, суддзя зрабіла перапынак у справе да 8 кастрычніка, каб Мінсктранс сабраў у суд усе дакументы, разлікі і тлумачэнні, якія даказвалі б дачыненне Цагалкі і Жыхара да прастою гарадскога транспарту 13 верасня на працягу пазначаных шасці гадзінаў.
👩‍💻Нагадваем пра бясплатную юрыдычную дапамогу «Вясны»

⚖️Калі ў вас быў суд, з рашэннем якога вы не згодныя, карыстайцеся сваім правам на абарону — абскарджвайце пастанову аб прыцягненні вас да адміністрацыйнай адказнасці, незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.

‼️Таксама мы абяцаем бясплатную юрыдычную дапамогу кожнаму, хто звернецца ў «Вясну» па дапамогу ў абскарджанні незаконных пастановаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах катаванняў з боку сілавікоў і падтрымку тым, хто гатовы дамагацца прыцягнення злачынцаў да адказнасці ў рамках універсальнай юрысдыкцыі, знаходзячыся ў Літве.

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:

Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:

Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:

Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
У Беларусі заблакавалі сайт «Август 2020»

На ім публікавалі размовы з людзьмі, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў падчас пратэстаў.

Паведамляецца, што за межамі Беларусі сайт адкрываецца.
⚖️Заўтра абвесцяць прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.

Ім пагражае да 12 гадоў калоніі: іх абвінавачваюць у спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.

🗓 06.09, панядзелак
🕘 12:00
📍 Суд Мінскага раёну (вул. Маякоўскага 119А)
Пасля падзей 2020 года праз палітычныя пераследы тысячы сем'яў вымушана пакінулі свой дом.

Праект
«Гісторыя адной сям'і» распавядае цяжкія гісторыі пераезду, адаптацыі і тугі па радзіме васьмі беларускіх сем'яў.

Для многіх пераехаць у іншую краіну - гэта цяжкі выбар паміж свабодай, дабрабытам блізкіх і патрыятызмам. Вымушаны пераезд, цяжкая адаптацыя да новых умоў, пачуццё віны, абвінавачванне ў здрадзе ад тых, хто застаўся на радзіме — няпоўны спіс праблем, з якім сутыкаецца беларускі палітычны эмігрант.

«Ідэя праекта ўзнікла яшчэ ў Мінску, калі я думала пра тое, як адчуваюць сябе якія з'ехалі мае сябры. Патрэбная форма рэалізацыі падабралася, калі я пераехала ў Кіеў.

Гэтым праектам я хацела паказаць, як цяжка чалавеку адаптавацца да новага месца, асабліва, калі ён вымушана бяжыць са сваёй Радзімы і перавозіць з сабой усю сям'ю»,
— кажа аўтарка Таццяна Свірэпа.

📄Чытаць гісторыі
Forwarded from Вясна | Брэст
На днях прокуратура сообщила о том, что иностранная гражданка обвиняется в клевете на Лукашенко в Твиттере. Кажется, это гражданка РФ

Прокуратура сообщила, что передала в суд уголовное дело в отношении некой иностранной гражданки.

Брестская Весна выяснила, что речь идет, скорее всего, о Викхольм Ирине Федоровне 1963 г.р., гражданке России. Женщина находится под стражей с конца мая, сейчас содержится в брестском СИЗО.

Несмотря на то, что ей предъявлены обвинения по ст.367 УК, которая кроме лишения свободы предусматривает и более мягкие наказания, женщине грозит именно колония. Ограничение свободы, как и исправительные работы, ей нельзя назначить согласно ч.4 ст.55 УК РБ и ч.3 ст.52 УК РБ. Хотя, может, дело обойдется штрафом.

Фото: с персональной страницы Ирины Викхольм в Facebook.
Віцебск: вахцёрку інтэрната асудзілі на паўтара гады «хіміі» за абразу сяржанта міліцыі

Адбыўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы за публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Гэтым разам на лаве падсудных апынулася 51-гадовая Вера Струніна, якая працуе вахцёркай у віцебскім інтэрнаце — яна размясціла кароткі каментар на адрас віцебскага міліцыянта Віталя Шнявіна, які ўжо звольніўся з міліцыі.

Каментар быў пакінуты пад фотаздымкам, на якім міліцыянт распыльвае газ на грамадзян. Гэты запіс і негатыўныя каментары пад ім убачыла 34-гадовая хатняя гаспадыня Наталля Селюкова — яна і звярнулася ў міліцыю з просьбай даць ім прававую ацэнку.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3h3Jiyf
Затрыманні на фэсце «Аршанская бітва»

«Вясне» стала вядома пра затрыманні сёння ноччу на фэсце «Аршанская бітва», які ладзіўся пад Оршай.

Прычына і колькасць затрыманных — высвятляецца.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрыманні на фэсце «Аршанская бітва» «Вясне» стала вядома пра затрыманні сёння ноччу на фэсце «Аршанская бітва», які ладзіўся пад Оршай. Прычына і колькасць затрыманных — высвятляецца. Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм…
Дакладна вядома, што затрыманы Юрка Копцік

Фэст «Аршанская бітва» ладзіцца з 1991 года. У 2007 годзе на фэсце адбыўся масавы хапун, калі былі затрыманы сотні людзей. Апошнія гады за святкаваннем назіралі, але затрыманняў не было. У гэтым годзе сілавікі зноў пачалі затрымліваць.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🆘 Дапамога сям'е палітвязня

📍 Максім Сарычаў — жыхар Слоніма, асуджаны да 1 года «хіміі» за абразу супрацоўніка мясцовага РАУС — ён пакінуў каментар пад фотаздымкам міліцыянта.

❗️Палітвязень звярнуўся па дапамогу:

«Першапачаткова быў асуджаны да 1 году хатняй хіміі, але апеляцыйны суд прысуд змяніў. Пакуль ішло следства і суды, жонка была цяжарная. Зараз дома мяне чакае яна з грудным дзіцём.

Дапамогі прашу для сваёй сям'і на набыццё сродкаў першай неабходнасці: памперсы, харчаванне і г.д.».

💵 Падтрымаць фінансава сям'ю Максіма
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць пяць палітзняволеных:

🔺Сяргей Сакун
🔺Дзмітрый Краўцоў
🔺Арцём Салавей
🔺Данііл Скіпальскі
🔺Марыя Несцерава

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.

📲Таксама палітвязням можна дасылаць тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або патэлефанаваць па нумару тэлефона 166 і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
⚡️Палітвязня Ігара Банцара чацвёрты раз запар пакаралі «суткамі» ў ШІЗА

Як паведамляе сябр рок-музыкі, 6 верасня Ігара Банцара, які адбывае пакаранне на «хіміі» ў Віцебску, пакаралі чарговымі «суткамі» ў ШІЗА. У ізалятар Ігара змясцілі яшчэ 5 жніўня. Агулам Банцар правядзе ў ШІЗА 40 дзён. Лісты, якія палітвязень атрымлівае ў гэты перыяд, яму аддадуць толькі пасля выхаду з ізалятара.

🔹Ігара Банцара абвінавацілі па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса за правядзенне перформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі. 19 сакавіка ў Банцару прысудзілі 1,5 гады «хіміі». Падчас суду Ігар абвясціў сухую галадоўку, якую трымаў больш за два тыдні.

💌Падтрымайце Банцара лістамі і паштоўкамі салідарнасці: Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпа №9, 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39
❗️У Беларусі +2 новыя палітвязні.

Гэта Вячаслаў Кандыба і Раман Марозаў.

Яны абодва былі затрыманыя за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў телеграм-каналам.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3DO84Mp

📍Па стане на 6 верасня ў Беларусі
659 палітвязняў.
⚡️⚡️⚡️Палітзняволеных Марыю Калеснікаву і Максіма Знака асудзілі да 11 і 10 гадоў калоніі адпаведна

Іх абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.

Прысуд вынес суддзя Сяргей Епіхаў.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3n7JGQa
Жыхару Баранавічаў прысудзілі два гады «хатняй хіміі» за каментар у «Аднакласніках»

Сёння абвясцілі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Баранавічаў Дзмітрыя Бубенчынка, якога вінавацілі ў абразе міліцыянта. Ён пакінуў каментар «Яшчэ адна гніда Лукашызма» пад публікацыяй Вольгі Карач з выявай супрацоўніка міліцыі — старэйшага ўчастковага інспектара Першамайскага раёна Бабруйска Андрэя Комара.

Гэты выраз, паводле лінгвістычнай экспертызы, «з’яўляецца абразлівым, грубым, мае негатыўную ацэнку Комара, з'яўляецца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання».

Дзмітрый Бубенчык віну прызнаў цалкам. Патлумачыў, што ў той дзень прыйшоў з працы і прачытаў інфармацыю пра тое, што супрацоўнік міліцыі Комар ілжэсведчыў у судах супраць людзей, а іх потым каралі суткамі. Паверыў апублікаванай інфармацыі, таму і напісаў такі каментар. У той момант «на 50% усведамляў, што напісанае можа абразіць Комара». Падчас спрэчак бакоў абвінавачаны паўтарыў, што цалкам прызнае віну і можна сплаціць 10 базавых велічынь кампенсацыі пацярпеламу міліцыянту.

У выніку суд пастанавіў пакараць Дзмітрыя двума гадамі «хатняй хіміі».
❗️«Будзеш сядзець ад званка да званка». Ціск на асуджанага па «справе пяцёркі» Паўла Сахарчука

На пачатку лютага за пашкоджанне машыны жонкі аднаго з начальнікаў Дэпартамента выканання пакарання Аляксандра Гейца на тэрміны ад 2 да 6 гадоў калоніі былі асуджаныя пяць мінчукоў-«партызан».

У канцы красавіка іх адправілі адбываць пакаранні ў розныя калоніі, дзе некаторыя з іх сутыкнуліся з ціскам.

Так, Паўла Сахарчука ў «Ваўчыных норах» з надуманых нагодаў адпраўляюць у ШІЗА, пазбаўляюць перадач і спатканняў, блакуюць карэспандэнцыю. Рапарты пра парушэнні на яго складаюць з надуманых нагодаў: не пагаліўся, калі толькі выйшаў паголены з душа; прайшоў у тапках, калі ўсе ідуць у тапках; не павітаўся, спрачаецца; захоўваў кніжку на працоўным месцы.

«У мяне няма ніякіх інструментаў ім перашкаджаць. На сваёй тэрыторыі яны цары і багі. Калі ты нічога не зробіш, я не ведаю, усё будзе дрэнна. Пагражаюць зрабіць тое самае, што з Арцёмам [Анішчуком]…»

Аповед жонкі Паўла і яго лісты родным 👉 bit.ly/3BJOhfn
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Заблакаваны сайт Media-Роlesye.by. Увечары 2 верасня «Медыя-Палессе» перастаў адкрывацца ў большасці карыстальнікаў Беларусі, а раніцай — і за мяжой. Чым выкліканае блакаванне, рэдакцыі пакуль не ведае.
Доступ да «Media-Pоlesye.bу» заблакаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі

У панядзелак карыстальнікі ўбачылі пры адкрыцці сайта наступную інфармацыю: «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага на падставе Закона "Аб сродках масавай інфармацыі"».