Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
З музыкі Эрыка Арлова-Шымкуса знятыя падазрэнні паводле крымінальнай справы, заведзенай восенню 2020-га.

Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook.

🔹Купалавец і музыка распавёў пра сваё жорсткае затрыманне на «Арлоўцы», метку на твары ад сілавікоў і крымінальную справу
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Брэсце другі раз за год па крымінальным артыкуле судзяць 64-гадовую актывістку Алену Гнаўк У судзе Ленінскага раёна Брэста пачынаецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) супраць брэсцкай 64-гадавы актывісткі…
Алена Гнаўк на судзе віну не прызнала.

Пракурор Міхаіл Булыгін просіць пакараць Гнаўк двума гадамі "хатняй хіміі". А ўлічваючы яшчэ і пакаранне ў два гады абмежавання волі без накіравання па карагоднай справе, сумарна пакараць трыма гадамі "хатняй хіміі".

Нагадаем, брэсцкую актывістку абвінавачваюць у "абразе прэзідэнта"

Прысуд абвесцяць заўтра, 3 верасня, у 15:00.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3BzlQAx
​​«Я нават радуюся, што ўсё зацягнулася». Палітвязень Эдуард Пальчыс даў інтэрв’ю з-за кратаў

Эдуард Пальчыс быў затрыманы 27 верасня 2020 года, тады яму далі 30 сутак. Аднак на волю так і не выйшаў. Блогера вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў, яму пагражае да 15 гадоў. Праваабаронцы прызналі Пальчыса палітвязнем, а ўлады прызналі канал Эдуарда экстрэмісцкім.

«Наша Ніва» паразмаўляла з палітвязнем.

🔹«Да красавіка 2021-га з поштай усё было больш-менш нармальна. Даходзілі лісты ад чужых людзей, адпраўляў свае таксама нармальна. З красавіка лісты амаль не прыходзяць. Хіба толькі ад сваякоў, і тое не ўсе. Калі я не адказаў на ваш ліст — значыць, ён да мяне не дайшоў»;

🔹«Ці былі прапановы аб пакаяльным інтэрв’ю ці напісаць прашэнне аб памілаванні? Інтэрв’ю не прапаноўвалі. Але прыйшлі два лісты ад Васкрасенскага. Але я нешта пакуль не зразумеў, хто гэта і чаму ён мне піша»;

🔹«Я нават радуюся, што ўсё зацягнулася. Бо да 2020-га ў беларусаў у палітычным сэнсе было шмат наіўнага і дзіцячага. Калі б усё было хутка і проста, то нацыя б не зрабіла важных высноў, якія, я спадзяюся, яна зрабіла цяпер. Усё сапраўднае і вартае даецца праз выпрабаванні. Таму мы і перажываем унікальны час, хай і цяжкі. Гэта трэба выкарыстоўваць для ўсведамлення сапраўднага і добрага, будучага і мінулага».

📨 Падтрымаць Эдуарда:
- СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Эдуард Аляксандравіч Пальчыс
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
❗️Арцем Анішчук, які «знік» з магілёўскай ПК-15, знайшоўся ў Гомелі.

Жонцы з гомельскага СІЗА-3 прыйшоў ліст, у якім Арцём паведамляе, што з ім усё ў парадку, хіба што прастыў, піша @MAYDAYhr

Нагадаем, у аўторак, 31 жніўня, жонка Арцёма Вольга і ягоны адвакат прыязджалі ў магілёўскую калонію, аднак там сказалі, што такога зняволенага там няма. На пытаньні «дзе ён? куды перавялі?», начальнік калоніі адказаў, што Анішчук «выбыў», але куды адмовіўся гаварыць.

Раней Арцём Анішчук заяўляў пра катаванні і збіццё ў Магілёўскай ПК-15
Сілавікі прыйшлі да рэдактаркі «Зялёнага партала» Яніны Мельнікавай

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Улады збіраюцца ліквідаваць грамадскае аб’яднанне «Радзіслава»

«Вясне» стала вядома, што ДФР накіраваў на адрас Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту прапанову аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання «Радзіслава».

«Радзіслава» — некамерцыйная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, створаная ў 2002 годзе ў горадзе Мінску для аказання дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці 👉 bit.ly/3rQXjmO
Палітзняволенаму журналісту Аляксандру Івуліну працягнулі тэрмін затрымання яшчэ на адзін месяц.

Нагадваем, 4 чэрвеня Аляксандр быў асуджаны на 30 сутак арышту. Пазней стала вядома, што журналіст стаў падазраваным па артыкуле аб арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і быў пераведзены ў СІЗА.

Хроніка палітычнага пераследу 3 верасня 👉 bit.ly/3yGggKZ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Вольгу Карач унеслі ў спіс «арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці»

Вольга — кіраўніца грамадскай кампаніі «Наш дом»

Крыніца: @euroradio
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 3 верасня распачаўся суд над праваабаронцам «Вясны» Леанідам Судаленкам і валанцёркамі арганізацыі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка.

Усіх іх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а раўно іх фінансаванне або іншае матэрыяльнае забяспячэнне (ч. 2 арт. 342 КК).

Справу разглядае суддзя Сяргей Салоўскі.

У залю суда былі дапушчаныя прадстаўнікі праўладных СМІ і ўсяго пяць слухачоў. Ахова суда патлумачыла такія абмежаванні складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, а фотаздымкі, якія былі зробленыя ў холе будынка, патрабавала выдаліць.

Нагадаем Леанід Судаленка з 18 студзеня знаходзіцца пад вартай у СІЗА. У ізалятары з 21 студзеня таксама ўтрымліваецца Таццяна Ласіца. У дачыненні да Марыі Тарасенка абраная мера стрымання ў выглядзе абавязацельства аб яўцы і падпіскі аб нявыездзе.

Па справе было апытана больш за 200 сведак, а матэрыялаў назбіралі 77 тамоў.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Вольгу Карач унеслі ў спіс «арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» Вольга — кіраўніца грамадскай кампаніі «Наш дом» Крыніца: @euroradio
Акрамя Вольгі Карач у спісе «фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» таксама апынуліся Вадзім Гулевіч, Наталля Матвеева, Аляксей Глотаў, Кірыл Ашурок, Зміцер Сасноўскі, Дзяніс Хофман (Хромаў).
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 3 верасня распачаўся суд над праваабаронцам «Вясны» Леанідам Судаленкам і валанцёркамі арганізацыі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. Усіх іх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі…
❗️Суд па справе праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка будзе праходзіць у закрытым рэжыме

Пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў выступілі з хадайніцтвам разглядаць крымінальную справу Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка ў закрытым рэжыме.

Суддзя Салоўскі задаволіў гэтае хадайніцтва.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3kS1SKx
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сілавікі прыйшлі да рэдактаркі «Зялёнага партала» Яніны Мельнікавай Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
З ператрусам прыйшлі да Ірыны Сухій

Сёння раніцай прыйшлі з вобшукам на кватэру, дзе жыве Ірына Сухій, сябра рады ГА «Экадом», актывістка Беларускай антыядзернай кампаніі.

Крыніца: @ecohomeminsk

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️У Беларусі +4 новыя палітвязні.

Гэта Павел Чуркін, Андрэй Пятроўскі, Дзмітрый Заломскі і Міхаіл Лінтоўскі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3mYBG3z

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
Заблакаваны сайт Media-Роlesye.by.

Увечары 2 верасня «Медыя-Палессе» перастаў адкрывацца ў большасці карыстальнікаў Беларусі, а раніцай — і за мяжой.

Чым выкліканае блакаванне, рэдакцыі пакуль не ведае.
‼️Мужчыну асудзілі да пяці гадоў «хатняй хіміі» і прымусовага лячэння: ён націснуў на педаль газа, калі «людзі ў чорным» схапіліся за ягоную машыну

Уладзіміра
Долбіка прызналі вінаватым у тым, што ў ноч з 9 на 10 жніўня ён выказаў «супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў альбо іных асоб, якія захоўваюць грамадскі парадак» — калі мужчына спыніўся на чырвонае святло светлафора людзі ў чорным у балаклавах сталі дзёргаць аўто за ручкі, напраўляць зброю ў бок пасажыраў, прыкладам выбілі вакно. Долбік з'ехаў, бо людзі ў чорным без апазнавальных знакаў не асацыяваліся ў яго з супрацоўнікамі міліцыі.

Пацярпелыя амапаўцы ацанілі свае маральныя пакуты ў 1000 рублёў кожны, бо «дзеянні Долбіка нанеслі пагрозу іх жыццю і здароўю».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3jGeC7J
Беларускі Хельсінкскі Камітэт атрымаў другое папярэджанне Мінюста

2 верасня Вярхоўны Суд вынес рашэнне па скарзе Беларускага Хельсінкскага Камітэта на пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Суддзя Ганна Сакалоўская адмовіла ў задавальненні скаргі БХК, прызнаўшы дзеянні Мінюста законнымі.

«Адзінай падставай для вынясення нам пісьмовага папярэджання з'явілася непрадстаўленне часткі запытаных Мінюстам дакументаў у тэрмін да 16 ліпеня. Пры гэтым у офісе БХК 14 ліпеня быў праведзены ператрус, а сам офіс — апячатаны. Запытаныя дакументы знаходзіліся ў апячатаным офісе, іх непрадстаўленне было абумоўлена выключна аб'ектыўнымі абставінамі, якія не залежаць ад праваабаронцаў. Пазіцыя Мінюста ў судзе апісваецца прыкладна так: вы маглі прадставіць дакументы і да ператрусу», — піша @belhelcom

Для Беларускага Хельсінкскага Камітэта гэта другое папярэджанне за год. Наяўнасць двух папярэджанняў на працягу аднаго года дае Міністэрству юстыцыі фармальнае права звярнуцца ў Вярхоўны Суд з пазовам аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Суд па справе праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка будзе праходзіць у закрытым рэжыме Пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў выступілі з хадайніцтвам разглядаць крымінальную справу Леаніда Судаленкі, Таццяны…
Перад пачаткам судовага пасяджэння Леанід Судаленка пасміхаўся, паказваў знак “V”, жартаваў. Сказаў жонцы, што да новага года пасядзіць, а потым “пойдзе ў войска”, запытваўся, ў якую школу пайшоў малодшы сын. Аднак праваабаронцу зрабілі заўвагу, а ягоную жонку папярэдзілі, што вывядуць з залі, калі яна будзе размаўляць з абвінавачаным.

Пры ўстанаўленні асобы Леанід прасіў суд казаць грамчэй, бо нічога не чуе, аднак Салоўскі адказаў, што суд кажа так, як мае магчымасць.

Суд па складах называў прозвішча праваабронцы і запытваўся пра правільнасць вымаўлення. На гэта Леанід адказаў:

“Мая настаўніца ў пачатковай школе называла Судаленка”.

Суд настойваў на тым, каб абвінавачаны назваў поўнасцю свае дадзеныя. Аднак Судаленка казаў, што ўсе ягоныя анкетныя дадзеныя маюцца ў матэрыялах справы і яны не змяніліся.

На пытанне пра месца пражывання Леанід Судаленка адказаў:

“Зараз пражываю – СІЗА-3, на вул. Кніжная, 1А. Апошнія 240 дзён я пражываю па гэтым адрасе”.

Абаронца Судаленкі звярнулася да суда і паведаміла, што ў правабаронцы канфіскавалі паперу і асадку, ён не бачыць перад сабой тэксту абвінавачвання і не мае магчымасці запісваць нават тое, што цяпер адбываецца ў працэсе. На гэта Салоўскі адказаў, што суд не можа даваць указанні канвою, бо ён не падпарадкоўваецца суду.

Тады адвакатка прасіла забяспечыць Судаленку пісьмовымі прыналежнасцямі і прапаноўвала перадаць яму сваю асадку. Аднак суд сказаў, што менавіта на адвакатку ўскладзены абавязак якаснай абароны, і перайшоў да заяўленных хадатайствах у пісьмовым парадку.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3kS1SKx
У Наваполацку затрыманы дацэнт ПДУ Віктар Якубаў

Павадамляецца, што яго сёння будуць судзіць. Летась выкладчыка двойчы затрымлівалі па 23.34.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Ператрус у шматдзетнай сям'і Онахавых-Жураўлёвых з Пружан. У іх 13 дзяцей

Забралі планшэты, тэлефоны, камеру GoPro і нават электронны ключ для падатковай.

У адносінах да Вікторыі заведзеная справа — паклёп на Лукашэнку, за допіс у сацсетках, піша @nashaniva

Вікторыя займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, неаднаразова звярталася да ўладаў па пытаннях паляпшэння адукацыі, інфраструктуры ў Пружанах.
У Ваўкавыску за адно паведамленне ў тэлеграм-чаце інжынера пакаралі пяццю гадамі калоніі

Сёння быў вынесены прысуд па крымінальнай справе па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у адносінах да інжынера Андрэя Крылова. Мужчыну абвінавацілі ў закліку да ўдзелу ў масавых беспарадкаў шляхам размяшчэння паведамлення 15 лістапада ў тэлеграм-чаце «Банда лукі».

Андрэй Крылоў на судзе віну не прызнаў і ў апошнім слове заявіў, што не мае датычнасць да дзеянняў, якія яму ставяцца ў віну:

«Я з праваахоўнымі органамі ніякіх напружаных сітуацый не ствараў і не ствараю. Я добраахвотна перадаў тэлефон, як мяне і папрасілі. Ён не з'яўляецца прыладай злачынства...»

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3BAGvEo
На блогера Vadimati склалі новы пратакол — за парушэнне грамадскага парадку

На гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука, які адбывае ў шчучынскім ізалятары 25 сутак арышту, склалі новы пратакол. Пра гэта паведаміла яго сяброўка. Вадзіму можа пагражаць штраф ці адміністрацыйны арышт.

Суд будзе ў Гродне, але калі і якім чынам — па скайпе ці з прысутнасцю Вадзіма, пакуль невядома.

«Перадачу ўзялі. У камеры вельмі холадна. Трымаецца, але ўсё даецца складана. Дзякуе ўсім за дапамогу і падтрымку. Усім прывітанне!», — кажа сяброўка Вадзіма пра яго стан.

Вадзіма Ермашука (блогер Vadimati) 19 жніўня асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту за заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.