Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Учора быў затрыманы былы кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук, паведамляе @gazetaby

Віктар Фянчук раней узначальваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны». 8 лістапада 2020 года яго затрымалі на Маршы ў Мінску, ён атрымаў 15 сутак арышту.

АПБ у фэйсбук паведамляе: «Затрымалі нашага супрацоўніка, спадзяемся, хутка ён будзе на волі і вернецца ды аховы дзікай прыроды».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/38uJOAz

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Два суды за абразу прадстаўнікоў улады за паўгады: як «хатняя хімія» ператварылася ў звычайную

Жыхара Буда-Кашалёўскага раёна Сяргея Самойленку ў красавіку асудзілі за «абразу прадстаўніка ўлады» абмежаваннем волі на паўтара года без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго абвінавачвалі ў тым, што 7 студзеня ён пакінуў негатыўны каментар у тэлеграм-канале пра супрацоўніка міліцыі з Нясвіжа.

У ліпені прайшоў другі суд, на якім было прызначанае пакаранне шляхам паглынання больш строгага прысуду меньш строгім. Такім чынам, «хатняя хімія» ператварылася ў звычайную, нават нягледзячы на раскаянне абвінавачанага, яго выбачэнні і выплату пацярпеламу матэрыяльнай шкоды.

Мужчына падаў касацыйную скаргу ў Гомельскі абласны суд, аднак судовая калегія пакінула яе без задавальнення, а прысуд без зменаў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2Y6ug3W
Сяргей Ціханоўскі напісаў, што ніхто з фігурантаў яго справы не пісаў прашэнне аб памілаванні

У гомельскім СІЗА з 24 чэрвеня ідзе закрыты суд над палітвязнямі Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым.

У лісце, копія якога ёсць у @navinyonline, Ціханоўскі выказаў здагадку, што суд будзе доўжыцца яшчэ «пару месяцаў»: «Хаджу ў суды. Яны яшчэ пару месяцаў будуць, потым апеляцыя, і месяцы праз тры — у калонію. Зразумела, што мне дадуць нямала».

«У нас ва ўсіх настрой пазітыўны, духам бадзёрыя. Колькі нас ні схілялі напісаць на памілаванне — ніхто нават пра гэта не думаў, віны за намі няма ніякай», — адзначыў палітвязень.
Жыхара Гомеля, які мае інваліднасць па слыху, асудзілі на два гады калоніі за «абразу прэзідэнта» і «заклікі да гвалту»

У Гомелі першага верасня асудзілі на два гады на закрытым працэсе 30-гадовага Дзмітрыя Заломскага. Ён інвалід па слыху. Яго ўзялі пад варту ў залі суду і забралі слыхавы апарат.

Дзмітрый працаваў наладчыкам на прадпрыемстве «ВІПРА». Гэта адзінае прадпрыемства ў Гомелі, якое дае працу людзям з парушэннем слыху. З лютага ў Дзмітрыя былі ператрусы, у яго забралі кампутар і тэлефон. Суд быў закрытым, таму нават сваякі не маглі прысутнічаць на працэсе.

Родныя не ведаюць, што менавіта Дзмітры пісаў у чатах. Па словах знаёмых, мужчына будзе адбываць пакаранне без слыхавога апарату.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2WJZCfW
Як палітвязень Мікіта Емяльянаў спрабаваў набыць кнігі і што з гэтага атрымалася

Мікіта з 9 чэрвеня быў пераведзены на строгі турэмны рэжым у Магілёўскую турму №4. Там ён вырашыў набываць кнігі ў гандлёвай сетцы, як гэта прадугледжана Крымінальна-выканаўчым кодэксам. Аднак тое, што напісана ў законе, даволі складана працуе на практыцы.

Адміністрацыя забараніла набываць яму кнігі гэта праз інтэрнэт, не дазволіла гэтага зрабіць і родным хлопца, хоць яны і звярталіся да кіраўніцтва з адпаведнай заявай. Мікіта знайшоў адну краму, якая пагадзілася дасылаць замову ў турму, але камунікацыя з ёй цягнулася тры (!) месяцы.

Акрамя гэтага, палітвязню перасталі выдаваць газету «Новы час» і забаранілі аформіць падпіску на «Каталіцкі веснік», бо «асуджаным забараняецца атрыманне, набыццё, захоўванне і распаўсюд выданняў, якія прапагандуюць вайну, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, гвалту або жорсткасці, выданняў парнаграфічнага характару, а таксама падпіска на іх».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3BmR0v0
Палітзняволенага гендырэктара hoster.bу Сяргея Павалішава выпусцілі з СІЗА.

Яму змененая мера стрымання. Адвакат распавёў @reformby, што Павалішаў ўсё яшчэ знаходзіцца пад следствам.
❗️За жнівень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 136 чалавек

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя жнівеньскага маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі:

🔹Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 136 чалавек;
🔹Маюцца звесткі аб затрыманні не менш як 209 чалавек;
🔹Па стане на канец жніўня ўладамі былі ліквідаваныя або знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі каля 200 некамерцыйных арганізацый.

Да якіх высноў прыйшлі эксперты?

🔻«Па-ранейшаму супрацоўнікі міліцыі ажыццяўляюць адпрацоўку гарадоў, розных раёнаў Мінска і прыгарадаў, урываюцца ў дамы і кватэры ў пошуках пратэстнай сімволікі, затрымліваюць на працы; праводзяць ператрусы і допыты. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій за актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў».

🔻«Вызваленыя палітвязні працягваюць адзначаць наўмыснае пагаршэнне ўмоваў утрымання для арыштаваных па палітычна матываваных справах, якія ў выніку мяжуюць з катаваннямі, з'яўляюцца жорсткімі, зневажальнымі і бесчалавечнымі. Працягвае паступаць інфармацыя аб нечалавечых умовах утрымання ў ізалятарах Мінска. "Палітычныя" не атрымліваюць ні медыцынскай дапамогі, ні прагулак, ні перадач. Супрацоўнікі ЦІПа працягваюць збіваць затрыманых, не рэагуюць на скаргі пра прусакоў у камерах, а тых, хто захварэў на COVID-19, часта не лечаць і не ізалююць ад здаровых людзей».

🔻«За жнівень прызнаныя экстрэмісцкімі больш за 20 тэлеграм-каналаў і груп у сацыяльных сетках сацыяльна-палітычнай тэматыкі. Гэта азначае забарону на цытаванне любых матэрыялаў з названых крыніц пад пагрозай штрафу і адміністрацыйнага арышту. Гэтыя абмежаванні свабоды слова не могуць быць абгрунтаваныя дапушчальнымі, з пункту гледжання міжнародных абавязальніцтваў Беларусі ў галіне правоў чалавека, меркаваннямі і довадамі».

Справаздача цалкам 👉 bit.ly/3gRfox7
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️За жнівень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 136 чалавек «Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя жнівеньскага маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: 🔹Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 136 чалавек;…
📄Другая частка справаздачы наконт палітычнага крымінальнага пераследу ў Беларусі ў жніўні

🔹З 136 асуджаных па «пратэстных» крымінальных справах — 58 у Брэсцкай вобласці;
🔹Агулам прысуджана больш за 120 гадоў калоніі, 85,5 гадоў «хіміі» і 93 гады «хатняй хіміі»;
🔹22% асуджаных — жанчыны.

🔻«Беларускія ўлады працягваюць хаваць ад грамадскасці ход разгляду справаў, якія звязаныя з рэалізацыяй грамадзянамі сваіх асноўных правоў і свабод. Такія дзеянні ўладаў толькі падрываюць давер да вынікаў судовых разглядаў»;

🔻«Фігуранты "пратэстных" крымінальных справаў працягваюць заяўляць пра жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, катаванні, ціск і прымус да дачы сведчанняў на этапе папярэдняга расследавання. Суды не рэагуюць на такія заявы, а выносяць абвінаваўчыя прысуды, засноўваючыся на паказаннях, атрыманых гвалтоўным шляхам з парушэннем вызначанага парадку»;

🔻«Дзяржаўныя СМІ называюць фігурантаў "пратэстных" крымінальных справаў вінаватымі яшчэ да вынясення прысуду, а службовыя асобы даюць заўчасную ацэнку дзеянням абвінавачваных і адназначную выснову пра вінаватасць да паступлення справы ў суд. Так, намміністра МУС, камандуючы ўнутранымі войскамі, Мікалай Карпянкоў у інтэрв'ю назваў палітвязня Сяргея Ціханоўскага "ашалелым быком, бандытам, … рэальнай скацінай, быдлам"»

Другая частка справаздачы 👉
bit.ly/2WLEiY3
Медыяменеджэра Андрэя Аляксандрава прызналі падазраваным ва ўхіленні ад аплаты падаткаў

«Ад дачы паказанняў ён адмовіўся. Віну адмаўляе», — кажа абаронца Аляксандрава.

Медыяменеджэр за кратамі знаходзіцца ад 12 студзеня 2021 года. Раней яго абвінавачвалі ў фінансаванні пратэстаў, а на пачатку чэрвеня Андрэю Аляксандраву выставілі абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве.

Крыніца: @navinyonline
🆘 Дапамога сям'е палітвязня

📍 Яўген Бароўскі — жыхар Мінска, асуджаны да 4 гадоў калоніі за гвалт над амапаўцамі каля «Пушкінскай». Яўген і яшчэ трое мінчукоў перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, «уступілі з імі ў бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі».

❗️Родныя Яўгена звярнуліся па дапамогу:

«Яўгену выстаўлены пазоў на пакрыццё маральнай шкоды супрацоўнікам АМАПу ў памеры 15859 рублёў.

Мне вельмі патрэбна дапамога з пагашэннем пазову. Нягледзячы на тое, што я працую, гэтая сума для мяне непад'ёмная.

Вялікая частка таго, што я зарабляю сыходзіць на прадуктовыя і рэчавыя перадачы, на "атаварку"».

💵 Падтрымаць фінансава сям'ю Яўгена
У Бабруйску 1,5 года «хатняй хіміі» прысудзілі 19-гадоваму хлопцу за «абразу прэзідэнта».

Паводле абвінавачвання, Глеб Лук'янцоў 8 чэрвеня 2021 пакінуў каментар у тэлеграм-чаце «Каратели Беларуси» пад публікацыяй супольнай выявы Лукашэнкі і Пуціна з подпісам: «Самая мілая пара Усходняй Еўропы. Як вы думаеце, хто ў гэтых адносінах мужчына?»

Глеб віну прызнаў цалкам.
Растлумачыў, што не меў мэты на абразу прэзідэнта, а проста напісаў каментар. Аднак разумеў, што сваімі дзеяннямі падрывае аўтарытэт і дзяржавы, і яе кіраўніка. Каментар абвінавачваны пакінуў на эмоцыях «з-за прадастаўлення крэдыту Беларусі».

Дзяржабвінаваўца прасіла вывучаць матэрыялы справы ў закрытым рэжыме, суд адхіліў такое хадайніцтва, але вырашыў «дзеля этыкі не зачытваць пакінуты каментар услых».

У спрэчках бакоў пракурорка звярнула ўвагу суда, што абвінавачаны ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, а ў наступным – пакінуў каментар у адрас кіраўніка дзяржавы, які носіць яго негатыўную ацэнку. Ірына Хадневіч запэўнівала, што выпраўленне Глеба можа быць дасягнута толькі пры прызначэнні яму пакарання, звязанага са строгай ізаляцыяй ад грамадства, і прасіла пазбавіць хлопца свабоды тэрмінам на адзін год.

Аднак суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі прысудзіў Глебу 1,5 года «хатняй хіміі»
Былы кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук асуджаны на 12 сутак

Віктар быў затрыманы 31 жніўня. У гэты дзень у офісе АПБ прайшоў ператрус.
Тры гады калоніі і больш за чатыры тысячы выплат – за «абразы прадстаўнікоў улады» і знойдзены пры вобшуку порах

1 верасня суд Паставаў і Пастаўскага раёна вынес прысуд ваеннаму пенсіянеру — 65-гадоваму Сяргею Купрэшыну.
Мужчыну абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады (ён накіраваў на адрас пракуратуры Віцебскай вобласці і мясцовых чыноўнікаў электронныя лісты, якія «былі накіраваны на фармаванне негатыўнага вобраза прадстаўніка ўлады»), а таксама ў парушэнні тэрміна дазвола насіць зброю і незаконным захоўванні выбуховых рэчываў (пры вобшуку знайшлі порах).

Сяргей Купрэшын цалкам не прызнаў віну.

«Вы прачыталі такую даўгую абвінаваўчую прамову, а я напісаў усяго толькі пяць словаў: “Ты мерзавец, адчуваеш, што ты бессмяротны" – нешта такое. Я не лічу, што гэта абраза»

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3kMAAp1
За допіс у Твітары пра "авіяпірацтва Лукашэнкі" жанчыне пагражае шэсць гадоў

Пракуратура Брэста накіравала ў суд крымінальную справу на 58-гадовую замежніцу В. Жанчыну вінавацяць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, спалучаным з абвінавачаннем яго ў цяжкім злачынстве (ч. 2 арт.367 Крымінальнага кодэкса).

Паведамляецца, што 23 траўня жанчына са свайго мабільніка размясціла ў Твітары фота Лукашэнкі і допіс пра тое, што ён учыніў "акт тэрарызму і авіяпірацтва".

У гэты дзень у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" быў прымусова пасаджаны самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. З борта самалёта былі знятыя блогер Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Сафія Сапега.

Падчас папярэдняга следства абвінавачаная жанчына сваю віну не прызнала. Яе ўзялі пад варту. Ёй пагражае да шасці гадоў зняволення, піша @euroradio
У кватэры кіраўніка спартыўнага партала «Трыбуна» Максіма Беразінскага адбыўся ператрус

1 верасня сілавікі прыйшлі ў кватэру, дзе журналіст жыў да ад'езду з Беларусі. Яны ўзламалі дзверы, а суседзям сказалі, што праз пах ацэтону падазраюць жыхароў кватэры ў вырабе наркотыкаў.

"Ганарыліся, што шумелі толькі 5 хвілін, бо на лесвічнай клетцы жывуць у тым ліку маленькія дзеці. Канфіскавалі жорсткі дыск старога кампутара, некалькі дапатопных флешек, пару белых бранзалетаў, пару чырвоных, магніцік з "Пагоняй" з лядоўні і біту з лагатыпам Tribuna. Больш за ўсё перажываў, каб не забралі кухню. Яна ў мяне белая, а пасярэдзіне — чырвоная лядоўня. Але кухня на месцы. Лядоўня таксама".
«Хай будзе тройчы пракляты тэлеграм!»: у Гомелі судзяць мужчыну за заклікі да беспарадкаў

46-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Іллі Гапона вінавацілі ў размяшчэнні ў адным з тэлеграм-чатаў паведамлення з апісаннем метадаў барацьбы з прадстаўнікамі сілавых структур у сувязі з леташнімі акцыямі пратэсту.

Ён сцвярджаў, што пасля прагляду некалькіх найбольш жахлівых ролікаў на вочы яму трапіўся чыйсьці допіс, дзе прапанаваліся пэўныя спосабы процідзеяння сілавікам. Ілля скапіяваў гэты допіс і апублікаваў у чаце, удзельнікам якога з'яўляўся.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2WHoxks
У Брэсце другі раз за год па крымінальным артыкуле судзяць 64-гадовую актывістку Алену Гнаўк

У судзе Ленінскага раёна Брэста пачынаецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) супраць брэсцкай 64-гадавы актывісткі Алены Гнаўк. У пачатку траўня гэтага года яе асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», яна ўжо адбывае пакаранне. Пенсіянерцы можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ды чатырох гадоў.

Па словах пенсіянеркі, на разглядзе "справы карагодаў" яна сказала: "9 жніўня мінулага года ўлада захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек..."

Інфармацыя дапаўняецца 👉 bit.ly/3BzlQAx
❗️Супраць сямі мінчукоў распачалі крымінальную справу за размалёваныя цюкі з сенажом

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС

Ноччу 1 верасня затрымалі чатырох мужчын і трох жанчын з Мінска (ім ад 27 да 51 года) каля трасы М1. МУС паведамляе, што яны размалёўвалі спакаваныя стагі саломы.

Следчыя распачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства.

*Фота ілюстрацыйнае
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Супраць сямі мінчукоў распачалі крымінальную справу за размалёваныя цюкі з сенажом Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Ноччу 1 верасня затрымалі чатырох мужчын і трох жанчын з Мінска (ім ад 27 да 51 года) каля трасы М1. МУС паведамляе, што яны размалёўвалі…
Праваабаронцам «Вясны» вядома пра трох затрыманых па крымінальнай справе «размаляваных цюкоў» па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства).

Гэта 36-гадовы Аляксандр Бабко, Ігар Мыслівец (на скрыншотах МУС) і Алена Дзядзюля. Іх затрымалі 1 верасня, дома правялі ператрусы.

Пасля затрымання іх даставілі ў Дзяржынскае РАУС, дзе, меркавана, утрымліваюць і цяпер.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
📌Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".

💡Адказваем на пытанні:

🔹Якія перадачы бываюць?

🔹Чым адрозніваюцца пасылка і перадача?

🔹Як перадаць чалавеку перадачу і пасылку ў месца зняволення?

🔹Як і якую тэхніку можна перадаваць ў СІЗА?

🔹Колькі перадач можна перадаць для асуджаных у калонію?

🔹Што можна і нельга перадаваць у перадачах?
Грамадскай дзейнасцю пачала займацца ў 12 гадоў. Гісторыя палітзняволенай Юліі Гарачка

«Вясна» працягвае распавядаць гісторыі людзей, якія пераследуюцца дзяржавай па палітычных матывах.

Юлія Гарачка — актывістка і праваабаронца, у тым ліку ініцыятывы «Наш дом» — была затрымана 14 ліпеня, калі сілавікі прыйшлі з ператрусамі да прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў па ўсёй краіне. Юлія знаходзіцца ў статусе абвінавачанай па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончай супольнасцю яна прызнана палітычнай зняволенай.

Пра жыццёвы шлях Юліі распавядае яе маці Наталля Гарачка-Басалыга 👉 bit.ly/3yy5mXC

«Мама, я павінна ўдзельнічаць у гэтай кампаніі, бо гэта мая краіна, мая радзіма, і я не магу нідзе быць, калі тут вырашаецца лёс маёй краіны»

📨 Падтрымаць Юлію:
- СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Юліі Гарачка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn