Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Рэдактара сайта «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка пакаралі «за распаўсюд экстрэмісцкага матэрыялу» і канфіскавалі камп'ютар

Падставай для судовага працэсу стала публікацыя пра гісторыю затрымання жыхара Баранавічаў Уладзіміра Гундара. У якасці ілюстрацыі да тэксту на сайце змясцілі фотаздымак Гундара ў вопратцы з элементамі арнаменту, паведамляе @bajby.

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа палічылі, што арнамент утрымлівае свастыку.

Суд пакараў Андрэя Кухарчыка штрафам памерам 10 базавых велічынь (290 рублёў) і пастанавіў канфіскаваць у яго камп’ютарнае абсталяванне, на якім ён, паводле абвінавачання, здейсніў правапарушэнне, распаўсюдзіўшы фотаздымак. Але, як адзначыў рэдактар, гэтую тэхніку ў яго забралі яшчэ ў ліпені падчас ператрусу і пакуль нічога не вярнулі.
‼️«Я зусім не герой і не прыклад. Вы значна круцей за мяне». Праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч даслаў вестачку з-за кратаў

«Я стараюсь трымацца, хоць гэта і складана. Вельмі сумую па жонцы і дзеткам. Ды яшчэ па сваёй маленькай сабаке.
Я зусім не герой і не прыклад. Вы значна круцей за мяне.
Вельмі рады кожнаму лісту, якія амаль не заносяць. Пішыце. Заўсёды вельмі прыемна. Абдымаю».


✍️Мы прапануем напісаць вясноўцам адкрыты ліст, які мы паспрабуем перадаць ім, а самыя цікавыя апублікуем на сайце ці ў сацсетках. Дасылайце лісты праваабаронцам (можна ўсім адразу) на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info.

📨Пры гэтым, калі ласка, працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Берасцейскую актывістку Алену Гнаўк адпусцілі

Пра гэта яна паведаміла ў сваім Facebook.

Нагадаем, у траўні гэтага года жанчыну асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» па вядомай «карагоднай справе». 2 тыдні таму на Алену была заведзеная другая крымінальная справа — жанчыну абвінавачваюць у «абразе прэзідэнта».

Учора жанчына пайшла ў РАУС, дзе яе і затрымалі
«Адна з умоваў — пагашэнне стратаў у кратным памеры». Юрыст пра памілаванне каманды «Прэс-клкбу»

19 жніўня ў выніку памілавання на свабоду выйшлі чатыры фігуранты справы «Прэс-клубу»: Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі і Пётр Слуцкі. Юрыст «Вясны» Павел Сапелка кажа, што не можа камэнтаваць рашэнне, не бачыўшы дакумэнтаў.

«Аднак ва ўказе Лукашэнкі ад 26 сакавіка 2021 году № 122 зменены стары парадак, змяшчаецца Палажэнне аб парадку ажыццяўлення ў Рэспубліцы Беларусь памілаваньня асуджаных.

Акрамя памілавання, прадугледжваецца „вызваленне ад крымінальнай адказнасці асобаў, якія спрыялі раскрыццю і прадухіленню наступстваў здзяйсьненьня злачынстваў“.

Там прыкладна такі ж парадак, што і пры памілаванні: адна з умоваў — пагашэнне стратаў у кратным памеры.

Так, і раней вызвалялі ад адказнасьці ў працэсе раследавання многіх. Калі ва ўчорашнім выпадку мелася на ўвазе менавіта памілаванне — тады трэба думаць далей. Але найперш трэба вывучыць дакумэнты»
, — тлумачыць юрыст.

На пытанне, што будзе з яшчэ дваімі фігурантамі справы «Прэс-клубу», Ксеніяй Луцкінай і Дзянісам Сакалоўскім, якія, паводле папярэдняй інфармацыі, не пісалі прашэння аб памілаванні, Павел Сапелка адказаў так:

«У Палажэнні прапісана: не хочаш вызвалення ў парадку памілавання — скончаць следства і накіруюць справу ў суд».

Павел Сапелка дадае, што можна напісаць прашэнне аб памілаванні, а ўлады адмовяць.

«Пытанне ж яшчэ ў суме, маўляў, нейкую шкоду ў шматразовым памеры можна і не пацягнуць», — мяркуе юрыст.
⚡️Анархіста Іллю Сянько ўжо другі раз запар пакаралі 15-сутачным арыштам. На судзе ён заявіў пра збіццё супрацоўнікамі ГУБАЗіКа

Іллю Сянько арыштавалі яшчэ 4 жніўня падчас «зачысткі» актывістаў анархісцкга руху. Тады хлопца ў судзе Кастрычніцкага раёна пакаралі 15-сутачным арыштам па арт. 24.3 КаАП нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Але пасля арышту Ілля на волю так і не выйшаў. На хлопца склалі новы пратакол, але ўжо па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Згодна з новым пратаколам, Ілля «4 жніўня гучна крычаў, нецэнзурна лаяўся, на заўвагі міліцыянтаў не рэагаваў». Справу Сянько разглядзелі 20 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна. Актывіст адмовіўся на судзе даваць паказанні, але заявіў пра збіццё і пагрозы з боку ГУБАЗіКа. Па яго словах, праз пару дзён пасля затрымання да яго прыйшлі спурацоўнікі ГУБАЗіКа, збівалі, пагражалі і нават адрэзалі хлопцу дрэды, прымушаючы прызнаць віну і даць патрэбныя ім паказанні. Таксама Ілля сказаў, што сядзіць у чатырохмеснай камеры, у якой адразу знаходзяцца 20 чалавек. Суддзя Кастрычніцкага раёна Наталля Яроўская адмовіла хлопцу ў выкліку супрацоўніка ГУБАЗіКа ў якасці сведкі і нават не звярнула ўвагі на заяву Іллі пра збіццё.

⚖️Акрамя гэтага, справу Сянько сёння не ўнеслі ў расклад суда. У выніку, суддзя прызнала актывіста вінаватым і арыштавала на 15 сутак. Агулам Ілля правядзе за кратамі 30 сутак.
У Брэсце затрымалі Кірыла Маслакова — заснавальніка рэгбійнага клуба «Унія»

Папярэдне, затрымліваў ГУБАЗіК. Затрыманне пацвердзіла яго жонка, ад падрабязных каментараў яна адмовілася, паведамляе @nashaniva

Маслакоў граў у некалькіх брэсцкіх музычных гуртах, калісьці быў блізкі да антыфашысцкага руху. Апошнія гады ён актыўна развіваў рэгбі ў Беларусі, заснаваў рэгбійны клуб «Унія», які выступаў у чэмпіянаце Польшчы.

Хроніка палітычнага пераследу 20 жніўня 👉 bit.ly/3z3YFNP

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️«Калі б не розгалас, яго б забілі». Людміла Кучура пра тое, як трэба змагацца за мужа ў турме

16 жніўня Пётр Кучура выйшаў з магілёўскай турмы пасля 17 гадоў адседкі па крымінальнай справе. Яго жонка Людміла Кучура на працягу ўсяго тэрміну змагалася за вызваленне мужа з калоніі, бо была ўпэўненая, што мужчына ні ў чым не вінаваты і яго трымаюць у калоніях і турмах незаконна.

Жанчына падзялілася сваімі пачуццямі і гісторыяй барацьбы і вызвалення 👉 bit.ly/3j5am1w

«Гісторыю майго мужа, іншых людзей, якія апынуліся ў такой сітуацыі, у будучыні трэба паказваць па тэлевізары, каб нашы грамадзяне разумелі, які страх і жах адбываўся ў наш час. І каб больш гэта ніколі не паўтаралася. Каб не было як цяпер: калі ёсць нейкія сувязі ў органах, ты можаш чалавека забіць, а пасадзяць іншага»
Тэлеграм-канал «Баста!» прызнаны экстрэмісцкім
⚖️БЧБ-сцягі на апорах ЛЭП, абразы Караева і Лукашэнкі, парваны пад «Воины света» сцяг — за што судзілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Мінчука асудзілі на два гады «хіміі» за абразу амапаўца. Амаль чатыры месяцы яго трымалі пад вартай пасля таго, як знялі з самалёта ў Маскву;

🔹4350 рублёў прысудзілі жанчыне за БЧБ-сцяг на апорах ЛЭП;

🔹Два з паловай гады «хіміі» прысудзілі жыхару Жлобіна за адно слова на літару «П»;

🔹Жанчыну асудзілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэкса: дома яна здзейсніла «публічную абразу» Лукашэнкі, па дарозе ў РАУС яе збілі;

🔹Па шэсць месяцаў «хатняй хіміі» прысудзілі жыхарам Бабруйска за парваны пад «Воины света» сцяг.

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/37ZFB7J
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на позву Міністэрства юстыцыі ўзбудзіў справу аб ліквідацыі МГА «ЗБС "Бацькаўшчына"» за перанос даты З'езду беларусаў свету.

Легітымнасць гэтага пераносу раней была пацверджана тым самым Мінюстам.

20 жніўня Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» атрымала ліст з Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь з прапановай да ўпаўнаважанага прадстаўніка Згуртавання 25 жніўня з'явіцца на гутарку ў парадку падрыхтоўкі да судовага разбіральніцтва. Такім чынам, стала вядома, што Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на позву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узбудзіў справу аб ліквідацыі Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"».

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці 👉 bit.ly/3rQXjmO
❗️Віктар Шаура зноў у спісе палітвязняў — па пратэсце пракурора яму «хімію» замянілі на калонію

🔹Віктара Шауру і Віталя Шыцікава вінавацілі ў «арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак» за падзеі 10 жніўня ў Наваполацку. 21 студзеня хлопцаў асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

4 чэрвеня Віктара і Віталя выпусцілі з папраўчых установаў пад падпіску аб нявыездзе да паўторнага апеляцыйнага суда. Але 22 ліпеня падчас суда па пратэсце пракурора абодвум хлопцам «хімію» замянілі на калонію — на 2 і 2,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.

🔺Вядома, што зараз палітвязень Віктар Шаура адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №22.

💌Падтрымайце палітзняволенага лістамі і паштоўкамі: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Спявак метал-гурта «Gods Tower» Уладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife) пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў бяспецы

Нагадаем, у чэрвені спевака прызналі вінаватым у «Абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ) і асудзілі да трох гадоў «хіміі»

Крыніца: @by_culture
«Гэты малюнак хацеў сын». Дваіх суседзяў з «Плошчы пераменаў» судзяць за аднаўленне графіці з «Дыджэямі пераменаў»

37-гадовага Васіля Логвінава і 29-гадовую Дзіяну Каранкевіч абвінавачаюць у аднаўленні графіці на трансфарматарнай будцы — гэта кваліфікавалі як злоснае хуліганства групай асобаў (ч. 2 арт. 339 КК). На судзе абвінавачаныя прызналі, што малявалі графіці, але лічаць, што за іх дзеянні можа быць толькі адміністрацыйная адказнасць.

Дзіяне і Васілю пагражае арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3D69hyo

*У матэрыяле выкарыстаны фотаздымкі жыхара "Плошчы Пераменаў" і фатографа *Яўгена Атцецкага*, які здымаў на працягу года жыццё ў знакамітым пратэстным двары.
❗️У Беларусі +4 новыя палітвязні.

Гэта Ганна Ільіна, Вячаслаў Караткевіч, Міхаіл Бераснеў і Пётр Зіневіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/382cOiK

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
На палітзняволеную Ксенію Луцкіну завялі яшчэ адну крымінальную справу

Пра гэта распавяла заснавальніца «Прэс-клуба» Юлія Слуцкая:

— На ўсіх допытах мы заўсёды казалі, што Ксенія і яе аператар не маюць ніякага дачынення да дзейнасці «Прэс-клуба». Ксенія адзін раз удзельнічала ў хакатоне, і яе праект быў у ліку пераможцаў. Я бачыла яе ўсяго адзін раз у «Прэс-клубе» і тое мімаходзь. Другі раз убачыла яе ўжо ў Следчым камітэце. Не ведаю, ці прапаноўвалі ёй напісаць прашэнне. Мне вядома, што цяпер ёй прад'яўлена новае абвінавачванне па іншым артыкуле.

Нагадаем, у выніку памілавання ўчора на свабоду выйшлі фігуранты справы «Прэс-клубу»: Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі і Пётр Слуцкі. За кратамі застаюцца былыя супрацоўнікі БТ: палітзняволеная Ксенія Луцкіна і Дзяніс Сакалоўскі. Па інфармацыі «Нашай Нівы», Луцкіна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні.

📨Падтрымаць Ксенію:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ксенія Алегаўна Луцкая
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
🆘 Дапамога палітвязню

📍 Дзяніс Чыкалёў — жыхар Гомеля, асуджаны да 3 гадоў «хіміі» за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак» — за паслявыбарныя акцыі пратэсту. Дзяніс віну не прызнаў.

🔹«Людзі крычалі, прасілі аб дапамозе». За падзеі 9 жніўня ў Мінску судзяць палітвязня Дзяніса Чыкалёва

❗️Дзяніс звярнуўся па дапамогу:

«Да выбараў 2020 года актыўна дапамагаў аб'яднанаму штабу як валанцёр. Удзельнічаў у мірных акцыях. 9 жніўня быў у Мінску ў раёне Стэлы, а 10 жніўня мяне затрымалі. Пры затрыманні ўжывалася фізічная сіла.

28 сакавіка мне прысудзілі тры гады абмежавання волі з накіраваннем.

Быў вымушаны бегчы з Беларусі

Грошы патрэбныя на аплату часовага жылля на перыяд пошуку працы і на ежу».

💵 Падтрымаць фінансава Дзяніса
Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце

Сёння быў абвешчаны прысуд па брэсцкай справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных.

Суддзя Іна Клышпач прысудзіла наступныя тэрміны:

🔺Уладзіміру Кобрынцу — 4 гады;

🔺Андрэю Кандрасюку  — 4 гады;

🔺Артуру Аміраву — 3 гады і 6 месяцаў;

🔺Мікалаю Малюце — 3 гады;

🔺Раману Паўленку — 3 гады;

🔺Вадзіму Чапялевічу — 3 гады

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3k4daLi
Forwarded from MAYDAY.TEAM
Могилевского правозащитника Бориса Бухеля вызвали свидетелем на суд по уголовному делу в отношении правозащитника Леонида Судаленко, Татьяны Ласицы и Марии Тарасенко.

Сегодня Бухель получил электронное уведомление о вызове 17 сентября в 10 часов утра в суд Центрального района г. Гомеля.


Леонида Судаленко, а также волонтеров "Гомельской весны" Татьяну Ласицу и Марию Тарасенко обвиняют в организации, финансировании и подготовке действий, грубо нарушающих общественный порядок (ч. 1 и ч. 2 ст. 342 УК РБ).

Фактически же гомельских правозащитников судят за помощь людям, в том числе Судаленко, Тарасенко и Ласицу обвиняют в помощи по оплате штрафов политически репрессированным горожанам.

Очевидно, что дело носит политическую окраску - никакого уголовного преступления гомельские правозащитники не совершали.

Несмотря на это, Судаленко и Ласицу уже более полугода держат в СИЗО. Они признаны политзаключенными.
Былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня выйшаў на волю

Пра гэта паведамляе @shodbelarus

Ігар быў затрыманы 11 жніўня. На наступны дзень Следчы камітэт паведаміў, што яго правяраюць на датычнасць да «дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Ён быў прызнаны палітвязнем і знаходзіўся на Акрэсціна.
❗️На волю выйшаў палітвязень Віктар Куўшынаў, менеджар па прадукту PandaDoc

Віктар знаходзіўся ў няволі амаль год — з 2 верасня 2020 года

Крыніца: @nashaniva
Улады хочуць ліквідаваць Таварыства беларускай мовы (а разам з ім — газеты «Новы час» і «Наша слова»)

Паколькі ТБМ з'яўляецца заснавальнікам газет «Новы час» і «Наша слова», у выпадку ліквідацыі як юрасобы, Мінінфарм павінен будзе ануляваць пасведчанне газет аб дзяржрэгістрацыі ў якасці СМІ.

Разгляд позвы аб ліквідацыі Таварыства прызначаны на 27 жніўня.

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці 👉 bit.ly/3rQXjmO