Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Падробленыя плакаты, неправедзенае пасяджэнне камісіі, зняцце з эфіру. Што адбываецца вакол кандыдата ў дэпутаты на #выбары2019 Мікалая Маслоўскага?

Блогер і вылучэнец ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Маслоўскі балатуецца ў дэпутаты па Кальварыйскай акрузе № 104 (Фрунзенскі раён Мінска). Па гэтай жа акрузе вылучаецца ўладальніца тытула «Міс Беларусь», актывістка БРСМ, якую прасоўвае асабіста Лукашэнка, 22-гадовая Марыя Васілевіч. І падобна на тое, што менавіта з-за такой канкурэнцыі блогера вельмі хочуць хутчэй зняць з выбараў.

Распавядаем пра жарсці, якія апошнія дні кіпяць вакол блогера:➡️https://bitly.su/RYRsp9jv
Грошай няма? Гайд па выбарчых фондах мінскіх кандыдатаў

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары» праверыла, наколькі адкрытая і даступная інфармацыя аб выбарчых фондах кандыдатаў, якія балатуюцца ў дэпутаты па акругах горада Мінска на #выбары2019. Такую інфармацыю павінны размяшчаць адміністрацыі раёнаў на сваіх сайтах у адпаведным выбарчым раздзеле.
Але ці размяшчаюць? Каб атрымаць адказ на гэтае пытанне і наогул інфармацыю аб выбарчых фондах кандыдатаў па 20 мінскіх акругах мы прааналізавалі дзевяць сайтаў адміністрацый Мінска. Вось, што з гэтага атрымалася:➡️https://bitly.su/pODADNEH
Адзінагалосна! Апошняга кандыдата-праціўніка завода АКБ знялі з выбараў.

Сёння на пасяджэнні камісіі Брэсцкай-Памежнай выбарчай акругі Уладзіміра Мароза пазбавілі рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Камісія падрыхтавалася "выдатна" і папярэдне знайшла ажно некалькі парушэнняў.

Напрыклад, ім не спадабалася, што Мароз у сваёй праграме напісаў: “Мы сутыкнуліся з несправядлівым судом, міліцэйскім бязмежжам, бяздзеяннем чыноўнікаў…”. “Гэта падрывае статус нашай дзяржавы!”, - абурана заявіла адна з сябраў камісіі.

А яшчэ камісія палічыла, што ініцыятыўная група Мароза распаўсюдзіла ўлёткі з заклікам "змяніць карумпаваную ўладу". Аднак кандыдат і актывісты сцвярджаюць, што гэта правакацыя і хтосьці іншы ад іх імя распаўсюдзіў улёткі. Зразумела, камісія слухаць іх не стала. І яшчэ і выгнала з пасяджэння блогера Аляксандра Кабанава, які, відаць, моцна не спадабаўся старшыні камісіі Надзее Зайцавай.
#выбары2019
➡️https://bitly.su/S3mnT
“Валанцёрская служба Вясны” запрашае на кінапрагляд, прысвечаны #выбары2019

Калі?
Нядзеля 3 лістапада, 18.30
🏚Дзе? “Тэрыторыя правоў” (вул. Ложынская, 16, пам.404)
🎥Які фільм будзем глядзець? “Брудная кампанія за сумленныя выбары”

Гэта камедыя пра тое, што два канкуруючых палітыка Кэм Брэды і Марці Хаггінс спрабуюць перамагчы на выбарах, каб прадстаўляць свой невялікі штат Паўночная Караліна ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Кожны пры гэтым выкарыстоўвае свае метады для дасягнення найлепшага выніку.

Пасля прагляду адбудзецца дыскусія, падчас якой прадстаўнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" зможа адказаць на пытанні аб выбарах у Беларусі.

Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў!
📸У Мінску праходзіць традыцыйная акцыя ўшанавання памяці продкаў "Дзяды". На дадзены момант у шэсці і мітынгу прыняла ўдзел каля 320 удзельнікаў.
Фота назіральнікаў #Controlby.
Forwarded from Абарона Курапатаў
Масавыя затрыманьні актывістаў Варты абароны Курапатаў.

Зьміцер Казакевіч (кандыдат у дэпутаты так званай Палаты прадстаўнікоў) намагаўся патрапіць на сустрэчу з сваімі патэнцыйнымі выбарнікамі, ахова адрэагавала вельмі жорстка й не прапусьціла яго на тэрыторыю.

У Бараўлянскім АМ зараз знаходзяцца:
Зьміцер Казакевіч, Валер Рабцаў, Дзяніс і Максім Урбановічы, Іларыён Трусаў, Віталь Трэгубаў.
Сёння Мінскі раённы суд пачынае разгляд адміністрацыйных спраў маладафронтаўцаў Дзяніса і Максіма Урбановічаў, Віталя Трыгубава, а таксама Валерыя Рабцава, затрыманых і збітых учора ў Курапатах, каля рэстарана "Паедзем паядзім".

Яшчэ аднаго затрыманага напярэдадні, кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Зміцера Казакевіча, вызвалілі ў той жа вечар, аднак пратаколы правапарушэнняў склалі ўсё адно: па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і арт. 23.4 (непадпарадкаванне).
➡️➡️➡️https://bitly.su/4TU6cqH
Cёння ў Гародні арганізацыя ветэранаў Кастрычніцкага раёну правяла сустрэчу адразу ж трыма праўладнымі кандыдатамі ў дэпутаты па акругах №49, 50 і 51 – Ірынай Луканскай, Аленай Патапавай і Ліліяй Кір’як.

Усім, хто прыйшоў на сустрэчу, раздаваліся інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатак, а таксама друкаваныя інструкцыі пра тое, як прыцягнуць людзей сталага ўзросту да ўдзелу ў #выбары2019, і паўплываць на тое, каб тыя на галасаванні зрабілі "правільны выбар". А яшчэ людзям настойліва рэкамендуецца “правесці ў сваіх калектывах сходы за каго галасаваць".
➡️https://bitly.su/xGySl
Фестываль у Лідзе #lidskie, які павінен быў адбыцца 8 лістапада, адмянілі за некалькі дзён да яго пачатку. 

Арганізатары хацелі дамовіцца аб месцы правядзення з лідскім музеем. Спачатку дырэктарцы спадабалася ідэя, але неўзабаве з музею прыйшла пісьмовая адмова, у якой прычынай назвалі адсутнасць месца. На пачатку кастрычніка знайшлася іншая пляцоўка – у гандлёвым цэнтры ў Лідзе. І тут пазней адмовілі.

Па словах арганізатараў, прычына ў тым, што на арэндадаўцу націснулі дзяржаўныя органы, бо палічылі мерапрыемства «палітычным». Чакалася, што Фэст Lidskie пазнаёміць наведнікаў з актыўнымі ўраджэнцамі Ліды. Сярод выступоўцаў былі заяўленыя лідар гурту «Троіца» Іван Кірчук, вядомы вазочнік Аляксандар Аўдзевіч, марафонец Лявон Анацка, заснавальнік «Арт Сядзібы» і кіраўнік крамы Symbal.by Павал Белавус, блогер Эдуард Пальчыс – агулам каля дваццаці чалавек.
➡️
https://spring96.org/be/news/94819
📸Фотафакт. Сустрэча з кандыдатам, на якую не заганяюць бюджэтнікаў.

На фота - кандыдат па Коласаўскай выбарчай акрузе №106 ад БСДП (Грамада) Ігар Барысаў, які ўчора прыйшоў на сустрэчу са сваімі выбаршчыкамі ў актавую залу аднаго з мінскіх прафесіянальна-тэхнічных каледжаў. Але нешта пайшло не так...

А вас калі-небудзь заганялі на такія вось сустрэчы на вучобе ці на працы?

😢 - так, заганялі і я хадзіў
😎 - так, заганялі, але я не хадзіў
🙂 - не, ніколі не сутыкаўся з такім прымусам
У Мінску адчыняецца не зусім звычайная выстава мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”🎨.

Яна складаецца з твораў, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перфомансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Мінску ў абарону свабоды выказвання.

На выставе таксама будзе прэзентаваная ўнікальная кніга-альбом малюнкаў Алеся Пушкіна, якая выйшла ў серыі „Беларуская турэмная літаратура”. Змест кнігі складаюць дзённікавыя запісы мастака, занатаваныя ў зняволенні.

⌛️Калі? 12 лістапада, аўторак, пачатак у 18.00.
🏚Дзе? адукацыйная прастора "Тэрыторыя правоў", вул. Ложынская, 16, пам. 404.
Уваход вольны!

➡️https://bitly.su/m5F5
❗️Затрыманы аршанскі блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот).
З самага ранку за ім сачылі супрацоўнікі міліцыі, двойчы яго спынялі і перашкаджалі ехаць у Мінск. У выніку затрымалі на чыгуначным вакзале.
Казлоў збіраўся паехаць у сталіцу, каб трапіць на сустрэчу, якую анансаваў блогер Nexta.

Да таго ж, Зміцер Казлоў атрымаў другое папярэджанне за парушэнне правілаў перадвыбарчай агітацыі і ў выніку яго пазбавілі рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.
Затрыманы актывіст Андрэй Шарэнда. Праз 15 хвілін яго адпусцілі.