Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📱Нагадваем пра рэгіянальныя каналы «Вясны»

🔹Брэсцкая Вясна
🔹Віцебская Вясна
🔹Гомельская Вясна
🔹Гарадзенская Вясна
🔹Магілёўская Вясна
🔹Палеская Вясна

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Палітвязню Уладзіміру Мацкевічу прад'явілі абвінавачванне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (342 КК РБ).

Метадолаг і філосаф будзе знаходзіцца пад арыштам не менш за 2 месяцы.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Ад самай раніцы праходзяць ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН @navinyonline пішуць, што ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчына, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай. На сувязь не выходзяць: галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і…
❗️Журналістку БелаПАН Ірыну Турчыну адпусцілі пасля допыту

Паведамляецца, што ў яе забралі тэлефон.

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Паведамляецца, што валанцёра з Гомеля Іллю Міронава не змаглі асудзіць другі раз за два дні і адправілі справу за дапрацоўку. А валанцёра — назад у ізалятар.

Другое судовае паседжанне па справе затрыманага 17 жніўня гомельскага актывіста і валанцёра Іллі Міронава зноў завяршылася безвынікова. Суддзя адправіў матэрыялы на дапрацоўку. Іллю судзяць за надпіс на майцы "Пішыце лісты". У міліцыі мяркуюць, што такім чынам Ілля праводзіў несанкцыянаваны пікет. На час дапрацоўкі пратаколу Іллю не адпусцілі дадому, а зноў адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе ён правёў ноч.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😢«Я горжусь тобою — ведь лучше папы нет». Родныя Сяргея Ціханоўскага запісалі кранальнае віншаванне з Днём Народзінаў

Сёння палітзняволены Сяргей Ціханоўскі сустракае свой Дзень Народзінаў. Другі год запар ён праводзіць яго за кратамі. Святлана Ціханоўская разам з дзецьмі кранальна павіншавала Сяргея.

📨 Павіншаваць Сяргея:
- СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
⚡️Гомельскага актывіста Іллю Міронава арыштавалі на 25 сутак

Суддзя Віктар Казачок пакараў актывіста Іллю Міронава 25-сутачным арыштам па ч.3 арт. 24.23 КаАП. Іллю асудзілі за надпіс на майцы "Пішыце лісты", якую міліцыянты расцанілі як несанкцыянаванае пікетаванне.
Бухгалтарка БелаПАН Кацярына Боева знаходзіцца на Акрэсціна

Паводле ейнага мужа, жанчына знаходзіцца ў статусе падазраванай па артыкуле 342 КК РБ («арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), піша @navinyonline

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Родныя паведамляюць, што былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў пасля допыту таксама знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Затрымалі брата былога аператыўніка ГУБАЗіК, які выступіў супраць дзеянняў сілавікоў

17 жніўня сілавікі прыйшлі да Міхаіла Лупаносава, брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа Станістала Лупаносава, які выехаў з Беларусі, асудзіўшы дзеянні былых калег.

Вядома, што Міхаіл быў дырэктарам будаўнічай фірмы. Затрымалі яго супрацоўнікі МУС, па ч.1 арт. 427 КК (службовы падлог). Інкрымінаваныя яму падзеі адбываліся ў 2016 годзе. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, піша @nashaniva
Журналіст БелаПАН Захар Шчарбакоў адпушчаны пасля допыту

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉
bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Тэлеграм-каналы «Кибер-Партизаны» і «Кибер-сливы» прызнаныя экстрэмісцкімі
Улады збірюцца ліквідаваць аб'яднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва».

Пра гэта паведаміў кіраўнік «Перспектывы» Анатоль Шумчанка.

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці 👉 bit.ly/3rQXjmO
❗️Дырэктарка і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына затрымана на 72 гадзіны.

Яна знаходзіцца на Акрэсціна.

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Міністэрства юстыцыі ініцыюе ліквідацыю аб’яднання БНФ «Адраджэньне»

У Вярхоўным Судзе Беларусі распачатая справа па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

Падрыхтоўчая сустрэча бакоў па справе прызначаная на 20 жніўня.

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці 👉 bit.ly/3rQXjmO
Следчы камітэт пракаментаваў затрыманне супрацоўнікаў БелаПАНа

«Сёння, 18 жніўня, па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь затрыманыя службовыя асобы беларускага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН — Дзмітрый Наважылаў, Кацярына Боева і Ірына Леўшына. З іх удзелам праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні»

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Вярхоўны суд прызнаў арганізацыю «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» тэрарыстычнай, яе дзейнасць у РБ забароненая.
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў.

Гэта Артур Хацько, Ягор Вяршынін, Арцём Салавей, Арцём Карачун, Дзмітрый Шыманскі, Максім Цішкевіч, Павел Лукаянаў

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3kbkOnw

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Затрыманы вядомы гарадзенскі блогер Вадзім Ермашук Сёння днём Вадзім наведаў суд трох гарадзенак, а пасля паехаў у Шчучын здымаць гумарыстычны ролік для свайго Instagram. Менавіта ў Шчучыне ён і быў затрыманы.
Гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука асудзілі на 25 сутак

Яго судзілі ў Шчучынскім раённым судзе па арт. 24.23 КаАП нібыта за заклікі прыехаць на спартовае мерапрыемства – на скейт-пляцоўку ў Шчучыне, паведамляе @nebovkletku.
Абвінавачанні па брэсцкай «справе карагодаў» прад'яўленыя ўжо 108 удзельнікам пратэстаў

Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Па словах ведамства, устаноўленыя 115 чалавек, якія маюць дачыненне да «здзяйснення дадзенага злачынства».

Людзей абвінавачваюць у тым, што 13 верасня 2020 падчас акцыі пратэсту у Брэсце людзі сабраліся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам. Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі.