Forwarded from "Вясна" назірае
⚡️Збіццё, прусакі і начлег на вуліцы ў гразі: умовы ўтрымання на Акрэсціна ў ліпені і жніўні
Праваабаронцам "Вясны" працягвае паступаць інфармацыя пра нечалавечыя і жудасныя ўмовы ўтрымання на Акрэсціна. Супрацоўнікі ЦІПа працягваюць збіваць затрыманых, забіраць у іх грошы, на скаргі аб прусаках у камерах не рэагаваць, а тых, хто захварэў на COVID-19 не лячыць і не ізаляваць ад здаровых людзей.
"Вясна назірае" пагутарыла з чатырма людзьмі, якія ў розны час знаходзіліся ў камерах на Акрэсціна з чэрвеня па жнівень. Суразмоўцы распавялі пра мясцовую "медыцынскую дапамогу", начлег у дворыку ЦІПа, мясцовы абмен валют і збіццё мужчын:
🔹«Людзей з высокай тэмпературай ізалююць у карцэр. Адна дзяўчынка правяла ў карцэры чатыры дні, а ёй нават не адшпілілі ложак ад сцяны»;
🔹«Супрацоўнікі маглі нават выкінуць усе рэчы з тумбачкі, а аднойчы вывернулі смецце з вядра на рэчы арыштаваных»;
🔹«Хлопец паскардзіўся, што не адчувае пахі, а лекарка яму рэзка нашатыру дала панюхаць»;
🔹 «Усю камеру вывелі і замкнулі на вечар і ноч у шпацырным дворыку, таму спаць прыходзілася на бетоне ў гразі і холадзе».
📲Чытаць цалкам па спасылцы.

Forwarded from Віцебская Вясна
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу Таццяны Севярынец.
Гаворка пра пакаранне актывісткі на пачатку 2020 году за заклік бараніць незалежнасць краіны. Суддзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў тады сп. Таццяну на 810 рублёў.
https://bit.ly/3stJUSi

❗Ад самай раніцы праходзяць ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН
@navinyonline пішуць, што ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчына, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай.
На сувязь не выходзяць: галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст Захар Шчарбакоў.

У кватэры генеральнай дырэктаркі «БелаПан» Ірыны Леўшынай праходзіць ператрус.
«Ірына ў кватэры, чутныя галасы — яе і нейкіх людзей. Побач з пад'ездам стаіць мікрааўтобус з таніраваным шклом», — піша @navinyonline

За абразлівыя жэсты ў бок міліцыянтаў Максіма Цішкевіча асудзілі на два гады пазбаўлення волі
25-гадовага Максіма Цішкевіча вінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак» — нібыта ён у ноч з 9 на 10 жніўня «публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і размахваў рукамі, а таксама дэманстраваў абразлівыя жэсты ў бок супрацоўнікаў міліцыі».
Хлопец прызнаў сваю віну: «На дарозе знаходзіўся і паказваў жэсты». Ён удакладніў, што там ужо быў перакрыты рух, транспарт не хадзіў, людзі нікому не перашкаджалі, але супрацоўнікі выкарыстоўвалі светлашумавыя гранаты для іх разгону.
Максім таксама прасіў прызначыць пакаранне з адтэрміноўкай, бо хацеў зрабіць сваёй дзяўчыне прапанову. Аднак суддзя Дмітрый Карсюк прысудзіў хлопцу 2 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/2Xw1Lwd

Сёння раніцай у Мінску затрымалі 30-гадовага Яўгена Місюка.
Паведамляецца, што пры затрыманні яго збілі. Падчас ператрусу забралі ноўтбук, тэлефон, флэшкі. Па словах родных, яго абвінавачваюць у тым, што ён «пісаў у жніўні ў телеграм-каналах заклікі фізічнай расправы з міліцыяй, да беспарадкаў».
Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

Учора ўвечары пасля арышту на 15 сутак на волю выйшлі сябры гурта Irdorath.
На волі — Міхась Аракчэеў, Марыя Падаляк, Яўген Срэценскі, Аляксандр Сінкевіч, а таксама Аляксей Палаўчэня, піша @euroradio.
Яшчэ пяцёра музыкаў з Irdorath будуць чакаць суда за кратамі. Іх абвінавачваюць па арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак)

Ператрус у супрацоўнікаў БелаПАН праводзіць Следчы Камтэт — па справе аб дзеяннях, якія парушалі грамадскі парадак
Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага рэдактара Аляксандр Зайцаў. Ператрус у яго дома скончыўся, ён на свабодзе.
Забралі ўсю тэхніку, працоўнае пасведчанне, візіткі. Які працэсуальны статус у Аляксандра, яму не паведамілі. Ён падпісаў абавязальніцтва аб яўцы, піша @navinyonline

❗️Супрацоўнікі КДБ прыйшлі з ператрусам да лідаркі арганізацыі пенсіянераў «Нашае пакаленне» Таццяны Зялко.
Прычыны зацікаўленасці пенсіянеркай сілавікоў пакуль невядомыя.
Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Прычыны зацікаўленасці пенсіянеркай сілавікоў пакуль невядомыя.
Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Ператрус дома ў галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыны Леўшынай скончыўся
Яе вязуць у рэдакцыю, каб правесці ператрус там, пасля яна паедзе ва СК, піша @navinyonline.
Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Яе вязуць у рэдакцыю, каб правесці ператрус там, пасля яна паедзе ва СК, піша @navinyonline.
Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
📱Нагадваем пра рэгіянальныя каналы «Вясны»
🔹Брэсцкая Вясна
🔹Віцебская Вясна
🔹Гомельская Вясна
🔹Гарадзенская Вясна
🔹Магілёўская Вясна
🔹Палеская Вясна
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Брэсцкая Вясна
🔹Віцебская Вясна
🔹Гомельская Вясна
🔹Гарадзенская Вясна
🔹Магілёўская Вясна
🔹Палеская Вясна
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Палітвязню Уладзіміру Мацкевічу прад'явілі абвінавачванне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (342 КК РБ).
Метадолаг і філосаф будзе знаходзіцца пад арыштам не менш за 2 месяцы.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗Ад самай раніцы праходзяць ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН @navinyonline пішуць, што ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчына, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай. На сувязь не выходзяць: галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і…
❗️Журналістку БелаПАН Ірыну Турчыну адпусцілі пасля допыту
Паведамляецца, што ў яе забралі тэлефон.
Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Паведамляецца, што ў яе забралі тэлефон.
Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Паведамляецца, што валанцёра з Гомеля Іллю Міронава не змаглі асудзіць другі раз за два дні і адправілі справу за дапрацоўку. А валанцёра — назад у ізалятар.
Другое судовае паседжанне па справе затрыманага 17 жніўня гомельскага актывіста і валанцёра Іллі Міронава зноў завяршылася безвынікова. Суддзя адправіў матэрыялы на дапрацоўку. Іллю судзяць за надпіс на майцы "Пішыце лісты". У міліцыі мяркуюць, што такім чынам Ілля праводзіў несанкцыянаваны пікет. На час дапрацоўкі пратаколу Іллю не адпусцілі дадому, а зноў адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе ён правёў ноч.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😢«Я горжусь тобою — ведь лучше папы нет». Родныя Сяргея Ціханоўскага запісалі кранальнае віншаванне з Днём Народзінаў
Сёння палітзняволены Сяргей Ціханоўскі сустракае свой Дзень Народзінаў. Другі год запар ён праводзіць яго за кратамі. Святлана Ціханоўская разам з дзецьмі кранальна павіншавала Сяргея.
📨 Павіншаваць Сяргея:
- СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

⚡️Гомельскага актывіста Іллю Міронава арыштавалі на 25 сутак
Суддзя Віктар Казачок пакараў актывіста Іллю Міронава 25-сутачным арыштам па ч.3 арт. 24.23 КаАП. Іллю асудзілі за надпіс на майцы "Пішыце лісты", якую міліцыянты расцанілі як несанкцыянаванае пікетаванне.
Суддзя Віктар Казачок пакараў актывіста Іллю Міронава 25-сутачным арыштам па ч.3 арт. 24.23 КаАП. Іллю асудзілі за надпіс на майцы "Пішыце лісты", якую міліцыянты расцанілі як несанкцыянаванае пікетаванне.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Шахцёр Алег Кудзёлка, які ў верасні 2020 года адмовіўся паднімацца на паверхню, сёння быў затрыманы ў ДАІ, куды прыехаў для абмена пасведчання кіроўцы. Па папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязана з адміністрацыйнай справай. Родныя Алега спрабуюць атрымаць…
❗️Салігорскі шахцёр Алег Кудзёлка арыштаваны на 10 сутак
У верасні 2020 года Алег адмовіўся паднімацца на паверхню з шахты. Учора ён быў затрыманы ў ДАІ, куды прыехаў для абмена пасведчання кіроўцы.
Крыніца: @novychas

Бухгалтарка БелаПАН Кацярына Боева знаходзіцца на Акрэсціна
Паводле ейнага мужа, жанчына знаходзіцца ў статусе падазраванай па артыкуле 342 КК РБ («арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), піша @navinyonline
Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Паводле ейнага мужа, жанчына знаходзіцца ў статусе падазраванай па артыкуле 342 КК РБ («арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), піша @navinyonline
Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Родныя паведамляюць, што былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў пасля допыту таксама знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.
Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ
Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Затрымалі брата былога аператыўніка ГУБАЗіК, які выступіў супраць дзеянняў сілавікоў
17 жніўня сілавікі прыйшлі да Міхаіла Лупаносава, брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа Станістала Лупаносава, які выехаў з Беларусі, асудзіўшы дзеянні былых калег.
Вядома, што Міхаіл быў дырэктарам будаўнічай фірмы. Затрымалі яго супрацоўнікі МУС, па ч.1 арт. 427 КК (службовы падлог). Інкрымінаваныя яму падзеі адбываліся ў 2016 годзе. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, піша @nashaniva

Журналіст БелаПАН Захар Шчарбакоў адпушчаны пасля допыту