Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚖️«Грамадзянскую супольнасць у Беларусі чакаюць новыя рэпрэсіі і пераслед». Агляд зменаў у законы Беларусі за апошні год

Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі ўнесеныя за апошні год змены ў законы Беларусі па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, аб экстрэмізме, аб сілавых ведамствах, аб масавых мерапрыемствах і СМІ з пункту гледжання іх уплыву на сітуацыю з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі.

«Можна канстатаваць, што ўлады Беларусі дапускаюць масавыя і сістэмныя парушэнні правоў чалавека, а прававая сістэма не ў сілах забяспечыць належную прававую абарону парушаных правоў і цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі і пераслед іншадумцаў».

🔹Обзор на русском языке
Улады ліквідуюць Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Міністэрства юстыцыі даслала пазоў у Вярхоўны суд.

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці 👉 bit.ly/3rQXjmO
❗️Шахцёр Алег Кудзёлка, які ў верасні 2020 года адмовіўся паднімацца на паверхню, сёння быў затрыманы ў ДАІ, куды прыехаў для абмена пасведчання кіроўцы.

Па папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязана з адміністрацыйнай справай.

Родныя Алега спрабуюць атрымаць інфармацыю, але міліцыянты не называюць канкрэтную прычыну затрымання, піша @novychas
Паведамляецца пра затрыманне гомельскага актывіста Іллі Міронава

Нагадаем, Іллю затрымлівалі ў ліпені, але потым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Хроніка палітычнага пераследу 17 жніўня 👉 bit.ly/2VWkels

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
«Ці будзе матылёк жыць?»: у Гродне вынеслі прысуд за заклікі да тэрарызму

На 3 гады і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі гарадзенца Леаніда Герасімлюка за «заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь праз інтэрнэт» — нібыта ён пісаў іх у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў. Сваёй віны Леанід не прызнаў.

У апошнім слове ён падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў, і падкрэсліў, што «закон не можа працаваць напалову — закон павінен працаваць цалкам, ад А і да Я»:

— Я ведаю шмат законаў — і ніводнага з іх не парушыў. Мяне хочуць прыраўнаваць і змясціць да забойцаў у іх кампанію. Мяне затрымалі па беззаконні, справа шытая белымі ніткамі — і за гэта 4 гады зняволення? Папера стрывае ўсё, а я гэта не забуду і не прабачу.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/37QW4uM
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Паведамляецца пра затрыманне гомельскага актывіста Іллі Міронава Нагадаем, Іллю затрымлівалі ў ліпені, але потым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Хроніка палітычнага пераследу 17 жніўня 👉 bit.ly/2VWkels Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук…
❗️Іллю Міронава заўтра будуць судзіць за «несанкцыянаване пікетаванне»

Сталі вядомы падрабязнасці затрымання гомельскага актывіста Іллі Міронава.

Іллю будуць заўтра судзіць за майку «Пишите письма» — гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем».

Як піша @radiosvaboda, сёння на працэсе суддзя Віктар Казачок пытаўся, ці ведае Міронаў пра акцыю кампаніі «Страна для жизни» з заклікам павіншаваць Сяргея Ціханоўскага з днём нараджэння 18 жніўня. Валанцёр адказаў, што не ведаў пра такую акцыю, а футболку носіць ужо некалькі месяцаў.

Суд працягнецца заўтра. Ілля на ноч застанецца ў ІЧУ

Хроніка палітычнага пераследу 17 жніўня 👉 bit.ly/2VWkels
​​✌️«Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў». Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову

Сёння роўна 11 месяцаў з моманту затрымання праваабаронцы Марфы Рабковай.

Восенню мінулага года мы знялі фільм пра Марфу. У ім яе муж Вадзім Жаромскі і валанцёрка Алёна Богдан расказваюць пра дзейнасць праваабаронцы і яе затрыманне.
⚡️Збіццё, прусакі і начлег на вуліцы ў гразі: умовы ўтрымання на Акрэсціна ў ліпені і жніўні

Праваабаронцам "Вясны" працягвае паступаць інфармацыя пра нечалавечыя і жудасныя ўмовы ўтрымання на Акрэсціна. Супрацоўнікі ЦІПа працягваюць збіваць затрыманых, забіраць у іх грошы, на скаргі аб прусаках у камерах не рэагаваць, а тых, хто захварэў на COVID-19 не лячыць і не ізаляваць ад здаровых людзей.

"Вясна назірае" пагутарыла з чатырма людзьмі, якія ў розны час знаходзіліся ў камерах на Акрэсціна з чэрвеня па жнівень. Суразмоўцы распавялі пра мясцовую "медыцынскую дапамогу", начлег у дворыку ЦІПа, мясцовы абмен валют і збіццё мужчын:

🔹«Людзей з высокай тэмпературай ізалююць у карцэр. Адна дзяўчынка правяла ў карцэры чатыры дні, а ёй нават не адшпілілі ложак ад сцяны»;

🔹«Супрацоўнікі маглі нават выкінуць усе рэчы з тумбачкі, а аднойчы вывернулі смецце з вядра на рэчы арыштаваных»;

🔹«Хлопец паскардзіўся, што не адчувае пахі, а лекарка яму рэзка нашатыру дала панюхаць»;

🔹 «Усю камеру вывелі і замкнулі на вечар і ноч у шпацырным дворыку, таму спаць прыходзілася на бетоне ў гразі і холадзе».

📲Чытаць цалкам па спасылцы.
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу Таццяны Севярынец.

Гаворка пра пакаранне актывісткі на пачатку 2020 году за заклік бараніць незалежнасць краіны. Суддзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў тады сп. Таццяну на 810 рублёў.

https://bit.ly/3stJUSi
Ад самай раніцы праходзяць ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН

@navinyonline пішуць, што ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчына, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай.

На сувязь не выходзяць: галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст Захар Шчарбакоў.
У кватэры генеральнай дырэктаркі «БелаПан» Ірыны Леўшынай праходзіць ператрус.

«Ірына ў кватэры, чутныя галасы — яе і нейкіх людзей. Побач з пад'ездам стаіць мікрааўтобус з таніраваным шклом», — піша @navinyonline
За абразлівыя жэсты ў бок міліцыянтаў Максіма Цішкевіча асудзілі на два гады пазбаўлення волі

25-гадовага Максіма Цішкевіча вінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак» — нібыта ён у ноч з 9 на 10 жніўня «публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і размахваў рукамі, а таксама дэманстраваў абразлівыя жэсты ў бок супрацоўнікаў міліцыі».

Хлопец прызнаў сваю віну: «На дарозе знаходзіўся і паказваў жэсты». Ён удакладніў, што там ужо быў перакрыты рух, транспарт не хадзіў, людзі нікому не перашкаджалі, але супрацоўнікі выкарыстоўвалі светлашумавыя гранаты для іх разгону.

Максім таксама прасіў прызначыць пакаранне з адтэрміноўкай, бо хацеў зрабіць сваёй дзяўчыне прапанову. Аднак суддзя Дмітрый Карсюк прысудзіў хлопцу 2 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/2Xw1Lwd
Сёння раніцай у Мінску затрымалі 30-гадовага Яўгена Місюка.

Паведамляецца, што пры затрыманні яго збілі.
Падчас ператрусу забралі ноўтбук, тэлефон, флэшкі. Па словах родных, яго абвінавачваюць у тым, што ён «пісаў у жніўні ў телеграм-каналах заклікі фізічнай расправы з міліцыяй, да беспарадкаў».

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Учора ўвечары пасля арышту на 15 сутак на волю выйшлі сябры гурта Irdorath.

На волі — Міхась Аракчэеў, Марыя Падаляк, Яўген Срэценскі, Аляксандр Сінкевіч, а таксама Аляксей Палаўчэня, піша @euroradio.

Яшчэ пяцёра музыкаў з Irdorath будуць чакаць суда за кратамі. Іх абвінавачваюць па арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак)
Ператрус у супрацоўнікаў БелаПАН праводзіць Следчы Камтэт — па справе аб дзеяннях, якія парушалі грамадскі парадак

Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага рэдактара Аляксандр Зайцаў. Ператрус у яго дома скончыўся, ён на свабодзе.

Забралі ўсю тэхніку, працоўнае пасведчанне, візіткі. Які працэсуальны статус у Аляксандра, яму не паведамілі. Ён падпісаў абавязальніцтва аб яўцы, піша @navinyonline
❗️Супрацоўнікі КДБ прыйшлі з ператрусам да лідаркі арганізацыі пенсіянераў «Нашае пакаленне» Таццяны Зялко.

Прычыны зацікаўленасці пенсіянеркай сілавікоў пакуль невядомыя.

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Ператрус дома ў галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыны Леўшынай скончыўся

Яе вязуць у рэдакцыю, каб правесці ператрус там, пасля яна паедзе ва СК, піша @navinyonline.

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
📱Нагадваем пра рэгіянальныя каналы «Вясны»

🔹Брэсцкая Вясна
🔹Віцебская Вясна
🔹Гомельская Вясна
🔹Гарадзенская Вясна
🔹Магілёўская Вясна
🔹Палеская Вясна

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Палітвязню Уладзіміру Мацкевічу прад'явілі абвінавачванне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (342 КК РБ).

Метадолаг і філосаф будзе знаходзіцца пад арыштам не менш за 2 месяцы.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Ад самай раніцы праходзяць ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН @navinyonline пішуць, што ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчына, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай. На сувязь не выходзяць: галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і…
❗️Журналістку БелаПАН Ірыну Турчыну адпусцілі пасля допыту

Паведамляецца, што ў яе забралі тэлефон.

Хроніка палітычнага пераследу 18 жніўня 👉 bit.ly/2Ute4bJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot