Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚡️Палітзняволеную валанцёрку Кіру Баярэнка адпусцілі на волю з «Валадаркі» да суда

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», Кіры змянілі меру стрымання з заключэння пад вартай. Да суда яе адпусцілі пад паручальніцтва родных. Пад вартай валанцёрка правяла паўгады.

Нагадаем, валанцёрку з Мінску Кіру Баярэнка затрымалі 10 лютага гэтага года і змясцілі пад варту. Ёй выставілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак. Паўгода яе атрымлівалі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.
📸Фотафакт. Жонка і дзеці палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча 9 жніўня ў Батумі на акцыі, прысвечанай гадавіне пачатку пратэстаў.

💌За кратамі знаходзяцца сем праваабаронцаў «Вясны». Пішыце нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Forwarded from MAYDAY.TEAM
Проходит обыск у члена могилевской организации ТБМ Валентины Краско. Причины неизвестны.

Об этом сообщила в Facebook одна из ее подруг.
❗️Сайт маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» не адкрываецца

Немагчыма зайсці на сайт і за межамі Беларусі

UPD. Станам на 12:15 сайт ужо адкрываецца
Вярхоўны суд перанес дату працэсу па ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў

Разгляд іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі @bajby перанесены на 27 жніўня ў сувязі з тым, што журналісцкая арганізацыя абскардзіла вынясенне папярэджання міністэрствам, якое фармальна стала прычынай для магчымага закрыцця.

Працэс па абскарджанні папярэджання пройдзе ў Вярхоўным судзе 23 жніўня, а 27 жніўня суд вернецца да разгляду іску аб ліквідацыі арганізацыі.
❗️У Светлагорску судзяць былога кіроўцу РАУС

51-гадовага жыхара Жлобіна Уладзіміра Жука абвінавачваюць у тым, што ён з'яўляўся арганізатарам і ўдзельнікам масавых беспарадкаў у Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня: стаяў у шчэпцы, перакрывах рух транспарту і аказваў супраціў. Уладзімір — пенсіянер, былы кіроўца Жлобінскага РАУС.

📍Мужчына не прызнаў віну. На пытанне, ці мог ён сыйсці з месца акцыі, мужчына адказаў, што мог бы зрабіць гэта, але яму «было сорамна як мужыку» — што людзі падумаюць пра яго, што ён спужаўся і баязлівец.

👮‍♂️Сведка-лекар на судзе распавёў, што Уладзімір быў у шоку праз тое, што яго збілі былыя калегі.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3s5Kx4d
🕊Палітвязень Уладзімір Гарох на лісты салідарнасці адказвае вершамі

«Родная мая беларусачка, не дазваляй болю і безнадзейнасці завалодваць тваім сэрцам. Цярпенне і стойкасць адрозніваюцца ад пакорнасці раба. Родная мая, вайна сіл Святла і цемры ідзе з спрадвечных часоў. За чалавекам застаецца выбар прыняць той ці іншы бок. У гэтай вайне няма тых, хто ўстрымліваецца. Не засмучайся бачанаму. Твая задача захоўваць у сабе каханне».

«Ты подошла к окну, обняв руками плечи
Взглянула вдаль, в мерцающий огнями небосвод
"Как жаль – сказала – что на земле ни что не вечно
Не вечен даже этот, звезд небесный хоровод

Так что же вечно может быть в земном юдоли?
Годы летят как в небе метеоры
И все пройдет, увянет как трава в осеннем поле
Но хочется, чтоб жизнь текла не так уж скоро"

Я подошел к тебе и прислонившись нежно,
Погладил мягко локоны волос
С улыбкой лёгкою и взглядом безмятежным
Ответил тихо на волнующий вопрос:

"Любимая, пусть годы унесутся безвозвратно
И канет в прошлое событий череда
Мы все придем к судьбы своей закату
Но есть одно, что остаётся на всегда

Всегда живёт — любовь, и нет ей окончанья
В любви сокрыто счастье, жизнь и свет
Любовь собою наполняет мирозданье
Она дороже миллиардов золотых монет

Не важно, сколько лет осталось за плечами
И сколько слёз иль радости пришлось нам пережить
Нужно хранить любовь горящими сердцами
Ведь жизнь дана, чтоб быть любимым и любить»
— Эдельвейс —

🔹У снежні Уладзіміру Гароху прысудзілі 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі па ч.1 арт. 13, ч.1 арт. 293, ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
💌Падтрымлівайце палізняволенага па адрасе: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
🔻Сёння раніцай сілавікі прыйшлі з ператрусамі па прапісцы па меншай меры да васьмі актывістаў і актывістак анархісцкага руху ў Мінску, Кобрыне, Гомелі, Гродне і іншых гарадах. Некаторыя з іх ужо даўно выехалі за межы краіны. Але на іх бацькоў і блізкіх працягваюць аказваюць ціск: пытаюцца дзе яны знаходзяцца, як з імі звязацца, выклікаюць на гутаркі па месцы працы.

На якой падставе праводзяцца ператрусы — пакуль не вядома. Вядома, што мінімум трое чалавек было затрымана.

🔻У Мінску затрымалі Вольгу Казановіч, Паўла Якуту, Аляксея Адамовіча, Дзяніса Садоўскага, Ульяну Калуцкіх.

🔻Магілёўскага пенсіянера Івана Клішкова, затрыманага ўчора за БЧБ-сцяг на сцяне балкона, з ІЧУ каля трох гадзін ночы забрала «хуткая дапамога». Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай стаў гіпертанічны крыз. У Івана маецца інваліднасць 3-яй групы.

Хроніка палітычнага пераследу 11 жніўня 👉
bit.ly/3CGwFSC

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Па ініцыятыве пракуратуры Telegram-чаты і каналы «БДУ 97%», «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому», «ВОЛА↑», а таксама старонка «ВКонтакте» «Алексей Жовнер» прызнаныя эсктрэмісцкімі.

"Устаноўлена, што ў іх утрымліваліся заклікі да масавых беспарадкаў і хуліганскіх дзеянняў, актаў вандалізму, перашкодзе законнай дзейнасці дзяржаўных органаў і іх дыскрэдытацыі, прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а таксама інфармацыя абразлівага характару, якая распальвае сацыяльную варожасць і варожасць", — тлумачаць такое рашэнне ў ведамстве.

Хроніка палітычнага пераследу 11 жніўня 👉 bit.ly/3CGwFSC
⚡️Вялізарныя суткі і штрафы: як судзілі затрыманых за ўскладанне кветак каля мемарыялу Тарайкоўскага

У судзе Фрунзенскага раёна 11 жніўня разглядзелі справы трох мінчукоў. Іх затрымалі каля мемарыялу Тарайкоўскага 10 жніўня — на гадавіну гібелі Аляксандра.

⚖️Першай учора затрымалі 40-гадовую Наталлю Шэкаву. У жанчыны ёсць непаўнагадовае дзіця, але замест трох гадзін, як таго патрабуе закон, яе пратрымалі за кратамі ноч да суда. Падставай для затрымання стала «несанкцыянаванае пікетаванне шляхам ускладаня кветак» каля народнага мемарыялу. Суддзі Чыж Наталля распавяла, што ў яе не было ніякіх палітычных матываў, а толькі — чалавечыя. Па словах жанчыны, яна гуляла каля месца гібелі Тарайкоўскага, успомніла падзеі мінулага года і вырашыла пакласці кветкі на тым месцы. Суддзя Юлія Чыж расцаніла гэты учынак, як пікетаванне і пакарала жанчыну па арт. 24.23 КаАП штрафам у памеры 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).

⚖️На тым жа месцы каля 17:03 затрымалі 20-гадовага Аляксея Латошу. У віну хлопцу ставіцца таксама ўскладанне кветак каля мемарыялу. Аляксей пацвердзіў, што ў памяць аб загінулым уваткнуў кветкі ў слуп. Але адрузу пасля гэтага яго затрымалі людзі ў цывільным. Суддзя Чыж цікавілася, чаму ён зрабіў гэта менавіта каля метро, а не могілках. Хлопец дадаў, што ў яго ёсць малое дзіцё, таму ён шкадуе аб учыненым і хоча быць зараз з імі, а не за кратамі. Вынік — 13 сутак.

⚖️Каля 19:55 каля мемарыялу затрымалі 23-гадовага Кастуся Цаўлоўскага. Прычына — ускладанне адной квекі каля выхаду з метро. Сваю віну хлопец адмаўляе, бо не ведаў, што ўскладанне кветак расцэньваецца, як «несанкцыянаванае пікетаванне». Ён патлумачыў, што зрабіў гэта, каб ушанаваць памяць об загінулым, а не для выказвання сваіх палітычных ітарэсаў. Суддзя зноў запытала, чаму Кастусь зрабіў гэта не на могілках. У выніку, суддзя Юлія Чыж пакарала хлопца па арт. 24.23 КаАП 30-сутачным арыштам.
❗️Як паведамілі праваабаронцам "Вясны", сёння адбываецца "зачыстка" дэлегатаў платформы "Сход". У СМІ паведамляецца пра затрыманні і ператрусы ў мінімум пяці чалавек.

Паведамляецца пра ператрус у былога амбасадара Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні. Пасля выбараў ён асудзіў гвалт і пакінуў пасаду. Ляшчэня адзін з дэлегатаў платформы «Сход».

Акрамя Ляшчэні сёння праводзяцца ператрусы адразу ў некалькіх дэлегатаў сходу: Алены Радаман, Юрыя Пісарчука, Уладзіміра Каралёва, Уладзіміра Мельніка. На сувязь не выходзяць Радзіслаў Фяцісаў, Наталля Абрашына-Жадаева, Арцём Чапель, піша @euroradio.

Хроніка палітычнага пераследу 11 жніўня 👉 bit.ly/3CGwFSC

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што раніцай супрацоўнікі ГУБАЗіК па Гомельскай вобласці прыходзілі па месцы прапіскі журналіста-фрылансера і актывіста Аляксандра Вялітчанкі.

Аднак дома нікога не засталі. Тады маці Аляксандра, якая знаходзіцца ў працоўным адпачынку, патэлефанавалі з працы і ў тэрміновым парадку выклікалі на размову да ідэолага прадпрыемства.

Калі жанчына прыйшла на працу, там яе сустрэлі два супрацоўнікі, пасля чаго адвезлі дадому і правялі вобшук. У паперы на правядзенне ператрусу значылася не менш за пяць артыкулаў крымінальнага кодэкса. У выніку быў канфіскаваны адзін стары ноутбук.

Таксама супрацоўнікі цікавіліся, дзе знаходзіцца Аляксандр Вялітчанка, сказалі маці, што ён пададзены ў крымінальны вышук.

Напрыканцы, жанчыне далі на подпіс паперу, у якой значылася, што супрацоўнікі паводзілі сябе карэктна і дзейнічалі ў межах закона.

Хроніка палітычнага пераследу 11 жніўня 👉 bit.ly/3CGwFSC

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️«Зачыстка» дэлегатаў платформы «Сход». З 55 дэлегатаў у Мінску пра факты пераследу сёння вядома ў адносінах паловы з іх.

Не выходзяць на сувязь:
- Алексей Блажэвіч
- Яўген Пратасеня

🔦Прайшлі (праходзяць) ператрусы ў:
- Ігара Ляшчэні
- Алены Радаман
- Юрыя Пісарчука
- Уладзіміра Каралёва
- Уладзіміра Мельніка
(вызвалілі)
- Аляксея Багушэвіча
- Максіма Жукава
(вызвалілі)
- Васіль Лапацін (вызалілі)
- Івана Бялецкага
- Алены Патаповіч
- Паўла Якуты
- Вольгі Казановіч
- Дзяніса Садоўскага
(вызвалілі)
- Аляксея Адамовіча (вызвалілі)
- Кацярыны Вургун (Ворша, вызвалілі)
- Аляксей Плавінскі (вызвалілі)
- Сяргея Ванінскага (вызвалілі)
- Аляксея Дзеравягі (вызвалілі)
- Наталлі Абрашына-Жадаева (вызвалілі)
- Радзіслаў Фяцісаў (вызвалілі)
- Аляксандра Малашыва
- Ігара Новіка
(Нясвіж, вызвалілі)
- Мікалая Стрэха

📞Тэлефанавалі міліцыянты:
- Максіму Лімонаву
- Паўлу Самусеву

Хроніка палітычнага пераследу 11 жніўня 👉
bit.ly/3CGwFSC

Аператыўна паведаміць пра пераслед можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
⚡️⚡️⚡️Пракурор просіць пакараць палітзняволенага жыхара «Плошчы Пераменаў» Сцяпана Латыпава 8,5 гадамі калоніі і штрафам у 300 базавых

У сераду, 11 жніўня, па справе над Сцяпанам Латыпавым адбываюцца спрэчкі бакоў. Пракурор Уладзімір Рабаў просіць прызнаць Латыпава вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
◦ ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў);
ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры).

Пракурор запрасіў у суда пакаранне для палітвязня ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на восем гадоў і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафа ў памеры 300 базавых велічыняў. Справу разглядае Аляксандр Волк.

Нагадаем, Сцяпан не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3fRRot0
Вольгу Класкоўскую змясцілі ў памяшканне камернага тыпу

З 3 жніўня палітзняволеная Вольга Класкоўская на 3 месяцы змешчаная ў памяшканне камернага тыпу праз «сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку». Зараз ёй забароненыя ўсе сустрэчы і тэлефонныя званкі (выключэнне – камунікаванне з адвакатам).

Пра гэта яна паведаміла ў лісце.

«Тут трохі лягчэй, чым у ШЫЗА, — распавяла яна. — Дазваляецца пісаціь і атрымоўваць лісты, чытаць кнігі, ёсць расчоска і крэмы. Прагулка — у дворыку 30 хвілін штодзенна, на ноч даюць матрац, падушку і пасцельную бялізну. Тут яшчэ дазваляецца атаварвацца на 58 рублёў у месяц, але самі туды не ходзім, а аддаем спіс, і прадукты прыносяць у камеру. Паліць можна толькі раз у дзень падчас прагулкі. Каву на жаль, сваю таксама нельга тут рабіць, а толькі тую, што набываеш тут у атаварцы».

📨
Падтрымаць Вольгу:
-ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Вользе Аляксандраўне Класкоўскай

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3sc2JJA
Мінюст пазбавіў ліцэнзій шэраг адвакатаў.

Гэта Вольга Карпушонак, Яўген Маслоў і Юлія Князь, піша @euroradio.

Акрамя таго, кваліфікацыйная камісія вырашыіла, што адваката Дзмітрыя Лаеўскага, якога выключылі з мінскай калегіі адвакатаў, трэба пазбавіць ліцэнзіі «за сістэматычнае (два і больш разоў на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам».
❗️У Беларусі +3 новыя палітвязні.

Гэта Аляксей Коршун, Яўген Сямёнаў ды Ягор Міхайлаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3jIBlip

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
Былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня знаходзіцца на Акрэсціна

Нагадаем, учора ў яго адбыўся ператрус.

Крыніца: @radiosvaboda
Беларусы патрабавалі праверыць жорсткія ўмовы ўтрымання на Акрэсціна — пракуратура пакінула зварот без разгляду

У канцы ліпеня «Вясна» апублікавала фотаздымкі, зробленыя ў ЦІП на Акрэсціна. На кадрах бачна, што камера перапоўненая, людзі спяць на стале і на падлозе, пасцельнай бялізны ў іх няма.

Беларусы склалі пэтыцыю і патрабавалі праверыць, ці сапраўды ў ЦІПе ў камерах ўсё выглядае так, як на фота, і прыняць меры. Петыцыя адправілася ў пракуратуру Мінска, і вось на зварот паступіў адказ.

«Паколькі пры падачы звароту не прадстаўлены якія-небудзь дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы на прадстаўленне інтарэсаў тых адміністрацыйна арыштаваных грамадзян, хто змяшчаецца ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, зварот пакінуты без разгляду па сутнасці.

Грамадзяне, чые правы і інтарэсы парушаныя пры ўтрыманні ў названай установе, маюць права самастойна звяртацца з адпаведнымі заявамі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку».
🥀«У 3:35 Саша памёр». Роўна год таму загінуў Аляксандр Віхор

25-гадовы Аляксандр Віхор памёр у ноч з 11 на 12 жніўня ў рэанімацыі бальніцы Гомеля, куды яго прывезлі з СІЗА пасля неаднаразовых збіванняў увечары пасля затрымання. Афіцыйная прычына смерці — «захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія раптам абвастрыліся».

Сёння мы ўспамінаем нашу размову з гамяльчуком Радзівонам Бегляком, якога 11 жніўня сілавікі этапавалі ў адным «стакане» спецтранспарту АМАПу з Аляксандрам. Мужчына распавёў, як паводзіў сябе хлопец у апошнія гадзіны жыцця, што рабілі пры гэтым сілавікі і што адбывалася з Віхорам у гэты час

«У яго ад гэтага стрэсу пачаўся нервовы зрыў, ён не зусім сябе адэкватна вёў, іх не слухаўся. І калі ён павярнуўся і пачаў нешта там... клікаць маму і нешта там, каб яго выпусцілі. Тады да яго падляцелі і пачалі яго біць так, што гэта было проста жэсць... Па-мойму, былі два чалавекі з дубінкамі, якія збівалі яго з усёй сілы»
✍️Журналісткі і СМІ з Беларусі ўзялі ўсё прэміі Free Media Awards.

Звычайна іх прысуджаюць журналістам адразу з некалькіх краін, аднак у гэтым годзе зроблена выключэнне, піша @dw_belarus.

Прэмію атрымалі журналісткі Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Наталля Лубнеўская, партал TUT.ВY і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

— Мы прысуджаем усе прэміі для прэсы беларускім журналістам і сродкам масавай інфармацыі ў знак прызнання іх беспрэцэдэнтных намаганняў і мужнасці на працягу гэтага драматычнага года, працу ва ўмовах дыктатуры.