Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚖️Новыя тэрміны «хіміі» за каментары і калонія для маці ў дэкрэце. Каго і як судзілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Паўтара года калоніі атрымала маці ў дэкрэце за абразу прэзідэнта і міліцыянта;

🔹Два гады «хіміі» за каментар, напісаны пад уражаннем ад збіцця знаёмага;

🔹Жлобінец галасаваў за Лукашэнку, але атрымаў паўтара года «хіміі» за абразу даішніка;

🔹Два гады «хатняй хіміі» за абразу памочніцы пракурора Касьянчык;

🔹«Хатняя хімія» для 17-гадовага хлопца за сарваны сцяг.

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/3lKCWqv
У брэсцкім ІЧУ вызваляюць месца для новых затрыманых

Як піша @viasna_brest сёння асуджанага на 15 сутак актывіста і праціўніка акумулятарнага заводу Алега Вялава перавялі з Брэста ў Драгічын. Ёсць інфармацыя, што разам ім вывезлі яшчэ каля дзесяці чалавек.

Таксама цягам тыдня ў Брэсце праводзяцца аблавы на актывістаў. З раніцы з ператрусамі прыходзяць да ўдзельніц жаночых маршаў, што адбываліся ў горадзе.

Раніцай прыходзілі з аглядам кватэры да актывіста Рамана Берасценя, мужчыны дома на было. Міліцыянты правялі агляд кватэры, нічога не забралі і сышлі. Санкцыю на агляд 4 жніўня даў пракурор гораду Андрэй Валадзько, быццам бы мужчына 22 чэрвеня «запускаў балонікі». Раман таксама праходзіць як сведка па справе аб тэрарызме, у рамках якой 13 ліпеня ў яго быў ператрус і допыт.
Саюз нарвежскіх аўтараў (DnF) падпісаў паручальніцтва за праваабаронцаў «Вясны» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча.

Яны выказалі занепакоенасць пераследам праваабаронцаў, а таксама сумнеў у ягонай законнасці. DnF падтрымаў Алеся Бяляцкага і іншых сяброў “Вясны” і адзначыў гарантыі выканання юрыдычных абавязацельстваў паручальніцтва.

Дакумент падпісала прэзідэнтка Саюза нарвежскіх аўтараў Хэйдзі Мары Крызнік (Heidi Marie Kriznik), а таксама нарвежскія аўтары Том Эгелан (Tom Egeland), Фрэддзі Ф’ельхейм (Freddy Fjellheim), Інгер Бротвейт (Inger Bråtveit) і іншыя.

✉️ Падтрымаць вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
-Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч
-Алесь (Аляксандр) Віктаравіч Бяляцкі
-Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
⚡️⚡️"Акрамя таго, што яна нічога не чуе, так яшчэ і гаварыць не можа". Ціск на арыштантаў на Акрэсціна працягваецца

З 22 ліпеня за кратамі знаходіцца 51-гадовая Алена Левіна. Пасля затрымання на жанчыну склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», а пасля яе арыштавалі на 15 сутак. За пару дзён да вызвалення на жанчыну склалі новы пратакол за Марш, у якім яна не ўдзельнічала. Агулам Алену арыштавалі на 30 сутак.

У Левінай ёсць праблемы са слыхам: яна носіць слыхавы апарат. Праблема ў тым, што ў камеры ў Алены селі батарэйкі ў апараце, а без яго жанчына вельмі дрэнна чуе. Супрацоўнікі ЦІПа адмовіліся перадаць для яе новыя батарэйкі, пры тым, што яны прынялі іх ад сваякоў жанчыны. Па словах сукамерніцы, у Алены з'явіліся праблемы са здароўем з-за ўмоваў утрымання на Акрэсціна. Ноччу ў камерах холадна, таму ў жанчыны пачаўся моцны кашаль і асіп голас:

"Я вельмі турбуюся, бо акрамя таго, што яна нічога не чуе, так яшчэ і гаварыць не можа," – перадае сукамерніца.

Супрацоўнікі ЦІП Акрэсціна таксама адмовіліся прымаць ад сваякоў таблеткі, таму Алена засталася без медыцынскай дапамогі. На волю яна выйдзе толькі ў канцы жніўня.
"Вясне" стала вядома, што на футбольным матчы Крумкачы - Нафтан быў затрыманы заўзятар Віктар Панасенка

Папярэдне, яго затрымалі за футболку з нумарам 25 (пад гэтым нумарам гуляў палітзняволены Аляксандр Івулін).

Заўзятара спачатку адвялі ў аўтазак, а потым павезлі на бусіку ў невядомым кірунку

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️У Жабінцы сёння затрымалі сына забітага Генадзя Шутава

Пакуль што ён затрыманы на 72 гадзіны, прычына – невядомая. Агулам сёння ў Жабінцы затрымалі 15 чалавек, 2 пазней адпусцілі

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Прадстаўнік ЕС: 9 жніўня надзеі беларусаў на абранне законнага лідэра былі жорстка разбітыя

Прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль ад імя Еўрасаюза выступіў з заявай, прымеркаванай да ўгодкаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«9 жніўня 2020 года надзеі народа Беларусі на абранне легітымнага лідара краіны былі жорстка разбітыя.

З тых часоў народ Беларусі няспынна і мужна змагаецца за павагу правоў чалавека і фундаментальных свабод. Ён заклікае да новых, дэмакратычных выбараў. Ён мірна пратэстуе ў той час, калі рэжым Лукашэнкі ігнаруе вяршэнства права і міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі і абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека, што зафіксавана ў дакладзе аб «Меркаваных парушэннях правоў чалавека, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня 2020 года ў Беларусі», падрыхтаваным Вольфгангам Бенедэкам у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ.

Прайшоў год, а гэты заклік застаецца непачутым. Рэжым Лукашэнкі рэпрэсуе ўласнае грамадства, паслядоўна паглыбляючы разрыў з беларускім народам. Прадстаўнікі апазіцыі і дэмакратычных сіл разам з тысячамі грамадзян з усіх слаёў грамадства загінулі пры нявысветленых абставінах, альбо былі затрыманы, альбо былі вымушаны пакінуць краіну і жыць у выгнанні.

Адзіны спосаб пакласці канец палітычнага крызісу – гэта інклюзіўны нацыянальны дыялог.

Адмена санкцый ЕС будзе магчымай толькі пасля таго, як улады ў Беларусі стануць цалкам прытрымлівацца прынцыпаў дэмакратыі і вяршэнства права, выконваць свае абавязальніцтвы датычна правоў чалавека і спыняць усе рэпрэсіі. Рэжым павінен вызваліць і рэабілітаваць безумоўна больш за 600 палітзняволеных і ўцягнуцца ў сур'ёзны, варты даверу і інклюзіўны палітычны працэс, які прывядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ.

ЕС працягне падтрымліваць дэмакратычную, незалежную, суверэнную, квітнеючую і стабільную Беларусь. Галасы і волю народа Беларусі не атрымаецца заглушыць».
⚡️«Мне по..й чуе яна ці не». Мінская міліцыя абвергла навіну пра слабачулую Алену Левіну

Учора Мінская міліцыя назвала фэйкам гісторыю 51-гадовай Алены Левінай, якой супрацоўнікі Акрэсціна не аддалі батарэйкі для слыхавага апарату, без якога яна амаль нічога не чуе. Таксама ў ведамстве дадалі:

«У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў кругласутачна дзяжурыць медыцынскі работнік, які кожную раніцу праводзіць покамерный абыход і апытанне аб стане здароўя, у выпадку неабходнасці праводзіцца агляд. Усе арыштанты своечасова забяспечваюцца ўсімі неабходнымі медыцынскімі прэпаратамі, а ў выпадку пагаршэння здароўя шпіталізуюцца ва ўстановы аховы здароўя».

Але пасля гэтай заявы стала вядома, што мясцовая лекарка сапраўды прасіла адміністрацыю ЦІПа выдаць батарэйкі Левінай. На сваю просьбу яна атрымала адказ ад супрацоўніка ЦІПа Аляксея Цішэчкіна: «Мне пох..й чуе яна ці не».

Падчас другога суда Левінай усё ж такі выдалі батарэйкі, каб яна магла ўдзельнічаць у судовым працэсе, але адразу пасля суда іх зноў забралі. Праз тое, што ў жанчыны няма цёплых рэчаў, і пры гэтым ёй даводзіцца ляжаць і сядзець на халодным бетоне, яна да гэтага часу моцна кашляе.
СК працягнуў на два месяцы праверку абставінаў смерці Вітольда Ашурка

«Праверка падоўжана ў сувязі з тым, што працягнулі час экспертызаў. Я спытаў, якія версіі разглядаюцца, на што следчы сказаў, што няма экспертызаў — няма версій», — паведамляе брат Вітольда Андрэй Ашурак.

Да гэтага часу невядомы лёс дзённіка Вітольда Ашурка, пра які палітвязень згадваў у лістах і які не аддалі сваякам з астатнімі асабістымі рэчамі. Па словах брата, следчы падаў запыт у турму № 1 у Гродне, дзе палітвязень знаходзіўся ў апошні час да этапавання ў калонію. Адказ адтуль пакуль не прыйшоў, піша @nashaniva.
🆘 Дапамога сям'е палітвязня

📍 Максім Шаўлінскі — жыхар Оршы, асуджаны на 2 гады «хіміі» за паклёп на супрацоўніка міліцыі. Яго абвінавацілі ў тым, што ён у закрытым працоўным чаце негатыўна выказаўся пра міліцыянта Вішнеўскага.

❗️Родныя палітвязня звярнуліся па дапамогу:

«Мы — шматдзетная сям'я. Жывем на здымнай кватэры. Я ў дэкрэце, жывем толькі на дзіцячую дапамогу.

Старэйшаму сыну 9 гадоў, сярэдняму 7, дачцэ 5 месяцаў. Прашу дапамогі для збору дзетак у школу. Нам не хапае сродкаў для існавання».

💵 Падтрымаць фінансава сям'ю Максіма
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дзевяць палітвязняў:

🔺Генадзь Казючыц
🔺Мікіта Траццякевіч
🔺Яўген Чарвінскі
🔺Аляксандр Івулін
🔺Кім Самусенка
🔺Андрэй Хрэнкоў
🔺Мікалай Статкевіч
🔺Міхаіл Добыш
🔺Віталь Шышлоў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.
Лічбы года. Небывалыя рэпрэсіі супраць беларускіх журналістаў са жніўня 2020 года

🔻 497 затрыманняў журналістаў за год;

🔻 68 фактаў гвалту і раненняў журналістаў;

🔻 119 адміністрацыйных арыштаў журналістаў;

🔻 29 прадстаўнікоў медыя ў няволі;

🔻 Больш за 50 прадстаўнікоў медыя пад крымінальным пераследам;

🔻 135 ператрусаў і аглядаў ў журналістаў і ў рэдакцыях;

🔻 больш за 100 заблакаваных грамадска-палітычных сайтаў і медыя;

🔻 10 выданняў вымушаны спыніць выпуск.

Крыніца: @bajby
«Вясне» стала вядома, што 8 жніўня быў затрыманы «берасцеец з БЧБ-прычоскай» Андрэй Прыстаўка.
БХК звярнуўся ў Генпракуратуру і Палату прадстаўнікоў

Прайшоў амаль год, як у Беларусі была створана міжведамасная камісія па расследаванні актаў гвалту падчас пратэстаў пасля выбараў. Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў і Генеральную пракуратуру з трыма пытаннямі:

1) Якія былі прыняты меры па вывучэнні абставінаў аб прымяненні фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас масавых мерапрыемстваў 9-12 жніўня 2020 года, выкладзеных у заявах грамадзян, пададзеных у Следчы камітэт і яго тэрытарыяльныя падраздзяленні і ў органы пракуратуры ў жніўні 2020 года і наступныя месяцы?

2) Ці ўзбуджаныя крымінальныя справы па названых фактах? Калі так, то па якіх артыкулах? Колькі такіх спраў распачата?

3) Ці прыцягнутыя да адказнасці супрацоўнікі праваахоўных органаў у сувязі з непрапарцыйным ужываннем фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў да ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў 9-12 жніўня 2020 года і ў наступныя месяцы?

Крыніца: @belhelcom
Палітзняволены Сяргей Ціханоўскі з-за кратаў: «Беларусы здабылі салідарнасць і ўпершыню адчулі сябе нацыяй»

Больш за год Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі. Амаль увесь гэты тэрмін ён быў у камеры-адзіночцы. Але не згубіў веру ў тое, што перамены ў Беларусі непазбежныя, піша @nashaniva.

«Праз нежаданне расстацца з уладай у Беларусі цалкам разгромлена свабода выказваць сваё меркаванне, свабода сходаў, свабода атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, страчаны незалежныя СМІ, праваабарончыя арганізацыі, законнасць і давер да праваахоўчай і судовай сістэме, — кажа Ціханоўскі з-за кратаў. — Але беларусы здабылі салідарнасць і ўпершыню адчулі сябе нацыяй, убачылі велізарную падтрымку за мяжой. Па сутнасці, ідзе агульнапланетарная рэкламная кампанія Беларусі. Пасля перамогі дэмакратыі, якая непазбежная, мы зможам гэтую сусветную вядомасць выкарыстоўваць для дынамічнага развіцця дзяржавы, кажу гэта як рэкламшчык з 15-гадовым стажам. Ідзіце да перамогі!»
❗️У Вілейцы затрыманы актывіст Андрэй Кудзік

А ў Бабруйску з раніцы праходзяць ператрусы ў людзей, якія праходзілі па 23.34 (цяперашні 24.23 КаАП). Вымаюць тэхніку, шукаюць сцягі і іншую прадукцыю. Вядома як мінімум пра 10 ператрусаў. Сярод тых, да каго прыйшлі — Юлія Загрышава, Дзмітрый Косцін, Яўген Мамойка.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
У гадавіну выбараў у Беларусі ПА АБСЕ па правах чалавека выказала шкадаванне ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў краіне

Кіраўніцтва камітэта па правах чалавека Парламенцкай асамблеі АБСЕ выказала занепакоенасць у сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў краіне і заклікала да неадкладных крокаў, якія павінны пакласці канец крызісу ў галіне правоў чалавека.

🔹Старшыня Камітэта Серэн Маборн:

«За апошнія месяцы ўлады ў Мінску яшчэ больш узмацнілі пераслед грамадзян за крытыку і пашырылі меры прыгнёту, якія пераходзяць усякія межы».

🔹Намеснік старшыні Міхаэль Георг Лінк:

«Трагічна, што мірныя намеры людзей, якія патрабуюць палітычных пераменаў, душацца гэтак беспрэцэдэнтна жорсткім спосабам».

🔹Ёхан Бюзер, які займае пасаду дакладчыка:

«Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць уціск СМІ і забяспечыць выкананне права на свабоду слова».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3lHYp3q
Выданне Zerkalo.io, якое зрабіла частка былой каманды TUT.ВY, хочуць прызнаць экстрэмісцкім.

«На інтэрнэт-рэсурсе Zerkalo.io журналістамі каманды TUT.ВY працягваецца інфармацыйны ціск, накіраваны на размяшчэнне інфармацыі з ухілам на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады», — гаворыцца ў абгрунтаванні МУС, паведамляе @tutby_official.
⚡️Сябра Каардынацыйнай рады асудзілі да 5 гадоў «хатняй хіміі»

Суд Савецкага раёна г. Мінска 9 жніўня вынес прысуд сябру Каардынацыйнай Рады Віталю Крыўко. Суддзя Сяргей Шаціла прызнаў мужчыну вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры, і пакараў Віталя абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на пяць гадоў. Таксама абвінавачанаму трэба сплаціць штраф у памеры 2000 базавых велічынь (58000 рублёў), ён не зможа займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйных, гаспадарчых абавязкаў на тэрмін пяць гадоў.

Нагадаем, Віталь Крыўко быў затрыманы 30 чэрвеня 2021 года, а да гэтага ўтрымліваўся пад вартай з 29 жніўня да 12 лістапада 2020 года. Падчас электаральнай кампаніі збіраў подпісы ў падтрымку Віктара Бабарыкі, а пазней арганізоўваў перадвыбарчыя паездкі па гарадах аб'яднанага штаба.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/37wCunn
‼️Дзясяткі тысяч затрыманых, тысячы заяваў аб катаваннях і сотні параненых — год таму ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта

9 жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. «Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя пераследу з пачатку выбарчай кампаніі:

👮‍♂️Па апошніх дадзеных Следчага камітэта, у Беларусі заведзена больш за 4690 крымінальных спраў па фактах «праяваў, спалучаных з незаконнымі масавымі мерапрыемствамі, беспарадкамі, пратэстнымі акцыямі, замахам на дзяржаўны суверэнітэт і грамадскую бяспеку, наўмысным знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці, гвалтам і пагрозамі ў дачыненні да службовых асоб і членаў іх сем'яў»;

📖Па стане на 9 жніўня 2021 года намі сабрана больш за 1450 імёнаў і прозвішчаў фігурантаў палітычных крымінальных спраў з розных гарадоў краіны (прозвішчы яшчэ часткі людзей мы не публікуем па іх просьбе);

⚖️Вядома ўжо больш за 800 вынікаў судоў па палітычна матываваных крымінальных справах;

🆘Палітычнымі зняволенымі прызнаныя 610 чалавек. У бліжэйшы час гэта лічба стане яшчэ больш;

🙅 За кратамі знаходзяцца 7 «вясноўцаў»;

❗️Колькасць затрыманых па ўсёй краіне за год (з 9 жніўня 2020 па сёння) — больш за 35 000 чалавек;

💵 З 28 ліпеня 2020 па 28 ліпеня 2021 3906 чалавек атрымалі штраф за ўдзел у «несанкцыянаваных мерапрыемствам» ці «непадпарадкаванне міліцыянтам». Агулам яны заплацілі не меней за 2 678 555 рублёў;

У выніку дзеянняў сілавікоў сотні людзей атрымалі раненні і цяжкія калецтвы, як мінімум двое
дэманстрантаў былі забітыя
(Аляксандр Тарайкоўскі і Генадзь Шутаў), у выніку несвоечасовага аказання медыцынскай дапамогі ў Гомелі памёр Аляксандр Віхор. Смерці яшчэ некалькіх чалавек могуць быць звязаны з пратэстамі.

🥀21 траўня стала вядома пра смерць пры нявызначаных абставінах у шклоўскай калоніі палітвязня Вітольда Ашурка.

📄Паступіла 4 644 заявы аб ужыванні сілавікамі катаванняў. Не была ўзбуджаная ніводная крымінальная справа па факце катаванняў. Па больш чым 1050 заявах прыняты рашэнні аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў.

📝Выключэнне ў плане ўзбуджэння крымінальных спраў — справа па смерці Рамана Бандарэнкі: «Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу па ч.3 арт.147 КК Беларусі па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць Бандарэнкі Рамана Ігаравіча»

✍️ Нягледзячы на шакуючыя лічбы, затрыманні калегаў і шматлікія ператрусы, «Вясна» запэўнівае, што будзе і надалей дапамагаць беларусам адстойваць свае правы:

🔹Паведаміць пра выпадкі затрыманняў — @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info
🔹Распавесці пра катаванні ці дрэнныя ўмовы ўтрымання —
@ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

👉Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах
👉Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

📨Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда можна з дапамогай юрыдычнай службы «Вясны»:

Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

💐Вясна прыйдзе!