Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Мінчуку прысудзілі год калоніі за словы «Лукашенко — петух»

42-гадовага Аляксея Шчарбацюка абвінавачвалі ў «абразе прэзідэнта» — мужчына, знаходзячыся на балконе, крычаў «Жыве Беларусь!» і «Лукашенко — петух!». Сведкі па справе, Вольга Майская і Мікіта Яўсеенка (студэнт трэцяга курсу Акадэміі МУС), праходзілі міма дома, пачулі «як незнаёмы чалавек абражае Лукашэнку» і выклікалі міліцыю.

Аляксей патлумачыў, што крычаў пра Лукашэнку, маючы на ўвазе, што ён — агрэсіўна настроены чалавек, паколькі бачыў, як той бегаў з аўтаматам са сваім сынам і крычаў: «Што, пацукі, разышліся ўжо?».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3xnJLjR
🎤 Беларусь вачыма замежных праваабаронцаў — новы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе».

💬 Беларусь апынулася ў вялізным вітку рэпрэсій: ліквідуюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасці, а сем прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра «Вясна» знаходзяцца ў СІЗА. Але як беларускія ўлады паводзілі сябе 10, 15, 17 гадоў таму?

Гераіні 21-га выпуску падкаста – гэта замежныя праваабаронцы, якія ў розны час былі ў Беларусі. У падкасце мы патэлефануем у Стакгольм, Варшаву, Парыж, Лондан і Оксфард – і гераіні самі распавядуць свае гісторыі.

• Навошта яны прыязджалі?
• Якой яны пабачылі нашу краіну і з чым яны там сутыкнуліся?
• Як беларускія ўлады намагаліся ім перашкодзіць — і як праваабаронцы даведваліся пра гэта?
• Ці мог існаваць мем «міліцыя прыйшла да міліцыі» 10 гадоў таму?
• Ці можа жыхар Швецыі вывучыць беларускую мову як родную?

💎 Падкаст на SoundCloud | Падкаст на YouTube
Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі?

Колькасць палітычных зняволеных у Беларусі павялічваецца практычна з кожным днём, таксама як і колькасць асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах. Для шматлікіх людзей, якія апынуліся на лаве падсудных у поствыбарчы перыяд, і для іх блізкіх гэта — першы досвед.

Расказваем, якія віды і правілы правядзення спатканняў існуюць на розных этапах крымінальнага пераследу, а таксама хто і як выдае на іх дазвол 👉 bit.ly/3iqYzu8
Метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна

Пра гэта паведаміў Андрэй Ягораў.

Уладзімір быў затрыманы ўчора раніцай, пасля ператрусу ў ягонай кватэры.
Сацыёлага Аксану Шэлест адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе

У Аксаны Шэлест — гэтак жа, як у яе калег філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча і сацыёлага Таццяны Вадалажскай, — 4 жніўня быў праведзены ператрус і канфіскаваная аргтэхніка.

Пасля допыту Аксана Шэлест была адпушчаная пад падпіску аб нявыездзе, піша @novychas
⚡️Палітвязня Андрэя Новікава асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі

50-гадовага палітзняволенага грамадзяніна РФ Андрэя Новікава, валанцёра ініцыятыўнай группы Святланы Ціханоўскай, абвінавачвалі ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «незаконным перасячэнні Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь».

Андрэй пагадзіўся з тым, што ўдзельнічаў у мерапрыемствах, здымаў і размяшчаў на сваім канале ролікі, але не прызнаў арганізацыю масавых беспарадкаў і змову з Ціханоўскім і Статкевічам.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3luvaB7
Ударыў, але ненаўмысна. У Маладзечне пачалі судзіць адзінаборца Аляксея Кудзіна

Распачаўся суд над адзінаборцам Аляксеем Кудзіным, затрыманым у Расіі і экстрадаваным у Беларусь 21 ліпеня. Аляксея вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення).

❗️На пачатку суда Аляксей Кудзін, які знаходзіцца пад вартай, хадайнічаў аб спыненні крымінальнай справы ў сувязі з прымірэннем бакоў. Аднак з гэтым пагадзіўся толькі пацярпелы Яндола. Іншы пацярпелы і пракурор выступілі супраць, таму хадайніцтва не было задаволена.

Кудзін яшчэ раней сплаціў кампенсацыю двум пацярпелым: Яндоле – 15 тысяч рублёў, Зорыну – чатыры тысячы.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3ChQVtN
Forwarded from Вясна | Брэст
⚡️Бывшая политзаключенная по делу "чучел-рельс": Дочь росла без меня 8 месяцев

"Берасцейская Вясна" поговорила с Натальей Бариновой — она провела 8 месяцев в СИЗО, но была осуждена к 1 году колонии по делу, где проходит 10 фигурантов.

Наталья рассказала про быт в женской камере, СИЗО-6 и СИЗО-7, поддержку от неравнодушных людей, вегетарианство и тюремную еду. Есть и лайфхаки, как поддерживать фигуру в "полевых" условиях и выщипывать брови спичками(!). Читать полностью 👉https://brestspring.org/tpost/rxe7y0tpd1-bivshaya-politzaklyuchennaya-natalya-bar

🔻 «За этот период познакомилась со многими интересными людьми. Например, с Полиной Панасюк-Шарендо, Виталией Бондаренко (наш сорванец), а в соседней камере в СИЗО-7 сидел Сергей Солоха»;

🔻«День у меня всегда был распланирован, начиная с подъема в 6 утра. К этому [подъему], конечно, я долго привыкала. Были ежедневные пробежки в прогулочных двориках по одному часу. Да, я даже в этой маленькой комнатке 2*2 метра умудрялась бегать»;

🔻«Когда ездили на суды, пользовались гелем для душа вместо духов, где-то даже стиральным порошком таким жидким мазали одежду, чтобы запах какой-то вкусности был»;

🔻«Попав в эту ситуацию, я так приятно удивилась тому, что незнакомые люди дарили подарки моей дочери, переживали за меня, оформили мне подписку на газету в СИЗО-6»;

🔻«Моей дочери сейчас четыре с половиной года. Она росла без меня 8 месяцев. Постоянно спрашивала "а когда вернется мама?", "где моя мама?". Я исчезла из ее жизни и чувствовала свою вину перед ней. Таким образом пострадали многие семьи, и это ужасно».
У Беларусі з'явіўся першы «экстрэмісцкі» акаўнт у Tik-Tok.

Ён прысвечаны пратэстнаму Віцебску.

Таксама стала вядома, што акрамя сацсетак тэлеканалу Белс*т экстрэмісцкім прызнаная і назва: яго цяпер нельга называць у публічных крыніцах — назву нельга размяшчаць «вне зависимости от носителя информации», піша @euroradio
❗️Праваабаронца «Вясны» Андрэй Палуда пакінуў Беларусь

Праваабаронца «Вясны» и каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда пакінуў Беларусь. У дадзены момант ён знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краін.

14 ліпеня Андрэй перажыў адразу два ператрусы (дома і на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў»), допыт у следчым камітэце і затрыманне. Праваабаронца правёў 72 гадзіны ў Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна — ён мае статус падазраванага па крымінальнай справе, распачатай у дачыненні да ПЦ «Вясна» — а затым быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3ysI8mz
‼️Падчас праслухоўкі на судзе тэлефонных размоваў Сцяпана Латыпава ў яго здарыўся нярвовы зрыў

Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска працягнуўся суд над палітзняволеным жыхаром «Плошчы Пераменаў» Сцяпанам Латыпавым. На працэсе працягнулі допыт сведак, а таксама праслухоўку тэлефонных размоваў Сцяпана, якую вялі спецслужбы з чэрвеня 2020 года. Падчас праслухоўкі аўдыё адной з сваіх размоваў з калегам, ён не вытрымаў у залі суда і кінуўся да кратаў з крыкамі «Твари, что вы творите?!». Пры гэтым, Сцяпан быў прыкаваны кайданкамі да канваіраў, яго адразу заламалі і паклалі на лаву, каб супакоіць. Усіх прысутным сказалі пакінуць залю, родныя са слязьмі выйшлі ў калідор.

У судзе абвясцілі перапынак да 14:30.
70-гадовага пенсіянера асудзілі за абразу Лукашэнкі

Мінчука Яўгена Шэдзікава вінавацілі ў «публічнай абразе прэзідэнта» — ён патэлефанаваў у міліцыю і сказаў дыспетчарцы: «І я вашага <неразборліва>, гэтага д*біла, гэтага Лукашэнка, я не хачу слухаць».

Яўген Шэдзікаў — 70-гадовы пенсіянер, мае 3 групу інваліднасці, двойчы пераносіў інсульт, пасля чаго не мог размаўляць, мае іншыя захворванні. Падчас працэсу Яўген казаў вельмі павольна, часам з цяжкасцю адказваў на пытанні.

Пенсіянер віну не прызнаў, але не адмаўляў, што тэлефанаваў у міліцыю. Ён патлумачыў, што глядзеў тэлевізар і яго абурыла тое, што ён там пабачыў, таму патэлефанаваў у міліцыю. Ён сказаў колькі яму гадоў і хацеў выказаць нязгоду з тым, што прэзідэнту непрыстойна і нельга так выказвацца па ТБ. Якія менавіта словы казаў, мужчына не памятае.

На пытанне адваката пра мэту званка мужчына адказаў, што думаў, што міліцыя запіша ў спісы тых, хто супраць улады, таму што хацеў, каб пабачылі, што ёсць нязгодныя.

Суддзя Лідзія Целіца прысудзіла Яўгену 2 гады «хатняй хіміі», а таксама прызначыла яму амбулаторнае лячэнне ад хранічнага алкагалізма і псіхічнага захворвання.
Супраць грамадскага актывіста Паўла Вінаградава ўзбудзілі крымінальную справу

Пра гэта паведамляе ягоная жонка

«Патэлефанаваў следчы. У дачыненні да Паўла Вінаградава ўзбуджаная крымінальная справа па 367 ч.1 КК РБ [Паклёп у адносінах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]. За той самы пост у ФБ ад 8 траўня.

Як я разумею, ён пакуль у статусе падазраванага. Пішыце, калі ласка, лісты: 223311 Беразіно вул. Перамогі 22. ІЧУ»
Сёння з раніцы прайшоў ператрус у бацькоў рэдактара «Моцных навінаў» Аляксея Шкурава.

Міліцыянты «ў цывільным» заявілі пра неабходнасць правесці ператрус у рамках крымінальнай справы, але якой менавіта, невядома. Яны шукалі нешта на працягу гадзіны, але па выніку нічога не забралі і сышлі, піша @gomeltoday
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Падчас праслухоўкі на судзе тэлефонных размоваў Сцяпана Латыпава ў яго здарыўся нярвовы зрыў Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска працягнуўся суд над палітзняволеным жыхаром «Плошчы Пераменаў» Сцяпанам Латыпавым. На працэсе працягнулі допыт сведак, а таксама…
❗️Пасля перапынку суддзя Аляксандр Волк папрасіў патлумачыць Сцяпана Латыпава яго паводзіны ў зале суда перадам перапынкам. Палітвязень паспрабаваў растлумачыць (гаворка яго ў гэты час была затарможаная і невыразная):

«Я стаў адчуваць нянавісць да суддзі. Я не бачыў ніякай прычыны паўторна паказваць мне відэа майго затрымання, дзе прысутнічалі мае суседзі і, у тым ліку, Раман Бандарэнка. Вы вырашылі на мяне псіхалагічна ціснуць? Гэта відэа мы праглядалі шмат разоў...»

Суддзя растлумачыў, што ў матэрыялах справы ўтрымліваюцца два дыскі з відэа затрымання, таму ў працэсе даследуюцца ўсе доказы.
За пагрозу гвалтам супрацоўніку ГУБАЗіКа і абразу суддзі мазырчука асудзілі да трох гадоў «хіміі»

38-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Мазыра Сяргея Коршака асудзілі за каментары ў тэлеграм-канале пра супрацоўніка ГУБАЗіКа Аляксандра Алёксу і суддзю Ленінскага раёна Марыну Клімчук. Мужчына растлумачыў, што яго закранула інфармацыя пра тое, што Алёкса прычыніў шкоду іншаму чалавеку, таму пакінуў каментар: «Нужно ему морду расквасить». А каментар у ненарматыўнай лексіцы (на судзе ён не быў агучаны) ён размясціў пад інфармацыяй пра суддзю Клімчук.

Яго дзеянні кваліфікавалі як пагрозу ўжывання гвалту супрацоўніку ГУБАЗіКа і як абразу суддзі.

Падчас следства суддзя і супрацоўнік ГУБАЗіКа заявілі, што «працуюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ніколі не здзяйснялі ганебных учынкаў».

«Вясна» распавядае акалічнасці справы 👉 bit.ly/3rZ1Pjw
‼️Шасцярых затрыманых з гуртом IRDORATH на лецішчы арыштавалі на 15 сутак

Стала вядома, што суддзі Мінскага раёна на выязном паседжанні разглядзелі справы яшчэ шасцярых чалавек, якіх затрымалі на святкаванні Дня народзінаў вакалісткі музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH Надзеі Калач.

Марыя Падаляк, Аляксандр Сінкевіч, Дзмітрый Шыманскі, Яўген Срэценскі, Міхаіл Аракчэеў і Аляксей Палаўчэня былі арыштаваныя на 15 сутак. Усіх затрыманых судзілі па арт. 24.3 КаАП за тое, што яны не адчынілі вароты сілавікам.

Нагадаем, 2 жніўня на лецішчы, дзе Надзея Калач святкавала Дзень народзінаў, супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа затрымалі 16 чалавек. На наступны дзень прэс-служба МУС паведаміла, што на дзесяцярых чалавек склалі пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, а супраць яшчэ шасцярых распачалі крымінальныя справы за ўдзел у жнівеньскіх маршах.
🎷Пераслед гурта IRDORATH і іх сяброў: 12 чалавек арыштаваныя па крымінальных і адміністрацыйных справах, чатыры — аштрафаваныя

2 жніўня на лецішчы пад Мінскам затрымалі 16 чалавек, сярод якіх былі ўдзельнікі беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH. Затрыманне адбылося на святкаванні Дня народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Калач. Прэс-служба МУС паведаміла, што супраць шасці затрыманых распачалі крымінальныя справа за ўдзел у жнівеньскіх маршах, на дзесяцярых склалі адміністрацыйныя пратаколы аб непадпарадкаванні. Кампанію затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа з дронам і стралянінай.

«Вясна» распавядае, што вядома па гэтай справе і пра лёс затрыманых 👉 bit.ly/3jtNAiu
Ліквідуюць установу развіцця традыцыйнага бортніцтва «Братэрства босых бортнікаў»

Яе мэтай было захванне, папулярызацыя, развіццё традыцыйнага бортніцтва і забеспячэнне пераемнасці нацыянальнай аўтэнтычнай бортнай традыцыі.

«Вясна» збірае спіс арганізацый, якія патрапілі ў махавік рэпрэсій, і распавядае, як у Беларусі закрываюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці 👉 bit.ly/3rQXjmO

Просім вас паведамляць пра іншыя ліквідаваныя НДА, якіх няма ў спісе, у наш тэлеграм — @Spring96info
❗️ У Беларусі +5 новых палітвязняў.

Гэта Віктар Лабко, Сяргей Наліўка, Ян Сцяцэнка, Ілля Гагіеў і Сяргей Трацюк.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/37BGcfP

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9