Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У палітзняволенага нашаніўца Андрэя Скурко дыягнаставалі пнеўманію, верагодна, кавіднага паходжання

Андрэй Скурко адразу пасля пераводу на Валадарку трапіў у медчастку.

Па словах журналіста Алега Груздзіловіча, які сядзеў з ім у адной камеры, з 18-га ліпеня Андрэй пачаў кашляць, узнялася тэмпература, яму давалі парацэтамол, піша @nashaniva.

У Скурко — інсуліназалежны дыябет. Ён правёў на Акрэсціна 13 сутак без матраца, пасцелі і пры нягаснучым святле, без дыябетнай дыеты і перадач. Кавід для дыябетыкаў смяротна небяспечны.
Заснавальніца платформы «Имена» Кацярына Сінюк напісала з-за чаго Мінгарвыканкам вырашыў ліквідаваць праект

«Неосуществление предпринимательской деятельности в течение 24 месяцев. Некоммерческое учреждение не получало прибыль. Какой ужас. Это письмо, говоря простым языком, означает следующее: мы вас ликивидируем, потому что вы не нарушали закон

Ведь и правда. Мы НЕ должны уплачивать какие-либо налоги на прибыль, если мы как благотворительная организация НЕ ведём предпринимательскую деятельность.

Ну да ладно. Письмо это, вероятно, прислали по ошибке, и не только нам. Потому что устно назвали причину ликвидации другую. Что мы якобы вели деятельность, не соответствующую уставу. Это тоже очень, конечно, интересно, ведь чтобы признать неуставную деятельность должна была быть у ИМЕН проверка, разбирательство хоть какое-то, уточняющие вопросы. А ничего этого тоже не было. Но это вообще другая история
».
Запрацаваў новы сайт «Нашай Нівы» — nashaniva.com

Нагадаем, 8 ліпеня сайт «Нашай Нівы» быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі па патрабаванні Генеральнай пракуратуры.
‼️Палітвязняволенаму жыхару «Плошчы Пераменаў» Сцяпану Латыпаву выклікалі хуткую ў суд.

На працэсе Сцяпан заявіў хадайніцтва аб выкліку хуткай дапамогі, бо «працягла адчувае сябе дрэнна». Перад судом ён казаў, што раніцай у яго быў ціск быў 160 на 90. Сцяпан растлумачыў, што ў яго галавакружэнне і ён з цяжкасцю сочыць за працэсам.

«У камэры горача, паляць. З раніцы быў высокі ціск. Начмед зрабіў укол і адправіў сюды [на суд]. Лягчэй не стала», — сказаў Сцяпан.

Суддзя Аляксандр Волк задаволіў хадайніцтва, у суд да Сцяпана едуць лекары.

Як праходзіў суд пазаўчора 👉 bit.ly/3zRXQId
За абразу пракурора Таратынка мужчыну пакаралі двума гадамі «хатняй хіміі»

Мінчука Дзмітрыя Невяроўскага абвінавачвалі ў абразе старэйшай памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Валерыі Таратынка — нібыта ён пакінуў «абразлівы нецэнзурны каментар» пад яе фотаздымкам у адным з тэлеграм-чатаў. Дзмітрый поўнасцю прызнаў віну.

Пацярпелая вырашыла не заяўляць грамадзянскі іск па кампенсацыі маральнай шкоды, калі даведалася, што абвінавачаны мае групу інваліднасці.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3icVNIs
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Палітвязняволенаму жыхару «Плошчы Пераменаў» Сцяпану Латыпаву выклікалі хуткую ў суд. На працэсе Сцяпан заявіў хадайніцтва аб выкліку хуткай дапамогі, бо «працягла адчувае сябе дрэнна». Перад судом ён казаў, што раніцай у яго быў ціск быў 160 на 90. Сцяпан…
‼️Лекарам не дазволілі забраць у шпіталь Сцяпана Латыпава. Суд працягнецца пасля абеду

Хуткая прыехала ў суд Савецкага раёна, фельчараў правярала ахова перад тым, як пусціць у залю лекараў. Праверылі сумкі і абмацалі. Пад дзвярыма залі суда лекары правялі каля 10 хвілін. Потым іх правялі праз іншы ўваход. Доўгі час нават адвакатка не ведала, што адбываецца з яго падабаронным. У абед, у 13:15, міліцыянт у цывільным паведаміў прысутным, што пасля агляду лекарамі Сцяпана Латыпава забралі ў лякарню. Але потым выйшла сакратарка і сказала, што суд працягнецца пасля абеду ў 14:05. Відавочцы бачылі, як хуткая з’ехала ад будынку суда без Латыпава. Дакладнае месцазнаходжанне Латыпава цяпер невядомае.

Як стала вядома, у Сцяпана ў СІЗА-1 назіраюцца праблемы са здароўем. У студзені ён перахварэў на COVID-19. І калі два месяцы таму ў лякарні яму зашывалі шыю ад парэза, то выявілі астаткавую пнеўманію. Таксама падчас зняволення ў яго фіксавалі прыступы арытміі.
Жонка старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага Наталля атрымала першы ліст ад мужа, але пад нумарам тры

Як распавяла Наталля Пінчук, сёння яна атрымала першую вестку ад мужа. Аднак першы ліст ад Алеся быў пад нумарам тры, што азначае, што іншыя два не дайшлі да яе. Па словах Наталлі, ліст тычыўся толькі побытавых пытанняў. Алесь распавёў, што ўжо ўзяў з бібліятэкі кнігу. Як адзначае Наталля, вестка ад мужа была вельмі кароткая, што для яго вельмі нехарактэрна: падчас зняволення ў 2011-2014 гадах ён пісаў вялікія лісты.

Нагадаем, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў).

✉️ Падтрымаць вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
-Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч
-Алесь (Аляксандр) Віктаравіч Бяляцкі
-Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Лекарам не дазволілі забраць у шпіталь Сцяпана Латыпава. Суд працягнецца пасля абеду Хуткая прыехала ў суд Савецкага раёна, фельчараў правярала ахова перад тым, як пусціць у залю лекараў. Праверылі сумкі і абмацалі. Пад дзвярыма залі суда лекары правялі…
❗️Лекары накіравалі Сцяпана Латыпава на дададковае абследванне, суд працягнецца заўтра

Пасля абеду працягнуўся суд на палітзняволеным Сцяпанам Латыпавым, але без абвінавачанага. Суддзя Аляксандр Волк сказаў, што «ў сувязі з немагчымасцю працягу паседжання без прысутнасці абвінавачанага» суд працягнецца заўтра, 30 ліпеня, у 10:00. Але канкрэтнай прычыны, па якім Сцяпан Латыпаў адсутнічаў на працэсе, суддзя не агучыў.

Як стала вядома, у сувязі з дрэнным самаадчуваннем лекары накіравалі Сцяпана Латыпава на дадатковае абследаванне. Сам палітвязень цяпер у СІЗА-1 на Валадарскага.
У Мінску затрыманыя актывісты анархічнага руху Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка.

Яны абодва знаходзіцца на допыце ў Следчым камітэце па крымінальнай справе па артыкуле 342 КК РБ (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Іх статус пакуль невядомы.

Хроніка палітычнага пераследу 29 ліпеня 👉 bit.ly/373uZUH

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
⚡️На 2900 рублёў аштрафавалі дзяўчыну за тое, што сушыла на балконе цішотку

26 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна разглядзелі справу 31-гадовай Алесі Яначкінай, якую затрымалі напярэдадні дома. У Фрунзенскім РУУСе на дзяўчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне. Згодна з пратаколам, Алеся вывесіла на балконе белую цішотку з чырвонай паласой пасярэдзіне, якая, на думку міліцыянтаў, формаўтварала БЧБ-сцяг.

Па словах Алесі, цішотка сохла на балконе некалькі дзён, а зняла яна яе адразу пасля заўвагі ўчастковага. Праз пару дзён за дзяўчынай прыйшоў міліцыянт і прапанаваў прайсці з імі на прафілактычную гутарку, пасля чаго яе затрымалі да наступнага дня. У Алесі ёсць непаўнагадовае дзіця, таму яе павінны былі вызваліць праз тры гадзіны. Сведка-міліцыянт на судзе нават забыўся, што менавіта ён затрымліваў дзяўчыну і складаў пратакол.

⚖️Судзя Марыя Ярохіна прызнала Алесю вінаватай у пікетаванні і пакарала яе штрафам у памеры 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).
Раніцай у Мінску затрымалі блогерку Насту Пілюгіну, маркетолага і мэдыя-мэнэджарку ў кампаніі Eleven, вядоўцу падкасту dzigital.

Пра гэта @radiosvaboda паведаміў яе хлопец.

Гэта здарылася прыкладна аб 11-й гадзіне: Наста выйшла з дому да машыны, якая стаяла ў двары, па ноўтбук і знікла. Яе тэлефон быў выключаны, але потым уключыўся.

З дапамогай праграмы «лякатар» на айпадзе Насты ён пабачыў, што яна недзе на завулку Казлова (на вуліцы Казлова, 6а знаходзіцца Ўпраўленьне КДБ у Мінску). Званкі з тэлефона скідаюцца.

Хроніка палітычнага пераследу 29 ліпеня 👉 bit.ly/373uZUH

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Расія вырашыла выдаць беларускім сілавікам яшчэ аднаго беларуса насуперак забароне Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Расійскі суд дазволіў выдаць Беларусі Андрэя Казімірава, фігуранта справы аб «масавых беспарадках» (арт. 293 КК), нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека. Рашэнне ўступіла ў сілу сёння. Пра гэта паведамляюць «Адкрытыя медыя»

Казіміраў удзельнічаў у мірных пратэстах пасля выбараў і быў паранены гумовай куляй у нагу. Яго разам з сябрам затрымалі ў краме 13 жніўня. Па словах адваката, Казімірава білі, пакуль везлі ў аддзел міліцыі і ў аддзяленні, а праз два дні ўзялі пісьмовую заяву, што ён не мае ніякіх прэтэнзіяў да супрацоўнікаў міліцыі, і адпусцілі. У верасні Казіміраў пакінуў Беларусь, а 14 студзеня 2021 года яго затрымалі ў Расіі.

Андрэй — адзіны затрыманы ў РФ беларус, якога расійскія праваабаронцы прызналі палітвязнем.

Нагадаем, раней ЕСПЧ забараніў выдаваць Беларусі байца Аляксея Кудзіна, аднак яго ўсе роўна перадалі беларускім праваахоўнікам.
❗️Старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму адмовілі ў змене меры стрымання. Ён застаецца ў СІЗА №1

Сёння ў судзе Партызанскага раёна Мінска ў закрытым рэжыме была разгледжаная скарга абаронцы Алеся Бяляцкага на пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Суддзя Міхаіл Макарэвіч не задаволіў скаргу – Алесь Бяляцкі застаецца ў СІЗА №1.

Сёння 15 дзён як вясноўцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі патрапілі за краты.
Удакладненне!

Інфармацыя пра затрыманне сына палітычнага зняволенага, актора Палескага драмтэатру Сяргея Волкава Мікіты Волкава не пацвердзілася.

Прыносім прабачэнні за недакладную інфармацыю, апублікаваную раней
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў.

Гэта Павел Ларчык, Аляксей Кудасаў, Павел Яіцкі, Уладзімір Ганчароў, Алена Лысковіч, Вікторыя Лысковіч, Радзівон Кандрацюк і Віктар Казлоўскі.

🔹Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць справу Паўла Ларчыка палітычна матываванай 👉 bit.ly/2Vnt2Ac

🔹Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць справы Аляксея Кудасава, Паўла Яіцкага, Уладзіміра Ганчарова, Алену Лысковіч, Вікторыю Лысковіч, Радзівона Кандрацюка, Віктара Казлоўскага палітычна матываванымі 👉 bit.ly/2VkUrCM

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
❗️5 жніўня пачнецца судовы працэс па справе Аляксея Кудзіна

Стала вядома, што 5 жніўня пачнецца суд над спартоўцам Аляксеем Кудзіным. Яго абвінавачваюць у «супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак» (ч. 2 арт. 363 КК)

🗓 05.08, чацвер
🕘 10:30
📍 Суд Маладзечанскага раёна, вул. Партызанская 5
👩‍⚖️ Вольга Дубовік
🕊«Вельмі сумую па ветры і свабодзе». Палітвязень Сцяпан Латыпаў даслаў ліст з-за кратаў

Сцяпан Латыпаў працягвае дасылаць на волю сваіх улюблёных вожыкаў. Вось, што ён піша ў сваім нядаўнім лісце:

«Шмат разоў пілаваў дрэвы ў "Возеры" і ваколіцах, можна я цяпер тут трошкі палётаю? Вельмі сумую па ветры і свабодзе…»

🔹29 ліпеня над палітвязнем працягнуўся судовы працэс, падчас якога яму стала дрэнна, таму ў суд выклікалі хуткую.

🌿Что пачытаць і паглядзець пра палітзняволенага жыхара «Плошчы Перамен»:
▫️«У вачах — поўнае бяссілле», — былая жонка Сцяпана Латыпава пра суд над мужам
▫️«Прыкавалі кайданамі як нейкага рэцыдывіста». Цётка Сцяпана пра чарговае паседжанне
▫️«Сцяпан – моцны і стойкі чалавек». Бацька і цётка Латыпава расказалі пра другі дзень суду
▫️«Кажа, не важна, які тэрмін дадуць, важна, каб іх памяталі і чакалі». Бацька Латыпава расказваў пра сустрэчу з сынам вясной

💌Падтрымаць Сцяпана літамі і паштоўкамі можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Пасля ператрусу затрымалі блогерку Насту Пілюгіну і яе хлопца Уладзіслава Піртаня

Учора раніцай у Мінску затрымалі блогерку Насту Пілюгіну, вядоўцу падкасту dzigital. Каля 11-й Наста выйшла з дому да машыны, якая стаяла ў двары, па ноўтбук, і знікла. З дапамогай праграмы «лякатар» на айпадзе яе хлопец убачыў, што яна недзе на завулку Казлова (там знаходзіцца Упраўленне КДБ па Мінску).

Пасля 17 гадзін Наста патэлефанавала свайму хлопцу Уладзіславу і сказала, што едзе дадому. Але да іх дадому прыйшлі сілавкі з ператрусам. Пасля гэтага Уладзіслаў стаў недасяжны. Ператрус адбываўся да вечара, пасля чаго зноў затрымалі Анастасію і яе хлопца Уладзіслава Піртаня. Прычыны затрымання і іх месцазнаходжанне пакуль невядомыя.
Беларускага кікбаксёра Яўгена Шабалюка выпусцілі з СІЗА ў Маскве. Яго адразу ж затрымала паліцыя

Беларускі кікбаксёр Яўген Шабалюк выйшаў з маскоўскага СІЗА-4, дзе знаходзіўся з лютага 2021 гады пасля арышту па запыце Мінска. Як піша «Новая газета», спартоўца адразу ж затрымала паліцыя.

Шабалюк — майстар спорту па кікбоксінгу, прызёр Кубка Беларуси. Летам 2020 года яго затрымалі сілавікі ў Брэсце, збілі і адпусцілі без пратаколу. Пасля гэтага спартовец з'ехаў у Расію.

Праваабаронцы Маскоўскай Хельсінкскай групы асцерагаюцца, што яго могуць экстрадаваць, не дачакаўшыся абскарджвання рашэння Генпракуратуры РФ.