Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.89K subscribers
20.8K photos
459 videos
71 files
18.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Літаратар Алесь Плотка далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў верш-ліст Андрэю Аляксандраву.

"Слова

Слова, што ёсць паміж намі.
Можа быць ветрам, быць можа цунамі.

Слова трымае нябёсы.
Кажуць, ім можна вастрыць косы.

Кажуць, ім можна звальваць сцены,
Ламаць сцэнары і сістэмы.

Кажуць пра слова, вельмі шмат кажуць.
Так моцна баліць яно, хоць і не важыць.

Якое яно, калі трэба выжыць?
Вораг народу – гулкая ціша.

Што – дзеяслоў ці прыкметнік,
Калі навакол апраметная?

Я не магу яго вымавіць.
Я не магу яго вымаліць.
Я не магу яго выдумаць.
Не Валодаю ім.
Адно выпускаю дым
У валадарстве чужым.

Маўчу:
Вось мой матыў.
Слухаю,
Што скажаш Ты.

Мы словы на вуснах усіх палітзэкаў.
Мы не належым сабе.

Слухаю,
Што скажаш Ты."

Вы можаце напісаць ліст Андрэю Валер'евічу Аляксандраву:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
Палітзняволеная журналістка Свабоды Інэса Студзінская трымае галадоўку чацвёрты дзень

Яна галадае ў ізалятары на Акрэсціна з панядзелка на знак пратэсту. На праблемы са здароўем Іна не скардзіцца і трымаецца бадзёра, піша @radiosvaboda
Інжынер і выкладчык Ціхан Осіпаў атрымаў адзін з самых жорскіх прысудаў за пратэсты – 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Судзілі яго за наезд на некалькіх вайскоўцаў падчас забурэнняў у ноч з 10 на 11 жніўня

Жонка Ціхана Вольга расказала Свабодзе, як жыве амаль год адна, чаму не дарабляе рамонт у кватэры і як муж праз краты дапамагаў ёй выбраць ката:

youtu.be/aUGG0vZrNhQ
Галоўрэда Нашай Нівы Ягора Марціновіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага
Аляксея Кудзіна хутчэй за ўсё таемна даставілі ў Мінск

Учора ў спартоўца скончыўся тэрмін утрымання пад вартай. У камітэце «Грамадзянскае садзейнічанне», які займаўся юрыдычнай дапамогай Аляксею Кудзіну, @radiosvaboda паведамілі, што спартоўца, імаверна, вывезлі з СІЗА ў Зеленаградзе, і на самалёце даставілі ў Мінск.

Нагадаем, учора апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартоўца Беларусі, нягледзячы на тое, што Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю Аляксея, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады ягонай абароны.
🔻Сёння раніцай у Докшыцах сілавікі прыйшлі з ператрусам да Юрыя Стадольніка. Прычыны зацікаўленасці сілавікоў мясцовым жыхаром пакуль невядомыя.

🔻У Мінску паведамляецца пра затрыманне 28-гадовага Уладзіслава Бохана. Падрабязнасці высвятляюцца.

🔻Стала вядома, што падчас "зачысткі КДБ" 14 ліпеня быў затрыманы 27-гадовы жыхар Ждановічаў Яўген Рабаў. Ён былы афіцэр унутраных войскаў, звольніўся сам у верасні 2020. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Адваката не пускаюць.

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 21-22 ліпеня 👉
bit.ly/36QwFRB

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🔻Сёння раніцай у Докшыцах сілавікі прыйшлі з ператрусам да Юрыя Стадольніка. Прычыны зацікаўленасці сілавікоў мясцовым жыхаром пакуль невядомыя. 🔻У Мінску паведамляецца пра затрыманне 28-гадовага Уладзіслава Бохана. Падрабязнасці высвятляюцца. 🔻Стала вядома…
Па інфармацыі @belsat, у Глыбокім Кіру Кісялеву выклікалі ў аддзел крымінальнага вышуку Глыбоцкага РАУС.

21 ліпеня ператрус прайшоў у старшыні рэвізійнай камісіі Свабоднага прафсаюзу ААТ Полацак-Шкловалакно Віктара Стукава ў Полацку. Сілавікі забралі мабільны тэлефон. Віктара не затрымлівалі.

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 21-22 ліпеня 👉
bit.ly/36QwFRB

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🧑‍🎨ПЭН-цэнтр: За першае паўгоддзе ў Беларусі зафіксаваны 621 выпадак парушэння культурных правоў і правоў дзеячаў культуры

Беларускі ПЭН-цэнтр падрыхтаваў справаздачу па выніках маніторынга парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры за студзень-чэрвень 2021.

🔹 З агульнай колькасці палітвязняў 39 належаць да дзеячаў культуры;

🔹 За першае паўгоддзе 2021 года 24 дзеячы культуры з ліку тых, у дачыненні да каго вядзецца крымінальны пераслед, былі незаконна асуджаныя;

🔹 Пераслед за іншадумства, адвольнае затрыманне і права на справядлівы суд — найбольш часта парушаныя правы ў дачыненні да дзеячаў культуры і асоб, якія рэалізоўвалі свае культурныя правы.

Справаздача цалкам 👉 bit.ly/36Q6aM0
❗️Сёння раніцай у Пружанах затрымалі мінімум траіх чалавек

Вядома, што Ілля Ільяшэвіч, Юрый Папко і Анатоль Дзевенцейчык былі выкліканыя раніцай у мясцовае РАУС да ўчастковага Зюзіна С. А. як «асобы, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс». Неўзабаве стала вядома, што яны ўжо затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ. Таксама знаёмая Дзевенцейчыка паведаміла, што Анатоль у аддзяленні міліцыі патрабаваў выкліку хуткай меддапамогі, аднак яму ў гэтым адмовілі.

Усе трое ўжо затрымліваліся ў гэтым месяцы, 2 ліпеня. Тады яны правялі па тры дні ў ізалятары, адкуль былі адпушчаныя без пратаколаў.

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 21-22 ліпеня 👉 bit.ly/36QwFRB

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Вобшук дома ў журналісткі-фрылансера Таццяны Смоткінай з Глыбокага.

"Вобшук праводзіў оперупаўнаважаны Аляксандр Юргель, з ім былі маёр міліцыі крымінальнага вышуку Глыбоцкага РАУС Мажынскі, курсант інстытута МВД Уладзімір Князеў. Санкцыю на вобшук даў пракурор Глыбоцкага раёна Ігар Валынец па заяве маёра юстыці Патапахіна. Падстава — артыкул 130 частка 1 КК ("распальванне варажнечы"), быццам нехта 12 красавіка ў тэлеграм-канале "Глыбокае для жыцця" заліў ролік пра нейкую там выбухоўку. Міліцыянты палічылі, што я магу быць датычнай да распаўсюду інфармацыі пра гэта. Лічу, што большага абсурду, яны не змаглі і прыдумаць", — распавяла журналістка.

Таццяна Смоткіна на свабодзе, піша @bajby

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 21-22 ліпеня 👉 bit.ly/36QwFRB

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️«Дапамажыце дамагчыся іх вызвалення!» Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі палітзняволеным вясноўцам

Міжнародная арганізацыя Amnesty International просіць дапамагчы вызваліць вясноўцаў — звярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і ягонай жонкі Ніны.

📍Нагадаем, праваабаронцы былі затрыманыя 14 ліпеня падчас скаардынаванай атакі на беларускую грамадзянскую супольнасць.

🆘Amnesty International просіць неабыякавых дапамагчы вызваліць вясноўцаў. Для гэтага трэба:

✍️Спампаваць, раздрукаваць, падпісаць і адправіць зварот з патрабаваннямі Amnesty па звычайнай пошце.
💻Або скапіяваць тэкст звароту і адправіць па электроннай пошце.

Тэкст звароту і адрасы 👉 bit.ly/2TsEcCV
Палітзняволены Андрэй Скурко — у СІЗА на Валадарскага. Ён моцна схуднеў, блізкія непакояцца за яго здароўе

Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко 13 дзён правёў у жудасных умовах на Акрэсціна: без матрацаў і падушак, без зменнай вопраткі, без сродкаў гігіены, без перадач ад сваякоў (іх прынялі, але не перадалі), піша @nashaniva

У 2017-м годзе ў яго быў дыягнаставаны дыябет 1 тыпу. Андрэй інсуліназалежны, чатыры разы на дзень ён павінен рабіць уколы. Супрацоўнікі Акрэсціна прынялі ў сваякоў інсулін, але захоўвалі яго няправільна: на парозе душнай камеры. Каб інсулін не губляў свае ўласцівасці, яго трэба трымаць у халадзільніку пры тэмпературы +2°С — +8°С. Цяпер родныя Андрэя непакояцца, што інсулін мог проста сапсавацца, а ён крытычна неабходны арганізму.

Таксама Андрэю трэба некалькі разоў на дзень правяраць глюкометрам узровень цукру ў крыві. Прылада ў Андрэя ёсць, але ў ёй сядае батарэя. Сваякі будуць перадаваць новую.

Вялікая праблема з харчаваннем. Дыябетыкам паказана дыета з дазаваннем вугляводаў. Але ўсе 13 сутак, паколькі на Акрэсціна не аддалі Андрэю перадачу ад родных, ён быў вымушаны спажываць тое, што было — а гэта адны вугляводы. Вельмі мала мяса, поўная адсутнасць гародніны, вітамінаў.

Апроч таго, Андрэю паказана фізічная актыўнасць, паколькі арганізм у гэты час выпрацоўвае інсулін. На волі ён стараўся хадзіць у дзень 7 тысяч крокаў, рабіць гэта ў камеры няпроста.

Некалькі чалавек, якія бачылі ўчора і заўчора Андрэя, падкрэслілі, што ён моцна схуднеў і кепска выглядае.

Следству вядома пра стан здароўя Андрэя. Нягледзячы на гэта было прынята рашэнне змясціць яго ў СІЗА.
Генеральная пракуратура пацвердзіла выдачу Аляксея Кудзіна Беларусі

«Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі задаволіла просьбу Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь аб выдачы Кудзіна Аляксея Аляксандравіча, 1984 года нараджэння, для прыцягнення да адказнасці за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў і іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з ужываннем гвалту, па ч. 2 арт.363 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, учора апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартоўца Беларусі, нягледзячы на тое, што Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю Аляксея, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады ягонай абароны.
⚡️⚡️⚡️У Беларусі +8 новых палітвязняў.

Гэта Мікіта Ганчароў, Вадзім Жылінскі, Арцём Клімчук, Дзмітрый Князеў, Дзмітрый Панько, Максім Шатохін, Сяргей Пацукевіч і Ігар Гантавы.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/2W0GY3a

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
«Справа студэнтаў адкрыла бацькам, якія нашы дзеці класныя».

16 ліпеня быў вынесены прысуд па так званай «справе студэнтаў». У выніку 12 чалавек атрымалі ад 2 да 2,5 гадоў калоніі. «НН» паразмаўляла са сваякамі і блізкімі асуджаных пра тое, як яны перажылі 8 месяцаў невядомасці і чаму, на іх погляд, маладых людзей павінны былі апраўдаць.

🔹«Ксюша — дзяўчына з абвостраным пачуццём справядлівасці, таму, безумоўна, яе прысуд расстроіў. На судзе раскрыўся адзін з яе моцных бакоў — талент публічных прамоваў. Спадзяюся, словы з яе прамовы з’явяцца аднойчы ў падручніках».

🔹«Для мяне «справа студэнтаў» — пра тое, як дзяржава свае памылкі перакладае на іншых. Бо калі яна як інстытут працавала б добра, то сама намагалася б выпраўляць іх, брала б на сябе адказнасць».

🔹«Мы камунікавалі са сваякамі на судзе і ўсе апісвалі падобнае адчуванне: нібыта мы прыйшлі паназіраць за прадстаўленнем. Пастаноўкай, дзе даўно зразумелы фінал, і мы проста губляем час».
Міністэрства юстыцыі хоча ліквідаваць Беларускі ПЭН-цэнтр

Ведамства звярнулася ў Вярхоўны суд, піша @PENBelarus
⚡️«Супрацоўнікі адбіраюць грошы, а потым прыходзяць з чэкамі». Відавочца распавяла пра тое, што адбываецца ў ЦІПе на Акрэсціна

«З некаторых часоў у ЦІПе на Акрэсціна супрацоўнікі адбіраюць з асабістых рэчаў арыштаваных наяўныя беларускія грошы без дазволу іх уладальнікаў. Праз пару дзён у камеру прыходзіць супрацоўнік з чэкамі на тую суму, якую яны канфіскавалі, і кажа, што «гэта за харчаванне». Пры вызваленні чалавеку выдаюць рахунак на аплату за харчаванне ўжо за вылікам канфіскаванай сумы. Але згодна з заканадаўствам, арыштаваны ў праве ў добраахвотным парадку аплаціць харчаванне на працягу месяца».

🔹Чытаць цалкам: https://telegra.ph/vernite-dengi-07-22
Заўтра адбудзецца разгляд скаргі на меру ўтрымання праваабаронцы Валянціна Стэфановіча

Разгляд пройдзе ў 15:00 у судзе Партызанскага раёна. Нагадаем, зараз праваабаронца знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.
Два гады «хатняй хіміі» – за абразу Чамаданавай

32-гадовага мінчука Артура Суворава прызналі вінаватым у абразе прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай. Нібыта мужчына пакінуў каментар да публікацыі з фота Чамаданавай, які ўтрымліваў «абразу, выказанную ў непрыстойнай і грубай форме: слова “пропагандистская” і мат».

Чамаданава была ўпэўненая, што каментар зневажальны і пакінуты выключна ў сувязі з яе дзейнасцю. Яна выказала пажаданне, каб грошы за маральную кампенсацыю абвінавачаны перавёў у асацыяцыю дапамогі дзецям з інваліднасцю: яна пакінула яму права агучыць суму, якую ён можа пералічыць. Артур адказаў, што гатовы пералічыць дзве тысячы рублёў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3iDFB25
❗️Асуджаных па «Справе студэнтаў» прызналі «схільнымі да экстрэмізму»

Усім ім у СІЗА выдалі дакумент, што яны пастаўленыя на ўлік як «схільныя да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў».

Гэты статус азначае больш жорсткае стаўленне ў месцах пазбаўлення волі, больш частыя праверкі камер, кайданкі падчас усіх перасоўванняў.

Для «схільных да экстрэмізму» немагчыма ўмоўна-датэрміновае вызваленне і змякчэнне прысуду.
❗️Стала вядома, што 22 ліпеня ўлады ліквідавалі шэраг грамадскіх арганізацый:

🔻 «Цэнтр прававой трансфармацыі»
🔻 «Офіс еўрапейскай экспертызы І камунікацый»
🔻 «Human Constanta»
🔻 Цэнтр экалагічных рашэнняў
🔻 Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
🔻 Медыяплатформа «Имена»
🔻 Youth Labor Rights
🔻 European Youth Parliament
🔻 Цэнтр «Еўрапейскі Дыялог»
🔻 Press Club Belarus
🔻 Інфармацыйна-культурніцкі цэнтр ІніцыАрт (Наваполацк)
🔻 Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
🔻 Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
🔻 Офіс па правах людзей з інваліднасцю
🔻 Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» (дырэктар — Анатоль Лябедзька)
🔻 Офіс прасоўвання ініцыятыў
🔻 Арт Сядзіба
🔻 Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ
🔻 Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
🔻 Майстэрня сацыяльнага кіно

Спіс абнаўляецца