Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю недзяржаўнай «Рэгіянальнай газеты» ў Маладзечне.

Супрацоўніцы выдання Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна не выходзяць на сувязь. Сведкі паведамляюць, што ў рэдакцыі людзі ў цывільным.

Таксама раніцай сілавікі прыходзілі да галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча дадому. Яго разам з жонкай звезлі на допыт, піша @bajby
⚡️За дым, падшыпнікі, шарыкі з фарбай чацвёра мінчан атрымалі ад трох з паловай да пяці гадоў калоніі

Сёння быў вынесены прысуд чатыром менчукам, якіх абвінавачвалі ў «масавых беспарадках» і «арганізацыі ці актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Вікторыя Шабуня прысудзіла Уладзіславу Барысаву 5 гадоў калоніі, Мікіце Літвіненкі 4 гады калоніі, а Уладзіміру Мацюху і Яну Фалькіну — па 3,5 года калоніі.

❗️Пасля абвяшчэння прысуду Уладзіслаў Барысаў сказаў: «Да здравствует лукашенковский белорусский суд! Самый гуманный суд в мире!», адзін з абвінавачаных крыкнуў «Жыве Беларусь!».

Падрабязнасці 👉
bit.ly/2UPYV3X
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️За дым, падшыпнікі, шарыкі з фарбай чацвёра мінчан атрымалі ад трох з паловай да пяці гадоў калоніі Сёння быў вынесены прысуд чатыром менчукам, якіх абвінавачвалі ў «масавых беспарадках» і «арганізацыі ці актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба…
❗️Перад абвяшчэннем прысуду з апошнім словам выступіў Мікіта Літвіненка і Уладзіслаў Барысаў.

🔹Мікіта Літвіненка

«Я толькі хачу Вам сказаць (звяртаецца да суддзі і дзяржабвінавачання). Усе разумеюць, што я маю на ўвазе пад словам Вам. Вы жывяце ў Беларусі і вам моцна пашанцавала, што вы будзеце адказваць за свае ўчынкі, здзяйсняныя і тыя, што цяпер здзяйсняюцца, перад беларусамі. Чаму пашанцавала? Таму што мы народ не злапомны, мы народ, які ўмее дараваць, які заўсёды дасць, у выпадку чаго, другі шанец. Нам не патрэбныя будуць нейкія паказальныя "судзілішча"... Мы проста патрабуем, каб вы адказвалі перад законам па ўсёй яго строгасці. Таму маліцеся, проста маліцеся. Не важна каму. Любым выдуманым персанажам, любым вусатым іконам, каб усё было добра. І аднойчы... Аднойчы. Рана або позна. Хутчэй за ўсё рана. Я прыйду сюды, у гэтую залу і буду назіраць за вамі ў гэтай клетцы як за звярамі ў заапарку. Толькі я буду назіраць не як за дзікім зверам, якога немагчыма прыручыць і паддаць дрэсіроўцы, а як за звычайным папугайчыкам, які толькі і робіць, што паўтарае тое, што сказаў яго гаспадар».

🔹Уладзіслаў Барысаў

«Звяртаючыся да вас (суддзя, пракурор), у мяне для вас дрэнная навіна: Бог ёсць. Вы чыніце зло, і калі вы не спыніцеся і не пакаецеся, то людскога суда і тым больш усявышняга вам не пазбегнуць. Я вам жадаю спыніцца, падумаць і раскаяцца. І вядома маліцеся. Маліцеся за тое, каб да ўлады прыйшлі тыя людзі, якія будуць за аб'ектыўнае следства, а не тыя, хто вас будзе проста па слупах развешваць. І калі так, на жаль, здарыцца, я скажу вядома, што яны не правы, але заступацца за вас людзі не будуць. Вы самі сабе капаеце яму. Жыве Беларусь!»
Сёння стала вядома, што на банкаўскі рахунак Беларускага ПЭН-цэнтра накладзены арышт.

Рахунак арыштаваны на падставе рашэння Следчага Камітэта ад 13.07.2021.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сёння стала вядома, што на банкаўскі рахунак Беларускага ПЭН-цэнтра накладзены арышт. Рахунак арыштаваны на падставе рашэння Следчага Камітэта ад 13.07.2021.
Таксама арышт быў накладзены на банкаўскі рахунак платформы «Имена»

Пра гэта напісала ў Facebook стваральніца праекту Кацярына Сінюк.

«Гэта значыць, што мы не можам рабіць ніякія плацяжы, у тым ліку пераводзіць праектам сродкі, сабраныя на іх працу. Але наш сайт працуе і вашы ахвяраванні працягваюць паступаць на карысць праектаў на транзітны рахунак банка да моманту зняцця арышту».

Хроніка палітычнага пераследу 19 ліпеня 👉 bit.ly/2UWOQSI
📄Міжнародная платформа для Беларусі асуджае затрыманне праваабаронцаў

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці выступіла з заявай, у якой асуджае апошнія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных затрыманых і зняволеных, якія ўтрымліваюцца з відавочнымі парушэннямі міжнароднага заканадаўства ў галіне правоў чалавека.

«Гэтыя маштабныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі з'яўляюцца чарговай спробай рэжыму Лукашэнкі здушыць іншадумства, абмежаваць асноўныя правы чалавека і спыніць законнае дакументаванне парушэнняў правоў чалавека».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/36HlZEO
Галоўны рэдактар НН Ягор Марціновіч затрыманы на трое сутак як падазраваны ў нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання.

Папярэдні раз яго затрымлівалі на 10 сутак па арт. 342, меру ўтрымання не абіралі, абвінавачванне не прад’яўлялі, але і не вызвалілі.

На гэты раз Ягора Марціновіча падазраюць у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання (ч. 2 арт. 216 КК, караецца "хіміяй" ці калоніяй на тэрмін да 5 год). Каму нанесены ўрон, сваякі не ведаюць.

Па такім самым артыкуле ў ізалятары зараз трымаюць і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко, паведамляюць яго сваякі. Таксама за кратамі знаходзіцца галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько, піша @nashaniva
❗️Сілавікі прыйшлі да праваабаронцы з Брэста і сябры Рады Руху «За свабоду» Рамана Кісляка.

Ён паспеў паведаміць пра гэта, цяпер звязацца з ім немагчыма.

Хроніка палітычнага пераследу 19 ліпеня 👉 bit.ly/2UWOQSI

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Затрыманыя 16 ліпеня журналісты пакуль не выйшлі на волю

Сёння сканчваецца 72 гадзіны з моманту затрымання 5 журналістаў, затрыманых у пятніцу.

Як піша @belsat, на волю пасля заканчэння гэтага тэрміну не адпусцілі Ігара Ільяша і Ганну Галёту. Гэта, імаверна, азначае працяг тэрміну затрымання да 10 сутак.

Таксама на волю пакуль не выйшлі затрыманыя ў пятніцу журналісты «Свабоды» — Інэса Студзінская, Алег Груздзіловіч і Алесь Дашчынскі.

У чым абвінавачваюць затрыманых журналістаў — невядома.
❗️Мінчука затрымалі на памінках маці за тое, што два месяцы таму слухаў у машыне песню Цоя «Перемен»

У канцы чэрвеня 58-гадовага Сяргея затрымалі наўпрост падчас памінак. Ён сядзеў за памінальным сталом, калі яму патэлефанаваў сын і сказаў, што нехта падрапаў яго машыну, таму яму трэба спусціцца ў двор. Там яго ўжо чакалі супрацоўнікі Ленінскага РУУС Мінска, якія адвезлі яго ў аддзяленне і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Сяргея абвінавацілі ў праслухоўванні 1 траўня «пратэстнай песні» ў сваім аўтамабілі і ў выкрыкванні лозунгу «Жыве Беларусь».

Сяргей распавёў пра бяздомнага на Акрэсціна, які спражняўся пасярод камеры «палітычных», сукамерніка, які нібыта разбіў акно памочніцы пракурора і пра суддзю, якая строіла здагадкі, каб даказаць ягоную віну 👉 bit.ly/3euPfTh
Арыштавалі афіцэраў, якія летась заклікалі калегаў выступіць супраць міліцэйскага гвалту

Двое ўдзельнікаў мінулагодніх відэазваротаў супраць гвалту, падпалкоўнік запасу Сяргей Шпак і маёр запасу Андрэй Дзечка, у ліпені апынуліся ў СІЗА КДБ, піша Свабода.

Выслуга Сяргея Шпака ва Ўзброеных сілах — 28 гадоў.

Як стала вядома Вясне, Андрэя Дзечку вызвалілі 17 ліпеня — ён прабыў у зняволенні 10 дзён. Ён у статусе падазраванага, але невядома па якім артыкуле.
❗️«Гэта нагадвала, што мая барацьба за правы чалавека працягваецца». Падтрымайце палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны» лістамі салідарнасці

Палітзняволеных вясноўцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Таксама на «Валадарцы» ўтрымліваецца і палітзняволеная жонка Уладзя — дырэктарка аб'яднання інвестараў Angels Band — Ніна Лабковіч.

💌Падтрымаць праваабаронцаў лістамі можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Пра неабходнасць прадтрымкі ахвяраў палітычных рэпрэсій Алесь Бяляцкі, які амаль тры гады правёў за кратамі, распавёў у сваім звароце да беларусаў яшчэ ў красавіку:

🕊«Можаце мне паверыць, наколькі там залатыя словы, якія ты атрымліваеш з волі. І не важна, пра што табе пішуць. Тысячы лістоў, атрыманых, пакуль я сядзеў у турме, стваралі вакол мяне моцную маральную абарону. Гэта тое, што нагадвала, што я сяджу там не проста так, што мая барацьба за правы чалавека працягваецца».

#FreeViasna #ВолюВясне #ЯВясна
🇷🇺Расейскія праваабаронцы выступілі з заявай у падтрымку затрыманых калег з Беларусі і з асуджэннем маштабных рэпрэсій, якія развярнуліся ў краіне.

«Расейскія ўлады падзяляюць адказнасць за злачынствы супраць беларускага народа. Зневажанне рэжымам Лукашэнкі правоў чалавека і міжнародных абавязацельстваў немагчыма без дзейснай падтрымкі — эканамічнай, інфармацыйнай, дыпламатычнай, сілавы — з боку Расеі, якую звязваюць з Беларуссю шэраг міжнародных арганізацый (Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бяспекі і інш.) і нават «саюзная дзяржава».

Грамадзянская супольнасць не падзеленая межамі: Алесь Бяляцкі прыязджаў у Маскву і ў Грозны на працэсы праваабаронцаў Алега Арлова і Аюба Ціціева. Цяпер мы, расійскія праваабаронцы, выказваем салідарнасць з беларускімі калегамі».

Заява цалкам 👉 bit.ly/3xWAl08
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дзевяць палітвязняў:

🔺Ігар Салавей
🔺Алена Талкачова
🔺Антон Лакішык
🔺Віктар Лосік
🔺Алену Маўшук
🔺Дзяніс Жук
🔺Арцём Саўчук
🔺Павел Дворак
🔺Ціхан Клюкач

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
​​❗️Абвінавачанаму па «справе падпаленага танка» на судовых перапынках не даюць есці «сабойкі». У пятніцу праз дрэнны стан здароўя яго не прывезлі на працэс, а сёння ў суд выклікалі хуткую У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай…
Па справе за падпал танка, які, па версіі Мінабароны, не пацярпеў, мінчуку запрасілі 10 гадоў калоніі

Нагадаем, 26-гадовага мінчука Ягора Міхайлава абвінавачваюць у падпале танка Т-72 у Сцяпянцы.

Відэа палаючага танка з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржСМІ назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/36LrJ09
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў.

Гэта Юлія Гарачка, Яўген Бабак, Цімур Газізаў, Аляксандр Юрчык, Іван Пацейчук, Максім Імхавік, Андрэй Тарасавец, Уладзімір Мацюх, Вячаслаў Яльніцкі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/2VSHIHv

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю недзяржаўнай «Рэгіянальнай газеты» ў Маладзечне. Супрацоўніцы выдання Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна не выходзяць на сувязь. Сведкі паведамляюць, што ў рэдакцыі людзі ў цывільным. Таксама раніцай сілавікі прыходзілі да галоўнага…
Галоўнага рэдактара і журналістаў «Рэгіянальнай газеты» адпусцілі на волю, паведамляе @bajby.

У рэдакцыі адбыўся агляд памяшкання.

Што адтуль забралі, пакуль невядома. Супрацоўнікі знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
ДФР, Следчы камітэт, Акрэсціна, умовы ўтрымання і спроба вярбоўкі. Гісторыя затрыманай валанцёркі «Вясны» Яўгеніі Бабаевай

Мінскую валанцёрку Яўгенію Бабаеву затрымалі 14 ліпеня – у той дзень прыйшлі і да іншых праваабаронцаў «Вясны». Пасля трох сутак яе нечакана выпусцілі з прапановай супрацоўніцтва з сілавікамі.

Пра гэта, а таксама пра вобшук, допыты, умовы утрымання на Акрэсціна – чытайце ў гісторыі Яўгеніі 👉 bit.ly/2UrmFvp

«Я падазраю, што супрацоўнікам не даносяць інфармацыі, для таго, каб яны самі ўсё ведалі павярхоўна. Яны нават у мяне пры ператрусе дома сказалі: мы нічога не ведаем, нам сказалі прыйсці да вас — мы прыйшлі»
Журналист, автор канала "жизнь-малина" Никита Мелкозёров присоединился к проекту "Паштоўкі ад вясноўкі" и написал письмо Александру Ивулину.

"Саша, привет.

Я тут думал, когда мы в последний (или крайний, как авиаторы говорят) раз виделись. Наверное, то был какой-то матч «Крумкачоў». Даже фотки остались. Сочные, будто клубника с «Комаровки», которой мы тебя с ребятами угощали.

Ещё я думал, что можно сказать про страну, в тюрьмах которой побывали Хижинкова, Маляваныч и Ивулин? Вам в компанию только Паца Вацы не хватает. Прям идеальный идеальный портрет группового зла Беларуси получается… Сюр, конечно.

Кстати, если раньше мы стебались, будто ты доплачиваешь людям в Минске, чтобы они подходили к тебе с просьбой о фото, то теперь я абсолютно серьёзен. Они настоящие!

В Вильнюсе есть девочки, которые тягают чёрные майки с твоими фамилией и игровым номером, а также выполняют каждодневную физкультуру в твою поддержку. Ты буквально делаешь страну лучше. Одна знакомая недавно сказала: «Саша даже не представляет, сколько девушек качают попу, ожидая его».

По факту ты лучше минспорта и минздрава.

А ещё ты, кажется, лучше держишься, чем мы, люди, которые за тебя переживают во внешнем периметре тюрьмы. Новости о твоей бодрости реально вытягивают периодически. Так что ты даже заочно очень помогаешь. Прикинь, какие вещи ты будешь делать очно, на воле? Главное — не зазнавайся по поводу масштабов собственной личности. Для меня она все равно сомнительная :).

Клубника с «Комаровки», про которую я выше писал, теперь недоступна нам обоим. Недавно разговаривали с общим знакомым. Так он мне немного напихал. Мол, ты все говоришь, будто эмиграция лучше тюрьмы, но резкий, не по своей воле, Вильнюс — это тоже форма заточения.

Не могу сказать, будто в полной мере согласен, и уверен, тебе много сложнее моего (ещё раз: красавчик, что хорошо держишься), но думаю, мы оба находимся в местах, которым предпочли бы Минск без нынешней неприятной нагрузки.

Потому надеюсь на скорую встречу в нашем любимом городе при тех забытых, но все же натуральных обстоятельствах, когда нам за это ничего не будет.

Саша, выходи быстрее. Девочки почти докачали попы."

Вы тоже можете написать лист поддержки Александру Ивулину:
СИЗО - 1, ул.Володарского, 2, г.Минск, 220030

Просим Вас писать листы поддержки и другим заключенным, информацию о них можно взять на тематических сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
Журналісты «Радыё Свабода» Алесь Дашчынскі, Іна Студзінская і Алег Груздзіловіч так і не выйшлі з Акрэсціна праз 72 гадзіны пасля затрымання

У чым іх вінавацяць, ніхто не ведае. Адвакатаў да Алега і Алеся не дапускаюць, інфармацыі ад адваката Іны няма, піша @radiosvaboda
Паведамляецца пра скапленне сілавікоў і вобшукі ў жыхароў па адрасе праспект Дзяржынскага 119

Крыніца: @belsat