Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.2K subscribers
20.1K photos
450 videos
65 files
18K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚡️«Вясна назірае» склала спіс самых рэпрэсіўных суддзяў з Мінска, якія з пачатку прадвыбарчай кампаніі з траўня 2020 года, асудзілі сотні беларусаў і беларусак за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, якая не падабаецца ўладам.

🌿Чытаць поўны спіс судзей 👉 https://telegra.ph/bog-vam-sudya-07-16
Справа "Кнігазбора" і іншых кнігароў закрыта, паведаміў у сваім фэйсбуку Генадзь Вінярскі.

"Тэхніку вярнулі, кнігі не, бо вынікаў экспертызы ў іх няма", — адзначае Вінярскі.

Нагадаем, рахункі незалежных выдавецтваў «Кнігазбор» і «Янушкевіч» арыштавалі ў студзені. Кіраўнікі абодвух выдавецтваў Вінярскі і Янушкевіч былі фігурантамі крымінальнай справы аб гаспадарчай дзейнасці, з іх узялі падпіску аб неразгалошванні звестак, піша @nashaniva
Журналістка "Нашай Нівы" Каця Карпіцкая далучылася да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісала ліст Сяргею Волкаву.

"Прывітанне, Сяргей!
Не ведаю, ці даходзіў мой ранейшы ліст, але цяпер вам ужо вынеслі прысуд, я чула ваша апошняе слова - моцнае, як і вы! Дзякуй вам за яго ад землякоў-пінчукоў і ад беларусаў. Сапраўды, усім будзе аднойчы адмерана той мерай, якой яны мераюць сёння.
Мне вельмі шкада, што ўжо такі працяглы час вы не можаце займацца сваёй любімай справай - тэатрам. Я сама думала нейкі час ісці ў тэатральнае, але ў выніку абрала журфак. Праўда, і на факультэце мы стварылі тэатральны гурток "Галава-пала", рэпетавалі ў аўдыторыях і на калідорах, а пасля выступалі ў Беларусі на фэстах і нават за мяжой. У вальнейшыя часіны, калі пешаходка была актыўнай спачатку на Карла Маркса, а пасля ў Верхнім горадзе (у Мінску) - выступалі там з вулічнымі перформансамі. Зараз здаецца неверагодным, як яшчэ менш за 10 год таму мы з калегамі-славенцамі перакрывалі дарожны рух у Магілёве на фэсце "Март-кантакт" (усё ў межах прадстаўлення). Ды яшчэ і на стаўбы там залазілі людзей забаўляючы!
Апошнім часам я грала ў дакументальным тэатры - пакуль рэпетаваць і выступаць па вядомым прычынам складана, і ломка праз гэта капец. Сцэны як хоббі страшэнна не хапае, таму я разумею, як цяжка вам без справы жыцця.
Калі ласка! Успрымайце ўсё, што зараз з вамі адбываецца як тэатральны досвед Ромо, дзе вы на баку дабра. Гэта цяжка, але дабро абавязкова пераможа! Рэалізуйце там напоўніцу свой літаратурны талент! Ого колькі новых п'ес можна будзе паставіць!
Упэўненая, хутка пабачу вам на сцэне. Вельмі хутка!
Моцы!
Кася, 08.07.2021"

Вы можаце напісаць ліст падтрымкі Сяргею Валер'евічу Волкаву:
СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
У Шклоўскай калоніі зняволеных прымушаюць вакцынавацца ад каранавіруса, звяртаючыся да шантажу, паведамляе @MAYDAYhr.

Адміністрацыя заявіла, што вакцынацыя з'яўляецца добраахвотнай, аднак зняволеныя папярэджаны, што будуць пазбаўленыя працяглых спатканняў, калі будуць не прышчэплены.

Афіцыйная прычына – супрацьэпідэмічныя меры.
❗️Палітзняволеная праваабаронца Яўгенія Бабаева, затрыманая 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы, пасля 72 гадзін затрымання выйшла на волю.

Яна застаецца падазраванай па справе і будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/36FJe23
❗️На волю выйшаў палітзняволены Сяргей Мацкевіч (Цэнтр Супольнасць)

Ён быў затрыманы 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/36FJe23
Арганізатар мерапрыемстваў Цімур Газізаў не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту

Яго затрымалі на праглядзе анлайн-прэм'еры спектакля "Белы трус, чырвоны трус".

16 ліпеня ўвечары ён мусіў выйсці на волю. Сёння стала вядома, што Цімура замест вызвалення перавялі на Валадарскага, піша @by_culture

Папярэдне, Цімур праходзіць па 342 артыкуле КК.

Сёння Цімур адзначае сваё 40-годдзе.

📨Павіншаваць яго:
- г. Мінск, вул. Валадарскага 2, СІЗА 1, 220030, Газізаў Цімур Аляксандравіч

📞Або тэлеграмай праз званок на гарадскі нумар 166 (7.00-22.00)
ЕГУ выказаў падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі

Супольнасць Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта выказвае катэгарычны пратэст супраць гвалту і рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці Беларусі, у прыватнасці, новай хвалі масавых арыштаў і пераследаў, якія прайшлі ў дзясяткаў арганізацый і актывістаў у апошнія дні.

«ЕГУ будзе працягваць прыкладаць намаганні для таго, каб дамагчыся спынення гвалту ў дачыненні да мірных грамадзян Беларусі. ЕГУ заклікае партнёраў і міжнародную супольнасць працягнуць аказваць падтрымку грамадзянскай супольнасці і супрацьстаяць беспакаранасці ў Беларусі. Абвешчаныя ўладамі пагрозы па ліквідацыі ўсёй грамадзянскай сектара Беларусі з'яўляюцца абсалютна непрымальнымі і папракаць міжнародныя абавязацельствы і канстытуцыйныя гарантыі.

ЕГУ і надалей будзе прадастаўляць акадэмічныя прытулак для тых студэнтаў, выкладчыкаў і даследчыкаў з Беларусі, якія падвяргаюцца палітычнаму пераследу».
⚖️«Одноклассники» і тэлеграм-каналы як месца здзяйснення злачынства. Як беларусаў судзілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹За слова «М*дакі» — два гады «хіміі»;

🔹Два гады калоніі і 11 500 рублёў кампенсацыі за абразу 10 прадстаўнікоў улады;

🔹Арышт і «хатняя хіміі» за перайначаную выяву Дзяржаўнага герба.

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/3xP7Jpc
⚡️Праваабаронца і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда і праваабаронца Алена Лапцёнак выйшлі на волю.

Яны былі затрыманы ў межах крымінальнай справы 14 ліпеня.
❗️Цуда не здарылася — праваабаронца Валянцін Стэфановіч не выйшаў на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання.

Пра гэта паведаміла жонка Валянціна Аліна.

«Цуда не здарылася. Званіў следчы. Сёння-заўтра Валіка перавядуць на Валадарку».
⚡️«Расстраляў бы ўсіх бэчэбэшнікаў». Мінчук распавёў, як «даседжваў суткі» за Марш у кастрычніку

У кастрычніку Сяргея (імя зменена ў мэтах бяспекі) затрымалі на адной з мірных акцый пратэсту і адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Ва ўпраўленні, па яго словах, над затрыманымі здзекаваліся: рабілі «ластаўку» і трымалі іх так на працягу трох гадзін на падлозе. Потым затрыманых адвезлі на Акрэсціна, дзе на наступны дзень над імі прайшоў суд . Суддзя Цэнтральнага раёна арыштаваў мужчыну на 15 сутак па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Але пасля суда Сяргею стала дрэнна, таму з Акрэсціна яго забралі на хуткай з-за сардэчнай арытміі, а ў ізалятар з бальніцы ўжо не вярнуўся. У выніку, у мінчука засталіся неадседжаных 14 сутак, якія яму трэба было адседзець на працягу года.

30 чэрвеня Сяргею патэлефанавалі з Цэнтральнага РУУСа і прапанавалі прыехаць на «прафілактычную гутарку наконт БЧБ і распісацца». Сяргей дамовіўся з міліцыянтамі, што прыедзе ў РУУС 1 ліпеня адразу пасля працы. На наступны дзень супрацоўнік РУУСа, які прапанаваў гутарку, нагадаў Сяргею, што той не адбыў увесь тэрмін свайго арышту, таму яго зараз затрымліваюць зноў. З РУУСа праз пару хвілін мінчука ўжо выводзілі ў кайданках, «ластаўкай» і «тварам уніз». Па дарозе на Акрэсціна канваір сказаў Сяргею, што «расстраляў бы ўсіх бэчэбэшнікаў»🤡

У ІЧУ пасля дагляду Сяргея накіравалі ў чатырохмесную камеру, у якой былі адразу (!!!) 21 чалавек. Ні матрацаў, ні бялізны, а спалі ўсе «штабелямі на падлозе». На прагулкі «палітычных» не выводзяць. У душ нават падчас такой спякоты нікога не пускаюць. «Шмон» супрацоўнікі Акрэсціна праводзяць пяць разоў на дзень: тройчы за дзень і двойчы ноччу. За 14 сутак Сяргей паспеў пабываць у трох камерах, у кожнай з каторых таксама было каля 20 чалавек. Акрамя гэтага, у камеры да палітычных працягваюць саджаць бяздомных людзей.

Мужчына мяркуе, што перахварэў за кратамі на COVID-19, бо некалькі дзён была высокая тэмпература, кашаль і знікаў пах на некаторы час. У камерах кожную раніцу арыштантам выдавалі градуснік і таблеткі ад кашлю.

Перадачы «палітычным» не перадаюць наогул. Сяргей кажа, што на выхадзе яму аддалі перадачу, але ў ёй не хапала і паловы таго, што перадавала жонка. Лісты, вядома, таксама не даходзяць да затрыманых.
❗️Праваабаронцу Уладзя Лабковіча разам з жонкай Нінай пераводзяць у СІЗА на Валадарскага

Пра гэта паведамілі родныя сям'і.

14 ліпеня раніцай да сям'і Лабковічаў прыйшлі прадстаўнікі ДФР, правялі ператрус і на допыты забралі не толькі Уладзіміра, але і ягоную жонку Ніну. Яна з’яўляецца дырэктаркай аб'яднання інвестараў Angels Band. Дома ў Лабковічаў засталіся трое непаўнагадовых дзяцей.

Хроніка палітычнага пераследу 17 ліпеня 👉 bit.ly/36FJe23
Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі таксама не выйшаў на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання.

Такім чынам, трое палітзняволеных «вясноўцаў» застаюцца за кратамі — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. Таксама ў зняволенні жонка Уладзя Ніна Лабковіч.
Тры месяцы таму журналісты задалі вясноўцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзю Лабковічу пытанне: што рабіць беларусам, калі пасадзяць праваабаронцаў? Вось што яны адказалі тады.

🔹Алесь Бяляцкі:
«Сапраўды, нас могуць вельмі моцна рэпрэсаваць, нас могуць пахаваць па турмах, выгнаць з краіны, але ў гэтай сітуацыі толькі мільёны беларусаў могуць абараніць свае правы. Таму вельмі важна, каб гэтае жаданне і настойлівае патрабаванне ў выкананні правоў, якія датычацца кожнага грамадзяніна, каб гэтая просьба і ціск, ішоў ад усяго беларускага грамадства».

🔹Валянцін Стэфановіч:
«Гэта такая апакалептычная карціна, але яна калісьці была ў нашай гісторыі: Савецкі саюз, пачатак 80-х, разгром савецкага праваабарончага руху, калі практычна ўсіх праваабаронцаў перасадзілі. І такіх праваабаронцаў, якія бы дзейнічалі на свабодзе, фактычна не засталося. Такое, напэўна, можа здарыцца. Што рабіць беларусам? Бараніць сябе. Увогуле тут трэба зразумець, што, акрамя нас саміх, ніхто не зможа нічога змяніць у гэтай краіне».

🔹Уладзь Лабковіч:
«Думаю, мы будзем побач, нават калі будзем сядзець. Ёсць шмат міжнародных арганізацый, якія нікуды не дзенуцца. Ёсць ужо вялікая колькасць праваабаронцаў, якія былі вымушаныя з'ехаць. Паверце, калі пасадзяць адных, з'явяцца іншыя. Людзі, якія будуць бараніць іншых, знойдуцца заўсёды. І калі гэта будзе не "Вясна", таму што ўсе будуць сядзець, то з'явяцца іншыя. Калі не дай бог такое здарыцца, то можа гэта будуць тыя, каго мы вучылі на нашых школах па правах чалавека. Заўсёды з'явяцца людзі, якім важна пытанне справядлівасці, права і бараніць тых, хто апынуўся ў сітуацыі поўнага беспраўя з боку ўладаў».
Праваабаронца Тамара Мацкевіч, што перажыла тры вобшукі за два дні: Не такі страшны чорт, як яго малююць

«Трэці вобшук быў ператрусам. Праводзілі яго людзі з крымінальнага вышуку. Усё, як у фільмах. Спачатку ў кватэру ўляцела група захопу. Іх было шмат, палічыць не паспела. Хлопцы ў масках з пісталетамі бегалі па хаце, ляпалі дзвярыма…

Я была дома адна, толькі аднесла перадачу свайму палітзэку (якога ўчора выпусцілі пад падпіску), і чамусьці ў той момант мне было зусім не страшна. Можа таму, што гэта быў трэці вобшук за 2 дні. Але і першыя таксама не моцна палохалі.

Пакуль хлопцы круцілі сваімі пісталецікамі, вонкава вызначыла галоўнага і стала выбычацца, маўляў, прабачце, у хаце бардак, пасля вобшуку не паспела прыбраць.

… Яны некалькі хвілін вырашалі, што рабіць, потым ўсё ж такі вырашылі ўстроіць мне паказальны перфоманс. Ляпалі шуфлядкамі, ламалі чамаданы, кінулі сцягі на падлогу, згрэблі ўсё белае і чырвонае да кучы, нават ручнік і майкі, набытыя ў самай эктрэмістскай краме— ЦУМ.

Але культурныя хлопцы з дфр ім нічога не пакінулі. То забралі мой тэлефон і носьбіты інфармацыі — карту памяці з паламанага 10 год таму фотаапарата, старую флэшку і некалькі СD-RW.

«Мая выснова такая. Гэта акцыя запалохвання. Прычым, накіраваная не на тых, каго трасуць, а на тых, хто пра гэта прачытае.

Не бойцеся! Не такі страшны чорт, як яго малююць. Чорт, як у беларускіх казках, — смешны. І міф пра моц і арганізаванасць сістэмы рассыпаецца ўшчэнт
», — перадае словы Тамары Мацкевіч @nashaniva.