Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️Праваабаронца "Вясны" з Маладзечна Алесь Капуцкі затрыманы на працы супрацоўнікамі міліцыі.
Затрыманні і ператрусы ў Беларусі працягваюцца 15 ліпеня.

🔹У Лідзе сёння пасля ператрусу затрымалі Таццяну Грыцук. Пазней яе вызвалілі.

🔹У Мінску затрымалі Вольгу Суфрановіч. Прычыны і абставіны затрымання пакуль невядомыя.

Усе факты палітычнага пераследу ў Беларусі 15 ліпеня 👉 https://cutt.ly/EmHNCfo
Жонка праваабаронцы Стэфановіча расказала пра ператрус і затрыманьне

Аліна Стэфановіч
кажа, што іх з Валянцінам дзеці спалі, калі ў дом пачалі грукацца міліцыянты. Сілавікі забралі 1 вялікі і 2 малыя бел-чырвона-белыя сьцягі, кампутары і тэлефоны, у тым ліку дзіцячыя, і нават дзіцячы вадзяны пісталет. Яна кажа, што арыштам лідэраў «Вясны» уладам ня ўдасца паралізаваць працу праваабарончага цэнтру: ён будзе працягваць працаваць: youtu.be/x2e11Tm-ZDg
❗️Арганізацыя "Гендарныя перспектывы", у офісе якой учора адбыўся ператрус, заявіла, што прыпыняе дзейнасць агульнанацыянальнай гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту на невызначаны тэрмін.
Forwarded from Наша Ніва
Тэрмін утрымання пад вартай абвінавачаным па "справе Tut.by" працягнулі яшчэ на два месяцы

Некаторым абвінавачаным па «справе Tut.by» уручылі пастанову аб падаўжэнні ўтрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы.

15 супрацоўнікаў партала знаходзяцца ў следчых ізалятарах або пад хатнім арыштам. Іх азнаёмілі з пастановай аб прадаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай да чатырох месяцаў, г.зн. па 18 верасня 2021 года.

Інфармацыі аб крымінальнай справе супраць супрацоўнікаў практычна няма. З моманту апошніх афіцыйных каментароў прайшло ўжо амаль два месяцы. Следства ўзяло падпіскі аб неразгалошванні з адвакатаў затрыманых (нічога нельга паведамляць нават сваякам).

Праваабаронцы прызналі абвінавачаных па справе палітвязнямі.
Мінюст вынес БАЖу папярэджанне і патрабуе да заўтра даць адказ

Офіс БАЖ апячатаны, у арганізацыі няма доступа да дакументаў і пячаткі. Адміністратары офіснага будынку кажуць, што ператрус учора праводзілі следчыя пра падтрымцы спецыяльнага атраду хуткага рэагавання.

Але цікавей з самім папярэджаннем. Намміністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі нібыта вынес яго БАЖу ажно тыдзень таму. На канверце нават стаіць штамп адпраўкі 9 ліпеня.

Аднак трэкінг заказных лістоў Белпошты паказвае, што ліст быў прыняты ад адпраўшчыка не 9-га, а 13-га ліпеня – за дзень да атакі на офіс арганізацыі.

Крыніца: @bajby
Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль выступіў з заявай па Беларусі.

Ён заклікаў улады краіны паважаць правы чалавека і фундаментальныя свабоды і запатрабаваў неадкладнага вызвалення затрыманых праваабаронцаў і ўсіх палітвязняў,
якіх у Беларусі цяпер больш за 550 чалавек.

"ЕС гатовы разгледзець далейшыя абмежавальныя меры ў адпаведнасці са сваім паступовым падыходам. ЕС будзе працягваць прымаць любыя неабходныя меры, каб падтрымаць народ Беларусі. Мы працягнем стаяць на баку ўсіх праваабаронцаў і незалежных галасоў і ўсіх людзей, якія ўціскаюцца ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве.
👉https://spring96.org/be/news/104310
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
"Ці з'яўляецца стварэнне і вядзенне канала злачынствам?" У Мінску за адміністраванне тг-канала "Белыя халаты" судзяць студэнта. У Мінскім гарадскім судзе сёння пачаўся суд над 21-гадовым палітзняволеным студэнтам 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага…
Пасля абеду працягнуўся суд над палітзняволеным студэнтам Уладзіславам Марціновічам па справе "Белых халатаў".

Перайшлі да вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы – усіх пяць тамоў. Як стала вядома з агучанага пратаколу, на адным з допытаў падчас следства Уладзіслаў казаў, што "пароль ад ноўтбука выпытвалі фізічна і маральна, а пасля атрымання доступу міліцыянты злаваліся, што пераблыталі і затрымалі не таго, хто ім патрэбны".

На судзе агучвалі матэрыялы з тг-канала "Белыя халаты", але многія з матэрыялаў недачытвалі, гучалі не так, як у арыгінале.

Уладзіслаў звярнуўся да суддзі Алены Ананіч з тлумачэннямі, што "па гэтых матэрыялах нельга судзіць дзеянні, у якіх яго абвінавачваюць. Паміж ім і скрыншотамі няма ніякай сувязі". Адвакат звярнуў увагу, што на многіх публікацыях стаіць пазнака "зменена" і просіць суд параўноўваць, наколькі гэта праўдзівая і дакладная інфармацыя.

Падрабязнасці 👉 https://cutt.ly/HmHNUwj
15 ліпеня працягваюцца ператрусы ў грамадскіх арганізацыях.

🔹Сёння а 15 гадзіны сілавікі прыйшлі ў грамадскае аб'яднанне "АКТ".

🔹Таксама сілавікі прыйшлі ў офіс даследча-асветніцкага аб'яднання «Гавары праўду». У офісе цяпер знаходзіцца палітык Таццяна Караткевіч.

🔹З ператрусам прыйшлі да старшыні арганізацыі "Грамадзянскі Форум" Маргарыты Савіцкай і да намесніка старшыні арганізацыі Ігара Нікіціна. У іх забралі ўсю тэхніку.

Усе факты палітычнага пераследу ў Беларусі 15 ліпеня 👉 https://cutt.ly/EmHNCfo
⚡️Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачалет пракаментавала сітуацыю з пераследам праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў:

"Я глыбока занепакоеная апошнімі падзеямі ў Беларусі, дзе ў сераду сілавікі правялі дзясяткі рэйдаў у офісах і дамах праваабаронцаў і журналістаў.
*Такія рэпрэсіі зусім недапушчальныя*".


👉https://bit.ly/3hIXEEZ
❗️Гомельскі актывіст і праваабронца Васіль Палякоў выйшаў на волю. Пра гэта ён паведаміў у сваім facebook.

Васіль быў затрыманы 8 ліпеня ў межах крымінальнай справы.
❗️Праваабаронцу "Вясны" і журналіста Сяржука Сыса, затрыманага ўчора ў межах крымінальнай справы, вызвалілі сёння пасля допыту пад падпіску аб нявыездзе.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch асудзіла беспрэцэдэнтны ўдар па праваабаронцах з боку ўладаў

"З улікам перадвыбарчага перыяду беларускія ўлады ўжо больш за год праводзяць у дачыненні да журналістаў, актывістаў і крытыкаў палітыку пазбаўлення волі, ціску і запалохвання, – кажа Рэйчэл Дэнбер, намеснік дырэктара Human Rights Watch па Еўропе і Цэнтральнай Азіі. – Але ўчорашнія рэйды і затрыманні мэтанакіравана білі па праваабаронцах, якім улады такім чынам адкрыта помсцілі за дакументаванне рэпрэсій апошняга часу. Усе актывісты павінны быць неадкладна вызваленыя са спыненнем любых надуманых спраў".

"Ігнаруючы асуджэнне міжнароднай супольнасцю тыраніі апошніх 11 месяцаў, беларускія ўлады падымаюць градус рэпрэсій, абвальваючы на сваіх крытыкаў унутры краіны ўсю моц карнай машыны. Арганізатары і выканаўцы гэтага тэрору, аж да самага вышэйшага ўзроўню, павінны ведаць, што рана ці позна ім давядзецца адказаць за яго".

👉https://cutt.ly/tmJgL7Q
❗️Раніцай у Маладзечне на працы супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу "Вясны" Аляксандра Капуцкага.

Дома ў яго правялі ператрус, а яго самога павезлі ў Мінск. Яго пакуль не вызвалілі.

Стала вядома, што ператрус і затрыманне праводзілі супрацоўнікі з Мінска. Яго былая жонка таксама была дапытаная па "справе Вясны".

Усе факты палітычнага пераследу ў Беларусі 15 ліпеня 👉 https://cutt.ly/EmHNCfo
‼️ Трэці дзень запар сілавікі праводзяць вобшукі. Раніцай 16 ліпеня прыйшлі да:
▪️журналіста Белсат Ігара Ільяша;
▪️журналіста Яўгена Меркіса (Гомель);
▪️вядучага праграмы "Кожны з нас" на Белсаце Глеба Лабадзенка;
▪️журналісткі Белсат Галіны Абакунчык.

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 16 ліпеня 👉 bit.ly/36FyqB6
Forwarded from Белсат
‼️Сілавікі прыйшлі да журналіста Паўла Мажэйкі

Крыніца: @belsat
‼️Ператрус у журналіста Радыё Свабода Валянціна Жданко.

Крыніца: @radiosvaboda
Forwarded from Белсат
❗️Супрацоўнікі Берасцейскага крымінальнага вышуку прыходзілі ў Пінску да журналіста Віктара Ярашука.

Вядома, што журналіст праходзіць сведкам у межах крымінальнай справы. Міліцыянты забралі кампʼютар і мабільны тэлефон. Віктар Ярашук на волі.

Крыніца: @belsat
У бацькоў берасцейскага журналіста Алеся Ляўчука прайшоў вобшук, паводле ч.1 арт 342, за падзеі 13 верасня – «Карагодная справа».

Вобшук праводзіў ГУБАЗіК, нічога не забралі.

Крыніца: @belsat
Forwarded from Белсат
У Ганны Галёта раніцай адбыўся ператрус!

Яе затрымалі паводле 293 артыкулу КК. Ганна Галёта вяла на «Белсаце» праграму-антыфэйк «Лукавыя навіны».

Крыніца: @belsat