Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
83 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
14 ліпеня па ўсёй Беларусі было затрымана адзінаццаць праваабаронцаў-вясноўцаў, а таксама два былых сябры «Вясны». Восем праваабаронцаў «Вясны» затрыманыя ў межах крымінальнай справы па ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў) на 72 гадзіны, гэта:

1. Алесь Бяляцкі, старшыня «Вясны»
2. Валянцін Стэфановіч, сябра Рады, намеснік старшыні «Вясны»
3. Уладзімір Лабковіч, юрыст «Вясны»
4. Сяргей Сыс, праваабаронца «Вясны» і журналіст
5. Алена Лапцёнак, праваабаронца «Вясны»
6. Андрэй Палуда, праваабаронца «Вясны»
7. Яўгенія Бабаева, праваабаронца (грамадзянка РФ)
8. Віктар Сазонаў, праваабаронца «Вясны» (Гродна)

Таксама на 72 гадзіны затрымалі жонку Уладзіміра Лабковіча Ніну. Яна з’яўляецца дырэктаркай аб'яднання інвестараў Angels Band.

Пасля ператрусаў і допытаў вызвалілі праваабаронцу «Вясны»
з Барысава Алега Мацкевіча, праваабаронцу са Смаргоні Алеся Дзергачова, былога сябру «Вясны» з Воршы Васіля Леўчанкава, праваабаронцу і рэдактара orsha.eu Ігара Казмерчака.

Лёс былой сябры «Вясны» Марына Статкевіч з Барысава высвятляецца.
Крымінальную справу супраць кіраўніка АГП Мікалая Казлова накіравалі ў суд. Яго абвінавачваюць у "разгалошванні даных дазнання".

Справу распачалі ў сакавіку. Колішні міліцыянт Казлоў неаднаразова адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні на допытах у Следчым камітэце. А пасля распавядаў, як праходзілі допыты.

Крыніца: @euroradio
❗️Стала вядома, што ўчора сілавікі прыходзілі з вобшукамі яшчэ па некалькі адрасах.

▪️Як паведамляе Белсат, міліцыянты правялі ператрусы ў кватэры старшыні і намесніка старшыні моладзевай арганізацыі “Новые лица”. У іх забралі статут арганізацыі, яшчэ нейкія дакументы, чэкі за старыя пераводы не звязаныя з арганізацыяй.

▪️Таксама "Вясне" паведамілі, што з ператрусам прыйшлі ў некамерцыйную ўстанову “Офіс дапамогі і падтрымкі занятасці моладзі “ЮларКансалт”.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сілавікі прыйшлі і да “Руху “За свабоду!”. “Добрая навіна — СК прызнаў "Рух" праваабарончай арганізацыяй. Дрэнная — яны стаяць пад нашым офісам на Кульман”, — напісаў кіраўнік арганізацыі Юрась Губарэвіч на сваёй старонцы ў Facebook.
Мінюст звярнуўся ў Вярхоўны суд з пазовам аб прыпыненні дзейнасці “Руху “За свабоду”. Кіраўнік грамадскага аб'яднання Юрась Губарэвіч апублікаваў ліст, у якім яго запрашаюць 19 ліпеня на апытанне ў рамках падрыхтоўкі справы да разгляду.

Акурат учора падчас “чыстак” НДА Следчы камітэт правёў ператрус у офісе “Руху”.

Крыніца: @euroradio
Forwarded from Белсат
Перастаў адчыняцца гомельскі партал «Моцныя навіны» gomel.today

«Друзья, на нашем сайте возникли технические проблемы. Пока мы не понимаем, в чем причина, и прилагаем все усилия, чтобы восстановить работу сайта»
, – гаворыць рэдакцыя.

9 ліпеня ўдома ў некаторых супрацоўнікаў, а таксама ў офісе рэдакцыі прайшлі ператрусы.

Крыніца: @gometoday
‼️ 15 ліпеня сілавікі ізноў прыйшлі ў памяшканне «Наша Ніва», а герояў матэрыялаў выдання схіляюць заявіць, што журналісты ім плацілі.

Рэдакцыя заяўляе:

«Наша Ніва» — незалежнае СМІ, у сваёй працы мы заўсёды кіраваліся законам і журналісцкімі стандартамі, мы ніколі не плацілі героям публікацый, не схілялі іх да аніякіх дзеянняў, мы аб'ектыўна асвятлялі тое, што адбываецца ў Беларусі і за мяжой.

Нагадаем, 8 ліпеня былі затрыманыя чацвёра нашаўніцаў – Ягор Марціновіч, Андрэй Дынько, Андрэй Скурко і Вольга Раковіч, а ў офісе і кватэрах рэдактароў прайшоў ператрус. Затрыманыя працягваюць знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў статусе падазраваных у арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. Праваабаронцы прызналі затрыманых нашаніўцаў палітвязнямі.

Крыніца: @nashaniva
⚡️Палітзняволеная Вольга Залатар зноў у СІЗА-1 на Валадарскага

Тыдзень таму стала вядома, што раніцай 7 ліпеня палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы на два тыдні. Учора яе сваякі паведамілі, што 15 ліпеня палітзняволеную зноў пераводзяць у СІЗА-1.

💡Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, а потым палітзняволенай прад'явілі абвінавачванне па артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем). У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу катавалі. За гэтую заяву адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.

🕊У шматдзетнай матулі пяць непаўнагадовых дзяцей. Нядаўна Вольга цяжка перахварэла на COVID-19. Прачытаць гісторыю Вольгі Залатар можна па спасылцы.

💌Падтрымаць палітзняволеную лістамі і паштоўкамі можна па адрсе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
📲Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Forwarded from Белсат
Сілавікі ўсё-ткі прыходзілі да Беларускага ПЭНа па юрыдычным адрасе

ГУБАЗік меў пастанову на ператрус, падпісаную генпракурорам РБ. На арганізацыю, старшынёй якой з’яўляецца Святлана Алексіевіч, вешаюць 9 (!) артыкулаў.

«У сувязі з пандэміяй Беларускі ПЭН ужо больш за год працуе ў дыстанцыйным рэжыме, а таму па юрыдычным адрасе фізічна нас не было. У выніку сілавікі зрабілі ператрус у іншай арганізацыі, якая мае той жа юрыдычны адрас, канфіскавалі ўсю тэхніку, а супрацоўнікі той арганізацыі сталі сведкамі», – піша прадстаўніца ПЭНу Таццяна Нядбай.

Крыніца: Facebook Таццяны Нядбай
⚡️Пасля месячнага арышту на волю выйшаў палітвязень Андрэй Леванюк, якога асудзілі за цытату з малітвы на фасадзе дома

🔺7 красавіка ў Маскоўскім судзе Брэста Андрэя Леванюка асудзілі да 1 месяца арышту па крымінальнай справе аб апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (артыкул 341 Крымінальнага кодэксу). Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён «на фасадзе дома нанёс чырвонай фарбай з балончыка надпіс “Но избавь нас от лукавого”, чым нанес шкоду ЖЭС-6 на суму 51 рубель 99 капеек». Паводле абвінавачвання гэты надпіс пагоршыў “эстэтычнае ўспрыманне” будынка.

❗️14 чэрвеня Андрэй Леванюк пачаў адбываць пакаранне ў брэсцкім СІЗА-7, а ўчора — 14 ліпеня — выйшаў на волю.
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў рашуча асуджае бесперапынныя рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і журналістаў і заклікае ўлады Беларусі неадкладна пакласці канец іх пераследам і цкаванню, у тым ліку на судовым узроўні.

👉 bit.ly/36BRz6H
"Ці з'яўляецца стварэнне і вядзенне канала злачынствам?" У Мінску за адміністраванне тг-канала "Белыя халаты" судзяць студэнта.

У Мінскім гарадскім судзе сёння пачаўся суд над 21-гадовым палітзняволеным студэнтам 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіславам Марціновічам. Яго абвінавачваюць у адміністраванні telegram-канала "Белыя халаты" і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса). Па гэтай норме прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў.

❗️Уладзіслаў на судзе віну не прызнае:

"Спачатку гаворыцца аб стварэнні канала, потым аб распаўсюдзе. Хацелася б ведаць, мне ставіцца ўсё гэта ў сукупнасці: і распаўсюджванне, і стварэнне, і публікацыя? Ці з'яўляецца стварэнне і вядзенне канала злачынствам? Ці сапраўды кожны пост змяшчае заклікі і шкоду?"

Падрабязнасці 👉 bitly.su/m6oRRjd
❗️ У Беларусі +11 новых палітвязняў.

Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай аб прызнанні затрыманых учора сябраў "Вясны" і грамадскіх актывістаў палітвязнямі.

Гэта Уладзімір Лабковіч, Ніна Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей Сыс, Алена Лапцёнак, Андрэй Палуда, Яўгенія Бабаева, Віктар Сазонаў, Мікола Шарах і Сяргей Мацкевіч.

Тэкст заявы 👉 bit.ly/3yXvETG

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
⚡️Праваабаронца "Вясны" з Маладзечна Алесь Капуцкі затрыманы на працы супрацоўнікамі міліцыі.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️ У Беларусі +11 новых палітвязняў. Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай аб прызнанні затрыманых учора сябраў "Вясны" і грамадскіх актывістаў палітвязнямі. Гэта Уладзімір Лабковіч, Ніна Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей…
UPD: Стала вядома, што Марыну Статкевіч учора ўвечары выпусцілі пасля допыта. Сёння жанчыну зноў выклікалі ў Следчы камітэт на допыт і на дадзены момант яна знаходзіцца там каля 5 гадзін.

❗️У 16 гадзін Марыну Статкевіч адпусцілі са Следчага камітэта.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️Праваабаронца "Вясны" з Маладзечна Алесь Капуцкі затрыманы на працы супрацоўнікамі міліцыі.
Затрыманні і ператрусы ў Беларусі працягваюцца 15 ліпеня.

🔹У Лідзе сёння пасля ператрусу затрымалі Таццяну Грыцук. Пазней яе вызвалілі.

🔹У Мінску затрымалі Вольгу Суфрановіч. Прычыны і абставіны затрымання пакуль невядомыя.

Усе факты палітычнага пераследу ў Беларусі 15 ліпеня 👉 https://cutt.ly/EmHNCfo
Жонка праваабаронцы Стэфановіча расказала пра ператрус і затрыманьне

Аліна Стэфановіч
кажа, што іх з Валянцінам дзеці спалі, калі ў дом пачалі грукацца міліцыянты. Сілавікі забралі 1 вялікі і 2 малыя бел-чырвона-белыя сьцягі, кампутары і тэлефоны, у тым ліку дзіцячыя, і нават дзіцячы вадзяны пісталет. Яна кажа, што арыштам лідэраў «Вясны» уладам ня ўдасца паралізаваць працу праваабарончага цэнтру: ён будзе працягваць працаваць: youtu.be/x2e11Tm-ZDg
❗️Арганізацыя "Гендарныя перспектывы", у офісе якой учора адбыўся ператрус, заявіла, што прыпыняе дзейнасць агульнанацыянальнай гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту на невызначаны тэрмін.
Forwarded from Наша Ніва
Тэрмін утрымання пад вартай абвінавачаным па "справе Tut.by" працягнулі яшчэ на два месяцы

Некаторым абвінавачаным па «справе Tut.by» уручылі пастанову аб падаўжэнні ўтрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы.

15 супрацоўнікаў партала знаходзяцца ў следчых ізалятарах або пад хатнім арыштам. Іх азнаёмілі з пастановай аб прадаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай да чатырох месяцаў, г.зн. па 18 верасня 2021 года.

Інфармацыі аб крымінальнай справе супраць супрацоўнікаў практычна няма. З моманту апошніх афіцыйных каментароў прайшло ўжо амаль два месяцы. Следства ўзяло падпіскі аб неразгалошванні з адвакатаў затрыманых (нічога нельга паведамляць нават сваякам).

Праваабаронцы прызналі абвінавачаных па справе палітвязнямі.
Мінюст вынес БАЖу папярэджанне і патрабуе да заўтра даць адказ

Офіс БАЖ апячатаны, у арганізацыі няма доступа да дакументаў і пячаткі. Адміністратары офіснага будынку кажуць, што ператрус учора праводзілі следчыя пра падтрымцы спецыяльнага атраду хуткага рэагавання.

Але цікавей з самім папярэджаннем. Намміністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі нібыта вынес яго БАЖу ажно тыдзень таму. На канверце нават стаіць штамп адпраўкі 9 ліпеня.

Аднак трэкінг заказных лістоў Белпошты паказвае, што ліст быў прыняты ад адпраўшчыка не 9-га, а 13-га ліпеня – за дзень да атакі на офіс арганізацыі.

Крыніца: @bajby