Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.7K photos
469 videos
79 files
19.3K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Паведамляецца, што вобшук адбываецца ў IBB - Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрф імя Ёханэса Рау.

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 http://bit.ly/3wCatoD
Адваката Антона Гашынскага пазбавілі ліцэнзіі

Ён працаваў у беларускай адвакатуры з 2004 года. Кіруючы партнёр адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскі і партнёры».

Абараняў палітолага Віталія Шклярава, журналіста Андрэя Аляксандрава, айцішнікаў кампаніі «ПандаДок», аўтара ютуб-канала «Слуцк для жыцця» Уладзіміра Няронскага, апошнім часам — затрыманую разам з Пратасевічам расіянку Сафію Сапегу, выкладчыцу БДІУР па «справе студэнтаў» Вольгу Філатчанкаву.

Крыніца: "Наша Ніва"
У Гродне ўскрылі офіс ГА "Цэнтр "Трэці сектар", паведамляе Вітаўт Руднік. Там адбываецца вобшук.

Падрабязней пра падзеі 14 ліпеня: http://bit.ly/3wCatoD
❗️Затрыманні і ператрусы па ўсей краіне 14 ліпеня

Па дадзеных «Вясны» на 14:00

Былі затрыманыя ці завезеныя на допыт пасля ператрусаў:

1
. Уладзімір Лабковіч, юрыст «Вясны»
2. Валянцін Стэфановіч, сябра Рады «Вясны»
3. Алесь Бяляцкі, кіраўнік «Вясны»
(не выходзіць на сувязь)
4. Сяргей Сыс, журналіст і праваабаронца
5. Алена Лапцёнак, праваабаронца «Вясны»
6. Андрэй Палуда, праваабаронца «Вясны»
7. Яўгенія Бабаева, праваабаронца
8. Вольга Смалянка, дырэктарка Lawtrend
(невядома)
9. Алег Мацкевіч, праваабаронца «Вясны» (Барысаў)
10. Ігар Казмерчак, праваабаронца «Вясны» (Орша)
11. Віктар Сазонаў, праваабаронца «Вясны» (Гродна)
12. Марына Статкевіч, былая сябра «Вясны» (Барысаў)


🔦Прайшлі/праходзяць ператрусы ў:

13. эканаміста Яраслава Раманчука;
14. Тамары Мацкевіч
(Таварыства беларускай школы);
15. Сяргея Мацкевіча (Цэнтр Супольнасць);
16. Кірыла Кафанава (Брэст, Human Constanta);
17. Міколы Шараха (кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка і сябры Полоцкага праваабарончага таварыстваў);
18. на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў»;
19. офісе Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend;
20. офісе «Имена»;
21. офісе Руху «За свабоду!»;
22. сядзібе БНФ;
23. офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў;
24. офісе Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»;
25. офісе Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC;
26. офісе праваабарончай арганізацыі «Гендэрныя перспектывы»;
27. арганізацыі Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі;
28. офісе IBB - Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрф імя Ёханэса Рау (не пацверждана);
29. офісе Цэнтр інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Адвакацыя» (Полацк);
30. офісе ГА «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна);
31. офісе Беларускага Хельсінкскага камітэту (Мінск).

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 http://bit.ly/3wCatoD

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

Інфармацыя абнаўляецца
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Берасцейскага праваабаронцы Кірыла Кафанава з Human Constanta праходзіць ператрус, паведамляе "Медыязона". Кафанаў - юрыст, займаецца дапамогай уцекачам у Брэсце і аналітычнай працай.
У Кірыла правялі ператрус у межах арт. 342 і 293 КК, забралі сістэмны блок кампутара, два ноўтбукі, два тэлефоны, нататнікі і працоўную дамову. Пасля ператрусу і размовы з супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, якія яму прапаноўвалі запісаць відэа (ён адмовіўся), яго адпусцілі. Сказалі, каб праваабаронца чакаў выкліку на афіцыйны допыт.
Раніцай у офіс "Имён" прыйшлі сілавікі, якія прадставіліся супрацоўнікамі фінансавай міліцыі, піша само выданне. Паводле папярэдняй інфармацыі, у офісе прайшоў ператрус, на які не пусцілі адваката. У офісе знаходзіліся дырэктарка "Имён" Кацярына Сяргеева і бухгалтарка Таццяна Аднавол. Таццяна зараз на волі, дома. Яна пад падпіскай аб неразгалошванні.

Офіс "Имён" апячатаны. Ператрус плануецца ці ўжо праходзіць у кватэры Кацярыны Сяргеевай.
❗️Сілавікі прыйшлі да праваабаронцы "Вясны" са Смаргоні Аляксандра Дзергачова. У яго адбываецца вобшук.
‼️ Таксама ператрусы праходзяць у сябраў грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі” і офісе "Саюза беларускіх пісьменнікаў".

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 http://bit.ly/3wCatoD
⚡️"Мы не спынім сваёй праваабарончай дзейнасці". Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна"

Мы выказваем рашучы пратэст з нагоды чарговай хвалі рэпрэсій у дачыненні да сябраў арганізацыі і супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі ў цэлым і заяўляем, што не спынім сваёй праваабарончай дзейнасці.

Мы патрабуем неадкладна вызваліць затрыманых Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Андрэя Палуду, Сяргея Сыса, Алену Лапцёнак, Алега Мацкевіча, Ігара Казмерчака і іншых праваабаронцаў і актывістаў.

➡️ https://bit.ly/3z1rElf
З раніцы ў грамадскіх дзеячаў Тамары Мацкевіч (Таварыства беларускай школы) і Сяргея Мацкевіча (Цэнтр Супольнасць) адбываўся вобшук. Сілавікі прыехалі да іх у вёску, дзе яны адпачывалі.

Пасля вобшуку ў доме ў вёсцы Тамару адпусцілі на волю, а Сяргея павезлі ў мінскую кватэру на ператрус.

Яны таксама праходзяць па крымінальнай справе па ч.1 і 2 арт. 342 і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (№21128310008).
У Полацку затрымалі паэтку Леру Сом, піша @belsat

У яе дома правялі ператрус, забралі тэхніку і павезлі на допыт у Следчы камітэт у Віцебску. Па якой справе – пакуль невядома.

upd. Пасля допыту яе адпусцілі.

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня
👉 http://bit.ly/3wCatoD
Таксама быў ператрус ў старшыні праўлення адукацыйнага цэнтра ПОСТ Сафіі Емельянавай. У яе, акрамя кампутара і тэлефона, забралі зборнік апавяданняў выдвецтва НН: "Жанчыны выходзяць з-пад кантролю".
❗️Па дадзеных «Вясны» на 16:30, пасля ператрусаў па ўсёй Беларусі затрымалі ці звезлі на допыты мінімум 14 праваабаронцаў і актывістаў.

Вядома, што намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч затрыманы на 72 гадзіны, лёс астатніх затрыманых пасля ператрусаў адзінаццаці вясноўцаў пакуль невядомы.

Акрамя гэтага, ператрусы прайшлі (ідуць) мінімум у дзесяці чалавек, 16 офісах НДА, партый, праваабарончых арганізацый.

Як вядома, ператрусы ў праваабаронцаў адбываюцца ў межах распачатай крымінальнай справы №21128310008 па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў).

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня
👉 http://bit.ly/3wCatoD

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Ператрус праходзіць у кватэры палітыка Анатоля Лябедзькі. З-за гэтага ў Магілёве адмянілі публічную дыскусію пра новую Канстытуцыю, у якой ён мусіў сёння прымаць удзел.
❗️Паводле непацверджанай інфармацыі, каля офіса "Вясны" ў Мінску (вул. Мяржынскага, 8) стаяць людзі ў масках.
Паведамляюць, што чутныя гукі лому знутры.

Калі ў вас ёсць інфамацыя на гэты конт, напішыце нам на @Spring96info
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Міколы Шараха, кіраўніка ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка і сябры Полоцкага праваабарончага таварыства ў хаце пачаўся вобшук.
Мікола Шарах затрыманы на 72 гадзіны па крымінальнай справе.

Ператрус у яго праводзілі супрацоўнікі Полацкага РАУС у межах узбуджанай 29 сакавіка 2021 года крымінальнай справы па арт. 341 КК "апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".
Раніцай сілавікі з ператрусам прыйшлі да дырэктаркі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Вольгі Смалянка. У фэйсбуке яна паведаміла, што ператрус таксама будзе адбывацца ў офісе праваабарончай арганізацыі.

Па стане на 17:40 старонка ў фэйсбуку Вольгі стала недаступнай: "Гэты кантэнт зараз недаступны. Магчыма, уладальнік выдаліў кантэнт або абмежаваў доступ да яго". Невядома, ці адпусцілі яе пасля ператрусаў дома і офісе.

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня
👉 http://bit.ly/3wCatoD
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Паводле непацверджанай інфармацыі, каля офіса "Вясны" ў Мінску (вул. Мяржынскага, 8) стаяць людзі ў масках. Паведамляюць, што чутныя гукі лому знутры. Калі ў вас ёсць інфамацыя на гэты конт, напішыце нам на @Spring96info
У адным з мінскіх офісаў «Вясны» на вуліцы Мяржынскага адбываецца ператрус, ламалі дзверы.

«Судя по всему, ломают двери в офисе Весны на Мержинского. 4 человека, без характерного транспорта, в штатском. Слышны удары по металлу», – паведамляюць відавочцы.

"Святло ўключанае, на вуліцы з вокнаў чутны шоргат паліэтылену. На супрацьлеглым баку ад дома стаіць чорная шкода з нумарам 0471, у ёй сядзіць або стаіць каля машыны мужчына спартыўнага целаскладу", – пішуць пра ператрус у "Вясне".

Да гэтага часу невядомы лёс 11 затрыманых вясноўцаў.