Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.2K subscribers
20.1K photos
450 videos
66 files
18K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У 8.15 раніцы супрацоўнікі ДФР прыйшлі з ператрусам да гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава.

У 9:50 ператрус скончыўся, у выніку якога забралі кампутары і тэлефоны. Самога праваабаронцу сілавікі забралі з сабой: яго статус і месцазнаходжанне цяпер невядомыя.

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 bit.ly/3wCatoD
❗️У Мінску затрымалі журналіста і праваабаронцу Сяргея Сыса.

У яго таксама дома адбыўся ператрус.

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 bit.ly/3wCatoD
Раніцай сілавікі з ператрусам прыйшлі да дырэктаркі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Вольгі Смалянка. Прычыны і падрабязнасці пакуль невядомыя.

У фэйсбуке яна паведаміла, што ператрус таксама будзе адбывацца ў офісе праваабарончай арганізацыі.

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 bit.ly/3wCatoD
‼️Таксама адсутнічае сувязь са старшынём Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесем Бяляцкім.

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉
bit.ly/3wCatoD
Як паведаміла жонка праваабаронцы Валянціна Стэфановіча - Аліна, ператрус скончыўся ў 10:30 гадзін. Забралі ўсю тэхніку.

❗️Валянціна Стэфановіча сілавікі затрымалі і звезлі з сабой.
Сілавікі прыйшлі і да “Руху “За свабоду!”.

“Добрая навіна — СК прызнаў "Рух" праваабарончай арганізацыяй. Дрэнная — яны стаяць пад нашым офісам на Кульман”, напісаў кіраўнік арганізацыі Юрась Губарэвіч на сваёй старонцы ў Facebook.
Як стала вядома, з ператрусам да праваабаронцы "Вясны" Валянціна Стэфановіча прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследванняў. У пастанове на правядзенне вобшука значыліся два артыкулы Крымінальнага кодэкса: 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў).

Верагодна, іншыя праваабаронцы, да якіх сёння прыйшлі з ператрусам, праходзяць па гэтых жа артыкулах.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3wCatoD
⚡️20 хвілін таму скончыўся ператрус у праваабронцы і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэя Палуды. Яго затрымалі і вязуць на пляцоўку "Тэрыторыя правоў", дзе таксама адбудзецца вобшук.

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 bit.ly/3wCatoD
Forwarded from Белсат
Сілавікі прыйшлі ў офіс выдання «Имена».

«У офісе «Імёнаў» нейкія людзі, імаверна ДФР. Больш нічога сказаць не магу», – напісала ў Facebook стваральніца праекту Кацярына Сінюк.

Крыніца: Facebook Кацярыны Сінюк
Forwarded from Белсат
❗️У офіс БАЖ прыйшлі сілавікі. Яны выламалі дзверы

Крыніца: @bajby
⚡️ Ператрус на офісе Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Крыніца: "Наша ніва"
👉 У Мінску затрыманая праваабаронца Яўгенія Бабаева. Яе павезлі ў Следчы камітэт.

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 bit.ly/3wCatoD
У Міколы Шараха, кіраўніка ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка і сябры Полоцкага праваабарончага таварыства ў хаце пачаўся вобшук.
У Берасцейскага праваабаронцы Кірыла Кафанава з Human Constanta праходзіць ператрус, паведамляе "Медыязона".

Кафанаў - юрыст, займаецца дапамогай уцекачам у Брэсце і аналітычнай працай.
Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбук, што сілавікі прыйшлі ў офіс арганізацыі і ламаюць дзверы.
У грамадскіх дзеячаў Тамары Мацкевіч (Таварыства беларускай школы) і Сяргея Мацкевіча (Цэнтр "Супольнасць") праходзіць вобшук.
У Оршы сілавікі забралі і кудысьці павезлі рэдактара мясцовага партала orsha.eu і праваабаронцу Ігара Казмерчака, паведамляецца ў сацсетках выдання. Казмерчака ўжо затрымлівалі 8 ліпеня, тады ў яго дома прайшоў ператрус. Праз трое сутак журналіста выпусцілі з СІЗА.

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉 bit.ly/3wCatoD
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля вынеслі прысуд непоўнагадоваму палітвязню Мікіце Залатарову.

Хлопцу прысудзілі 1 год і 6 месяцаў гады калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу ("Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спараў") за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным.

Шляхам частковага складання раней прысуджанага пакарання (5 гадоў калоніі) з новым, агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.
Пракурор патрабаваў пакараць Залатарова двума гадамі калоніі, але суддзя Віктар Казачок прысудзіў на поўгады меней.
❗️Сілавікі ламаюць дзверы ў сядзібу партыі БНФ.

Хроніка палітычнага пераследу 14 ліпеня 👉
bit.ly/3wCatoD
‼️ У офіс цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC таксама прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
‼️ Сілавікі прыйшлі таксама ў офісе праваабарончай арганізацыі "Гендэрныя перспектывы".

Што адбываецца ў Беларусі 14 ліпеня 👉
bit.ly/3wCatoD