Справа Сакалоўскага: амапаўцы адмаўляюцца ад матэрыяльных патрабаванняў
Працягваецца разгляд крымінальнай справы Андрэя Сакалоўскага. якога вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу. Нібыта ён «знаходзіўся ў счэпцы, аказаў відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам АМАПа і меў намер прычыніць боль 11 пацярпелым амапаўцам». Андрэй сябе вінаватым не прызнае.
На папярэдніх судовых пасяджэннях дапытвалі пацярпелых амапаўцаў. Яны блыталіся ў паказаннях, супярэчылі сваім ранейшым паказанням, адмаўляліся ад сваіх ранейшых матэрыяльных патрабаванняў да абвінавачванага. На сённяшнім пасяджэнні праглядаюць відэа з затрыманнем Андрэя — некаторыя пацярпелыя амапаўцы працягваюць адмаўляцца ад матэрыяльных патрабаванняў.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3yMhvbR

«Прад'яўленае абвінавачванне складана разабраць нават юрысту». У судзе па «справе студэнтаў» працягнуліся спрэчкі бакоў
Нагадаем, на мінулым пасяджэнні бок дзяржабвінавачання запрасіў для 11 абвінавачаных па справе 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі, а для Глеба Фіцнера, які прызнаў сваю віну, — 2 гады пазбаўлення волі. Таксама выступілі адвакаты Іллі Трахтэнберга, Вольгі Філатчэнкавай, Анастасіі Булыбенка, Ягора Канецкага, Касі Будзько, Марыі Каленік, Яны Арабейка, якія прасілі апраўдаць сваіх падабаронных. Адвакат Глеба Фіцнера прасіў суд скараціць для яго пакаранне да аднаго года пазбаўлення волі, які з улікам пераліку тэрміну ўтрымання ў СІЗА заканчваецца сёння.
Сёння на працэсе выступілі абаронцы Таццяны Якельчык, Аланы Гебрэмарыям, Ксеніі Сырамалот і Вікторыі Гранкоўскай. Усе яны прасілі апраўдаць сваіх падабаронных.
«У абвінавачванні павінна быць пазначана, якім чынам была ажыццеўлена арганізацыя акцый. Але абвінавачванні расплывістыя і галаслоўныя».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3ATna1L

❌Гомельскі абласны суд адмаўляецца называць прычыну, па якой суд па «справе Ціханоўскага» праходзіць у закрытым рэжыме ў СІЗА
У будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме судзяць адразу шэсць палітвязняў: Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова. Абласны суд прыняў рашэнне закрыць працэс «у мэтах забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў працэсу і абароны тайны, якая ахоўваецца законам». Аднак у чым складаецца небяспека, для каго менавіта і якая таямніца, не тлумачыцца.
Грамадзяне звярнуліся за тлумачэннямі да старшыні Гомельскага абласнога суда Сяргея Шаўцова, але і ён не ўнёс яснасці ў пытанне — «рашэнні, звязаныя з прызначэннем і падрыхтоўкай судовага разбіральніцтва, прымаюцца суддзёй аднаасобна і пастанова аб прызначэнні судовага разбору абскарджанню не падлягае». Таксама ён нагадаў, што якое-небудзь умяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананню правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць па закону.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3k61oSj

🔻Днём 12 ліпеня да Маргарыты Вялічкінай — жонкі праваабаронцы і кіраўніка брэсцкай філіі «Вясны» Уладзіміра Вялічкіна — прыйшоў з ператрусам па двум адрасам КДБ. Сам Уладзімір з'ехаў ад пераследу з Беларусі яшчэ ўзімку;
🔻Раніцай у пасёлку Энэргетыкаў Дзяржынскага раёна затрымалі 26-гадовага Максіма Шыпова. Мяркуецца, што яго звезлі ў Дзяржынск. Прычына затрымання пакуль невядомая;
🔻Следчы камітэт Беларусі наклаў арышт на банкаўскі рахунак Аляксандра Чахоўскага, выканаўчага дырэктара Беларускай Рады культуры і прадусара спявачкі Маргарыты Ляўчук.
Хроніка палітычнага пераследу 12 ліпеня 👉 bit.ly/3huXzVc
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

29 гадоў калоніі на ўсіх — вынесеныя прысуды чацвертай партыі абвінавачаных брэсцкай справы «аб масавых беспарадках»
Суддзя Шурын прызначыў наступныя тэрміны:
🔻 Герасімук Святаслаў — 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
🔻 Збаранскі Давід — 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
🔻 Мельнічук Валерый — 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
🔻 Сірадзэ Марэк — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
🔻 Тарасавец Андрэй — 3 гады калоніі агульнага рэжыму;
🔻 Трафімук Вячаслаў — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
🔻 непаўналетнія Пацейчук Іван, Імхавік Максім — 3 гады выхаваўчай калоніі (іх ўзялі пад варту ў зале суда)
Крыніца: @viasna_brest

Дадому да магілёўскага журналіста і праваабаронцы Сашы Райкона (Буракова-малодшага) прыходзілі курсанты з міліцыі
У кватэру, дзе прапісаны Саша, заявіліся некалькі чалавек у міліцэйскай форме, якія прадставіліся курсантамі Магілёўскага інстытута МУС. Будучыя сілавікі першапачаткова растлумачылі сваю мэту візіту як устанаўленне, ці ёсць сярод тых, хто пражывае ў кватэры, — беспрацоўныя.
Аднак у наступным пытанні тычыліся толькі Сашы — курсантаў цікавіла, дзе знаходзіцца малады чалавек і яго актуальны нумар мабільнага тэлефона. Пры гэтым, апавяшчэнняў аб уключэнні ў «базу дармаедаў» у сям'ю ніколі не прыходзіла. Пераканаўшыся, што Сашы дома няма, курсанты сышлі.

Сустрэліся на Пушкінскай падчас Маршу герояў: вынесены прысуд двум удзельнікам акцыі пратэсту 13 верасня
Палітвязня Валерыя Вішчэню і Анастасію Рудакову абвінавачвалі ў «арганізацыі ці актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — нібыта яны «парушалі грамадскі парадак, далучыліся да маршу, перашкаджалі працы гандлёвых аб'ектаў, а Анастасія прымала позу "седзячы на кукішках”, чым абцяжарвала рух грамадскага транспарту».
Сярод пацярпелых не толькі прадпрыемства «Мінсктранс», але і «КАСКАД», «Кот Матроскін», «Фікспрайс» і іншыя. Частку працэсу суддзя пастанавіў зрабіць закрытай па прычыне таго, што ў справе маюцца «экстрэмісцкія матэрыялы».
Суддзя Дзмітрый Карсюк прысудзіў Валерыю Вішчэню 3 гады «хіміі», а Анастасіі Рудаковай — 3 гады «хатняй хіміі»
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3xzHt21

⚡️Затрыманыя супрацоўнікі «Нашай Нівы» прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
У спіс палітвязняў трапілі галоўны рэдактар выдання Ягор Марціновіч, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўная бухгалтарка Вольга Раковіч і галоўны рэдактар навукова-папулярнага часопіса «Наша гісторыя» і дзіцячых часопісаў «Дуду», «Асцярожна: дзеці!» Андрэй Дынько.
❗️У Беларусі ўжо 548 палітвязняў
Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць справы новых палітвязняў палітычна матываванымі 👉 bit.ly/2VtkYh3

❗️У Магілёве за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі судзяць палітвязня Барушку, які на судзе заяўляў пра катаванні
33-гадовага прадпрымальніка Віктара Барушку, асуджанага ў студзені на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за напад на АМАПаўца на «Партызанскім Маршы», пачалі судзіць за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Па гэтым артыкуле Віктару могуць дадаць два гады пазбаўлення волі да раней прызначаных пяці.
Нагадаем, Віктар раней заяўляў пра катаванні пасля затрымання:
«Білі, дубінку ў д*пу засоўвалі. Пасля гэтага я правёў 12 дзён у рэанімацыі БХМД. Ногі былі такія апухлыя, што не мог зняць джынсы. Калі мяне білі, я бярог левую нагу. Мне мянялі звязкі на левай назе, я не мог ёю ўдарыць».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3rc9ESw

🔻У Мінску затрыманая лекарка Вольга Марханава. Што ставяць ей у віну — невядома. У яе ёсць непаўналетнія дзеці. Пару месяцаў таму яна была звольненая з пятай паліклінікі (двойчы артыкул 23.34 КаАП), цяпер працуе ў прыватным МЦ.
🔻У Мінску сілавікі забралі Руслана Ташцімірава, верніка і бацьку 10 дзяцей.
🔻Ператрусы ў Мазыры адбыліся сёння мінімум у шасці чалавек. Ператрусы прызначаныя ў межах справы паводле артыкула 289 («Акт тэрарызму»), але ў дачыненні да каго справа і з якога выпадку — невядома.
Хроніка палітычнага пераследу 12 ліпеня 👉 bit.ly/3huXzVc
🔻У Мінску сілавікі забралі Руслана Ташцімірава, верніка і бацьку 10 дзяцей.
🔻Ператрусы ў Мазыры адбыліся сёння мінімум у шасці чалавек. Ператрусы прызначаныя ў межах справы паводле артыкула 289 («Акт тэрарызму»), але ў дачыненні да каго справа і з якога выпадку — невядома.
Хроніка палітычнага пераследу 12 ліпеня 👉 bit.ly/3huXzVc
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🕊12 ліпеня з апошнім словам выступілі фігуранты «справы студэнтаў». Для 11 фігурантаў абвінавачванне запрасіла па два з паловай гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, а для Глеба Фіцнера, які прызнаў віну - два гады пазбаўлення волі. Публікуем самыя моцныя цытаты з іх прамовы.
📌Прысуд будзе вынесены ў судзе Савецкага раёна 16 ліпеня ў 11.30.

Да бухгалтаркі "Моцных Навін" Ганны Стрэльчанкі прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку
Раніцай да выдаўца брэсцкага часопіса «Бінокль» Дар'і Гарашчанкі прыйшлі з ператрусам сілавікі.
Яе павезлі на апытанне ў Ленінскі РАУС, пазней адпусцілі, але забралі мабільны тэлефон.
Таксама з ператрусам раніцай прыйшлі да брэсцкай фатографкі Вольгі Латышавай
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Яе павезлі на апытанне ў Ленінскі РАУС, пазней адпусцілі, але забралі мабільны тэлефон.
Таксама з ператрусам раніцай прыйшлі да брэсцкай фатографкі Вольгі Латышавай
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Хваля ператрусаў у Брэсце
Сёння раніцай у Брэсце пракацілася хваля ператрусаў. Іх праводзяць супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму). Людзі, у якіх адбываюцца ператрусы, маюць працэсуальныя статусы сведак. Так, «Вясне» вядома пра мінімум шесць ператрусаў у берасцейцаў сёння а шостай раніцы. Дома ў іх праводзяць ператрусы, потым забіраюць на допыт у якасці сведак, пасля чаго адпускаюць.
Так, сілавікі прыйшлі да Шчурко — цікавіліся "ОГСБ", Цяліпкі. Пасля ператрусу на допыт у якасці сведкі вазілі Рамана Берасценя, потым яго вызвалілі.
Раніцай таксама затрымалі Анастасію Мантраву. У яе сёння мусіў быць суд, але а 8 раніцы яе затрымалі.
Акрамя таго, ператрусы прайшлі ў выдаўца брэсцкага часопіса «Бінокль» Дар'і Гарашчанкі і фатографкі Вольгі Латышавай.
Хроніка палітычнага пераследу 13 ліпеня 👉 bit.ly/2UMMtSI