Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.86K subscribers
22.3K photos
474 videos
86 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Ператрус дома ў журналісткі партала Onliner Настассі Занько, піша @nashaniva
⚡️Суд Цэнтральнага раёна вынес прысуд Даніле Ганчарову, якога вінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і саўдзеле ў такім злачынстве (ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК).

Суддзя Дзмітры Карсюк, нягледзячы на сумнеўнасць доказаў і відавочныя памылкі ў матэрыялах справы, палічыў, што віна палітвязня даказаная і пакараў яго двума гадамі калоніі агульнага рэжыму.

Даніла Ганчароў сваёй віны не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў у судзе.

Даніла Ганчароў
— мастак па святле, быў звольнены з Новага драматычнага тэатра за забастоўку.
У адміністратара партала «Віртуальны Брэст» Андрэя Кухарчыка адбываецца ператрус.

У межах якой крымінальнай справы — невядома.

Хроніка палітычнага пераследу 9 ліпеня 👉 bit.ly/3yGfzS6
❗️Удакладненне! У судзе Савецкага раёна адбываюцца спрэчкі бакоў па "справе студэнтаў".

Пракуроры запрасілі для абвінавачаных студэнтаў — Ксеніі Сырамалот, Ягора Канецкага, Іллі Трахтэнберга, Таццяны Якельчык, Касі Будзько, Яны Арабейка, Вікторыі Гранкоўскай, Анастасіі Булыбенка, Марыі Каленік, выпускніцы БДМУ Аланы Гебрэмарыям і выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай — па 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

А для Глеба Фіцнэра, які адзіны прызнаў сваю віну ў судзе, — 2 гады пазбаўлення волі.

Прыносім прабачэнні за недакладную інфармацыю, апублікаваную раней
‼️8 ліпеня ўвечары ў Мінску затрымалі адміністратара фэйсбук-суполкі "Письма солидарности" Сяргея Барысава.

Вядома, што ён праходзіць па артыкуле 289 (акт тэрарызму).

Хроніка палітычнага пераследу 9 ліпеня 👉
bit.ly/3yGfzS6

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Затрымалі лекара-артодонта Анастасію Родзічаву.

Абставіны затрымання пакуль невядомыя. Анастасія знаходзіцца ў Партызанскім РУУС, піша @belhalat_by

Хроніка палітычнага пераследу 9 ліпеня 👉 bit.ly/3yGfzS6

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
✍️Блог Алеся Бяляцкага: Арышты рэдактароў «Нашай Нівы» — удар па беларускім суверэнітэце

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі выказаўся наконт учорашніх ператрусаў і затрыманняў у «Нашай Ніве».

«Легендарная "Наша Ніва", адроджаная 30 гадоў таму, зьяўляецца ня толькі грамадзкай, але й культурнаю зьяваю ў Беларусі, бо пасьлядоўна трымаецца і прапагандуе беларускую мову і культуру насуперак русіфікатарскай палітыцы ўладаў.

Андрэй Дынько
зьяўляецца таксама галоўным рэдактарам часопіса "Наша гісторыя" і дзіцячых часопісаў "Дуду" і "Асьцярожна, дзеці". Гэтыя сьвежыя культурніцкія беларускамоўныя праекты таксама вельмі важныя для беларусаў. Таму гэтыя арышты – удар ня толькі па вольным слове, але й па беларускай культуры і суверэнітэце.

Бо нацыянальная культура зьяўляецца неад’емнай часткай дзяржаўнага сувэрэнітэту.

Тыя, хто безпадстаўна кідаюць за краты пісьменьнікаў, актораў, дзеячоў культуры — парушаюць правы чалавека, разбураюць беларускі народ і дзяржаўны суверэнітэт».
У рэдакцыю газеты «Ганцавiцкi час» прыйшлі праваахоўныя органы. Па словах супрацоўнікаў, КДБ.

🔻Да рэдактара сайта «Першы Рэгіён» Паўла Дайліда таксама прыйшлі невядомыя.

🔻Рэдактар Алег Супрунюк не выходзіць на сувязь з 11:00.

Хроніка палітычнага пераследу 9 ліпеня 👉 bit.ly/3yGfzS6

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Стала вядома, што 22 чэрвеня адбыўся яшчэ адзін ператрус у межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 342 КК у праваабаронцы і сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцера Салаўёва.

У гэты момант нікога не было дома. Ператрус праводзілі супрацоўнікі Следчага камітэту, пры гэтым яны не паведамілі пра гэта адвакату. Яны выламалі замок на дзвярах, правялі ператрус (невядома, што вынялі), а пасля паставілі свой замок і апячаталі дзверы.

Гэта другі ператрус за апошнія пяць месяцаў: першы праводзілі 16 лютага, пасля якого і затрымалі праваабаронцу. Зміцер знаходзіцца ў статусе падазраванага па справе супраць "Вясны", якая ўзбуджаная па ч.2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці).

Хроніка палітычнага пераследу 9 ліпеня 👉 bit.ly/3yGfzS6

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча збівалі пры затрыманні, у выніку чаго ён атрымаў траўму галавы.

Пра гэта паведамляе @nashaniva
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️8 ліпеня ўвечары ў Мінску затрымалі адміністратара фэйсбук-суполкі "Письма солидарности" Сяргея Барысава. Вядома, што ён праходзіць па артыкуле 289 (акт тэрарызму). Хроніка палітычнага пераследу 9 ліпеня 👉 bit.ly/3yGfzS6 Аператыўна паведаміць пра затрыманне…
"Вясне" сталі вядомы абставіны затрымання 8 ліпеня Сяргея Барысава.

Затрымлівалі адміністратара фэйсбук-суполкі "Письма солидарности" супрацоўнікі КДБ. Паколькі ён доўга не адчыняў дзверы, сілавікі выламалі іх. Дома ў Сяргея правялі ператрус, вынялі ўсю тэхніку.

9 ліпеня Барысава арыштавалі на пяць сутак па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) за тое, што не адчыняў сілавікам дзверы.

Хроніка палітычнага пераследу 9 ліпеня 👉 bit.ly/3yGfzS6

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сілавікі прыйшлі да брэсцкага журналіста Максіма Хлябца У яго праводзіцца ператрус. Па якой крымінальнай справе — невядома.
У журналіста Максіма Хлябца пасля ператрусу забралі ноўтбук і тэлефоны. Ператрус праходзіў у рамках справы аб тэрарызме.

Максім праходзіць па справе ў якасці сведкі. Ён на волі.

Хроніка палітычнага пераследу 9 ліпеня 👉 bit.ly/3yGfzS6

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Грамадзянін Украіны Павел Рабешка змог пакінуць Беларусь пасля затрымання 3 ліпеня.

Як піша @kharytonau, Павел распавёў, што пасля выкрадання яго вывезлі ў будынак пінскага КДБ. Аб яго месцазнаходжанні сваякам не паведамлялі.

На працягу 6 гадзінаў супрацоўнікі пінскага КДБ дапытвалі яго з ужываннем катаванняў: білі па галаве, па целе, душылі, некалькі разоў шпурнулі ў шафу, пагражалі расправай і абражалі.
Актывіст Ілля Міронаў, у якога ўчора адбыўся вобшук, цяпер ва ўпраўленні КДБ па Гомельскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

«Учора я вярнулася зь лецішча, а ў кватэры проста пагром! Як Мамай прайшоўся. Усё перавярнулі дагары нагамі і звезлі Іллю. Я казала яму, ды ён і сам разумеў, што яго могуць арыштаваць. Мы былі нібыта гатовыя, але... Усё-ткі гэта нечакана было», — расказала Валянціна Міронава, маці валанцёра.

Ранкам 9 ліпеня ёй патэлефанавалі з УКДБ, папрасілі прынесьці рэчы для Іллі.

«За што затрымалі? Сказалі, сакрэт. Па якім артыкуле — сакрэт! Я прасіла, каб перадалі сыну, што я яго вельмі люблю і заўсёды буду падтрымліваць. А ім сказала: „Хай толькі хоць волас упадзе з галавы майго сына!“. Пасля ператрусу не пакінулі нават пратаколу вобшуку, і гэта ў кватэры, дзе я гаспадыня! Можа, там кулямёт які падкінулі, адкуль я ведаю?» — дадала яна.
Ператрус у кватэры журналіста Onliner Настассі Занько завершаны

Па інфармацыі Onliner, у пастанове на вобшук напісана, што аператыўныя мерапрыемствы праводзяцца ў рамках арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак). Гаворка ідзе пра акцыі пратэсту, якія прайшлі ў жніўні 2020 года. Журналістку павезлі на допыт, яе працэсуальны статус пакуль невядомы. У яе ёсць адвакат, які будзе спрабаваць патрапіць на следчыя дзеянні.

❗️Пераслед людзей у межах "аперацыі па зачыстке КДБ" адбываецца і ў Навагрудку. Сёння затрымалі Жанну Баброўскую. Дома ў яе правялі агляд і звезлі ў невядомым накірунку. Цяпер яе месцазнаходжанне невядомае. Прычыны зацікаўленасці сілавікамі жанчынай высвятляюцца.

Хроніка палітычнага пераследу 9 ліпеня 👉 bit.ly/3yGfzS6

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Палітзняволенаму журналісту і блогеру Аляксандру Івуліну прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак), паведамляе @tribuna_by.

На працягу дня будзе выбрана мера стрымання. Па гэтым артыкуле Аляксандру пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
«Зачыстка» КДБ працягваецца па ўсёй Беларусі

КДБ 8 ліпеня заявіў, што цяпер адбываецца «шырокамасштабная аперацыя па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў». Па ўсёй краіне ўчора былі затрыманыя дзясяткі людзей, ператрусы прайшлі ў некалькіх рэдакцый незалежных СМІ.

9 ліпеня працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Па дадзеных на 15:30:

🔻 Ператрусы праходзяць у рэдакцыях «Інфармпрагулкі» і «Ганцавіцкага часу»;

🔻 Сілавікі прыйшлі да рэдактара сайта «Першы Рэгіён» Паўла Дайліда, журналісткі Таццяны Смоткінай, журналіста Максіма Хлябца (праходзіць у якасці сведкі па справе аб тэрарызме), адміністратара партала «Віртуальны Брэст» Андрэя Кухарчыка, журналісткі партала «Онлайнер» Настассі Занько.

🔻 Затрымалі адміністратара фэйсбук-суполкі «Письма солидарности» Сяргея Барысава. Вядома, што ён праходзіць па артыкуле 289 (акт тэрарызму).

Хроніка палітычнага пераследу 9 ліпеня 👉 bit.ly/3yGfzS6

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
⚡️«Міліцыянты папрасілі аднесці сцяг да службовай машыны». На 2900 рублёў аштрафавалі дзяўчыну за пікетаванне ў лесе каля санаторыя «Радон»

19 чэрвеня каля санаторыя «Радон» у Дзятлаўскім раёне затрымалі Віктара Мацкевіча. Ён з кампаніяй знаёмых адпачываў на беразе ракі Моўчадзь у выходны дзень, а сваю палатку паставіў ў лесе. На гэтай палатке Віктар размясціў БЧБ-сцяг, які і стаў прычынай затрымання. Затрыманне ажыццяўляў падпалкоўнік з Дзятлаўскага РАУСа У. І. Святоха. У РАУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, расцаніўшы яго адпачынак як «несанкцыянаванае пікетаванне». 22 чэрвеня на суд да Віктара прыйшла падтрымаць яго знаёмая Ірына Трафімік, але яе затрымалі наўпрост падчас суда. Дзяўчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетавані 19 чэрвеня шляхам дэманстрацыі БЧБ-сцяга і выкрыкванні лозунга Жыве Беларусь у лясным масіве». У РАУСе на Ірыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП і адпусцілі дадому.

Доказам віны, меркавана, стала відэа, з якім Ірыне не далі нават азнаёміцца. Суддзя Наталля Лобан і старшыня суда Дзятлаўскага раёна Сяргей Сёмуха палічылі, што «адмова ў азнаямленні з відэа на дыску не парушаюць правы Ірыны на абарону». На думку Ірыны, супрацоўнікі абрэзалі пачатак відэа, на якім просяць яе аднесці сцяг у іх службовую машыну, а пакінулі толькі тую частку, дзе яна нібыта «шпацыруе са сцягам па лесе».

⚖️9 ліпеня суддзя Наталля Лобан прызнала Ірыну Трафімік вінаватай у «пікетаванні ў лясным масіве» і аштрафавала яе на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).
⚖️Па ўсёй краіне працягваюцца суды за абразы і паклёп на прадстаўнікоў улады

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹«У судзе не з’явіліся». Некаторыя суды за абразу сілавікоў прыпыняюцца па прычыне знікнення абвінавачаных;

🔹«Тварь, и Бог ему судья». Прысуд жыхарцы Кобрына за абразу оперупаўнаважанага Чарнышкова;

🔹Хворага на СОVID падазраванага абвясцілі ў вышук, затым асудзілі за абразу супрацоўніка міліцыі;

🔹Прадаў тэлефон і пазбавіўся ад рэчавага доказу. Суд над Міхаілам Гулідавым;

🔹За абразу участковага інспектара далі два гады «хатняй хіміі» і канфіскавалі ноўтбук.

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/2Vq53Ah
❗️FIDH і ПЦ «Вясна» асуджаюць чарговую атаку на незалежныя СМІ, якая пагражае свабодзе слова ў Беларусі

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і «Вясна» асуджаюць бесперапынныя атакі, якія пагражаюць знішчыць апошнія свабодныя СМІ ў Беларусі і тое, што засталося ад свабоды слова і аб'яднанняў у краіне.

«З кожнай гадзінай з'яўляюцца ўсё новыя і новыя факты, і, хутчэй за ўсё, у дадзены момант затрымліваюцца новыя журналісты і праводзяцца ператрусы ў офісах.

[...] FIDH разам са сваёй сяброўскай арганізацыяй у Беларусі, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», рашуча асуджаюць рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў і заклікаюць беларускія ўлады неадкладна спыніць юрыдычны пераслед СМІ, а міжнародную супольнасць - тэрмінова і рашуча адрэагаваць на тое, што адбываецца».

Заява цалкам 👉 bit.ly/3hW06Xm
На сувязь ужо доўгі час не выходзіць валанцёр MAYDAY Таццяна Жывіца.

Яе месцазнаходжанне невядома. Яна не адказвае на званкі і паведамленні, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.

Хроніка палітычнага пераследу 9 ліпеня 👉 bit.ly/3yGfzS6

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot