Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
«Перанёс цяжкую форму танзіліту». Адвакатка змагла патрапіць да палітзняволенага Рамана Пратасевіча

Пра гэта распавёў бацька Рамана.

«Па словах адвакаткі, ён нядаўна перанёс цяжкую форму танзіліту, у яго былі праблемы з горлам. Якое лячэнне аказвалі, як яны яго лячылі — нам да канца невядома. Будзем праз адваката ўдакладніць усе гэтыя пытанні».

Ён дадаў, што робіць усё, каб дапамагчы сыну, каб да яго дапусцілі лекараў.

«Яго здароўе выклікае ў нас асцярогу. Мы стараемся знайсці да яго шлях. У людзей, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА, ёсць рахунак, на які яны могуць заказваць кнігі ў суседняй краме. Чамусьці кнігі перадаваць нельга ... У дачкі кнігу не прынялі, якую яна перадавала. І грошай на рахунку няма, хоць яны туды пайшлі. Ні перадач, ні пасылак, ні лістоў у яго з 25 траўня, няма».
❗️Арцём Анішчук у магілёўскай калоніі праглынуў металічныя прадметы, каб яго спынілі катаваць

Жонка асуджанага да 2 гадоў пазбаўлення волі Арцёма Анішчука паведаміла, што да яго змог трапіць адвакат. Падчас сустрэчы высветлілася, што ў дачыненні да яго ажыццяўляюцца гвалтоўныя дзеянні фізічнага і псіхалагічнага характару з боку адміністрацыі ПК-15.

Арцём паведаміў, што дадзеныя дзеянні маюць пастаянны характар з моманту яго прыбыцця ў ПК-15 Магілёва — з 17 красавіка. Названыя паводзіны з боку адміністрацыі мужчына патлумачыў тым, што начальнік ПК -15 з'яўляецца сябрам грамадзяніна Гейца («пацярпелага» па справе, па якой Арцём быў асуджаны на 2 гады калоніі). Каб спыніць катаванні мужчына быў вымушаны праглынуць металічныя прадметы.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3w8YqzF
Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле прысуд 68-гадоваму палітвязню Уладзіміру Няпомняшчых

7 красавіка 68-гадовы актывіст АГП, пенсіянер МУС Уладзімір Няпомняшчых быў асуджаны на 2,5 года пазбаўлення волі за «пагрозу гвалту» (артыкул 366 КК) у дачыненні да прадстаўніка пракуратуры Алесі Жураўскай і за «абразу прадстаўніка ўлады» (артыкул 369 КК), піша @flagshtok.

Уладзімір не пагадзіўся з прысудам, бо лічыў, што па справе не здабытыя доказы яго віны, і падаў скаргу ў абласны суд. Гомельскі абласны суд пакінуў скаргу без задавальнення, прысуд — без зменаў.
Затрыманні 9 чэрвеня ў Беларусі:

🔻Па інфармацыі гомельскай «Вясны», сёння ў Гомелі на працы затрымалі 34-гадовага Яўгена Марынца. Адтуль яго павезлі на ператрус у ягоную кватэру. Цяпер месцазнаходжанне і статус мужчыны высвятляецца.

🔻У Мінскай Грушаўцы сёння затрымалі Яўгена Жураўлёва. Гэта адбылося каля Белаграпрамбанка на Чыгуначнай. Хлопца змясцілі ў аўтобус і звезлі ў невядомым накірунку. Абставіны і прычыны затрымання высвятляюцца.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
⚡️⚡️Катаванні ў Фрунзенскім РУУСе працягваюцца: жанчыне пагражалі ўдарыць электрашокерам і заціснуць нос стэплерам, каб яна падпісала пратакол, па якому яе асудзілі на 25 сутак

У пачатку чэрвеня жанчына (яе імя і прозвішча не называецца ў мэтах бяспекі) вярталася дадому, калі разам з ёй у ліфт зайшлі два мужчыны. Ужо на яе паверсе гэтыя мужчыны заявілі, што яны з міліцыі і ідуць да яе, каб правесці ператрус. Па версіі аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, жанчына «не пускала іх у кватэру, чым перашкаджала міліцыянерам», за што на яе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП. Падчас ператрусу ў мінчанкі канфіскавалі тэхніку, грошы з гаманца і каштоўнасці. Потым яе адвезлі ў Фрунзенскі РУУС, дзе на жанчыну склалі яшчэ адзін пратакол па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) за тое, што яна падчас допыту нібыта «абразліва паводзіла сябе ў адносінах да супрацоўнікаў, нецэнзурна лаялася, раскідвала паперы на стале і кінула на падлогу аловак».

Жанчына на судзе ўсё адмаўляла. Яна распавяла суддзе Марыі Ярохінай, што ў РУУСе супраць яе з боку міліцыянтаў быў аказаны маральны ціск: ёй пагражалі ўдарыць электрашокерам і заціснуць нос стэплерам. Жанчына дрэнна бачыць, і без акуляраў, якія ёй не дазволілі ўзяць з сабою, не можа нічога прачытаць. Таму яна папрасіла супрацоўнікаў прачытаць пратакол услых, на што атрымала адмову. Каб пазбегчы катаванняў, яна была вымушана падпісаць пратакол.

Відэакамеры на тэрыторыі РУУСа, як звычайна, «не працавалі». Па словах сведкі, нагрудных відэарэгістратараў у міліцыянтаў не было. Але сама жанчына дакладна памятае, што камера ўсё ж такі ў міліцыянта была.

У выніку, суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна, негледзячы на паказанні жанчыны і заяву пра ціск з боку супрацоўнікаў РУУСа, прызнала яе вінаватай і арыштавала па двух пратаколах на 25 сутак.

‼️Адзначым, што гэта не першае паведамленне праваабаронцам за апошні месяц пра пагрозы і катаванні ў Фрунзенскім РУУСе. Па словах яшчэ адной затрыманай, два тыдні таму ва ўпраўленні жанчыну душылі яе ж шнуркамі і білі электрашокерам, каб прымусіць разблакаваць тэлефон. Суддзі на судовых працэсах на гэта ўвагу не звяртаюць і наадварот прысуджаюць максімальныя «суткі».

Відэа катаванняў менавіта з Фрунзенскага РУУС з'явілася ў інтэрнэце падчас жнівеньскіх падзей.
❗️Фельчара з Ліды Алега Краўцова асудзілі на тры гады пазбаўлення волі

Былога фельчара хуткай дапамогі Алега Краўцова вінавацілі ў актыўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі прадак (ч. 1 арт. 342 КК) і наўмысным прывядзенні ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння (ч. 1 арт. 309 КК) — нібыта ён абкручваў дротам рэйкі на чыгунцы, каб заблакаваць рух цягнікоў.

📍Да гэтага Алега затрымлівалі 8 траўня 2020 года прама ў будынку суда, куды ён прыйшоў падтрымаць свайго калегу Паўла Палейчыка. Тады абодва медыка былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак за сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім. Гэта былі адныя з першых затрыманняў на пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Тады салідарныя беларусы за некалькі дзён сабралі для фельчараў з Ліды 20 тысяч рублёў.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3zcLGKk

📨 Падтрымаць Алега:
- Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1, Алег Аляксандравіч Краўцоў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Польскі актор Барташ Бяленя пракрычаў у Еўрапарламенце ў знак салідарнасці з Беларуссю.

Гэта адбылося падчас уручэння прэміі UX European Audience Award.

Бяленя сказаў, што яго турбуе сітуацыя ў Беларусі і ўсё, што ён можа зрабіць сёння, — далучыць свой голас да актывісткі Яны Шостак (якая вядома сваімі перфомансамі — Яна хвілінамі з усяе сілы крычыць у розных гарадах, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі).
❗️Паліна Шарэнда-Панасюк прызнаная палітычнай зняволенай

Брэсцкая актывістка сёння была асуджана да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну вінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364, арт. 368 і арт. 369. Пацярпелымі па справе праходзіла ажно 7 міліцыянтаў. Па версіі абвінавачвання, жанчына нібыта плюнула і ўдарыла аднаго з іх падчас агляду, з іншага сарвала маску, а астатніх — абражала. Таксама яе абвінавацілі і ў абразе Лукашэнкі.

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яе справу палітычна матываванай 👉 bit.ly/2TIKIFl

📍Па стане на 9 чэрвеня ў Беларусі
477 палітвязняў
Палітзняволеная блогерка Вольга Такарчук абвясціла галадоўку ў карцары

«Яна абвясціла галадоўку праз надуманую падставу для змяшчэння яе ў карцар. Тэрмін 7 сутак, з 7 па 14 чэрвеня. Оля ў цэлым адчувае сябе нядрэнна, але карцар ёсць карцар. З ёй працуе псіхолаг», — сказаў яе бацька Андрэй Такарчук.

Нагадаем, на Вольгу завялі справу па трох крымінальных артыкулах: 391 (абраза суддзі), 188 (паклёп) і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
❗️Шэсць беларусаў сядзяць у расійскіх ізалятарах у чаканні экстрадыцыі за пратэсты на Радзіме. Расказваем іх гісторыі

У расійскіх следчых ізалятарах на дадзены момант утрымліваюцца шэсць беларусаў, якіх беларускія ўлады пераследуюць у сувязі з выбарчымі пратэстамі. Беларусь дамагаецца іх экстрадыцыі, але пакуль беспаспяхова.

📍Расійскія праваабаронцы дамагліся вызвалення з-пад варты адміністратара тэлеграм-чата «Ліда для жыцця» Мікалая Давыдчыка — Генеральная пракуратура Расіі адмовілася экстрадаваць яго. Затрыманага ў студзені антыфашыста з Брэста Андрэя Казімірава ў Расіі прызналі палітвязнем.

«Вясна» распавядае гісторыі шасці затрыманых па «палітычных» артыкулах беларусаў, якія цяпер утрымліваюцца ў расійскіх ізалятарах 👉 bit.ly/2Tii0uY

🔹Пяць расейцаў, якіх утрымліваюць па «палітычных артыкулах» у беларускіх СІЗА. Распавядаем, што вядома пра іх цяпер
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 10 чэрвеня агучылі прысуд ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі, палітзняволеных Ігара Ярмолава, Дзмітрыя Канапелькі, Уладзіслава Карэцкага і Мікалая Сасева, якіх вінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК) і іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК).

Падчас спрэчак бакоў пракурор Раман Бізюк запрасіў для ўсіх абвінавачаных па 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму, а таксама канфіскаваць аўтамабіль маці Ігара Ярмолава.

❗️Сёння суддзя Святлана Бандарэнка вынесла прысуд: пакараць Ігара Ярмолава, Дзмітрыя Канапельку, Уладзіслава Карэцкага і Мікалая Сасева пазбаўленнем волі тэрмінам на 5 год ва ўмовах узмоцненнага рэжыму. Аўтамабіль KIA Рыа канфіскаваць у даход дзяржавы.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3grf5rw
❗️Сцяпана Латыпава накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу. У судзе ён быў прышпілены кайданкамі да канваіраў

10 чэрвеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара «Плошчы Пераменаў» Сцяпана Латыпава. 1 чэрвеня ў суд Латыпава прывезлі з відавочнымі слядамі збіцця, а неўзабаве ён сам на працэсе заявіў аб так званай «прэс-хаце», у якую яго ўкінула адміністрацыя турмы, каб дамагчыся прызнальных паказанняў. Пасля гэтага Сцяпан спрабаваў забіць сябе наўпрост у залі суда — падчас паседжання, седзячы ў клетцы, ён уваткнуў сабе ў горла ручку.

📍На суд змагло патрапіць каля 15 чалавек — яшчэ больш засталіся на вуліцы. Прычына недопуска — «неспрыяльная эпідэміялагічная абстаноўка».

📍Сцяпан Латыпаў знаходзіцца ў шкляной клетцы. У яго сіняя шэя, на якой бачны вялікі шнар. З ім унутры — тры канваіры ў бронекамізэльках, да якіх ён прышпілены кайданкамі абедзвюма рукамі.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3pCiA2C
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 10 чэрвеня агучылі прысуд ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі, палітзняволеных Ігара Ярмолава, Дзмітрыя Канапелькі, Уладзіслава Карэцкага і Мікалая Сасева, якіх вінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 1…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️«Беларусь, прачынайся!». Пасля абвяшчэння прысуду Ігар Ярмолаў крыкнуў «Вы за ўсё адкажаце!» і прачытаў верш Караткевіча «Паўлюк Багрым»

О, як хочацца волі!
Жаданая воля, ты чуеш?
Асьвяці мне усьмешкай
Апошнія дні у жыцьці.
Ты маўчыш?
Ты ня чуеш?
Можа, ў дзень, калі ты запануеш,
Верас будзе стагодзьдзі
З разьбітага сэрца расьці.

Беларусь, прачынайся!
Я цябе абуджаю!
Перапынак у судзе па «справе студэнтаў» працягнулі да 17-га чэрвеня.

Нагадаем
, перапынак абвясцілі пасля таго, як ў студэнта БДУ Ягора Канецкага і яго сукамерніка было падазрэнне на каранавірус. Сёння працэс павінен быў аднавіцца, аднак цяпер на карантыне камера Касі Будзько.

Як паведамляе @dumkame, на сённяшняе судовае пасяджэнне прыходзілі пасол Францыі Нікаля дэ Буян дэ Лакост і пасол Румыніі Віарэл Мошану.
У яшчэ адным судовым працэсе перапынак з-за хваробы абвінавачанага.

У Ленінскім судзе разглядаецца справа 11 чалавек — у тым ліку, палітвязняў Юрыя Бялько, Сяргея Плоніса, Аляксандра Рэзніка, Расціслава Стэфановіча, Паўла Нядбайлы, Яўгена Прапольскага, Дзмітрыя Ластоўскага, Арцёма Касакоўскага. У справе фігуруе некалькі артыкулаў КК: ч.2 арт. 293, ч.3 арт. 218, ч.2 арт. 295.

Сёння стала вядома, што судовы працэс адкладаецца на нявызначаны тэрмін з-за хваробы аднаго з абвінавачаных.

🔹Гісторыя палітвязня Расціслава Стэфановіча — архітэктара, які хацеў, каб беларусаў пачулі
🔹Гісторыя палітвязня Паўла Нядбайлы: будаўніка, які бегае паўмарафоны
🔹Маці палітвязня Арцёма Касакоўскага: «Цяпер пераканалася, што выхавала сына правільна»
Сілавікі прыйшлі да 49-гадовай Наталлі Дырман з аграгарадку Хмелева Жабінкаўскага раёну.

Дома ў жанчыны правялі ператрус, пасля чаго затрымалі саму гаспадыню.

Наталля Дырман — вядомы ў рэгіёне чалавек, заснавальніца і фронтмэн народнага калектыву гумару і песні «Хмелеўскія валацугі». Прызнавалася «Чалавекам году» ў галіне культуры на Берасцейшчыне, мае шмат узнагарод, маці траіх дзяцей. У жніўні Наталля звольнілася з дзяржаўнай працы, піша @belsat.
Каля дзясятка затрыманых па ўсей краіне за два дні

🔻У Мінску затрыманы Аляксей Лабуновіч і Сяргей Пятрушэнка. Сяргея затрымалі па дарозе на працу. Яго аўто спынілі супрацоўнікі ДАІ, людзі з аўтаматамі і ў шлемах выштурхнулі з машыны жанчыну. Сяргея затрымалі і адвезлі дадому, дзе правялі ператрус, пасля чаго адвезлі ў ГУБАЗіК. Па папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці).

🔻У Салігорску супрацоўнікі АМАПу затрымалі відэамантажора Iгара Сцяпурку. Раней ён распавядаў, што да яго ламiлicя ў дамафон.

🔻У Кобрыне затрыманы Раман Дзмітрук і яшчэ трое чалавек. Прычына затрымання не названая. У суботу ў Кобрыне будзе праходзіць фестываль «Вытокі».

Хроніка палітычнага пераследу 9-10 чэрвеня 👉 bit.ly/2TfDqcb
Суд Ленінска раёна вынес прысуд палітвязню Вячаславу Папову. Яго вінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 9-10 і 30 жніўня, а таксама 27 верасня.

Суддзя Юлія Шут сёння пакарала хлопца абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады. Вячаслава Папова вызвалілі ў залі суда пад падпіску аб нявыездзе да ўступлення прысуду ў сілу.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3xaQo9B
✌️«Упэўнена, што ўсё ў нас будзе выдатна, іншае развіццё падзей я не дапускаю». Аб чым з-за кратаў піша Марфа Рабкова

Чытачцы @bel_girls прыйшоў ліст ад праваабаронцы «Вясны» Марфы Рабковай, якая ўжо больш за 8 месяцаў знаходзіцца ў зняволенні.

🔹Марфа распавяла, што ў цэлым у яе ўсё ў парадку, толькі крыху прыхварэла, але яна лечыцца. Маральны стан бадзёры;

🔹У камеры ёсць тэлевізар з 8 праўладнымі каналамі і адна хваля радыё: «Навіны з большага даведаемся па ТБ, але самі разумееце пад якім соусам»;

🔹Мясцовая бібліятэка вельмі нядрэнная — Марфа паспела прачытаць шмат годных твораў;

🔹Суседкі, па словах Марфы, у яе выдатныя: «Сярод зняволеных я дрэнных людзей не сустракала»;

🔹Таксама Марфа ўпэўненая, што справядлівасць пераможа: «Упэўнена, што ўсё ў нас будзе выдатна, іншае развіццё падзей я не дапускаю».

📨 Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
- СІЗА-1, г.Мінск, вул.Валадарскага, д.2 220030, Марыя Аляксандраўна Рабкова
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn