Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
👦Падлеткі за кратамі — у Міжнародны дзень абароны дзяцей успамінаем пра непаўнагадовых палітвязняў Беларусі.

Усіх іх вінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах пасля выбараў і амаль усім прысудзілі па 3 гады выхаваўчай калоніі.

📍Асобна стаіць гісторыя Мікіты Залатарова. На той момант 16-гадовага Мікіту абвінавачвалі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Зараз супраць яго ўзбудзілі новую справу — Мікіту абвінавачваюць у нападзе на супрацоўніка СІЗА.

📖 Гісторыі хлопцаў і адрасы, каб іх падтрымаць:

Мікіта Залатароў
Дзяніс Хазей
Сяргей Гацкевіч
Аляксандр Вінярскі
Эдуард Кудынюк

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Непрытомнага Латыпава міліцыянты і медыкі вынеслі з будынку суда
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Перад гэтым ён сказаў: «ГУБАЗ паабяцаў, калі я не прызнаю віну, будуць крымінальныя справы супраць родных і суседзяў».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️Аўдыё тых самых словаў Сцяпана Латыпава, пасля якіх ён паспрабаваў перарэзаць сабе горла.

«Отец! После свидания ко мне пришел ГУБОП. Пообещал, что если я не признаю вину, у меня будет пресс-хата, уголовные дела против родных и соседей. Пресс-хата у меня была — 51 день. Так что ты готовься»
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️У Мінску 17-гадовы падлетак скончыў жыццё самагубствам праз пераслед за масавыя беспарадкі Увечары 25 траўня ў Мінску 17-гадовы Дзмітрый Стахоўскі, фігурант крымінальнай справы за ўдзел у «масавых беспарадках» 9-11 жніўня 2020 года, скончыў жыццё самагубствам…
Дзмітрыя Стахоўскага сёння крэміравалі.

Нагадаем, 18-гадовы падлетак скончыў жыццё самагубствам праз пераслед за масавыя беспарадкі

У каледжы лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі, дзе вучыўся хлопец, прадстаўнікі адміністрацыі зайшлі ў клас, выбралі 10 вучняў, прымусілі здаць тэлефоны і павезлі на крэміраванне Дзімы — не тлумачачы куды.

Больш ніхто на крэміраванне патрапіць не змог — ні знаёмым, ні сябрам дату, час і месца не паведамілі.

Што будзе з прахам — невядома.

У Дзімы была прыёмная сям'я ў Італіі, куды ён прыязджаў. Маці знаходзіцца ў шокавым стане пасля навіны пра смерць хлопца.
Яшчэ аднаго асуджанага Гарадзенскі абласны суд замест «хіміі» адправіў у калонію

Жыхару Ваўкавыска Аляксандру Патаповічу змянілі прысуд — замест 2,5 гадоў «хіміі» мужчыне прызначылі 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Крымінальная справа Аляксандра Патаповіча стала адной з першых палітычных спраў, узбуджаных пасля поствыбарчых пратэстаў, якую пачалі разглядаць у судзе. Мужчыну абвінавачвалі ў тым, што ён паспрабаваў наехаць на двух супрацоўнікаў ваўкавыскай міліцыі. Аляксандра асудзілі на 2,5 года «хіміі», аднак пракуратура палічыла гэты прысуд занадта мяккім.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3yVBUMo
«Кажа, не важна, які тэрмін дадуць, важна, каб іх памяталі і чакалі». Што бацька Сцяпана Латыпава расказваў пра сваю сустрэчу з сынам вясной

— Ён выглядаў нармальна, бадзёра — калі дарэчы такое слова ў адносінах да гэтага месца. Нават жартаваў трошкі. У ізалятары вісіць памятка, пра што можна і нельга казаць, так што падрабязнасці яго справы і побыту мы не абмяркоўвалі. Ведаю толькі, што спачатку ён сядзеў у больш зручнай камеры, потым трапіў у тую, дзе больш людзей, там паляць. Сцяпан не курыць, але я яму перадаваў неяк цыгарэты па яго просьбе — чуў, дзякуючы гэтаму неяк дамаўляюцца з сакамернікамі, каб разам ўжывацца.

— Ён не шкадуе аб мінулым, аб тым, што адбывалася на «Плошчы пераменаў» восенню?

— Я такой інфармацыі ад яго не атрымліваў. Адзінае, што пры нашай сустрэчы прагучала: што на іх [«палітычных» зняволеных] аказваецца вялікі псіхалагічны ціск. Ім кажуць, што яны злачынцы, крымінальнікі, але ён ведае, што пацярпеў за іншае. Кажа, не важна, які тэрмін дадуць, важна, каб іх памяталі і чакалі.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Непрытомнага Латыпава міліцыянты і медыкі вынеслі з будынку суда
Сцяпана Латыпава прааперавалі.

«Пашкоджанняў жыццёва важных органаў не выяўлена. Пакуль у наркозе на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Стан здавальняючы. Плануецца шпіталізацыя», — піша @belhalat_by.
❗️ У Беларусі +5 новых палітвязняў.

Гэта Руслан Валюк, Арцем Кандрацьеў, Дзмітры Лукашэвіч, Андрэй Шарэнда ды Сяргей Рудзінскі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3ySUyVl

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Намеснік дырэктара "Белсат TV" Аляксей Дзікавіцкі далучыўся да праекту "Паштоўкі ад вясноўкі" і напісаў ліст Алене Маўшук - шматдзетнай маці, якая стала фігуранткай "Пінскай справы", асуджанай да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

"Дарагая Алена, дарагая зямлячка!
Хаця Вы крыху маладзейшая за мяне, але раслі мы з Вамі ў Пінску прыкладна ў той самы час, хаця і ніколі, хіба, не былі знаёмыя.
Ведаеце, на сваю першую акцыю я, разам з трыма сваімі аднакласнікамі, выйшаў яшчэ за савецкім часам - 7 лістапада 1990 году, з нацыянальным сцягам і зробленым з прасціны транспарантам “Вялікі Кастрычнік зрабіў нас рабамі!”. Потым перастаў існаваць СССР, а ўсе тыя мае аднакласнікі жывуць цяпер за мяжой, акрамя аднаго, якога, дарэчы, таксама як і Вас, моцна збілі ў родным горадзе праз 30 гадоў. Потым была яшчэ не адна акцыя, кароткая адсідка “на падвале”, а на пачатку 2000-х з’ехаў і я. Памятаю, як мяне не разумелі сябры – навошта, маўляў, гэта ўсэ табе, Лёша, што ты са сцягамі бегаеш – зарабляй, жыві нармальна!
Здараліся моманты, калі і сам я думаў, што б’юся галавой аб сцяну, што нікому мая, нашая “праўда” не патрэбная. Але мінулыі гады і аказалася, што гэта не так – беларусы абудзіліся і выйшлі дамагацца права “людзьмі звацца”, у тым ліку і ў нашым родным Пінску. Ніколі не забуду, як сціснулася маё сэрца, калі ўбачыў вялізны натоўп пінчукоў, якія крочылі па вуліцах нашага з Вамі гораду з вялізным нацыянальным сцягам, метраў можа сто. Там былі і Вы. Значыць, гэтыя гады не прайшлі дарэмна.
Гэтаксама і Вы, калі ласка, ніколі не думайце, што вашая ахвяра – дарэмная. Вам, натуральна, непараўнальна цяжэй цяпер – даўгі вырак, на свабодзе засталіся дзеці, з якімі Вас разлучылі. Але Беларусь, Пінск у якія вы вернецеся (веру, што гэта здарыцца значна раней, чым праз тыя 6 гадоў, якія Вам прысудзілі) будуць зусім іншымі – свабоднымі, справядлівымі і шчаслівымі. А Вашым дзецям ніколі не будзе за Вас сорамна.
Вось тады мы з Вамі, дарагая зямлячка, абавязкова нарэшце пазнаёмімся і сядзем у “Хвілінцы”, у сэрцы нашага роднага гораду, выпіць кавы.
Сілаў Вам. Моцна Вас абдымаю,
Аляксей Дзікавіцкі"

Вы таксама можаце напісаць ліст падтрымкі Алене Уладзіміраўне Маўшук:
СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В

Таксама заклікаем вас пісаць лісты і іншым палітвязням, інфармацыю пра палітвязвяў можна ўзяць на тэматычных сайтах:
1) https://prisoners.spring96.org/be
2) https://politzek.me/friends
3) https://dissidentby.com

#паштоўкіадвясноўкі
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрымалі журналіста Tribuna.com Дзмітрыя Руто Яго абвінавачваюць у незаконным пікетаванні — за бел-чырвона-белы шалік ў аўто, паведамляе @tribuna_by
Журналіст Дзмітрый Руто на Акрэсціна

Нагадаем, журналіст быў затрыманы раніцай з-за бел-чырвона-белага шаліку ў машыне.

Увечары Руто быў дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна, ён знаходзіцца ў статусе абвінавачанага па адміністратыўнай справе.

Судовае пасяджэнне будзе праходзіць у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Пра дзень суда не паведамляецца.
Ніхто з абвінавачаных не прылічаў сябе да «радыкалаў» ці «фашыстаў». У судзе па справе антыфашыстаў дапыталі сведак

Працягваецца судовы разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да антыфашыстаў — братоў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця. Хлопцаў вінавацяць па шэрагу артыкулаў КК.

На пасяджэннях, якія прайшлі 28 траўня і 1 чэрвеня, суд дапытаў сведак і азнаёміўся з першым томам пісьмовых матэрыялаў справы.

«Віталік і гвалт — рэчы несумяшчальныя. Ён можа толькі дапамагаць! І калі ён не можа трымаць дыстанцыю, самаабарона — максімум, на што ён здольны».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3paPwPD
​​❗️«Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета». Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне

У Мінску па падазрэнні ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» быў затрыманы 20-гадовы грамадзянін Расіі Ягор Дуднікаў. Пазней стала вядома, што крымінальную справу супраць яго распачалі з-за таго, што ён агучваў ролікі для беларускай апазіцыі.

Ягор праз адваката распавёў, як яго затрымлівалі, збівалі, дапытвалі ў СІЗА КДБ і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць.

🔻 «Іх было шмат — я адзін. Я адразу зразумеў "што да чаго": працаваў ГУБАЗ, не шкадуючы рук, — білі нагамі і рукамі пры затрыманні. Крычалі: "Мразь, дабегаўся?" У мяне ўсё ў вачах пацямнела...»;
🔻 «У машыне закінулі на задняе сядзенне, рукі былі пастаянна ў кайданках. Сказалі, што паедуць закопваць мяне. "Саджаць бульбу", — так пажартаваў адзін з іх»;
🔻 «Мяне білі, бо я віну не прызнаваў. Білі жорстка»;
🔻«Сказалі, што калі я буду выдзелывацца, то павязуць у аддзяленне АМАПу, і тады мне ўзгадаюць усе мае словы (у агучаных роліках)»;
🔻«Яны казалі, калі я не буду ісці на кантакт, прыедуць да маёй дзяўчыны, і мала ёй не падасца».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3fJ3XYc

🔹Пяць расейцаў, якіх утрымліваюць па «палітычных артыкулах» у беларускіх СІЗА. Распавядаем, што вядома пра іх цяпер
🔹«Ён закаханы хлапчук, а не падрыхтовец паўстанняў». 20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску
Справаздача наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў траўні

📍Затрымана як мінімум 332 чалавекі
;
📍Маніторынг судовых працэсаў засведчыў шматлікія парушэнні прынцыпаў справядлівага судовага разбяральніцтва і працэсуальных правоў і гарантый абвінавачаных;
📍Наўмысна створаныя адміністрацыямі ЦІП і ІЧУ бесчалавечныя ўмовы ўтрымання, для падвергнутых адміністрацыйнаму арышту за ўдзел у мірных сходах, расцэньваюцца экспертамі як катаванні.

❗️На працягу месяца сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвала значна пагаршацца.

Падрабязны агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў траўні 👉
bit.ly/3vIrvSh
У калоніі на Арцёма Анішчука ўзбудзілі новую «крыміналку», але да яго не пускаюць адваката і пазбавілі спатканняў да жніўня

На асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў», у Магілёўскай калоніі завялі новую справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы». Папярэдняя прычына — Арцём нібыта парушыў рэжым: двойчы адмовіўся прыбірацца. Але некалькі тыдняў ні родныя, ні адвакат не могуць з ім звязацца, ад самога асуджанага не паступае ніякіх звестак.

❗️Жонка Арцёма Вольга распавяла, што 1 чэрвеня да яе мужа ў магілёўскай калоніі зноў не пусцілі адваката. Гэта ўжо чацвёрты раз. Таксама Вольга расказала, што Арцёма пазбавілі права на спатканні да 21 жніўня. Ён пісаў у лістах жонцы, што перадачы «няхутка яна зможа перадаць».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3fHBTnR
Да Дзяніса Дудзінскага прыйшлі сілавікі, паведамляе @onlinerby

Па словах жыхароў дома, у пад'езд ўвайшлі двое мужчын у цывільным адзенні. Пазней, у пошуках панятых, паведамілі: з фінансавай міліцыі, прыйшлі для правядзення нейкіх дзеянняў да Дудзінскага.

Тэлефоны самога Дзяніса і яго жонкі пакуль не адказваюць.
⚡️«Ён ішоў, спыніўся, выгукнуў некалькі разоў "Жыве Беларусь" і пайшоў далей». Хлопца арыштавалі на 15 сутак за белы бранзалет на руцэ

31-гадовы Аляксандр Клубовіч быў затрыманы днём 29 траўня. На вуліцы Герцэна да хлопца падышлі двое невядомых у цывільным і сазалі, што «Аляксандр падыходзіць пад апісанне». Хлопца адвезлі ў аддзяленне, бо ў яго не было з сабой дакументаў. На руцэ ў Клубовіча быў белы бранзалет, які, на думку хлопца, і стаў прычынай затрымання. Але ў Цэнтральным РУУСе на Клубовіча склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне і лозунг "Жыве Беларусь".

Справу Аляксандра разглядзеў суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк. Па словах сведкі-міліцыянта, правапарушэнне адбылося "вельмі хутка": «Клубовіч ішоў, спыніўся, выгукнуў некалькі разоў "Жыве Беларусь" і пайшоў далей».

Аляксандр растлумачыў суду, што ў гэты момант ішоў у бар да сваёй каманды, з якой у той дзень павінна была прайсці гульня. Суду былі прадастаўлены дакументы, якія пацвярджаюць гэта.

⚖️Адвакат хадайнічаў запатрабаваць відэазапісы з відэарэгістратара сведкі "Александровіча" і з камеры вонкавага назірання бара. Суддзя Карсюк адхіліў, заявіўшы, што сабраных доказаў дастаткова для прыняцця рашэння па справе. Вынік – 15 сутак.
Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская паведаміла ў сваім Twitter, што тры з пяці зняволеных у Беларусі палякаў былі вывезеныя да Польшчы

Гэта, імаверна, палітзняволеныя Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская ды Ганна Панішава.

Вярнуцца ў Беларусі яны цяпер не могуць. На мяжы ім далі падпісаць адпаведныя паперы.

Крыніца: @belsat