Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🥀Сотні людзей прыйшлі правесці палітвязня Вітольда Ашурка ў апошні шлях.

Пахавалі Вітольда пад бел-чырвона-белым сцягам.

Фота: @nashaniva
«Хто спявае, той і ўдзельнічае». Што яшчэ кажуць сведкі на судзе па «справе студэнтаў»

У Доме правасуддзя працягваюць разглядаць крымінальную «справу студэнтаў». На судовым пасяджэнні 25 траўня ў якасці сведак быў дапытаны шэраг супрацоўнікаў БДУ і БДУІР.

Расказваем, пра што казалі сведкі 👉 bit.ly/2TePZ7j

❗️Раніцай 26 траўня стала вядома, што ў судзе па «справе студэнтаў» абвешчаны перапынак да 31 траўня ў сувязі з тым, што камера студэнта БДУ Ягора Канецкага знаходзіцца на каранціне.
Жыхарку Бабруйска асудзілі за абразу міліцыянтаў

Ірыну Барздову
абвінавачвалі ў тым, што ў кастрычніку мінулага года ў адным з тэлеграм-каналаў яна нібыта эмацыйна выказалася пад запісам пра двух знаёмых міліцыянтаў. Праз некалькі дзён да жанчыны прыйшлі з ператрусам і паведамілі, што супраць яе распачалі крымінальную справу.

Суддзя Галкоўскі асудзіў жанчыну на адзін год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Апроч гэтага, Ірына павінна аплаціць кампенсацыю маральнай шкоды — па 800 рублёў кожнаму міліцыянту.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3oPqDZE
⚡️⚡️⚡️Сафія Сапега, Аляксандр Вінярскі, Эдуард Кудынюк, Аляксандр Храпко ды Ігар Вінакураў прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

❗️У Беларусі сёння +5 новых палітвязняў. Агулам іх — 426

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць справы новых палітвязняў палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3hW7hjR
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
За «Верым! Можам! Пераможам!» пасля абвяшчэння прысуду пакаралі Паўла Севярынца.

Пра гэта напісала жонка палітвязня

«За ўчорашняе "Верым! Можам! Пераможам!" Павел дзень правёў у адстойніку. Такія светлыя словы ў беларускай турме, нажаль, не даруюць», — напісала Вольга Севярынец.

Нагадаем, 25 траўня у Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў. Іх абвінавачвалі па некалькіх частках «пратэснага» артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Паўла Севярынца пакаралі 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
⁉️Як стаць валанцёрам ці валанцёркай па назіранні ў судах?

1. Для гэтага патрэбна некалькі вольных гадзін на дзень. Назіранне адбываецца па буднях з 9.00 да 18.00 у Мінску і іншых гарадах, дзе судзяць затрыманых, але магчыма назіраць толькі частку дня ці нават некалькі гадзін.

2. Запоўні адпаведную форму Валанцёрскай службы «Вясны».

💡Праваабаронцы “Вясны” нагадваюць, што прысутнасць валанцёраў у судзе важна, каб сабраць поўную і дакладную інфармацыю пра сітуацыю на працэсах і пра вынікі судоў. Збор інфармацыі пра рэпрэсіі, якія сёння закранулі большасць беларусаў, вельмі важны для працы праваабаронцаў па маніторынгу парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
🥳 Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!

30 траўня свае Дні Народзінаў будуць святкаваць Іван Андрушойць, Дзяніса Граханаў ды Аляксандр Лапух.

Іван — быў затрыманы 5 лістапада. Яму прад'яўлена абвінавачванне па двух артыкулах: «удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак» і «доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове». Другі артыкул нібыта за ўзлом кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама.

Дзяніс — асуджаны на 1,5 года «хіміі» за нанясенне надпісу «Не забудзем» на тратуары каля ст. м. «Пушкінская».

Аляксандр — фігурант справы аб масавых беспарадках, узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня.

📨 Адрасы для лістоў:
- СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Іван Аляксандравіч Андрушойць
- Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпу №45. 225073, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н., в. Сушкі, Дзяніс Леанідавіч Граханаў
- СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Уладзіміравіч Лапух
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
💻29 траўня пройдзе анлайн-канферэнцыя «Адвокаты под угрозой: голос сообщества»

📍На адной пляцоўцы сустрэнуцца прадстаўнікі адвакацкіх палат і міжнародных арганізацый, а таксама адвакаты, чые правы былі парушаныя нядопускамі да падабаронных, ціскам на абарону падпіскай пра неразгалошванне і ператрусамі, пагрозамі гвалту.

📅 Дата: 29 траўня
🖥 Месца: Zoom
Час: 12:00 — 16:00
✍️ Спасылка на рэгістрацыю
⚡️«Умовы для "палітычных" у Баранавічах жудасныя». Пасля перагляду справы праваабаронцы «Вясны» Аляксандра Вайцешыка яго зноў прызналі вінаватым ў непавазе да суду і асудзілі на 8 сутак, якія ён ужо адсядзеў

26 траўня адбыўся паўторны разгляд справы баранавіцкага праваабаронцы "Вясны" Аляксандра Вайцешыка. Але пасля перагляду справы суддзя Баранавіцкага раёна Аксана Копач прысудзіла яму восем сутак, якія ён ужо адсядзеў. Аляксандр падаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд.

Нагадаем, што праваабаронцу затрымалі 14 красавіка ў Баранавічах падчас маніторынгу судовага працэсу. Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта здымаў на відэа абвінавачанага падчас суда. Але, па словах Аляксандра, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з'яўляецца ягоным абсалютным правам. Суддзя запатрабаваў у Аляксандра адкрыць тэлефон і паказаць галерэю, але калі Вайцешык паказаў тэлефон сакратару, і той не знайшоў на ім відэа, гэтага суддзі аказалася недастаткова, і ён захацеў, каб тэлефон прагледзеў спецыяліст. На гэта Аляксандр не пагадзіўся і выключыў тэлефон, сказаўшы, што пароль ён забыўся. Пасля гэтага яго прызналі вінаватым па артыкуле 25.1 КаАП (непавага да суду) і асуділі на 15 сутак: ПВКаАП прадугледжвае прымяненне санкцый гэтага артыкула ў межах паседжання на крымінальнай ці грамадзянскай справе. 

У знак пратэсту на незаконнае затрыманне і несправядлівы арышт Аляксандр абвясціў галадоўку. 22 красавіка абласны суд задаволіў скаргу праваабаронцы, а Вайцешыка выпусцілі на волю. Ён галадаў усе 8 сутак, пакуль быў у зняволенні.

Пасля вызвалення праваабаронца распавёў "Вясне" пра галадоўку ў ізалятары і ўмовы для "палітычных" у Баранавічах:
«Умовы для "палітычных" у Баранавічах жудасныя. Прычым умовы ў карцары не занадта адрозніваліся ад тых, што былі ў "адзіночцы": праблемы з пасцельнай бялізнай, праверкі днём і ноччу, нельга ляжаць днём на ложку... І вельмі моцна холадна! Там даўно адключылі ацяпленне, але цяпер пахаладала (я быў там, калі на вуліцы днём было 12-14 градусаў) — і людзям стала зусім холадна. Я спаў у спартовых штанах, яшчэ адніх штанах, двух байках (адна з якіх — "Не смяротнаму пакараню"), цёплай зімовай куртцы, зімовай шапцы, але ўначы ўсё адно прачынаўся ад холаду. Калі саграваўся, трохі распранаўся. Вада ў камеры таксама была халодная, бойлер на дзесяць літраў не вырашаў праблему мыцця 37 чалавек, якія ў нейкі момант адначасова знаходзіліся ў ІЧУ».

❗️Тым часам, асуджаных па "народным артыкуле" зноў пачалі этапаваць у Баранавічы. Что трэба ведаць, калі вашых блізкіх перавялі ў Баранавічы:
— Адразу трэба даведацца, дзе знаходзіцца асуджаны: ІЧУ ці СІЗА. Номер для даведкі: 8-0163-48-48-66
Адрас: ІЧУ г. Баранавічы, вул. 50 лет ВЛКСМ, 1, 225320
СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В
— Атрымаць інармацыю пра час і дату вызвалення, а затым паведаміць аб гэтым у бот: @spiskov_net_bot.
Перадачы для асуджаных па адміністрацыйных справах у Баранавічах не прыймаюць.
Amnesty International аб'яўляе акцыю тэрміновай дапамогі Раману Пратасевічу

Міжнародная арганізацыя Amnesty International заклікае далучыцца да акцыі тэрміновай дапамогі з патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітвязняў Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі.

«Мы з самага пачатку асцерагаліся, што ім могуць пагражаць катаванні ці іншае жорсткае абыходжанне. Цяпер, калі беларускія дзяржаўныя СМІ апублікавалі відэазапіс, на якім Раман "прызнаецца" ў арганізацыі пратэстаў, мы занепакоеныя тым, што такое прызнанне магло быць атрымана пад ціскам.

Ці сапраўды беларускія ўлады вераць, што яны могуць падмануць свет, транслюючы прымусовае "прызнанне" зняволенага і прымушаючы яго заяўляць, што з ім абыходзяцца добра?
».
У Віцебску затрыманы актывіст Барыс Хамайда.

Штодня ў цэнтры гораду ён распаўсюджвае беларускую літаратуру, газеты і часопісы, піша @belsat

Хроніка палітычнага пераследу 27 траўня 👉 bit.ly/3vtg6Wn

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
​​«Здзекаў і катаванняў не вытрымала». Хворая на анкалогію пенсіянерка ў чаканні суда за абразу міліцыянта напісала перадсмяротны ліст

65-гадовую Людмілу Хлусевіч будуць судзіць за абразлівы каментар пад допісам пра міліцыянта з Вялейкі. За апошнія паўгода пенсіянерка з анкалагічнаю хваробаю (у яе лейкоз) перажыла ператрус, каля 10 допытаў, правяранне ў адной крымінальнай справе і абвінавачванне ў другой.

«Я калі ўбачыла відэа, як міліцыя пасля выбараў біла гэтых няшчасных дзяцей, — са слязьмі на вачах кажа Людміла Хлусевіч, — я ўсё гэта прапускала праз сваё сэрца і душу. Я ўяўляла: калі гэта майго сына тамака забілі ці збілі… Я плакала ўвесь час і спаць не магла праз той гвалт, што чыніла міліцыя. І вось на эмоцыях і на нервах я напісала такі каментар пад чужым допісам».

У чаканні суда жанчына напісала цыдулку на выпадак сваёй заўчаснай смерці:

«Вінаватай у маёй смерці прашу лічыць дзяржаву. Так больш жыць не магу. Маё здароўе і жыццё давялі да смерці. Я была хворая, яны пагоршылі мой стан. Дажыла да пенсіі, такіх здзекаў і катаванняў не вытрымала. Жыла сумленна, не крала, не забівала. Мяне забілі, давялі да смерці. Хай усе даведаюцца: мае блізкія, знаёмыя, родныя і сябры».

Арт. 369 КК РБ прадугледжвае пакаранні: штраф, грамадскія працы, пазбаўленне або абмежаванне свабоды. Жанчына перакананая, што з ейным станам здароўя яна не перажыве арышту, а выплаты з мізэрнай пенсіі вялізарнага штрафу прымусяць яе галадаваць (пенсіянерка атрымлівае 340 рублёў).
⚡️Тры палітвязні па «мазырскай справе» выйшлі на волю

«Вясне» стала вядома, што трох палітвязняў-фігурантаў «мазырскай справы» па жнівеньскіх падзеях вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Гэта Вадзім Свінтэцкі, Сяргей Гадыеў, Уладзімір Панфіленка. Яны застаюцца падазраванымі па гэтай крымінальнай справе.

5 траўня прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне 11 чалавек, 10 з якіх, па версіі сілавікоў, бралі ўдзел у масавых беспарадках у жніўні 2020 года. Хлопцаў затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і САХРу. Відэа жорсткага затрымання з’явілася ў тэлеграм-канале прэс-сакратаркі МУС.

Па версіі МУС, 10 затрыманых з’яўляюцца ўдзельнікамі «каляфутбольнай групоўкі праварадыкальнай накіраванасці» і затрыманыя 11 жніўня «выкарыстоўвалі супраць міліцыянтаў газавыя балончыкі, кідалі ў іх камяні». Хлопцам прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 КК.

🌿Чытаць падрабязнасці па «мазырскай справе»:
https://spring96.org/be/news/103285