Родным памерлага палітвязня Вітальда Ашурка не аддалі яго цела.
Брат памерлага Андрэй Ашурак распавёў, што следчы, які праводзіць праверку сказаў: "чакайце званка" і "эксперты працуюць".
Дагэтуль нічога невядома пра дэталі смерці, акрамя таго, што Вітальд Ашурак памёр ад "спынення сэрца".
Крыніца: @euroradio

«Я пакінула наш дом 12 лістапада дзіцём і вярнуся дарослай». Як у Беларусі пераследуюць студэнтаў і выкладчыкаў
Беларускіх студэнтаў арыштоўваюць па крымінальных абвінавачваннях, пераследуюць за мірную актыўнасць і выключаюць з навучальных устаноў у адплату за ўдзел у пратэстным руху, які працягваецца, супраць шырока аспрэчваемых афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.
Amnesty International распавядае, якім чынам гэта адбываецца 👉 bit.ly/3oGJNAQ
«Для мяне ўвесь свет спыніўся, і я проста глядзела на яе... Яна пасталела, дзіцячыя рысы цалкам зніклі з яе твару. Пазней, яна напісала мне пра гэта ў сваім лісце: "Я пакінула наш дом 12 лістапада дзіцём і вярнуся дарослай"», — расказала маці палітзняволенай Анастасіі Булыбенкі.

Мужчына пасля сутак у ІЧУ: «Калі ты адчуваеш сябе чалавекам, ніхто не можа у цябе гэтага адабраць»
«Вясна» паразмаўляла з Алегам, які на мінулым тыдні выйшаў пасля адміністрацыйнага арышту з Маладзечанскага ІЧУ: ён распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ізалятары.
❗️«У мяне за ўвесь час знаходжання не было ні ручніка, ні матраца, ні пасцельнай бялізны: спалі мы на ДСП»;
❗️«Я не пераборлівы, але назваць ежай тое, чым нас кармілі, складана. З раніцы звычайна была сечка або пярлоўка на вадзе, чвэрць батона і дзве так званыя катлеты шэрага колеру, па памеры ледзь таўсцей за крабавую палачку: іх мы нават не спрабавалі есці. У абед — суп, адзінае, што мы елі, ён быў хаця б гарачым. Другое ў камеру прыносілі на дваіх — ў адной талерцы з двума лыжкамі: дзяліся, як хочаш»;
❗️«У "палітычных" пад забаронай было практычна ўсё, што дазволена астатнім зняволеным. Напрыклад, не давалі кніг, цыгарэт, кіпень. Калі прасілі, адказвалі "Без каментароў", сыходзілі ад адказу ці маўчалі. 70% канвойных пры гэтым апускалі вочы»;
❗️«У аднаго хлопца, які патрабаваў, каб мы ўсталі ноччу, я спытаў: "Ты атрымліваеш ад гэтага задавальненне ці як?" Ён адказаў: "Пытанні да начальства"»;
❗️«Яны хочуць паламаць ў цябе пачуццё чалавечага, апусціць на сацыяльнае дно. Але калі ты адчуваеш сябе чалавекам, ніхто не можа у цябе гэтага адабраць. Тваё меркаванне не мяняецца, а абурэнне і жаданне змяніць сітуацыю і стаўленне да сябе ў людзей назапашваецца, як снежны ком».

❗️Сафія Сапега — на Акрэсціна.
Святлана Ціханоўская заявіла на прэс-канферэнцыі, што затрыманая разам з Раманам Пратасевічам Сафія Сапега — на Акрэсціна.
Што ёй прад'яўляюць — невядома. Сафія — грамадзянка РФ.
Крыніца: @belsat

Справа Караткова: «Адзіны справядлівы прысуд для яго — гэта апраўданне»
Пасля перапынку працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.
❗️Пракурор адмовілася ад абвінавачвання па ч.3 арт. 293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці). Засталося абвінавачванне ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Абвінавачванне просіць пакараць Караткова 2 гадамі калоніі.
‼️Пазіцыя абароны: «Караткова судзяць не за ўчыненне злачынства, а за яго пазіцыю»:
«Ні ў судзе доказаў не было, ні падчас следства не знайшлося нічога. Яго судзяць не за ўчыненне злачынства, а за яго пазіцыю. Але такога злачынства ў КК няма».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3oJaTqZ

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Сафія Сапега — на Акрэсціна. Святлана Ціханоўская заявіла на прэс-канферэнцыі, што затрыманая разам з Раманам Пратасевічам Сафія Сапега — на Акрэсціна. Што ёй прад'яўляюць — невядома. Сафія — грамадзянка РФ. Крыніца: @belsat
«Дачка паспела напісаць у WhatsApp толькі слова «мама». Яна не паспела працягнуць. Больш я з ёй не звязвалася. На дадзены момант яна знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна, мы яе сёння знайшлі, нанялі адваката.
Мы сустрэліся з консулам, пагутарылі, апісалі сітуацыю, яны ў курсе таго, што адбылося, спадзяюся, яны нам дапамогуць», — распавяла Ганна Дудзіч, маці Сафіі.

Міліцыя абяцае трымаць родных журналісткі, пакуль тая не прыедзе ў РУУС
Вядоўца праграмы «Шчыра кажучы» на канале Белсат Арына Маліноўская з'ехала з Беларусi.
Увечары 21 траўня сiлавiкi прыйшлi на кватэру, дзе часова жыла Маліноўская. Арыну шукаюць праз сваякоў i знаёмых.
@belsat піша, што Арыне Маліноўскай з нумару мужа сястры патэлефанаваў у Telegram следчы. Ён сказаў, што затрымалі сваяка Арыны, едуць за бабуляй i дзядулем. Будуць трымаць iх, пакуль Арына не прыедзе у Ленiнскi РАУС.

Жыхара Мінска асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі» за абразу амапаўца
46-ці гадовага Андрэя Думанскага абвінавачвалі ў абразе супрацоўніка АМАП — Віталя Фёдарава.
Нехта з карыстальнікаў вывесіў скрыншот аб пацярпелым са сваім каментаром, што «нарадзіўся ў горадзе Крупкі, і такой працай зарабіў сабе на кватэру...». Думанскі пакінуў пад гэтым постам каментар з аднаго слова, якое пацярпелы палічыў за абразу.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/2T5Wklu

У дачкі Юрыя Зісера і Юліі Чарняўскай — Яўгеніі Чарняўскай — заблакавалі ўсе банкаўскія рахункі.
Яе маці знаходзіцца пад хатнім арыштам па «справе TUT.BY».

Forwarded from "Вясна" назірае
⚡️Журналіста-фрылансера Алеся Сіліча павінны выпусціць з ІЧУ. Суддзя адправіла яго справу "на дапрацоўку"
53-гадовага Алеся Сіліча затрымалі 21 траўня за "размахванне БЧБ-стужачкай і пашпартам з гербам Пагоня". У Першамайскім РУУСе на журналіста склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП і адправілі ў ІЧУ на Акрэсціна чакаць суд. 24 траўня справу Сіліча разглядзела суддзя Ліннік, але ўжо пасля заканчэння 72-гадзіннага тэрміну.
Па словах Алеся, пашпарт з Пагоняй дэманстраваў не ён, а супрацоўнік міліцыі: "Мы праводзілі апытанне каля ГЦ, але потым нас затрымалі і склалі пратакол па арт. 22.9 КаАП. Нас збіраліся адпусціць, але правялі агляд рэчаў, пасля чаго знайшлі пашпарт з Пагоняй і бранзалет, а не стужачкі. Таму на нас склалі новы пратакол па арт. 24.23 КаАП. Таму Пагоня дэманстравалася не мной, а супрацоўнікам, які яе дастаў". Сведка-міліцыянт на судзе нават пераблытаў дату затрымання.
⚖У выніку, суддзя Ліннік вырашыла вярнуць справу журналіста "на дапрацоўку". Алесь Сіліч павінен выйсці на волю.

❗️Былы міліцыянт і палітвязень Дзмітрый Кулакоўскі быў вымушаны праглынуць лыжку, каб да яго выклікалі лекара на Акрэсціна.
Дзмітрый раней узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Мінска. Пасля выбараў ён заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады. Неўзабаве яго абвясцілі падазраваным па справе ў абразе прадстаўніка ўлады. Пазней ён быў асуджаны да 2 гадоў «хіміі» і вызвалены ў залі суда да апеляцыі. Яго затрымалі 20 траўня.
Дзмітрый распавёў жонцы, што на Акрэсціна яго адразу ж кінулі ў карцэр, там яшчэ было чатыры ці пяць чалавек. Умовы дрэнныя, спаць няма дзе, акрамя халоднай бетоннай падлогі. У Дзмітрыя — цукровы дыябет, ногі ўспухлі. Каб атрымаць медыцынскую дапамогу, ён бы вымушаны праглынуць металічную лыжку.
Яго жонка, як толькі выйшла з ІЧУ, патэлефанавала ў хуткую і міліцыю. Ёй адказалі, што на Акрэсціна ёсць свае лекары, яны дапамогуць, калі будзе трэба. Сям'я непакоіцца за Дзмітрыя, невядома, ці аглядаў яго лекар. Адваката да яго не пускаюць.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3bSPgiC

⚡️⚡️⚡️Пяць чалавек у адным карцары, на суд — у кайданках. Былому міліцыянту Емяльянаву ўжо двойчы прысудзілі "суткі"
20 траўня затрымалі былога міліцыянта Ягора Емяльянава, які адмовіўся ў жніўні ўдзельнічаць у падаўленні пратэстаў у Наваполацку і звольніўся з міліцыі. За тыдзень да затрымання Ягор даў інтэрв'ю TRIBUNA.BY, а 19 траўня на "Белсаце" выйшаў відэаматэрыял пра сілавікоў, у якім Ягор таксама прыняў удзел. Ужо 20 траўня супрацоўнікі міліцыі прышлі па Ягора на яго працоўнае месца — у сталічны фітнэс-цэнтр.
21 траўня прайшоў першы суд над Емяльянавым у судзе Савецкага раёна. Справу разглядзеў суддзя Сяргей Шаціла, але пасля заканчэння працоўнага дня — у 18:10.
Па словах Ягора, у 18:00 яго чакаў кліент на запланаванай трэнероўцы, але два супрацоўнікі ў цывільным сарвалі яе, "прапанаваўшы" праехаць з імі ў Савецкі РУУС для "ўдакладнення нейкіх дадзеных па яго фотаробату". Пасведчанне паказаў толькі адзін з іх — супрацоўнік наркакантролю.
Але ва ўпраўленні супраць мужчыны склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП, згодна з якім 20 траўня Ягор "у 18:00 каля крамы "Суседзі" наўмысна з хуліганскіх памкненняў абразліва чапляўся да грамадзян, нецэнзурна лаяўся ў іх адрас, на заўвагі не рэагаваў, чым парушыў спакой грамадзян".
На думку аднаго з міліцыянтаў, якія выступілі на судзе ў якасці сведак, непадпарадкаванне Ягора доўжылася менш за хвіліну. Сведка нават не чуў ніякіх выказванняў з боку затрыманага, але дакладна памятае, што яны былі нецэнзурныя🤷♀
У выніку, суддзя Шаціла арыштаваў экс-міліцыянта на 15 сутак, адхіліўшы ўсе хадайніцтва адваката.
Але 24 траўня справа Емяльянава зноў з'явілася ў раскладзе суда. На гэты раз яе разглядала суддзя Алена Жуковіч. Суд пачаўся пасля заканчэння працоўнага дня:
— Судовае паседжанне працягнутае. Што гэта ў Вас на руках?
— Кайданкі.
— У сувязі з чым?
— У сувязі з тым, што я былы супрацоўнік. Яны палічылі, каб я больш памучаўся…
Суддзя Жуковіч абурылася і паклікала супрацоўнікаў РУУСа, каб яны знялі іх на час судовага працэсу.
Новы пратакол па арт. 24.3 КаАП на экс-міліцыянта склалі 20 траўня ў 18:20, то бок праз 20 хвілін пасля першага "правапарушэння". Па пратаколе, "будучы ўжо затрыманым, Емяльянаў адмовіўся прайсці ў Савецкі РУУС і спрабаваў уцячы, чым аказаў непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі". Па словах Ягора, ён нават не ведаў, што быў затрыманы амаль да прыезду ў ЦІП на Акрэсціна.
Віны сваёй ён не прызнаў і дадаў:
— Я 17 гадоў служыў у міліцыі і ведаю, што можа быць за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, таму я гэтага не здзяйсняў.
🤡Сведка-міліцыянт, як заўсёды, распавядаў пра тое, што быў у форменным абмундзіраванні і аб нязгодзе затрыманага прайсці за ім у будынак РУУСа. Паказанні Емяльянава кардынальна адрозніваюцца ад паказанняў сведкі.
Адвакат хадайнічаў аб далучэнні відэа, на якім відаць, што ў паказаны час Ягор разам з людзьмі ў цывільным ішоў добраахвотна, не здзяйсняючы хуліганства. Суддзя Жуковіч адхіліла хадайніцтва, палічыўшы, што яно не адносіцца да справы.
⚖Для суддзі Жуковіч доказаў у матэрыялах справы аказалася дастаткова, таму яна асудзіла Емяльянава яшчэ на 15 сутак. Агулам экс-міліцыянт правядзе за кратамі 30 сутак.
❗️❗️Таксама стала вядома, што Ягора змясцілі ў бетонны карцар, у якім акрамя яго сядзяць яшчэ чатыры чалавекі.

BY.Tribuna.com
Этот качок после выборов ушел из милиции, чтобы остаться за народ, а теперь лишился звания – поговорили о его новой жизни, непонимании…
Совесть для ныне фитнес-тренера Егора Емельянова важнее кредитов.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Маці Рамана Пратасевіча паведаміла пра тое, што па непацверджанай (!) інфармацыі яе сын знойдзены ў адной з мінскіх бальніц у крытычным стане. Крыніца: «Беларусь головного мозга» Upd. Па інфармацыі міліцыі, Раман знаходзіцца ў СІЗА-1. "Скаргаў на стан здароўя…
Наталля Пратасевіч пацвердзіла «Белсату», што атрымала такую інфармацыю ад людзей з медычных колаў.
Паводле спадарыні Наталлі, яна верыць, што гэта можа быць праўдай, бо ў сына сур’ёзныя праблемы з сэрцам.
«У Рамана ёсць праблемы з сэрцам, яго праз гэта ў войска не ўзялі. Аднойчы ў яго здарыўся перадынфарктны стан. Мы ўсе сэрцавікі паводле матчынай лініі. Я, дачка, бабулі, дзядулі. Калі яму нешта там зрабілі, то гэта магло справакаваць сэрцавы прыступ».
У якім шпіталі можа быць Раман, спадарыня Наталля не ведае, бо медыкі цяпер вельмі запужаныя.

Яшчэ адзін дзень сведчанняў у судзе па «справе студэнтаў»
У Доме правасуддзя працягваюць разглядаць крымінальную «справу студэнтаў». На судовым пасяджэнні 24 траўня ў якасці сведак былі дапытаныя кіраўнікі і выкладчыкі БНТУ і БДАІ, а таксама прадстаўнікі Мінсктранса.
📌 «Студэнты казалі, што яны супраць гвалту. Яны былі ўзбударажаныя падзеямі жніўня. Мы ім нагадвалі і тлумачылі, што яны павінны выконваць правілы ўнутранага распарадку, якія вывешаныя на сайце»;
📌 «Як на відэазапісах: усё ў масках і ўсё ў смутку. Толькі цяпер чамусьці ўсе ўсміхаюцца»;
📌 «Хачу распавесці сваё назіранне: маладыя людзі ў масе сваёй паддаліся парывам старэйшых. Таму прашу даць ім шанец».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3uhPxCh

❗️Праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова 250 дзён за кратамі
Нагадаем, Марфа была затрыманая 17 верасня 2020 года. Яна абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. У красавіку стала вядома, што яе паставілі на прафілактычны ўлік як «схільную да экстрэмізму».
📨 Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
- СІЗА-1, г.Мінск, вул.Валадарскага, д.2 220030, Марыя Аляксандраўна Рабкова
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
🎤 Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай — у падкасце «Вясна прыйдзе»

❗️Адвакат пакуль не змог трапіць да Сафіі Сапегі
Адвакат затрыманай ў аэрапорце Мінска грамадзянкі Расіі Сафіі Сапегі пакуль не змог сустрэцца са сваёй падабароннай, якая змяшчаецца ў ЦІП на Акрэсціна. Пра гэта паведаміў у аўторак ТАСС бацька затрыманай Сяргей Дудзіч.
«У панядзелак мы заключылі дамову з адвакатам. Па стане на вечар учорашняга дня адвакат не трапіў да яе», — адзначыў бацька.

⚡️21 траўня экс-міліцыянта Ягора Емяльянава арыштавалі на 15 сутак за тое, што ён 20 траўня "у 18:00 каля крамы "Суседзі" наўмысна з хуліганскіх памкненняў абразліва чапляўся да грамадзян, нецэнзурна лаяўся ў іх адрас, на заўвагі не рэагаваў, чым парушыў спакой грамадзян".
На скрыншотах з відэа, якое было зроблена ў момант затрымання на яго працоўным месцы ў фітнэс-цэнтры, бачна, што ў час "здзяйснення правапарушэння" Ягор знаходзіўся на працы, а не "парушаў спакой грамадзян на вуліцы". Таксама сведкі-міліцыянты сцвярджалі, што былі ў форменным абмундзіраванні, але бачна, што насамрэч яны былі ў цывільным. Емяльянаў добраахвотна выйшаў з імі ў 18:04 без парушэння закону.
🤡24 траўня суддзя Алена Жуковіч адмовілася далучыць да матэрыялаў справы відэа, якое абвяргае версію міліцыянтаў. Суддзя палічыла, што відэа не адносіцца да справы.

Распрацоўшчыку стартапа MakeML Караткову — два гады калоніі агульнага рэжыму
Вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова. Яго вінавацілі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
Суддзя Максім Трусевіч прызнаў караткова вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3bR63Tn

⚡️⚡️⚡️15 затрыманых па справе TUT.BY прызнаныя палітычнымі зняволенымі
Гэта Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка, Ірына Рыбалка, Алена Талкачова, Анжэла Асад, Марыя Новік, Ала Лапатка, Аляксандра Дайнека, Андрэй Аўдзееў, Сяргей Павалішаў, Дар'я Данілава, Юлія Чарняўская, Кацярына Ткачэнка і Ірына Касцючэнка.
Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3hREqgE
❗️У Беларусі 421 палітвязень