Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Палітзняволеная Кацярына Барысевіч выйшла на волю

Журналістка правяла за кратамі паўгода за тэкст пра “нуль праміле”.

На вопратцы Кацярыны можна заўважыць жоўтую бірку. Пра тое, што палітычным зняволеным нашываюць адметныя жоўтыя біркі, раней казалі родныя вязняў.

Крыніца: @tutby_official
Доступ у офіс TUT.BY закрыты паводле распараджэння следчых органаў

Відэа з камер, якія ўстаноўлены на 8 і 9 паверхах, на маніторах не адлюстроўваецца, але супрацоўнікаў сілавых ведамстваў унутры няма, піша @tutby_official.
Першае інтэрв’ю былой палітзняволенай Кацярыны Барысевіч пасля вызвалення

«У мяне была карычневая картка, як у чалавека схільнага да экстрэмізму. Са мной былі дзве жанчыны, якія асуджаны за забойства. У іх тэрміны 9-10 гадоў. Яны жартавалі, што ехалі [у іншую калонію] проста, спакойна, а я, як экстрэміст (або схільная да экстрэмізму), ехала ў кайданках».

youtube.com/watch?v=Yp2wExMlepo
❗️Палітвязня Фурманава зноў змясцілі ў карцар. Пракурор патрабуе пакараць яго 2 гадамі калоніі

Палітзняволенага па «справе Ціханоўскага» Дзмітрыя Фурманава ў гродненскай турме №1 змясцілі ў карцар. Прычына спагнання пакуль невядомая.

Нагадаем, 17 траўня пракурор Мыслівец папрасіў суд пакараць палітвязня двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3ot9jcF

📨 Падтрымаць Дзмітрыя:
- Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1, Дзмітрый Аляксандравіч Фурманаў
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
⚡️«У жодзінскім ІЧУ нас ставілі на расцяжку і білі па шчыкалатках, ад чаго заставаліся гематомы. Таксама білі па нырках, але гэта было па лайце, каб сінякоў не заставалася»

🌿«Вясна назірае» паразмаўляла з Андрэем Пархоменкам, якога затрымалі 26 красавіка за БЧБ-скрыню ад тэлевізара LG. Андрэй распавёў пра холад у жодзінскіх камерах, цікавых суседзяў і таемны агляд кватэры міліцыянтамі: https://telegra.ph/LG-skrynya-z-narodam-05-19
​​Як выжыць на «хіміі», калі больш за палову заробку трэба аддаць дзяржаве?

Адзін з асуджаных па крымінальнай справе на ўмовах ананімнасці распавёў пра ўмовы ўтрымання на «хіміі».

🔻Асуджанаму сказалі, што з улікам усіх запазычанасцяў і пеняй з яго заробку будуць вылічваць 40%.
🔻Каля 70 рублёў мужчына павінен плаціць за камунальныя паслугі ў папраўчай установе. Таксама за свой кошт набываць прадукты, аддзенне па сезоне, плаціць за сувязь ды іншыя паслугі.
🔻Праз тыдзень асуджанага ўладкавалі на працу на прадпрыемства па дрэваперапрацоўцы, але праз месяц яго звольнілі адтуль і пры гэтым не выплацілі заробак. Цяпер ён працуе на ферме, але бліжэйшую зарплату атрымае толькі ў чэрвені — другі месяц мужчына жыве без сродкаў да існавання.

Падрабязнасці і каментар юрыста 👉 bit.ly/33XQx3Q

❗️«Вясна» працягвае маніторынг месцаў несвабоды ў Беларусі і збірае актуальныя звесткі пра ўмовы ўтрымання ў папраўчых калоніях і турмах.

Для збору інфармацыі была распрацаваная адпаведная анкета, якую могуць запоўніць як блізкія тых, хто накіраваны на «хімію», так і блізкія тых, хто этапаваны ў калоніі. Таксама інфармацыю і копіі лістоў абвінавачаных і асуджаных можна дасылаць наўпрост на пошту — umovynesvabody@gmail.com. Ананімнасць гарантуецца.
Суд па справе палітвязня і дысідэнта Валадара Цурпанава пачнецца 26 траўня. Працэс пройдзе ў судзе Круглянскага раёна.

Праваабаронцу і актывісту Валадару Цурпанаву пагражае да трох гадоў калоніі паводле арт. 415 КК РБ (ухіленне ад праходжання прызначанага пакарання ў выглядзе «хіміі»).

Нагадаем, што ў снежні 2020 года суд Магілёўскага раёна прызначыў Цурпанаву тры гады «хіміі» па двух крымінальных справах паводле артыкула 391 КК РБ (абраза суддзі).

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён што падчас судовага працэсу паводле адміністрацыйнай справы ў верасні 2020 года дазволіў сабе абразлівае выказванне на адрас суддзі суда Ленінскага раёна Вікторыі Паляковай, а 14 кастрычніка ў падобных умовах — на адрас суддзі Вольгі Краўчанкі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3oG4xZD
❗️Палітвязня Аляксандра Троцкага, асуджанага да 10 гадоў зняволення, перавялі ў магілёўскую турму яшчэ да апеляцыі

Палітзняволенага 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага, асуджанага за «замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў» да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, перавялі з мінскага СІЗА №1 у магілёўскую турму №4. Апеляцыйную скаргу на прысуд Троцкага будуць разглядаць толькі 15 чэрвеня ў Вярхоўным судзе.

Вядома, што палітвязня перыядычна змяшчаюць у карцар і блакуюць перапіску з роднымі — Аляксандр не атрымліваў карэспандэнцыю ад блізкіх амаль два месяцы.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3ylnsNF

📨 Падтрымаць Аляксандра:
- Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Аляксандру Фёдаравічу Троцкаму
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
❗️Давераную асобу Ціханоўскай Алену Радзькову і актывіста Артура Сінегу, затрыманых у Наваполацку, падазраюць па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

❗️Учора ўвечары ў Лідзе быў затрыманы Сяргей Сёмуха. Верагодна, справа датычыцца абразы суддзі Філатава ў пасце ў «Аднакласніках». Зараз Сёмуха ўтрымліваецца ў мясцовым ізалятары часовага ўтрымання.

❗️Паведамляецца пра затрыманне ў Мінску Аляксея Баркуна і Ірыны Коневай.

Хроніка палітычнага пераследу 19 траўня 👉 bit.ly/3tZOLtA

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Як мінімум 13 чалавек застаюцца затрыманымі па «справе TUT.BY»

🔻галоўная рэдактарка Марына Золатава (затрыманая на 72 гадзіны, у статусе падазраванай);
🔻генеральная дырэктарка Людзміла Чэкіна;
🔻галоўная бухгалтарка Анжэла Асад;
🔻намесніца дырэктаркі Ірына Рыбалка;
🔻кіраўніца распрацоўшчыкаў Ала Лапатка;
🔻юрыстка Кацярына Ткачэнка;
🔻журналістка Алена Талкачова (затрыманая на 72 гадзіны, знаходзіцца на Акрэсціна);
🔻рэдактарка Вольга Лойка (затрыманая на 72 гадзіны, знаходзіцца на Акрэсціна);
🔻дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў;
🔻дырэктарка RocketData Дар'я Данілава (Дачка заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Яўгенія Чарняўская паведамляе, што Дар'я ў СІЗА КДБ);
🔻менеджэр Андрэй Аўдзееў;
🔻
намесніца галоўнага бухгалтара Марыя Новік;
🔻
намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнэка.

❗️Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца ўдава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.

Хроніка палітычнага пераследу 19 траўня 👉 bit.ly/3tZOLtA
⚡️⚡️⚡️Кіроўцу BMW асудзілі да 11 гадоў калоніі за наезд на пецярых вайскоўцаў на жнівеньскім пратэсце

25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава абвінавачвалі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пецярых вайскоўцаў, пасля чаго утапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне.

❗️Судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Арлова асудзіла Осіпава да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/2RuHqoy
‼️Пасля аўтамабільнай аварыі супрацоўнікі ДПС затрымалі мужчыну за налепку з
Пагоняй на тэлефоне. Яго арыштавалі на 10 сутак


42-гадовы Віталь Рубец працуе электрамеханікам. 16 траўня ён трапіў у аварыю і выклікаў супрацоўнікаў ДПС. Пры афармленні дакументаў пасля аварыі мужчына дастаў тэлефон, на якім была налепка з Пагоняй. Мужчыну затрымалі і адвезлі ў Першамайскі РУУС, каб скласці пратакол🤷‍♀

Паводле пратаколу па арт. 24.23 КаАП, Віталя абвінавачваюць у "пікетаванні шляхам размяшчэння налепкі з Пагоняй на чахле тэлефона".

Справу Віталя Рубца 18 траўня разглядзела суддзя Першамайскага раёна Святлана Чараповіч.

Чахол з налепкай, па словах Віталя, яму даў брат за пару дзён да затрымання. Налепцы Віталь не надаў значэння, бо яна для яго нічога не значыць. Супрацоўнікі ДПС папрасілі мужчыну звязацца з яго працадаўцам, таму Віталь дастаў тэлефон, каб патэлефанаваць. У гэты час супрацоўнікі ДПС заўважылі налепку і, згодна з іх рапартам, папрасілі яе зняць, але Рубец адмовіўся. Віталь растлумачыў, што ў момант просьбы быў у стане афекту пасля ДТЗ, таму проста мог не звярнуць на гэта ўвагу.

У выніку, Віталь Рубец быў арыштаваны суддзёй Чараповіч на 10 сутак.
Школьніца заявіла, што яе збівалі на Акрэсціна — суд асудзіў яе на 1,5 года «хатняй хіміі» за «заведама ілжывы данос»

У судзе Партызанскага раёна вынесены прысуд па справе жыхаркі Мінска, якую затрымлівалі ў жніўні 2020 года. Дзяўчына заявіла ў СК, што невядомыя міліцыянты незаконна яе затрымалі, збівалі дубінкамі, калі яна была ў ЦІП на Акрэсціна, піша @vybory_smotri

У выніку яе саму прызналі абвінавачванай у заведама ілжывым даносе (ч.2 арт. 400 КК) і асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі».
⚡️⚡️⚡️Дадому да галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча прыйшлі сілавікі.
Прызначаныя тры экспэрты ААН, якія будуць фіксаваць злачынствы рэжыму Лукашэнкі

Вярхоўны камісар ААН Мішэль Бачэле абвясьціла сёньня аб прызначэньні трох экспэртаў высокага ўзроўню па выяўленьні фактаў парушэнняў правоў чалавека: экспэртамі прызначаныя Карынна Маскаленка (Расея), якая будзе выконваць абавязкі старшыні, Сьюзан Базілі (Канада) і Марка Міланавіч (Сербія).

Іх задача будзе зьбіраць інфармацыю пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама кансалідаваць, захоўваць і аналізаваць доказы парушэньняў правоў чалавека з мэтай прыцягненьня памагатых рэжыму да адказнасьці.

Крыніца: @viacorka
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ператрус у кватэры Ягора Марціновіча і Адар'і Гуштын скончаны.

Ягор не затрыманы, але не можа нічога каментаваць, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. З кватэры забралі тэхніку.

Ператрус праводзіўся ў межай крымінальнай справы, але не быў звязаны з "Нашай Нівай".

Крыніца: @nashaniva
«Мусара — гэта нешта непатрэбнае. І гэта людзі, якія заслугоўваюць такога абазначэння». Суд вывучыў матэрыялы па справе валанцёраў штаба Бабарыкі

Працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі — Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапелькі. Усіх іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках.

У судзе выступілі сведкі, а таксама былі заслуханныя тэлефонныя размовы абвінавачаных і прагледжаныя відэазапісы з офіса, дзе яны збіралі лазерныя ўказкі.

Адвакат набыла два малатка, аналагічных тым, што па просьбе Ярмолава купляў Сасеў, а таксама паветраныя шарыкі, і прасіла далучыць іх да матэрыялаў справы. На яе думку, гэтымі малаткамі немагчыма адкалупваць плітку, а паветранымі шарыкамі — наносіць шкоду каму-небудзь. Суддзя Святлана Бандарэнка не дазволіла нават дастаць малаткі з пакета ў зале суда і адмовіла ў заяўленым хадайніцтве.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3ovw0Nm
Палітвязня Паўла Севярынца прызналі схільным да нападу на адміністрацыю турмы

Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Севярынец.

«Паўлу Севярынцу дадалі яшчэ адну "медальку" — прызналі схільным да нападу на адміністрацыю. Цяпер усе перасоўванні па турме ў кайданках. Нічога нечаканага, як кажуць, але прыемнага мала.

А яшчэ мой непахісны рыцар на праверках, калі трэба назваць імя і артыкул, кажа "незаконна асуджаны Севярынец", пагражаюць яму за гэта карцарам, але я ведаю, што ён не перастане».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3hL8Tx7
📷Фотафакт: сотні людзей з самай раніцы стаяць пад дажджом каля Акрэсціна, каб перадаць затрыманым перадачы.

Чацвер — адзіны дзень, калі на Акрэсціна прымаюць перадачы.