Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Чавусах працягваюць судзіць палітзняволенага экс-намесніка кіраўніка Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава

Яго абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 426 КК) і махлярстве (ч.4 арт. 209 КК). Следства лічыць, што ён нанес шкоду «грамадскім і дзяржаўным інтарэсам на 41 381 рубель».

Уладзімір Дудараў, якога збіраюцца дапытваць у судзе на бліжэйшых пасяджэннях, паабяцаў, што «будзе цікава». Сваю віну ён не прызнае. Экс-чыноўніку і каардынатару рэгіянальны ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3ecxEjn
​​У Бабруйску закрылі дзве палітычныя крымінальныя справы, у завядзенні яшчэ адной – адмоўлена.

Галіна Юшкоўская
з лістапада была падазраванай у абразе прадстаўніка ўлады. Жанчыну хацелі абвінаваціць у тым, што яна пісала абразлівыя каментары ў дачыненні двух бабруйскіх мііцыянтаў. У якасці доказу следчыя прыводзілі фота ў Telegram-акаўнце. Юшкоўская катэгарычна адмаўляла, што гэта яна. Тым не менш, жанчыну выклікалі на допыты, у яе правялі ператрус, забралі мабільны тэлефон. А 19 лютага і ўвогуле пасадзілі на трое сутак у ІЧУ. Аднак у той час, калі жанчына была ў зняволенні, каментары з таго акаўнту працягвалі з'яўляцца. Гэта і стала асноўным аргументам абароны. Напрыканцы красавіка Галіна атрымала пастанову пра спыненне крымінальнага пераследу.

Лідара бабруйскай арганізацыі «Беларускага незалежнага прафсаюзу» Сяргея Гурло таксама вінавацілі ў абразе бабруйскага АМАПаўца. Мужчына чакае суду пад падпіскамі аб нявыездзе і неразгалошванні. Але 30 красавіка ён атрымаў ліст з пастановай аб адмове ў завядзенні супраць яго яшчэ адной крымінальнай справы (за арганізацыю масавых беспарадкаў) і дзвюх адмінастратыўных справаў.

Напрыканцы красавіка пра спыненне справы за пагрозу гвалту ў дачыненні міліцыянта даведаўся Уладзімір Лазараў, які яшчэ летась быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за крымінальнага пераследу. Нягледзячы на спыненне справы, Уладзімір пакуль не плануе вяртацца дадому, бо не давярае беларускім міліцыянтам і ўладам.

Крыніца: @belsat
Учора ў Барысаве затрымалі лекара-неўролага Аляксандра Цялегу.

Паведамляецца, што яго ноччу збілі і павезлі ў Гродна.

«У Барысаве гэтага лекара ўсе ведаюць. Можа ў Гродне хто небудзь у СІЗА зможа перадаць яму цёплыя рэчы. Павезлі лекара літаральна ў ніжняй бялізне. Там з 8:00 да 17:00 перадачы па аўторках і пятніцах», — напісалі чытачы @belhalat_by.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
10 сутак за за «пікетаванне бчб-сардэчкамі на вокнах», 2 320 рублёў штрафу за бчб-шторы ў кватэры на 13 паверсе.

3 і 4 траўня адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі ў выходныя і раней, за сцягі і налепкі на вокнах, вывешванне адзення па бела-чырвона-белай схеме на балконе ды па іншых падставах.

Вынікі адміністрацыйных судоў 👉 bit.ly/3ej99Bk

👀
Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Неабыякавая» дзяўчына паведаміла ў міліцыю, што нехта малюе БЧБ — на людзей завялі крымінальную справу

МУС апублікавала аўдыё, на якім дзяўчына патэлефанавала ў пастарунак і «здала» пратэстоўцаў: увечары 29 красавіка тыя малявалі на будынках у раёне вуліцы Багдановіча бел-чырвона-белыя сцягі і клеялі налепкі.

«Я бачу, як людзі малююць сцягі БЧБ. Два чалавекі — жанчына і мужчына», — сказала яна міліцыянтам.

Як паведамляе ведамства, на месца прыехаў нарад міліцыі, які затрымаў 33-гадовую жанчыну і 30-гадовага мужчыну. Распачатая крымінальная справа за «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» (арт. 341 КК).
❗️«Не было чаго па мітынгах шляцца». У жодзінцаў хочуць забраць прыёмнае дзіця.

З ціскам на сям'ю ў Жодзіне сутыкнулася Іна Чыжонак, якую затрымлівалі ў лазні 24 красавіка. На яе, як і на іншых, склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, але суда яшчэ не было. У сям'і Іны і Сяргея Чыжонак жыве 13-гадовы прыёмны Руслан. Вось, што распавядае Іна:

«Руслан у мяне прыёмнае дзіця, але ён мой самы родны. А прыёмны ў нашай краіне — значыць дзяржаўны. Мы яго не ўсынаўлялі, каб у яго былі хоць нейкія льготы на паступленне і на набыццё і будаўніцтва жылля ў будучыні».

Сёння яе муж Сяргей Чыжонак прыйшоў на працу і яго ўжо чакалі прадстаўнікі органаў апекі. Яны заявілі, што ўсе дамовы скасаваныя — дзіця забіраюць з сям'і. У канцы яны сказалі: «Не было чаго па мітынгах шляцца».

Хроніка палітычнага пераследу 4 траўня 👉
bit.ly/33b3VRJ
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Сёння ў Вярхоўным судзе будзе разглядацца апеляцыйная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка. Нагадаем, яшчэ год назад Мінскі абласны суд абвясціў прысуды жыхарам Слуцкага раёна. Трое фігурантаў былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў…
Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда сёння перад пачаткам судовага разгляду апеляцыйнай скаргі Віктара Скрундзіка пачуў, як асуджаны сказаў свайму адвакату пра тое, што зараз знаходзіцца ў камеры смяротнікаў адзін.

Яшчэ 26 красавіка яго сукамерніку — аднаму з братоў Косцевых — прынеслі паперу аб памілаванні. Родныя братоў Косцевых пакуль так і не атрымалі афіцыйных дакументаў аб замене прысуду.
❗️Сяргею Гардзіевічу змянілі меру стрымання — цяпер ён пад падпіскай аб нявыездзе.

Сяргей
— журналіст інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён» з Драгічына, быў затрыманы 22 снежня па дарозе ў Брэст. Ён абвінавачваецца ў «абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (арт. 368 КК). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамлення ў адной з драгічынскіх груп у Viber, да якой мае дачыненне журналіст.

Сёння стала вядома, што журналісту змянілі меру стрымання пад падпіску аб нявыездзе. Аднак справа ў дачыненні да яго не спыненая — ён застаецца абвінавачаным.

Такім чынам, з 4 траўня Сяргей перастае лічыцца палітвязнем з-за змены меры стрымання.
⚡️У Гомелі вынеслі прысуды сябрам ініцыятыўнай групы Ціханоўскай.

Нагадаем
, чацвёра палітвязняў — Таццяну Канеўскую, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова ды Аляксандра Шабаліна — абвінавачвалі у «масавых беспарадках» і «захопе будынкаў», а Юрыя Уласава, дадаткова, у «публічнай абразе прадстаўніка ўлады».

Суддзя даў усім роўна столькі, колькі патрабаваў пракурор:

❗️Юрыю Уласаву — 6,5 гадоў узмоцненага рэжыму;

❗️Аляксандру Шабаліну і Дзмітрыю Івашкову — 6 гадоў узмоцненага рэжыму;

❗️Таццяне Канеўскай — 6 гадоў агульнага рэжыму.
⚡️Пракурор запрасіў тэрміны для абвінавачаных па справе «Арміі з народам» палітвязняў: ад 4,5 да 6 гадоў калоніі

На лаве падсудных — пяць чалавек: актывіст партыі «Народная грамада» Сяргей Спарыш, удзельніца руху «Краіна для жыццям Антаніна Канавалава, блогеры Сяргей Ярашэвіч, Сяргей Коршун і Яўген Прывалаў. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў, а Спарыша таксама ў тым, што перашкаджаў працы Цэнтрвыбаркама.

Пракурор запрасіў абвінавачаным наступныя тэрміны:
🔻Антаніна Канавалава — 5,5 года калоніі агульнага режыму;
🔻Сяргей Ярашэвіч — 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
🔻Сяргей Коршун, Яўген Прывалаў — 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
🔻Сяргей Спарыш — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2QTLHRZ
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Сёння ў Вярхоўным судзе будзе разглядацца апеляцыйная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка. Нагадаем, яшчэ год назад Мінскі абласны суд абвясціў прысуды жыхарам Слуцкага раёна. Трое фігурантаў былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў…
❗️❗️❗️Калегія па крымінальных справах ВС пакінула апеляцыйную скаргу без задавальнення.

Валянцін Бушнін асуджаны да 18 гадоў пазбаўлення волі, Віталь Мяцеж — да 22 гадоў пазбаўлення волі, а Віктар Скрундзік — да расстрэлу.

У Віктара Скрундзіка застаецца магчымасць напісаць хадатайніцтва аб памілаванні на імя прэзідэнта.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3ukoOpl
❗️Сваякам палітвязня Вадзіма Гурмана не паведамляюць пра ягонае месцазнаходжанне

Апошні раз маці Вадзіма Вольга Кузьміна і ягоная нявеста Віялета бачыліся з ім на спатканні ў Турме №8 у Жодзіна 20 красавіка. Яго прывялі ў кайданках, на ім быў чырвоны цэтлік: праз тое, што яго паставілі на ўлік як «схільнага да пабегу, нападаў на персанал, арганізацыю бунтаў, тэрарыстычных актаў, сацыяльна небяспечнага».

Тады ён паведаміў сваякам, што цягам трох дзён яго мусяць перавесці ў ПК-9 у Горках для адбыцця пакарання. Таксама ён папярэдзіў: калі з ім «здарыцца суіцыд ці нешта яшчэ, мама, не вер: проста забілі».

Цяпер ужо больш за два тыдні сваякі не атрымліваюць лістоў і ніякай інфармацыі пра месцазнаходжанне Вадзіма.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/2ShgRTI
⚡️Мінчука асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» за абразу Балабы.

Андрэя Цемяноўскага
прызналі вінаватым у абразе ў телеграм-канале «Карнікі Беларусі» камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы, які ацаніў сваю маральную шкоду ў 1 000 рублёў.

❗️Таксама суд вынес прыватнае вызначэнне кіраўніцтву Інстытуту мяса-малочнай прамысловасці Мінска, дзе працуе абвінавачаны, у якім, па меркаванні суда, «недастатковая прафілактычная і тлумачальная праца ў калектыве аб недапушчальнасці здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3b0P7ta
❗️У Беларусі +3 новыя палітвязні.

Гэта Сяргей Скок, Вольга Клімкова ды Максім Сяргеенка.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3xNG1tF

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
👨‍⚕️Як мінімум трое лекараў было затрымана ў Беларусі за апошнія суткі

❗️Затрыманы Андрэй Любецкі, адзін з найлепшых сківічных хірургаў Беларусі. Ён 18 гадоў адпрацаваў у 4-й дзіцячай бальніцы Мінска. Тыдзень таму ягоная жонка Наталля Любецкая з чатырма дзецьмі з'ехала з Беларусі. Яна фігуравала ў «расследаванні» беларускага дзяржканала: жанчыну абвінавацілі ў перадачы падстаўных «сакрэтных дакументаў» экс-алмазаўцу Ігару Макару.

❗️Затрыманы лекар стаматолаг-хірург Станіслаў Сапун. Ён выйшаў на вуліцу з дзіцем, а праз пару хвілін вярнуўся дадому з натоўпам невядомых, аддаў жонцы дзіцяці і яго павезлі. Паведамляюць, што цяпер лекар знаходзіцца на Акрэсціна, у чым яго абвінавачваюць — невядома.

❗️Учора ў Барысаве быў затрыманы лекар-неўролаг Аляксандр Цялега. Паведамляецца, што яго ноччу збілі і літаральна ў ніжняй бялізне павезлі ў Гродна.

Хроніка палітычнага пераследу 4 траўня 👉 bit.ly/33b3VRJ
​​​​У Мінску судзяць мужчыну, які ўдарыў па камеры назірання каля ІЧУ на Акрэсціна

У судзе Першамайскага раёна сёння разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Яўгена Рапіна, які абвінавачваецца ў тым, што падчас акцыі пратэсту 4 кастрычніка ўдарыў два разы па камеры відэаназірання каля ізалятара на Акрэсціна.

"Для выказвання сваіх палітычных поглядаў далучыўся да групы грамадзян, публічна выкрыкваў лозунгі, ажыццяўляў гучныя воплескі рукамі, нанёс два ўдары па вонкавай камеры ізалятара часовага ўтрымання".

Пракурор запытаў для Рапіна 3 гады "хіміі".

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3uhLvuk
Андрэй Палуда: «Пакуль няма сістэмных зменаў, новыя прысуды і расстрэлы могуць адбыцца ў любы момант»

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі па праблеме смяротнага пакарання.

Праваабаронца сказаў, што часта на падобных мерапрыемствах, кажучы пра Беларусь, дакладчыкі пачынаюць сваю прамову з таго, што Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, дзе захаваўся такі від пакарання, як смяротнае. І ў прынцыпе нічога істотна не змянілася за многія гады, а само смяротнае пакаранне — адзін з элементаў савецкай спадчыны.

«Адзначу, што мая пазіцыя і пазіцыя калег-праваабаронцаў адназначная: падобныя адчувальныя пытанні, якія шмат у чым знаходзяцца ў эмацыйнай плоскасці, вырашаць з дапамогай рэферэндуму недапушчальна. Мы лічым, што рашэнне па адмене смяротнага пакарання павінна прымацца з дапамогай палітычнай волі, як гэта было ў іншых краінах».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3efW7o4
Сведка Юрый Васкрасенскі ўжо двойчы не з'явіўся ў суд па справе валанцёраў штаба Бабарыка

Працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Віктара Бабарыкі, палітвязняў Дзмітрыя Канапелькі, Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева і Уладзіслава Карэцкага. Мужчын абвінавачваюць у «падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў» і «навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках».

❗️Ужо другі раз у суд у якасці сведкі выклікаюць Юрыя Васкрасенскага, які прасіў купіць лазерныя ўказкі і выдаў абвінавачанаму на гэта грошы. У першы раз сведка не з'явіўся з-за хваробы, учора прычынай няяўкі стала «аднадзённая камандзіроўка». Адвакаты адзначылі, што хвароба, на якую спасылаўся сведка для адсутнасці ў судовым пасяджэнні, не перашкодзіла яму ўзяць удзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3vEWIFC
🥳 Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!

Сёння свае Дні Народзінаў святкуюць Аляксей Беразінскі ды Андрэй Цімафеенка.

Аляксей — жыхар Ждановічаў, асуджаны на 3,5 года калоніі за «ўдзел у масавых беспарадках».

Андрэй — жыхар Віцебска, асуджаны на 2 гады калоніі за «гвалт ў дачыненні да супрацоўніка МУС» падчас «Маршу еднасці» 6 верасня: нібыта ён рукой адштурхнуў вайскоўца.

📨 Адрасы для лістоў:
- СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксей Ігаравіч Беразінскі
- ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Уладзіміравіч Цімафеенка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Абарона палітвязня Сяргея Ціханоўскага падала ў Генпракуратуру скаргу з нагоды з'яўлення ў адкрытым доступе запісаў яго канфідэнцыйных гутарак з адвакатам.

Па словах адвакаткі Наталлі Мацкевіч, запіс канфідэнцыйных гутарак адваката і кліента парушае правы падабароннага, а іх публікацыя — прынцып прэзумпцыі невінаватасці, піша @vybory_smotri.

«Я паказала на тыя нормы, якія парушаныя, на мой погляд, і папрасіла правесці праверку — высветліць, якім чынам гэты запіс быў зроблены і з'явіўся ў публічным доступе і прыняць меры пракурорскага рэагавання».

Нагадаем, у эфіры дзяржканала выйшла расследаванне, якое тычыцца «справы аб спробе дзяржаўнага перавароту» ў Беларусі. У ім быў паказаны ўрывак размовы палітвязня з абаронцай — мяркуючы па запісе, відэакамера была ўсталяваная прама ў памяшканні, дзе адвакаты маюць зносіны з кліентамі, хоць па законе ўсе размовы з абаронцам канфідэнцыйныя.