Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Мастак Алесь Пушкін ужо месяц за кратамі — яму пагражае да 12 гадоў зняволення!

«Белсат» публікуе шчымлівыя нататкі пра два дні з жыцця Алеся ў гарадзенскай турме.

«Падумаць толькі! Пушкіна засадзіць в «темницу сырую» за ягоную творчасць!.. Смех дый годзе! Не пераможа ў галовах людзей такая ідэалогія Лукашэнкі — змагацца з мастакамі, творчымі людзьмі, саджаць у турмы! Не пераможа! Тысячы людзей рэпрэсаваныя ў Беларусі за апошнія месяцы…».
Ціск на Intex-press за інтэрв'ю з Ціханоўскай працягваецца

Інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай газеце Intex-press сёння прызналі экстрэмісцкім матэрыялам. Верагодна, гэта першы ў краіне выпадак, калі экстрэмізмам прызналі тэкст інтэрв'ю.

Пазней стала вядома, што журналістку, якая рабіла інтэрв'ю з Ціханоўскай, выклікалі ў міліцыю.

«Я адчувала сябе спакойна, таму што сапраўды ведала, што мы не парушылі закон, і ніякага экстрэмізму ў публікацыі няма. Праблемы, якія паўсталі, сталі для нас поўнай нечаканасцю. Я нават спытала ў маёра, які вёў апытанне, ці бачыць ён сам экстрэмізм у тэксце. Ён адказаў нешта накшталт: "Ну, вы самі ўсё разумееце"», — распавяла @bajby журналістка Людміла Сцяцко.

Нагадаем, раней галоўнага рэдактара Intex-press Уладзіміра Янукевіча за інтэрв'ю з Ціханоўскай аштрафавалі на 580 рублёў.
✍️Блог Алеся Бяляцкага: «Мы верым, што наша праца была не марнай»

Зварот кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага з нагоды ўручэння прэміі АБСЕ «Абаронца дэмакратыі» і 25-годдзя праваабарончага цэнтру 👉 bit.ly/3vsIg3p

«У Беларусі цяпер адбываецца цывілізацыйная гуманітарная катастрофа. На вачах у дэмакратычнага Захаду планамерна знішчаецца грамадзянская супольнасць. Засталося яшчэ трохі, і Беларусь ператворыцца ў аналаг Паўночнай Карэі ў Еўропе і стане крыніцай пастаяннай нестабільнасці і пагрозы міру ў рэгіёне».
⚡️Студэнта Арцёма Баярскага збілі, каб запісаць прызнанне на відэа для канала Азаронка, — аб гэтым ён паведаміў адвакату.

19-гадовага студэнта другога курса хімфака БДУ Арцёма Баярскага мінулай восенню асудзілі на 15 сутак па «народным» артыкуле 24.23 КаАП, а гэтай вясной — спачатку прысудзілі 25 сутак па тым жа артыкуле, а потым прад'явілі абвінавачванні ў «стварэнні альбо кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем».

Каб атрымаць відэа для тэлеграм-канала Азаронка, дзе студэнт прызнаецца ў адміністраванні пабліка, Арцёма збілі: білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах 👉 bit.ly/3e1V376

«Перадачы цяпер у асноўным адвозіць дзядуля Арцёма, у якога цукровы дыябет, а нядаўна ён перанёс інфаркт... Нейкія бясконцыя слёзы цякуць ад гэтай безвыходнасці: хочаш дапамагчы — і не ведаеш, што зрабіць».

📨 Падтрымаць Арцёма лістамі салідарнасці, тэлеграмамі, грашовымі пераводамі:
СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, Арцёму Юр'евічу Баярскаму
💻 Напісаць анлайн 👉
bit.ly/3jwJMLn
❗️У суботу, 1 траўня, у СІЗА Жодзіна і СІЗА №1 на Валадарскага — працоўны дзень.

Можна будзе перадаць затрыманым перадачкі
.
⚡️Праваабаронцы заклікаюць распавесці пра ўмовы ўтрымання ў месцах несвабоды.

Апошнім часам з'яўляецца інфармацыя, што «палітычных» зняволеных пазначаюць біркамі чырвонага або жоўтага колеру, а на дзверы іх камер вешаюць карычневыя шыльды.

«Вясна» працягвае маніторынг месцаў несвабоды ў Беларусі і збірае актуальныя звесткі пра ўмовы ўтрымання ў папраўчых калоніях і турмах. Таксама важнымі для аналізу з’яўляюцца і тыя абмежаванні, якія накладаюцца на «дамашняй хіміі».

❗️Для збору інфармацыі была распрацаваная адпаведная анкета, якую могуць запоўніць як блізкія тых, хто накіраваны на «хімію», так і блізкія тых, хто этапаваны ў калоніі. Таксама інфармацыю і копіі лістоў абвінавачаных і асуджаных можна дасылаць наўпрост на пошту — umovynesvabody@gmail.com

Праваабарончы цэнтр «Вясна» гарантуе ананімнасць і нераспаўсюд персанальных звестах без адпаведнага дазволу.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Допыты журналістаў і затрыманні — што адбываецца ў Беларусі 18 сакавіка. ❗️Журналіст Аляксандр Буракоў (старэйшы) атрымаў позву прыйсці на допыт у СК сёння, 18 сакавіка. Таксама яму ўручана патрабаванне прад'явіць дэкларацыю аб прыбытках за перыяд з 01.01.2020…
Генпракуратура Расіі адмовілася экстрадаваць адміністратара тэлеграм-чата “Ліда для жыцця”.

Пра гэта @mediazona_by распавяла яго адвакат Марыя Красава.

Па яе словах, з СІЗА Давідчыка выпусцілі 28 красавіка, але на выхадзе зноў затрымалі. На яго склалі пратакол за парушэнне ўмоваў знаходжання iншаземца ў Расіі. Яго аштрафавалі на 5 тысяч расійскіх рублёў (каля $67) і адпусцілі.

На радзіме Давідчыку пагражае крымінальная адказнасць за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Затрыманні ўчора ў Мінску

❗️Была затрыманая Юлія Кулагіна. Яе да суда змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

❗️Сілавікі прыйшлі да жыхара Новай Баравой Аляксея Кудзько. Пачалі ламаць дзверы ў кватэры, калі гаспадар адчыніў — яго забралі і звезлі.

❗️Затрыманы Аляксандр Фурс. У РУУС сказалі, што затрыманы ў момант нанясення малюнкаў і надпісаў.

❗️Паведамляецца таксама пра затрыманне Алены Курганавай.

Хроніка палітычнага пераследу 29 красавіка 👉
bit.ly/3xBmlZF

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉
@viasna_bot
«Вам я дарую, вызваляю ад асабістай адказнасці за мой прысуд». Што сказалі фігуранты «справы карагодаў» у апошнім слове.

У судзе Брэста завяршылася судовае следства над трэцяй партыяй абвінавачаных па «справе карагодаў». Пракуроры Алена Шарко і Бараноўскі запрасілі ў суда для абвінавачаных пакаранне ад 1,5 гады «хатняй хіміі» да 1 года калоніі.

Аб чым казалі берасцейцы ў апошнім слове 👉 bit.ly/3t5ERpI

«Не маю ніякіх ілюзій у дачыненні да гэтага дзейства, якое называецца судом. Я выдатна ўсведамляю сітуацыю, якая склалася ў маёй краіне і мяркую, што, калі б гэтае "злачынства", у якім нас абвінавачваюць, адбылося да выбараў 9 жніўня, мы б, натуральна, усе цяпер тут не сядзелі і не выслухоўвалі гэты абсурд і сюррэалізм».
⚡️⚡️⚡️14 палітвязняў «пінскай справы» пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў

У Брэсце 30 красавіка вынеслі прысуды 14 пінскім палітвязням, якіх абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня. Пацярпелымі выступалі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія ў агульнай суме патрабавалі ад палітзняволеных каля 530 тысяч рублёў кампенсацы.

❗️Суддзя Яўген Брэган асудзіў усіх 14 палітвязняў на тэрміны ад пяці з паловай да шасці з паловай гадоў калоніі.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3gPLRV3
КДБ назваў прозвішчы 9 чалавек, якія праходзяць у якасці абвінавачаных па справе «дзяржаўнага перавароту».

Гэта Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар.

Першыя чацвёра знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. У ведамстве распавялі, што «ініцыяванае пытанне аб экстрадыцыі» астатніх асобаў у Беларусь.
❗️Адбыўся разгляд апеляцыі на прысуд Лявону Халатрану — вырак пакінулі без зменаў

Нагадаем, Лявон быў валанцёрам штабу Віктара Бабарыкі. У лютым яму прысудзілі 2 гады «хіміі» за тое, што ён нібыта перакрываў дарогі ў раёне вуліцаў Куйбышава-Машэрава, перашкаджаў транспарту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні.

Сёння суддзі Мінскага гарадскога суда пакінулі вырак без зменаў.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3e4XCp3
Дзяўчыну затрымалі за твіт, які абыгрываў гімн Беларусі.

Распачата крымінальная справа па артыкуле «Здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Санкцыя артыкула прадугледжвае грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да аднаго года.

Крыніца: @vybory_smotri
⚡️Абвешчаны прысуд Уладзіміру Жыхару, які нібыта адабраў у амапаўца траўматычны пісталет і адвалтузіў яшчэ некалькіх.

Мужчыну вінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Нібыта пад час маршу на Дразды выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.

Па справе праходзілі восем пацярпелых супрацоўнікаў амапу: Дзямідаў, Кісялёў, Анатоль Грыбоўскі, Дзмітрый Колчын, Андрэй Назараў, Іван Леснікоў, Сяргей Бурак, і Крукаў.

❗️Суддзя Якунчыхін абвясціў прысуд: пяць год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і больш за 39 000 рублёў маральнай кампенсацыі: Мінсктрансу і амапаўцам.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3e2GW1s
За каментары пад постам @euroradio была ўзбуджаная крымінальная справа.

Пад некралогам міліцыянту тры чалавекі пакінулі каментары, якія сілавікі палічылі абразлівымі. Цяпер іх абвінавачваюць у "публічнай абразе прадстаўнікоў улады".
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️⚡️⚡️14 палітвязняў «пінскай справы» пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў У Брэсце 30 красавіка вынеслі прысуды 14 пінскім палітвязням, якіх абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня. Пацярпелымі выступалі 109 супрацоўнікаў…
«Яны ўсе героі. Ганарымся імі».

«Радыё Свабода» пагутарыла са сваякамі асуджаных па «пінскай справе»

«Надеемся, что не долго останется — столько они сидеть не будут».

www.youtube.com/watch?v=uyYl7jom9nM
❗️❗️❗️Асуджаных да смерці братоў Косцевых памілавалі

Нагадаем, братоў Станіслава і Іллю Косцевых прызналі вінаватымі ў забойстве настаўніцы і падпале яе дома. Ім прысудзілі вышэйшую меру пакарання — расстрэл.

Да гэтага праваабаронцам было вядома толькі пра адзіны выпадак памілавання асуджанага да смяротнага пакарання за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3e6FM56

"Наша дзяржава не дае шанцу выправіцца": сястра асуджаных да смяротнага пакарання з Чэрыкава
⚡️Праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову паставілі на прафілактычны ўлік як «схільную да экстрэмізму».

Пакуль невядома, якім чынам гэта адаб'ецца на яе ўмовах утрыманнях у СІЗА-1, дзе яна знаходзіцца ўжо восьмы месяц.

Нагадаем, Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 года. Яна абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3aNCRw3

📨 Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
Марыя Аляксандраўна Рабкова, СІЗА-1, г.Мінск, вул.Валадарскага, д.2 220030
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

🎤 Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай — у падкасце «Вясна прыйдзе»
За красавік асуджана не менш за 98 чалавек па «пратэстных» крымінальных справах

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя красавіцкага маніторынгу «палітычных» крымінальных спраў:

❗️Агулам прысудзілі 205 гадоў і 7 месяцаў пазбаўлення волі;
❗️Не зафіксавана ніводнага апраўдальнага прысуду фігурантам палітычна матываваных крымінальных спраў;
❗️Красавіцкі «лідэр» — Брэсцкая воблась. Там было асуджана 33 чалавекі.

«Беларускія ўлады выкарыстоўваюць рэпрэсіі ў якасці асноўнага інструмента замест спробаў наладзіць канструктыўны дыялог з пераважнай часткай грамадства, якая па сённяшні дзень ставіць пад сумнеў легітымнасць аўтарытарнай вертыкалі ўлады прэзідэнта пасля падзей жніўня 2020 года».

Справаздача цалкам 👉 bit.ly/3eOzshy
⚡️Справаздача наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў красавіку

📍
Затрымана больш за 300 чалавек;
📍На працягу месяца фігуранты крымінальных справаў неаднаразова заяўлялі ў судах пра збіццё ў працэсе дасудовай вытворчасці. Суды і пракуратура не рабілі захадаў па расследаванні такіх заяваў.
📍Улады працягнулі практыку ціску і пераследу праваабаронцаў у сувязі з ажыццяўленнем iмi праваабарончай дзейнасці.

❗️У красавіку сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвала пагаршацца.

Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў красавіку 👉
bit.ly/3nF8cX6