Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.6K photos
468 videos
79 files
19.2K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Forwarded from Новы Час
Апошнім часам у рэдакцыю ўсё часцей паведамляюць, што адміністрацыі розных папраўчых устаноў перасталі перадаваць нашым падпісчыкам-зняволеным газету «Новы Час». Як гэта выправіць? Як мінімум — пісаць скаргі. Паказваем, куды і як.

https://novychas.by/palityka/znjavolenamu-ne-addajuc-novy-czas-piszyce-skarh
У Баранавічах вынесены прысуд па чарговай «чыгуначнай» справе

Сяргею Богдану
і Уладзіміру Ланкевічу прысудзілі 3 гады калоніі, Віктару Іванцову — 2 гады калоніі. Іх абвінавачвалі ў спробах заблакаваць рух чыгуначнага транспарту. Па версіі следства, у двух выпадках блакаванне спрацавала: у выніку быў парушаны рух цягнікоў.

Аднак абарона падкрэсліва, што ў дзеяннях адсутнічае склад крымінальнага злачынства: яны маюць складнік выключна адміністрацыйнага правапарушэння.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3aF6zmY
Да былога следчага Яўгена Юшкевіча пусцілі адваката

Нагадаем, былога палітвязня затрымалі 19 красавіка. У яго кватэры правялі ператрус на падставе пастановы, у якой быў указаны 289 артыкул Крымінальнага кодэксу — «Акт тэрарызму».

Крыніца: Mary Kolesova-Hudzilina
Праваабаронца Аляксандр Вайцешык: «Мяне асудзілі на 15 сутак за тры хвіліны»

14 красавіка на судзе затрымалі баранавіцкага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка. На наступны дзень яго арыштавалі на 15 сутак за «непавагу да суду».

22 красавіка абласны суд задаволіў скаргу праваабаронцы і выпусціў яго на волю. Аляксандр галадаў 8 сутак.

❗️Аляксандр распавёў «Вясне» пра тое, як яго ўгаворвалі спыніць галадоўку, у колькіх камплектах адзення ён спаў у ІЧУ і на якія неадпаведнасці ў пастанове звярнуў увагу ў сваёй скарзе 👉
bit.ly/3sSrau5

«Умовы для "палітычных" у Баранавічах жудасныя. Прычым умовы ў карцэры не занадта адрозніваліся ад тых, што былі ў "адзіночцы": праблемы з пасцельнай бялізнай, праверкі днём і ноччу, нельга ляжаць днём на ложку... І вельмі моцна холадна! Я спаў у спартовых штанах, яшчэ адніх штанах, двух байках, цёплай зімовай куртцы, зімовай шапцы, але ўначы ўсё роўна прачынаўся ад холаду».
Срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Андрэй Краўчанка абвясціў 10-дзённую галадоўку ў знак салідарнасці з палітвязнямі.

«Мяне пужае тое, што арышты ператварыліся ў штодзённасць, сталі руцінай. А за кратамі прама зараз сядзяць сапраўдныя людзі — гэта іх рэальныя жыцці, гэта паламаныя жыцці іх сем'яў. Ніхто не верне ім гэтага часу, яго ніколі нельга будзе нагнаць. І я не магу змірыцца з гэтым».

Крыніца: @zozhteam
Якія тэрміны выносілі за «супраціў міліцыянтам» і «гвалт у дачыненні да іх».

Наезд на нагу (справа Аляксандра Троцкага) з першапачатковага «гвалту ў дачыненні да міліцыянта» (арт. 364 КК) перакваліфікавалі ў «замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў» (арт. 14 арт. 362).
⚡️Маці Сяргея "хлопотное дельце" Міронава асудзілі на 30 "сутак" пасля заканчэння 72-гадзіннага тэрміну

61-гадовую Святлану Чапурка затрымалі ўвечары 22 красавіка падчас дваровага Маршу ў Малінаўцы. У Кастрычніцкім РУУСе на яе склалі два пратаколы па арт. 24.24 і 24.3 КаАП. 23 красавіка суддзя Кастрычніцкага раёна Алена Жывіца адправіла справу Святланы на "дапрацоўку", а ў нядзелю ўвечары яе павінны былі адпусціць з ІЧУ па заканчэнні 72-гадзіннага тэрміну.

Учора стала вядома, што 26 красавіка Святлану ўсё ж такі пакаралі 30-сутачным арыштам, як і яе сына Сяргея. Хутчэй за ўсё, на яе склалі новыя пратаколы, каб не выпускаць з ізалятару.
❗️Пракурор просіць па 6 і 6 з паловай гадоў для давераных асоб Ціханоўскай з Гомеля.

Нагадаем, чацвёра палітвязняў — Таццяну Канеўскую, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова ды Аляксандра Шабаліна — абвінавачваюць у «масавых беспарадках» і «захопе будынкаў», а Юрыя Уласава, дадаткова, у «публічнай абразе прадстаўніка ўлады».

Пракурор Дзяніс Мікушаў запрасіў наступныя тэрміны: Юрый Уласаў — 6,5 года калоніі, Таццяна Канеўская, Дзмітрый Івашкоў і Аляксандр Шабалін — 6 гадоў калоніі.

Прысуд будзе агучаны 3 траўня.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/32Q063Y
⚡️⚡️Хлопца затрымалі за БЧБ-скрыню ад тэлевізара LG. У судзе яго справу адправілі на дапрацоўку

🤡27-гадовага Андрэя Пархоменку 26 красавіка затрымалі дома і адвезлі ў Ленінскае РУУС. Прычынай затрымання стала БЧБ-скрыня ад тэлевізара LG. У РУУСе на хлопца склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

🎪Па пратаколе Андрэй "у неўстаноўлены перыяд часу прыняў удзел у пікетаванні, размясціўшы папяровае палатно бел-чырвона-белага колеру на шкле балкона".

Віну сваю Пархоменка не прызнаў, бо па яго словах, скрыню пакінулі мінулыя жыхары. У матэрыялах справы маецца чорна-белае фота скрыні, але суддзя Юлія Інчына вырашыла запытаць у супрацоўнікаў РУУСа каляровае відэа.

🌿На відэа суддзя заўважыла, што на акне ў хлопца яшчэ вісіць нейкі малюнак, які мае белы і чырвоны колеры. Андрэй жа патлумачыў, што гэта герб Лепеля, на якім прысутнічаюць яшчэ сіні і жоўты колеры.

У выніку, суддзя Інчына адправіла справу Андрэя "на дапрацоўку".

📸Фота ілюстрацыйнае.
🎉 Віншаванне з 25-годдзем «Вясны» ад Amnesty International

✍️ Айша Юнг, Старшая каардынатарка кампаніі па Беларусі.

📄«Тое, што вы робіце, гэта вельмі-вельмі важна для Беларусі і для нас, Amnesty International. Гэта ніколі не было лёгка. А ў апошнія восем месяцаў гэта было вельмі цяжка для вас. І я асабіста шчыра не разумею, як вы працягваеце запісваць тое, што адбываецца ва ўсёй краіне. І для мяне відавочна, што вы працягваеце і будзеце працягваць. І я спадзяюся, што ўсе ведаюць, што для мяне асабіста заўсёды было вельмі прыемна супрацоўнічаць з "Вясной". І, вядома, яе праца вельмі важная для нас, і для міжнароднай супольнасці наогул».

✍️ Хэза Макгіл, даследчык, працуе ў міжнародным Сакратарыяце.

📄 «"Вясна" — гэта вельмі выдатная арганізацыя, іх праца вельмі якасная і вельмі важная. І я ведаю, што цана таксама высокая для кожнага, хто працуе ў "Вясне" — гэта цяжка і патрабуе шмат сіл. І я проста жадаю, каб "Вясна" змагла працягваць сваю працу, як робіць яе дагэтуль».
❗️Кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, хутчэй за ўсё, быў затрыманы.

Яго справа з'явілася ў раскладзе суда Фрунзенскага раёна. Яго абвінавачваюць па ч.1 арт. 24.23 КаАП.

Разгляд ягонай справы адбыўся нібыта з 12:00 да 13:00, аднак у раскладзе ягонае прозвішча з'явілася не раней за 12:55
.

Нагадаем: учора ў офіс партыі спрабавалі трапіць невядомыя. Апошняе, што паспеў сказаць Кучук у размове з журналістамі, — ён не збіраецца пакідаць офіс.

Партыя «Зялёныя» падавалі заяўку на правядзенне Чарнобыльскага шляху ў гэтым годзе, але Мінгарвыканкам ім адмовіў.

UPD. Суддзя Ярохіна прысудзіла кіраўніку партыі "Зялёныя" 15 сутак арышту.
⚡️«Усе справы сфабрыкаваныя!». Аляксандра Арановіча асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі.

Яго абвінавачвалі ў "арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак" і "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках" за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах старой дымавой шашкі.

❗️Суддзя Алена Пятрова пакарала палітвязня шасцю гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Да агалошвання рашэння Аляксандр Арановіч выступіў з апошнім словам. Сярод іншага ён адзначыў:

«Усе справы сфабрыкаваныя, абараніцца не далі. Усе зацікаўлены, каб мяне асудзіць і пасадзіць!»

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3dVCPE9
У кватэру да маркетолага і бізнес-аналітыка Крысціны Вітушкі сёння доўга тэлефанавалі спачатку ў дамафон, а потым у кватэру двое мужчын у чорных джынсах, чорных куртках і капюшонах паверх кепак.

Як напісала Крысціна пасля іх сыходу ў фэйсбуку, яны званілі моўчкі (калі і перамаўляліся між сабой, то знакамі альбо вельмі ціха). Сышлі хвілін 15 таму.

Хроніка палітычнага пераследу 27 красавіка 👉 bit.ly/32Oub4a

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉
@viasna_bot
Салігорскаму палітвязню Руслану Акостку прысуд пакінуты без зменаў

Яго вінавацілі у супраціве супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак, а таксама ў нанясенні цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх ускладненняў і шкоды здароўю. 4 лютага суддзя Алеся Серадзенка асудзіла Руслана на 3 гады калоніі агульнага рэжыму і абавязала выплаціць 2 000 рублёў кампенсацыі пацярпеламу міліцыянту.

26 красавіка разглядалася апеляцыя, якая была пакінутая без задавальнення
.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/32S1yD3
⚡️⚡️Мінчукоў арыштавалі на 15 сутак за жаданне паставіць свечку і лампадку ў памяць аб ахвярах Чарнобыльскай катастрофы

🎪Сёння ў Ленінскім судзе Мінска разглядзелі справы затрыманых мінчукоў 26 красавіка. Юрыя Ланкевіча і Анастасію Вайтовіч затрымалі ўчора ўвечары на плошчы Свабоды. У РУУСе на іх склалі пратаколы па арт.24.23 КаАП нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні шляхам "выкрыквання правакацыйных лозунгаў каля праезнай часткі".

На судзе Анастасія распавяла, што прыйшла да касцёла на плошчы Свабоды, каб паставіць свечку. Але касцёл ужо быў зачынены, таму дзяўчына пастаяла некалькі хвілін каля яго і збіралася сыходзіць. Але ў гэты момант да яе падышоў супрацоўнік АМАПу і папрасіў паказаць дакументы, пасля чаго ёй "прапанавалі" праехаць у РУУС.

Суддзя Юлія Шут палічыла жаданне паставіць свечку несанкцыянаванай акцыяй і арыштавала Анастасію на 15 сутак.

35-гадовага навуковага супрацоўніка Акадэміі навук Юрыя Ланкевіча затрымалі напярэдадні перадабароны яго кандыдацкай. Са словаў акадэміка, перад затрыманнем ён курыў на прыпынку на плошчы Свабоды. Каля 20:30 да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі паказаць заплечнік, у якім знайшлі лампадку. Гэта стала прычынай яго затрымання.

Дыялог з суддзёй Інчынай:
– У Вас знайшлі лампадку і папрасілі прайсці з імі?
Так, яны сказалі, што я прыцягнуў увагу, і праверылі мае дакументы, а потым рэчы.
– А што гэта за лампадка?
– Хацеў ісці ў Чырвоны касцёл.
– Вы з нейкай нагоды хацелі ісці ў касцёл?
– Ну, я католік, хацеў паставіць лампадку ў памяць ахвяр аварыі на ЧАЭС.

У матэрыялах справы былі дапушчаныя памылкі, але гэта не спыніла суддзю Інчыну арыштаваць Юрыя на 15 сутак.

🕊У канцы Юрый звярнуўся да сведкі-міліцыянта:
Вы разумееце, сведка, што сваімі паказаннямі вы ставіце пад пагрозу маю працу ў Акадэміі навук, перадбарону і абарону кандыдацкай?Справа цяпер не ў 15 сутках, вы гэта разумееце?
❗️Усіх — на суткі. Вынікі судовых пасяджэнняў за 27 красавіка.

У Мінску па адміністрацыйных справах сёння судзілі затрыманых напярэдадні — увечары гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у цэнтр горада былі сцягнутыя сілавікі і спецтранспарт.

Адбылося 15 пасяджэнняў: 10 людзям прысудзілі «суткі» (агулам — 165 сутак арышту), яшчэ 5 справаў адклалі ці адправілі на дапрацоўку.

Вынікі судовых пасяджэнняў за 27 красавіка 👉 bit.ly/3sXbyFF

👀
Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
Зняволеныя праваабаронцы і валанцёры «Вясны» ўганараваныя прэміяй «Homo Homini»

Прэмія «Homo Homini» за 2020 год будзе ўручаная беларускім праваабаронцам, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні і прызнаныя палітвязнямі — Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку, Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы.

Прэмія «Чалавек чалавеку» (Homo Homini) — прэмія ў галіне правоў чалавека, заснаваная ў 1994 годзе чэшскай няўрадавай арганізацыяй "Чалавек у бядзе". Прысуджаецца асобам, якая ўнесла «значны ўклад у прасоўванне правоў чалавека, дэмакратыі і негвалтоўных метадаў вырашэння грамадска-палітычных канфліктаў». У 2005 годзе яе атрымаў і беларускі праваабаронца, старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3nw4SgS
❗️Праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка 100 дзён за кратамі

Леанід — старшыня Гомельскага аддзялення «Вясны», праваабаронца з 20-гадовым стажам. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.

За сваю праваабарончую дзейнасць ён быў удастоены ў 2019 годзе прэстыжнай французскай прэміі «Свабода-Роўнасць-Братэрства» і ўзнагароджаны беларускай Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Праваабаронца года».

Леанід быў затрыманы раніцай 18 студзеня па дарозе на офіс у межах крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

📨 Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці, тэлеграмамі, грашовымі пераводамі:
СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003, Судаленку Леаніду Леанідавічу
💻 Напісаць анлайн 👉
bit.ly/3jwJMLn
«Я вельмі шчаслівая»: у СІЗА Брэста дзяўчына ўзяла шлюб з палітвязнем

27 красавіка ў СІЗА Брэста палітвязень Віктар Панцялееў распісаўся са сваёй дзяўчынай Яўгеніяй. На цырымоніі прысутнічалі толькі рэгістратар і наглядчык.

«Я вельмі шчаслівая. Там невялікі пакой, з іконамі, усё было вельмі прыгожа. Прывялі Віктара. Ён вельмі хваляваўся, перажываў, спачатку не глядзеў нават на мяне. Усё прайшло добра. Эмоцыі, вядома, цераз край. Мне здаецца, з мяне ўпаў нейкі груз, — распавяла Яўгенія. — Мне вельмі прыемна, што гэтае свята прыйшлі са мной падзяліць дзесьці чужыя людзі, дзесьці вельмі блізкія. Гэта выдатна, гэта прыемна, такая падтрымка. Я ўсім кажу, што раней заўсёды казала, што беларусы жывуць па прынцыпе мая хата з краю. А зараз я бачу ўсю гэтую салідарнасць, дапамога адзін аднаму, і гэта канешне вельмі крута. Я думаю, што ўся гэтая сітуацыя, якая здарылася ў нашай краіне, гэта не проста так».

Віктара Панцялеева затрымалі 18 жніўня. Яго абвінавачаюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.