Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
«Правілы спушчаны былі з самых вышэйшых кабінетаў». Мастак Яўген Лукашэвіч пра суткі ў Лідскім ЦІП.

Мастак Яўген Лукашэвіч быў арыштаваны 26 сакавіка на 15 сутак за вывешаны бела-чырвона-белы сцяг на фасадзе свайго дома. Знаходзячыся за кратамі Яўген рабіў замалёўкі, пакуль 1 красавіка ў «палітычных» не забралі амаль усе рэчы. Мастак распавёў «Вясне» пра ўмовы ўтрымання ў Лідскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў 👉 bit.ly/3mKClDL

«Тыя, хто трапляе сюды не падрыхтаваўшыся і не атрымліваючы перадачак з волі — вырачаныя праводзіць тыдні напралёт яшчэ і ва ўмовах дзікай, небяспечнай для здароўя антысанітарыі: умывальнік дасяжны раз на суткі, а прыём ежы адбываецца ў 1,5-2 метрах ад “парашы”».
Пісьменніцу судзяць за абразу Лідзіі Ярмошынай.

Аляўціну Корчык абвінавачваюць у тым, што яна «маючы намер зняважыць прадстаўніка ўлады, з мэтай прыніжэння гонару і годнасці, звязанай з электаральнай кампаніяй і кіруючыся нізкімі памкненнямі» пакінула ў тэлеграм-канале паведамленне: «Большай ш…й чым Ярмошына, усё роўна нікому не стаць».

Пацярпелая Лідзія Ярмошына на суд не з’явілася.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3tmdXLk
❗️У Гародні судзяць дзяўчыну за абразу супрацоўніцы АМАПу.

32-гадовую гарадзенку Настассю Каламейчанка абвінавачваюць у абразе: нібыта яна размясціла сторыс у Instagram, якая абразіла небезвядомую гарадзенскую амапаўку, прапаршчыка Дар'ю Бандарчук. Нагадаем, што Бандарчук ужо праходзіла пацярпелай па крымінальнай справе Марыны Палікарпавай.

Настасся Каламейчанка сцвярджае, што яна пост аб абразе Бандарчук не размяшчала і нават не бачыла раней: даведалася пра яго толькі ў РАУСе, калі ёй паказалі скрыншот.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3tdVPmC
У вядомага трэнера і аднаго з лідараў BySOL Андрэя Ткачова адбыўся вобшук у межах справы супраць Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна.

«Судя по всему, я являюсь фигурантом того же дела по "подрыву престижа страны на международной и политической арене, дискредитации руководства спортивной отрасли и государства"», — кажа сам Андрэй, паведамляе @euroradio

Сам Андрэй Ткачоў у бяспецы, ён даўно з'ехаў з Беларусі.
⚡️Як абскардзіць пастанову суда?

Калі ў вас быў суд, з рашэннем якога вы не згодныя, карыстайцеся сваім правам на абарону — абскарджвайце пастанову аб прыцягненні вас да адміністрацыйнай адказнасці, незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.

Навошта патрэбна абскарджанне?

- Дае шанец на адмену пастановы і аднаўленне сваіх правоў;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека.

📄 Зрабіць гэта можна як самастойна па алгарытме vsviasna.tilda.ws, так і з дапамогай юрыдычнай службы «Вясны», звяртайцеся:

Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org.

❗️А падрыхтавацца да суда ці знайсці карысныя інструкцыі пасля яго можна ў Вясна-бот: @viasna_bot
​​Сёння, пакуль у судзе Маскоўскага раёна Брэста пракуроры запрашвалі пакаранне для фігурантаў «пінскай справы» па ч. 2 арт. 293, у сям’і абвінавачаных Алены і Сяргея Маўшукоў у прытулак забралі яшчэ адну непаўнагадовую дачку — Карыну. Алену ўтрымліваюць пад вартай ужо восем месяцаў, а Сяргей знаходзіцца пад хатнім арыштам — ён адзіны з 14 фігурантаў знаходзіцца на волі да суда.

Органы апекі, не дачакаўшыся прысуду ў адносінах да Маўшукоў, сёння забралі дзяўчынку з дзіцячага садка. У верасні ў прытулак забралі малодшую 10-гадовую дачку Алены Ангеліну, бо муж жанчыны Сяргей з'яўляецца ёй айчымам. Пазней дзяўчынку да сябе забрала «хросная маці».

Дзяржабвінавачванне папрасіла сёння суд пакараць Алену 6 гадамі калоніі агульнага рэжыму, а Сяргея – 6,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пракуроры лічаць, што віна мужа і жонкі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску цалкам даказаная. Абвяшчэнне прысуду па справе чакаецца 30 красавіка.

Алена Маўшук, калі пачула, якія тэрміны для іх просяць пракуроры, напісала ў сшытку: «Я павешуся!».

З чаго пачалася «пінская справа», як яе фігурантамі сталі Алены і Сяргей Маўшукі — чытайце ў архіўным матэрыяле «Вясны».
У Следчым камітэце працягваюцца допыты па справе "Вясны".

На допыт па крымінальнай справе, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак — 15 красавіка ў чарговы раз выклікалі ў якасці сведкі сябра Праваабарончага цэнтру "Вясна” са Смаргоні Алеся Дзергачова.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3mP3zZT
⚡️⚡️130 базавых, 64 «сутак» і крымінальная справа — столькі смаргонцам каштавала «Жыве Беларусь» у калідоры суда

🎪18 лютага ў Смаргоні агучылі прысуд Інэсе Маркавай і Руслану Валюку па крымінальнай справе за паклёп у дачыненні да міліцыянераў. Іх асудзілі на два гады «хатняй хіміі» і «хіміі» адпаведна. Пасля абвяшчэння прысуду ў калідоры суда нехта крыкнуў «Жыве Беларусь!». Вокліч пачула старшыня смаргонскага суда Людміла Пятрова, якая знаходзілася ў суседняй зале. Па яе просьбе выклікалі нарад міліцыі, які пасля затрымаў некалькі смаргонцаў. Пасля інцыдэнту ў судзе ў Смаргоні пачалі масава затрымліваць людзей, якія прысутнічалі на працэсе Маркавай і Валюка. На затрыманых склалі пратаколы па арт. 23.24 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне ў судзе. Акрамя гэтага, па гэтым факце ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 339 «Хуліганства», але следства пакуль не ўстанавіла вінаватых.

Суды па гэтай справе праходзілі на працягу гэтых двух месяцаў у судзе Астравецкага раёна (так вырашыў абласны суд). За гэты час асудзілі 10 смаргонцаў. Так, Наталлю Путырскую аштрафавалі на 30 базавых, Ніну Шыш — на 30 базавых, Людмілу Сульжыцкую асудзілі на 10 сутак, Яўгена Новікава — на 12 сутак, Сяргея Трая — на 15 сутак, Яўгена Мацкевіча — на 15 сутак, Іллю Петунова — на 2 сутак. Пакаралі 10-сутачным арыштам і самога асуджанага па крымінальнай справе Руслана Валюка. Аштрафавалі за «незаконны пікет» таксама маці Руслана Марэт Валюк, якая 18 лютага прыйшла на суд падтрымаць сына. Ёй прысудзілі максімальны штраф па старому артыкулу 23.34 КаАП – 50 базавых велічыняў. Да штрафу ў 20 базавых асудзілі брата асуджанай 18 лютага Інэсы Андрэя Маркава. Апраўдальны прысуд вынеслі толькі Наталлі Ковель. Затрымлівалі па гэтай справе таксама Рамуальда Улана — цяпер палітвязня.

Як адзначыў праваабаронцу «Вясны» Алесь Дзергачоў, суд выкарыстаў прынцып групавой адказнасці: "Калі прысутнічаў — значыць агучваў лозунгі, хаця персанальная віна ніводнага не ўстаноўлена"😳

За гэты час з Беларусі дэпартавалі Іллю Петунова – ён грамадзянін Расіі. Рамуальда Улана адправілі ў Гомель адбываць «хімію» па крымінальнай справе за распаўсюджванне лжывых звестак у дачыненні да смаргонскіх міліцыянераў.
❗️Мужа палітзняволенай праваабаронцы Таццяны Гацура-Яворскай дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў.

Стала вядома, што мужа затрыманай праваабаронцы Таццяны Гацура-Яворскай – Уладзіміра Яворскага — дэпартуюць з Беларусі. Ён мусіць пакінуць Беларусь цягам трох дзён.

Сёння Таццяне мусяць прад’явіць абвінавачванні ці адпусціць.

Крыніца: @belsat
Пачаўся разгляд крымінальнай справы Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет.

Па справе праходзяць два пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі. Уладзіміру пагражае да 6 гадоў зняволення.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/2Q7Wx6u
"З маіх рук ні адзін чалавек не атрымаў ніводнага прадмета". Пра што казаў у судзе палітвязень Мікалай Сасеў

На судовым пасяджэнні па крымінальнай справе ў дачыненні да валанцёраў выбарчага штаба Віктара Бабарыка — Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева, Уладзіслава Карэцкага і Дзмітрыя Канапелькі — адбыўся допыт дваіх палітзняволеных. Пасля Ігара Ярмолава ў судзе выступіў Мікалай Сасеў.

«Так, сапраўды я быў у месцах правядзення сходаў — на пр. Ракасоўскага, каля ГЦ "Спектр" і ГЦ "Рыга", але з маіх рук ні адзін чалавек не атрымаў ніводнага прадмета. Ніякіх масавых беспарадкаў я не нёс. Ад усіх ідэй, якія мне здаваліся дзіўнымі, я адмаўляўся».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3adb9Za
Палітзняволенага барабаншчыка Санчука судзяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

У лістападзе ў Мінску на рэпетыцыі сілавікі затрымалі групу барабаншчыкаў "Патрабуем разысціся", якая восенню стала адным з сімвалаў пратэстаў. Музыкаў адміністрацыйна асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, але адзін з затрыманых тады — Аляксей Санчук — пасля 15-сутачнага арышту так і не выйшаў на волю. Супраць яго распачалі крымінальную справу.

Цяпер яго абвінавачваюць па 3 артыкулах Крымінальнага кодэкса:

- ч.1 і 2 арт. 342 (Арганізацыя, падрыхтоўка дзеянняў, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак)
- ч. 3 арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках)
- арт. 13 ч. 2 арт. 293 (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

За блакаванне дарог яму выставілі пазоў на суму 161 900 рублёў.

Падрабязнасці гэтай справы 👉
bit.ly/3dm8puJ
⚡️Баранавіцкага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка асудзілі на 15 сутак.

Яго затрымалі ўчора за тое, што на судовым працэсе ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хаця, як паспеў заявіць Аляксандр, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з'яўляецца ягоным абсалютным правам. Аднак суддзя Кміта не паверыў у гэта. Праваабаронцу прымушалі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады ў яго забралі тэлефон, а яго самога затрымалі.

❗️Сёння стала вядома, што Аляксандра асудзілі на 15 сутак арышту. Па якім менавіта артыкуле — пакуль невядома.
⚡️3 гады калоніі атрымаў Іван Цагалка, які ўдарыў міліцэйскае аўто на акцыі пратэсту ў Драздах.

Па версіі абвінавачвання, Іван ударыў адзін раз нагой па службовым аўтамабілі і тым самым пашкодзіў капот. Затым ён нібыта нанёс па два ўдары супрацоўнікам АМАП Папову і Назараву, якія не пацягнулі расстройства іх здароўя. Цагалка прызнаў віну толькі ў тым, што неспадзявана ўдарыў па аўтамабілі.

❗️Суддзя Сяргей Шаціла прысудзіў Івану Цагалка 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён абавязаны выплаціць па 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды супрацоўнікам АМАП.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3gdnb8I
⚡️Аляўціну Корчык пакаралі двумя гадамі «хатняй хіміі» за абразу Ярмошынай

Па матэрыялах следства, дзяўчына пакінула ў тэлеграм-канале каментар: «Большай ш…й чым Ярмошына, усё роўна нікому не стаць».

❗️Суддзя Лідзія Целіца палічыла віну Корчык даказанай і прысудзіла ёй 2 гады «хатняй хіміі».

Падрабязнасці 👉
bit.ly/2PXI9xW
⚡️Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка, асуджаныя па справе надпіса «Не забудзем!» на Пушкінскай на 1,5 года «хіміі», пачалі адбываць пакаранне — яны зноў лічацца палітвязнямі

8 снежня суд Фрунзенскага раёна асудзіў 5 чалавек за абнаўленне надпісу «Не забудзем!» каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстуючаму Аляксандру Тарайкоўскаму. Два фігуранты гэтай справы — Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка — былі пакараныя 1,5 гадамі «хіміі».

❗️14 і 15 красавіка Ігар і Дзяніс пачалі адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №21 у Мазыры і №45 у вёсцы Сушкі Камянецкага раёна адпаведна. Яны зноў трапілі ў спіс палітвязняў.

Падтрымаць іх лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
📨 Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпа №45: Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н., в. Сушкі, 225073 — Дзянісу Граханаву.
📨 Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпа №21: г. Мазыр, бульвар Юнасці, 24, 247760 — Ігару Самусенку.
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

Размова «Вясны» з палітвязням Дзянісам Граханавым пасля 1,5 месяца пад вартай.
Па брэсцкай «справе карагодаў» судзяць яшчэ 14 чалавек, сярод іх — палітвязень, які ўжо амаль тры месяцы за кратамі.

У Брэсце пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць яшчэ 14 чалавек за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. У гэты раз судзяць таксама 24-гадовага палітзняволенага расіяніна Данілу Чамаданава, якога ўжо амаль тры месяцы ўтрымліваюць пад вартай у СІЗА-7.

❗️Колькасць абвінавачаных па «справе карагодаў» ужо больш за 70 чалавек — гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у Беларусі.

Што адбывалася на судзе 👉
bit.ly/2PY1W0c
❗️Чацверты дзень жадаючыя не могуць патрапіць на адкрыты судовы працэс над сябрамі ініцыятыўнай групы Ціханоўскай.

У судзе Гомеля працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай. Усе яны абвінавачваюцца ў «масавых беспарадках» і «захопе будынкаў».

🚷Сёння, 15 красавіка, ізноў ніхто з незалежных журналістаў, праваабаронцаў, групы падтрымкі (апроч двух чалавек) трапіць на працэс не змаглі.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3mQw2P4