Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.95K subscribers
20.6K photos
457 videos
71 files
18.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Павел Кабанчук, пасля адбыцця 15 сутак арышту, распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ г. Бабруйска. Мужчыну падчас адміністрацыйнага арышту змяшчалі ў карцэр.

"Пасля пераводу назад у камеру ў нас ва ўсіх забралі матрацы, 8 чалавек змясці ў четырхместную камеру. Двое чалавек, затрыманых за крадзеж, пагадзіліся за падвойную “пайку”, прапанаваную адміністрацыяй, пацясніць нас у камеры. Дзяжурны зайшоў і сказаў, што дзве "шконкі” крымінальнікам, а гэтыя дзве вашыя — на шэсць чалавек”, — распавёў Павел.

На 11 суткі арышту ў ІЧУ прыехаў начальнік з Мінска: ён правёў гутарку з арыштантамі і растлумачыў, што вышэйстаячыя вымушаюць заціскаць умовы — каб былі, як на Акрэсціна.

Тры чалавекі заявілі пра галадоўку па сваёй волі, у тым ліку і Павел. Яшчэ трое чалавек, пасля таго, як перадалі перадачы, напісалі заявы аб адмове прыёму ежы, якую дастаўляюць у ІЧУ: есці яе немагчыма, а плаціць трэба 14,5 рублёў за суткі. І пасля гэта ў арыштантаў забралі ўсё, што ім перадалі і яны сталі галадаць вымушана.

Дагэтуль за кратамі застаюцца Іван Манько, Уладзімір Міхалап, інвалід III групы Сяргей Бяляеў і Аляксандр Парахневіч.
⚡️Мінчука судзяць за наезд 11 жніўня на пецярых вайскоўцаў. Яму пагражае да 25 гадоў турмы

25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава абвінавачваюць адаразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пецярых вайскоўцаў, пасля чаго утапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне.

❗️Віну Осіпаў прызнаў толькі па ч. 1 арт. 400 КК (загаддзя ілжывым даносе). Па другіх артыкулах — цалкам не прызнаў.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/326VMx4
У Гомелі пачаўся суд над сябрамі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

На лаве падсудных — чацвёра палітвязняў: Таццяна Канеўская, Юрый Уласаў, Дзмітрый Івашкоў ды Аляксандр Шабалін. Усе яны абвінавачваюцца ў «масавых беспарадках» (частка 2 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу) і «захопе будынкаў» (частка 1 артыкулу 292 Крымінальнага кодэксу).

На працэс прыйшло каля 40 чалавек (сваякі, група падтрымкі і журналісты), але ў залю здолелі патрапіць лічаныя людзі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2Qehz3a
⚡️⚡️⚡️Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская прызнаная палітычнай зняволенай

❗️Таццяна — маці чатырох дзяцей, кіраўніца грамадскага аб'яднання «Звяно» і арганізатарка шматлікіх культурных ініцыятыў, сярод якіх фестывалі дакументальнага кіно і нядаўняя выстава-трыб'ют медыкаў, якія змагаюцца з кавідам «Машына дыхае, а я — не». Яна была затрыманая 5 красавіка. Па інфармацыі СМІ, Таццяна з'яўляецца падазраванай па ч.3 арт. 293 КК «Фінансаванне беспарадкаў».

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яе справу палітычна матываванай 👉 bit.ly/3sfTtSN

Спіс усіх 353 палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/3wpl0ou
«Але цяпер наступіла вясна». Што вядома пра Марфу Рабкову з лістоў яе мужу?

Праваабаронца «Вясны» і палітзняволеная Марфа Рабкова ўжо сёмы месяц утрымліваецца ў СІЗА-1. Як да яе даходзяць лісты? Аб чым яна піша і як сябе адчувае? Пра гэта «Вясне» распавёў муж Марфы Вадзім Жаромскі 👉 bit.ly/3g4gO7J

«Абяцанні следчых наогул розныя былі: і канец 2020 года, і пачатак 2021 года. Але ўсё ў іх мяняецца пастаянна, таму цяжка прадбачыць. Гэта радасці, вядома, не надае — ні артыкулы, якія ёй прад'яўляюць, ні месца, у якім яна знаходзіцца.

Але цяпер наступіла вясна, і праз "раснічкі" трошкі сонейка прабіваецца — таму настрой у Марфы стаў лепшым».

Падтрымаць Марфу лістамі і паштоўкамі:
📨 СІЗА-1, г.Мінск, вул.Валадарскага, д.2 220030, Марыя Аляксандраўна Рабкова
🤳 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3sKAbpV
Палітзняволеныя Вольга Класкоўская і Наталля Хершэ адмовіліся шыць вопратку для сілавікоў.

Пра гэта Вольга напісала сваёй маці Людміле Класкоўскай з-за кратаў гомельскай калоніі №4:

«Я жыву ў секцыі, дзе больш за 30 чалавек. Туалет і ўмывальнікі на 120 чалавек, паколькі на нашым паверсе тры такія секцыі. Таму часам умыцца і пачысціць зубы няма магчымасці. Што тычыцца працы, то мы з Наташай Хершэ адмовіліся шыць вопратку для сілавікоў. Пакуль што ў мяне статус вучня на швейнай фабрыцы, шыю нейкія дробныя рэчы, якія не звязаны з асноўнай вытворчасцю (вайсковай формай), але што будзе далей, ня ведаю».

Падтрымаць Вольгу ды Наталлю лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
📨 ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Вольга Аляксандраўна Класкоўская | Наталля Хершэ
🤳 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
⚡️У Маскве знік палітолаг Аляксандр Фядута

Аб знікненні Фядуты @nashaniva паведаміла яго жонка Марына Шыбко. Сама жанчына сёння збіраецца вылятаць у Маскву на пошукі мужа.

Яна сказала, што з Фядутам няма сувязі. Што ён рабіў у Маскве і з кім сустракаўся — невядома.

Аляксандр Фядута — вядомы беларускі палітолаг, у свой час працаваў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі. У 2010-м быў у камандзе Уладзіміра Някляева.
Палітзняволеная заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая, затрыманая амаль 4 месяцы таму, у адным з лістоў намалявала сваю камеру.

Гэты невялікі пакой у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага разлічаны на 8 вязняў. Святла з вакна амаль няма — яно не даходзіць праз жалюзі. У адным пакоі сабраныя вязні, якія паляць, і тыя, якія не паляць — усе дыхаюць адным і тым жа паветрам.

Ужо вядома, што пасля гэтага малюнка Слуцкую перавялі ў іншую камеру.

Тэрмін знаходжання пад вартай Юліі Слуцкай і іншых затрыманых па «Справе "Прэс-клуба"» чарговы раз сканчаецца 23 красавіка.

Крыніца: @euroradio
📷 Фотафакт: сённяшні выступ сведкі ў судзе па адміністрацыйнай справе.

Беларусь, 2021 год.
⚡️Сяргей Брыль, асуджаны на 3 гады «хіміі», пачаў адбываць пакаранне — ён зноў лічыцца палітвязнем

26-гадовага слесара з Барысава Сяргея Брыля асудзілі да 3 гадоў «хіміі» за заклікі ў тэлеграм-чаце «Водители 97%», а таксама за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту. На судзе віна палітзняволенага абгрунтоўвалася скрыншотамі перапісак. Фота- і відэадоказаў факту ўдзелу ў масавых мерапрыемствах няма, але сам Сяргей не адмаўляў на судзе свой удзел у пратэстных акцыях.

❗️10 красавіка Сяргей пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №17 у Гомелі і зноў трапіў у спіс палітвязняў.

Спіс усіх 354 палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/3wpl0ou

Падтрымаць Сяргея лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
📨 Выпраўленчая установа адкрытага тыпа №17. г. Гомель, ул. Борисенко, 13, к. 2,
🤳 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Іванава: два рэпосты палічылі паклёпам на міліцэйскіх чыноўнікаў

Пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі Іванава Алены Пуцыковіч. Па матэрыялах следства, яна «з мэтай распаўсюджвання заведама ілжывых звестак» зрабіла два рэпосты у тэлеграм-чат «Іванава для Жыцця». Пацярпелыя — два міліцыянта — ацанілі свае маральныя пакуты ў 1500 рублёў кожны.

Пракурор запрасіў для жанчыны 2,5 года абмежавання волі без накіравання.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/2QgrrJV
Новыя сведчанні пра ўмовы ўтрымання арыштантаў у ІЧУ Жодзіна, Бабруйска і Магілёва

11 красавіка з ізалятараў часовага ўтрымання былі вызваленныя больш за 100 чалавек, якіх затрымалі 27 сакавіка і асудзілі на 15 сутак арышту. Яны расказалі пра ўмовы ў месцах зняволення.

❗️«На Акрэсціна 20 чалавек апынуліся ў пяцімясцовай камеры, не выдалі ложкавай бялізны, людзі пераважна спалі на падлозе».
❗️«Аднойчы міліцыянту не спадабалася, як падчас праверкі паводзіў сябе адзін з хлопцаў — круціў галавой. Пасля гэтага “правучылі” ўсю камеру: прыйшлі два міліцыянты, уключылі нейкую музыку і заставілі прысядаць хвілінаў з 10».
❗️«Камеру залівалі хлёркай: у вядры разводзяць па 6–10 таблетак, выліваюць на падлогу, пад шконкі, каб цяжэй было прыбраць».
❗️«Мы часам перастукваліся, кшталту перадавалі прывітанне. Уварваўся ахоўнік, пырснуў пярцовым газам з балончыка — ўчыніў нам газавую атаку».
❗️«Нас вывелі ў калідор, паставілі на расцяжку і пачалі біць па нагах — каб мы сталі амаль на шпагат».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3uOVZ4r
​​⚡️Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў затрыманы па крымінальнай справе і знаходзіцца ў КДБ.

Кастусёва затрымалі ўвечары 12 красавіка ў Шклове, пасля чаго павезлі ў Мінск. Сваякі даведаліся пра гэта пасля званка супрацоўніка КДБ, паведамляе @nashaniva.
⚡️У Шклове толькі што затрымалі Зьмітра Антончыка — зяця старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Прычына затрымання невядомая, хутчэй за ўсё, Антончыка затрымалі ў рамках крымінальнай справы, піша @MAYDAYhr.

Нагадаем, учора ўвечары быў затрыманы Рыгор Кастусёў.
Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак.

У судзе Берасця працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Усяго па справе праходзяць дзесяць чалавек.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3tqTWmw
Да фермера з Пакалюбічаў Юрыя Ганцэвіча прыехалі міліцыянты каб прымусова даставіць яго у суд Чыгуначнага раёну Гомеля.

Туды яго выклікалі ў якасці сведкі па справе аб абразе ДАІшнікаў Юрыем Уласавым у лістападзе 2019. Учора Ганцэвіч патэлефанаваў у суд і паведаміў, што не прыдзе, але па яго прыехалі міліцыянты.

Хроніка палітычнага пераследу 13 красавіка 👉 bit.ly/3d9qhsy

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Раніцай сілавікі з ператрусам прыйшлі да мінскай сям'і Пажытных — Пятра і Маргарыты.

Каб патрапіць у кватэру, сілавікі выбілі шкло на балконе і ўзламалі дзверы. Падставы ператрусу ў кватэры маладой сям'і высвятляюцца. Пётр і Маргарыта затрыманыя.

Хроніка палітычнага пераследу 13 красавіка 👉 bit.ly/3d9qhsy

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
⚡️Аляксея Ліпеня асудзілі на 5 гадоў "хіміі" і вызвалілі ў залі суда

Паводле абвінавачвання, Аляксей Ліпень неаднаразова пакідаў абразлівыя каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі».

Таксама ён абавязаны сплаціць кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды пацярпелым супрацоўнікам міліцыі ў памеры 5500 рублёў.

❗️Да ўступлення прысуду ў сілу Аляксей Ліпень быў вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе і належныя паводзіны.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3tcY3mc
​​⚡️У Докшыцах затрымалі журналістаў Змітра Лупача і Алену Шабуня. Цяпер яны ў аддзяленні міліцыі

Крыніца: @bajby
Суд па справе сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай у Гомелі працягваецца, практычна без наведвальнікаў.

У судзе Гомеля працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай. Усе яны абвінавачваюцца ў «масавых беспарадках» і «захопе будынкаў».

Сёння, 13 красавіка, зноўку ніхто з групы падтрымкі палітзняволеных Юрыя Уласава, Аляксандра Шабаліна, Дзмітрыя Івашкова і Таццяны Канеўскай не змаглі патрапіць на чарговае судовае пасяджэнне. Пусцілі толькі 4 сваякоў і аднаго сябра кагосці з абвінавачваемых.

Такім чынам, у вялікай залі быў толькі канвой і 5 наведвальнікаў.

Падрабязнасці 👉
bit.ly/32dnrMV