Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Судовы канвеер працуе на ўсю — ужо прысуджана больш за 630 сутак арышту за Дзень Волі.

Сёння адбываюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў тых, каго прэвентыўна затрымлівалі ў апошнія дні, а таксама затрыманых па ўсёй краіне на Дзень Волі.

На 12:30 ужо адбылося 39 пасяджэнняў. Амаль усім затрыманым прысуждаюць адміністрацыйны арышт.

Вынікі судовых пасяджэнняў 👉 bit.ly/3tSjcCf

👀Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
⚡️⚡️⚡️Гамяльчук, якога этапавалі ў адным «стакане» з Віхром: У Сашы пачаўся псіхоз, каб яго супакоіць, да нас пырснулі пярцовы газ.

25-гадовы жыхар Гомеля Аляксандр Віхор памёр у ноч з 11 на 12 жніўня ў рэанімацыі туберкулезнай бальніцы Гомеля, куды яго прывезлі з СІЗА пасля неаднаразовых збіванняў увечары пасля затрымання. Афіцыйная прычына смерці — "захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія раптам абвастрыліся".

❗️"Вясна" паразмаўляла з гамяльчуком Радзівонам Бегляком, якога 11 жніўня сілавікі этапавалі ў гомельскае СІЗА ў адным «стакане» спецтранспарту АМАПу з Аляксандрам Віхром. Мужчына распавёў, як паводзіў сябе хлопец у апошнія гадзіны жыцця, што рабілі пры гэтым сілавікі і што з адбывалася з Аляксандрам 👉 bit.ly/31jKLIa
❗️«Пікетавала налепкай з Пагоняй на багажніку машыны, якая яе падвозіла» — за гэта жанчыну арыштавалі на 12 сутак

🎪Суд Першамайскага раёну арыштаваў сёння на 12 сутак 54-гадовую Святлану Чарняўскую. Па пратаколе, жанчына «пікетавала шляхам размяшчэння налепкі з гербам "Пагоня" на багажніку аўтамабіля, на якім яе падвозілі». Жанчына на судзе растлумачыла, што яе падвозіў знаёмы. Калі яна сядала ў машыну, то не бачыла ніякай налепкі. У машыне з ёй ехала яшчэ чатыры чалавекі. Каля Філармоніі машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ і усіх адвезлі ў РУУС для ўстаноўкі асобы. Там на Святлану скалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

Суддзя Чараповіч прызнала Святлану вінаватай і асудзіла на 12 сутак арышту.

Фота: @radiosvaboda
Мінчанцы прысудзілі 15 сутак арышту за БЧБ-шкарпэткі

Суддзя Савецкага раёна Аляксандр Воўк арыштаваў на 15 сутак 27-гадовую Крысціну Малашэвіч.

Дзяўчыну затрымалі 25 сакавіка каля кінатэатру «Кастрычнік» і абвінавацілі ў пікетаванні ў БЧБ-шкарпэтках. Менавіта гэта пазначылі ў пратаколе па ч. 1 арт. 24.23 КаАП міліцыянты Савецкага РУУС.

👀Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
Жанчына пакінула ў фэйсбуку каментар «Трыбунал не за гарамі» — амапавец пакрыўдзіўся і просіць 1000 рублёў маральнай кампенсацыі.

Рамесніцу Алену Зборшчыкаву абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады": яна напісала каментар «Дробны ІГ, трыбунал не за гарамі».

Пацярпелы амапавец расказаў, што яго вельмі абразіў такі каментар — ён хоча спагнаць з маці двух непаўнагадовых дзяцей 1000 рублёў маральнай кампенсацыі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3d3zGRa
Восьмы месяц скардзіцца на шум і звон у галаве. Палітвязень Рагашчук працягвае ў СІЗА дамагацца абследавання.

Палітвязень Вячаслаў Рагашчук, адзін з 14 падсудных па «пінскай справе», працягвае скардзіцца на болі ў галаве пасля трохдзённага збіцця пасля затрымання 10 жніўня. Вячаслаў папрасіў у СІЗА-7 медыцынскага абследавання яго галавы, пакуль адказу не паступіла. Раней з такім зваротам да адміністрацыі баранавіцкага СІЗА-6 неаднаразова звяртаўся сам палітвязень і ягоныя родныя, але безвынікова.

Падрабязна пра «пінскую справу» — дзе 14 падсудных і 109 пацярпелых міліцыянтаў 👉 bit.ly/3doCLeX

Падтрымаць Вячаслава лістамі салідарнасці і грашовымі пераводамі можна па адрасе:
СІЗА-7, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, 224030, Рагашчук Вячаславу Мікалаевічу (22.12.1985)
ЕС падтрымае працу «Міжнароднай платформы для Беларусі» па прыцягненні да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў чалавека.

Пра гэта паведаміў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешней палітыцы і палітыцы бяьпекі Жазэп Барэль, піша «Радыё Свабода».

«Пасьля фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў сем месяцаў таму беларускія ўлады зьдзейсьнілі непрымальныя парушэньні правоў чалавека ў дачыненьні да беларускага народа, — сказаў ён. — На масавую мірную мабілізацыю беларускага грамадзтва, якое выступае за дэмакратыю і свае асноўныя свабоды, улады адказалі жорсткімі рэпрэсіямі, адвольнымі арыштамі і затрыманьнямі, сотнямі задакумэнтаваных выпадкаў катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжальных годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня, уключаючы сэксуальны і гендэрны гвалт. Несправакаваныя, адвольныя затрыманьні больш як 200 мірных людзей па ўсёй Беларусі ўчора з нагоды Дня Волі дэманструюць, што маштабы дзяржаўных рэпрэсій не зьмяншаюцца. Вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці».
⚡️Палітвязня Зміцера Фурманава другі раз за месяц змясцілі ў карцар

На гэта раз — за адмову надзяваць кайданкі.

Раней Зміцер казаў пра невыносныя ўмовы ўтрымання і аб'яўляў галадоўку ў знак пратэсту, піша @strana_official.
Мінчука асудзілі да 2 гадоў “хіміі” за 5 хвілін знаходжання на праезднай частцы.

Вячаслаў
Яльніцкі на адной з мірных акцый выйшаў на некалькі хвілін на дарогу. Суддзя Андрэй Млечка палічыў, што сваімі дзеяннямі мужчына "прыняў актыўнм ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак".

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3lRB910
На кіраўніка гарадзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна завялі крымінальную справу за «здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму».

Прычына — дэманстрацыя ў названым цэнтры партрэта ўдзельніка антыбальшавіцкага пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара. Генпракуратура лічыць, што гэта «наўмысныя дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Вядома, што Алесь Пушкін у дадзены момант знаходзіцца за мяжой.

Хроніка палітычнага пераследу 26 сакавіка 👉 bit.ly/2Pa0JCn

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
⚡️⚡️⚡️Больш за 130 судовых пасяджэнняў за дзень — затрыманыя на «Дзень Волі» атрымалі арышты ды штрафы.

Сёння адбыліся судовыя разгляды адміністрацыйных спраў тых, каго прэвентыўна затрымлівалі ў апошнія дні, а таксама затрыманых па ўсёй краіне на Дзень Волі.

📄«Вясне» вядома пра больш чым 130 судовых працэсаў. Арыштавана 120 чалавек на 2074 сутак (у сярэднім кожнаму «выпісвалі» ≈17 сутак). 12 чалавек атрымалі штрафаў на 1180 базавых велічыняў (у сярэднім па 98 базавых «на чалавека»).

👨‍⚖️«Рэкардсмен» дня суддзя Аляксандр Волк. Ён прысудзіў 105 сутак арышту і штраф у 70 базавых. Дарэчы, менавіта ён асудзіў Крысціну Малашэвіч на 15 сутак нібыта за пікет у БЧБ-шкарпэтках.

Вынікі судовых пасяджэнняў 👉 bit.ly/3tSjcCf

👀Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
Forwarded from Белсат
У кватэры журналісткі hrodna.life Ірыны Новік ідзе ператрус. Яна - сведка па справе Паўла Мажэйкі, якога абвінавачваюць у «рэабілітацыі нацызму».

На сувязь таксама не выходзіць галоўны рэдактар выдання Аляксей Шота.

Крыніца: @bajby
У актывіста Паўла Батуева з Салігорску ідзе ператрус. Падрабязнасці высвятляюцца.
Працягваем серыю публікацый, прысвечаных таму, як весці сябе пры затрыманні. Пачытайце, калі ласка, ды пакажыце сваім родным і блізкім. Беражыце сябе.

Затрыманне – непрыемны досвед, і мы спачуваем, калі табе давялося яго перажыць. Не панікуй і помні пра свае правы і абавязкі.

Частка 4. Ператрус і дагляд асабістых рэчаў

Асабісты ператрус павінен праводзіцца ў прысутнасці 2 панятых. Панятыя не могуць быць супрацоўнікамі міліцыі. Без пастановы і панятых могуць абшукваць, калі ёсць падставы падазраваць, што ў цябе ёсць зброя.

Дагляд рэчаў (не блытаць з ператрусам!) праводзіцца ў тваёй прысутнасці. Закон не абавязвае супрацоўнікаў міліцыі праводзіць дагляд рэчаў пры панятых, тым не менш, ты можаш гэта прапанаваць, каб пазбегнуць спрэчных сітуацый. Калі табе спрабуюць прыпісаць нешта, чаго не было ў тваіх рэчах, напішы пра гэта ў пратаколе ператрусу.

• У пратаколе асабістага ператрусу пазнач усе апісаныя рэчы як мага дакладней. Пішы інвентарны нумар тэлефона, калі ёсць манеты – намінал манет і іх колькасць, нататнікі, алоўкі – пазначай усё.

• Калі цябе абшукваюць без пастановы і панятых, не згаджайся, але не супраціўляйся.

* Іншыя вартыя парады пра тое, што рабіць, калі цябе прывезлі ў пастарунак, шукайце ў нашым боце @viasna_bot, а для таго, каб бот быў заўсёды пад рукой, раім яго ўсталяваць! Пра тое, для каго створаны бот і чым ён можа дапамагчы, чытайце ТУТ!

#viasna_bot
Працягваем серыю публікацый, прысвечаных таму, як весці сябе пры затрыманні. Пачытайце, калі ласка, ды пакажыце сваім родным і блізкім. Беражыце сябе.

Затрыманне – непрыемны досвед, і мы спачуваем, калі табе давялося яго перажыць. Не панікуй і помні пра свае правы і абавязкі.

Частка 5. Збіццё супрацоўнікамі міліцыі

• Калі гэта здарылася, трэба сабраць як мага больш доказаў для далейшага разбіральніцтва: калі гэта нехта бачыў_ла ці ехаў_ла з табой у аўтазаку, даведайся імя, прозвішча гэтага чалавека, нумар тэлефона. Звяжыся з ім/ёй потым і прасі быць сведкам_кай.

• Пасля дастаўлення ў аддзяленне адразу паведамі пра гэта дзяжурнаму ці супрацоўніку міліцыі, які цябе апытвае. Прасі ўсё адлюстраваць у пратаколе ці зрабі гэта самастойна ў графе заўваг. Папрасі даць накіраванне на судова-медыцынскую экспертызу.

• Папрасі таксама даць паперу і асадку для складання скаргі на імя пракурора. Скаргу перадай дзяжурнаму, каб ён яе зарэгістраваў і накіраваў пракурору.

• Калі цябе затрымаюць да суда ў ЦІП ці ІЧУ, паведамі супрацоўніку дадзенай установы аб тым, што ў цябе ёсць пабоі, патрабуй іх зафіксаваць.

• Калі неабходна, патрабуй выклікаць хуткую! Паўтарай сваю просьбу, калі яе не задаволяць адразу; зазвычай, выклікаюць не адразу.

• Калі
хуткая прыедзе, патрэбна, каб цябе забралі для абследавання. Сустрэнься з блізкім ці сябрам/сяброўкай, усё дэталёва распавядзі яму/ёй, каб той/тая пайшоў_ла ў пракуратуру і аформіла заяву аб збіцці.

* Іншыя вартыя парады пра тое, што рабіць, калі цябе прывезлі ў пастарунак, шукайце ў нашым боце @viasna_bot, а для таго, каб бот быў заўсёды пад рукой, раім яго ўсталяваць! Пра тое, для каго створаны бот і чым ён можа дапамагчы, чытайце ТУТ!

#viasna_bot
🥳Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!

30 сакавіка свой Дзень Народзінаў будуць сустракаць Віктар Барушка ды Дэвід Масціцкі.

Віктар — 32-гадовы прадпрымальнік, які пасля затрымання 12 дзён правёў у рэанімацыі БХМД і на судзе заявіў пра збіццё. Пасля маршу яго збілі з ног сілавікі - ён упаў разам з байцом АМАПу. У выніку апошні атрымаў пералом вялікай галёначнай косткі правай нагі. Віктару прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Дэвід — быў затрыманы 2 верасня па падазрэнні аб удзеле у масавых беспарадках 9 жніўня ў Пінску. У яго ёсць дзіця, якому няма яшчэ 1 года.

Адрасы для лістоў:
- СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Віктар Яўгеньевіч Барушка
- СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Дэвід Збігневіч Масціцкі.
❗️Нагадваем кантакты "Вясны" на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот: t.me/viasna_bot ці на гарачую лінію:
📞+375 44 734 45 51, +375 29 835 94 49
📱Тэлеграм 👉 t.me/ViasnaSOS, t.me/SosViasna

❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў "Вясны": t.me/help_people_belarus

📕Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах 👉 bit.ly/3fatNEj
Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску 👉 bit.ly/2QtTdT4
Затрымана рэдактарка партала TUT.BY Ганна Калтыгіна.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

👉👉👉Кантакты "Вясны" на выпадак затрымання