Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Па два з паловай гады гады калоніі прысудзіў суд актыўным удзельнікам акцыі пратэсту ў Жлобіне.

Суд Жлобінскага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука. 10 жніўня вечарам ў Жлобіне маладыя людзі сталі ў счэпку і разам з іншымі нанеслі удары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама кінулі камяні ў іх бок.

На судзе высветлілася, што прызнальныя паказанні яны давалі пад ціскам і запалохваннем. Андрэя Шаўчука, напрыклад, збівалі, прымушаючы даць на відэа неабходныя паказанні.

Суддзя Мікалай Сяргеевіч прызнаў усіх траіх вінаватымі па двух крымінальных артыкулах і абвясціў канчатковы прысуд: па два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2QpcGnX
⚡️Палітычны зняволены з Гродна Ілля Паланянкін на волі

Пра гэта “Вясне” паведаміла яго жонка. Ілля быў затрыманы за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Гродна 6 верасня. Да суда, які адбыўся ў сакавіку, ён быў пад вартай у гарадзенскай турме.

9 сакавіка быў вынесены прысуд па яго крымінальнай справе: Іллю прызналі вінаватым па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і па арт. 364 (Гвалт у дачыненні да міліцыі) і пакаралі 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (“хімія”).

Да моманту ўступлення прысуду ў сілу Ілля знаходзіцца дома. Ён выказвае падзяку ўсім людзям, якія дасылалі яму лісты і паштоўкі!🙌
Сябраў «Вясны» працягваюць дапытваць у якасці сведак па крымінальнай справе.

Намеснік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу, што вядома пра выклікі сябраў арганізацыі на допыты ў Следчы камітэт у якасці сведак па ўсіх рэгіёнах краіны. Пад пагрозай крымінальнай адказнасці за адмову ў дачы паказанняў ці за дачу ілжывых сведчанняў ад людзей спрабуюць атрымаць інфармацыю аб дзейнасці арганізацыі.

«Пры гэтым, як вынікае з афіцыйных каментароў Следчага камітэта і МУС, фактычна ўсе сябры арганізацыі падазраюцца ў тым, што яны нібыта праз “Вясну” ажыцяўлялі пад відам праваабарончай дзейнасці фінансаванне незаконных пратэстных акцый. У звязку з гэтым хацелася б нагадаць, што 27 артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе грамадзянам краіны права не сведчыць супраць сябе самога», — падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.

На працягу папярэдняга тыдня праваабаронцаў і валанцёраў «Вясны» з розных гарадоў Беларусі следчыя выклікаюць на допыты. Вядомы дзесятак такіх выпадкаў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2Ph4IN0
Палітвязню Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 2 месяцы.

Ён у няволі 270 дзён. Ні пра следчыя дзеянні з яго ўдзелам, ні пра пачатак суду па-ранейшаму ніякіх звестак няма, паведамляе @radiosvaboda.
Працягваецца суд над кіроўцам аўтадома «Страна для жизни» Аляксандрам Арановічам.

❗️Допыт палітвязня Арцёма Сакава з СІЗА-1 прайшоў без слухачоў. На папярэднім працэсе ягоны допыт быў павінен адбыцца праз Skype, аднак абвясцілі, што «немагчыма ўсталяваць сувязь з СІЗА-1, таму допыт адбудзецца на наступным судовым паседжанні». Але калі ўсе разышліся, сувязь з СІЗА-1 раптам з'явілася.
❗️У судзе вывучалі відэа з відэарэгістратараў. Яны зафіксавалі пачатак падзей, затрыманні Ціханоўскага і ягонай каманды, перавозку 29 траўня затрыманых у міліцэйскіх бусах. У матэрыялах справы больш за 80 кароткіх відэафайлаў, нарэзак, але амаль усе яны без гуку. Арановіч пракаментаваў іх: «Дык пакажыце ж нарэшце, што я здзейсніў, не па справе ўсё паказваеце!».
❗️На адным з відэа сілавік кажа калегу, што ў натоўпе бачыў Уладзіміра Кнігу — яшчэ аднаго абвінавачанага па «справе Ціханоўскага»: «Я яму лупануў канкрэтна».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3vN0Hkr
❗️Вольга Завадская і Міхаіл Беркас прызнаныя палітвязнямі.

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/2NE9Lqs

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
Як стала вядома, увечары 22 сакавіка, у Ваўкавыску супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў заняткаў "Мова нанова". Дакладная колькасць затрыманых і іх прозвішчы высвятляюцца. Вядома, што іх даставілі ў мясцовае РАУС. У чым прэтэнзіі міліцыянтаў – пакуль невядома, бо раней заняткі праходзілі без праблем і пытанняў з боку міліцыі.

"Мова нанова" – бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года.

Хроніка палітычнага пераследу 22 сакавіка 👉 bit.ly/3tC8wHE

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Таксама з'явілася інфармацыя, што затрыманы Ігар Варашкевіч з гурта "Крама", паведамляе @motolkohelp.

Upd. Музыка на свабодзе. Ён распавёў @euroradio, што пакінуў памяшканне незадоўга да таго, як пачаўся хапун.
📷 Фотафакт: як сёння ў судзе выглядалі пацярпелыя АМАПаўцы па справе сясцёр Міронцавых.

Нагадаем, дзяўчын абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу, у справе пяць пацярпелых АМАПаўцаў.

Як прайшло першае судовае пасяджэнне 👉 bit.ly/2QmhAlC
Ні на дзень не спыняюцца следчыя дзеянні ў дачыненні да сябраў “Вясны”: аўторак – не выключэнне.

Сёння следчымі будуць дапытаныя рэгіянальны прадстаўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” з Оршы Ігар Казмерчак і журналіст Алесь Сівы.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Агулам, за мінулы тыдзень былі дапытаныя больш за дзесяць сябраў “Вясны” з розных гарадоў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3lHGzvx
🥳Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!

26 сакавіка свой Дзень Народзінаў будзе сустракаць Дзяніс Марусевіч.

Дзяніс — спартсмен з Брэста. Ён майстар спорту па каратэ, рукапашным баі і армейскім рукапашным баі, быў членам нацыянальнай зборнай па каратэ. Да 13 ліпеня 2020 года служыў па кантракце ў 38-ай Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе.

Быў затрыманы 11 верасня ў межах крымінальнай справе аб масавых беспарадках 10 жніўня. Дзянісу інкрымінуецца тое, што ён нібыта кідаў кавалкі асфальту з натоўпу пратэстоўцаў у сілавікоў і нібыта замахнуўся нагой на міліцэйскую машыну.

Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
Акцыя ў падтрымку палітвязняў прайшла ў Жлобіне

Людзі сабраліся на пошце, каб адправіць палітвязням паштоўкі і грашовыя пераводы, піша "Салідарнасць"

— Збіраліся толькі мы, родныя, сустрэцца на пошце, адправіць сваім блізкім аднолькавыя вясновыя паштоўкі і грашовыя пераводы. Але прыйшло больш за 20 зусім незнаёмых людзей. Я пытаюся, чыя вы мама? Жанчына адказвае: нічыя, прыйшла падтрымаць. У мужчыны пытаюся, вы чыйсьці бацька, а ён кажа, што проста прыйшоў нам дапамагчы і прынёс грошы. Яшчэ адна жанчына проста ледзь не расплакалася, кажа, хацелася б не толькі ліст напісаць, але паехаць у СІЗА і абняць нашых хлопцаў, — распавяла мама палітвязня Аляксандра Французава Таццяна.

Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
Сёння пачынаецца суд над перакладчыцай Вольгай Калацкай.

Яе абвінавачваюць у тым, што нібыта падчас адной з акцый пратэсту яна ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка.

З патрабаваннем неадкладна вызваліць Вольгу выступіў Амерыканскі ПЭН і вядомая канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд.

Да затрымання Вольга Калацкая жыла ў Мінску з 89-гадовай маці, якой патрабуецца дагляд. Цяпер дапамагаць маці адгукнуліся сябры і вучні Вольгі.

Фота: @nashaniva
⚡️⚡️2900 рублёў за пікетаванне, "шляхам размяшчэння на шкле выявы герба Пагоня ў бел-чырвона-белай расфарбоўцы"

🎪18 сакавіка ўчастковы Першамайскага РУУСа прыйшоў дадому да Дар'і Пажытных і паведаміў, што на яе складзены пратакол па арт. 24.23 КаАП, згодна з якім, "16 сакавіка ў неўстаноўлены час, з мэтай выказвання сваіх палітычных інтарэсаў, правяла пікетаванне, шляхам размяшчэння на шкле выявы герба Пагоня ў бел-чырвона-белай расфарбоўцы".

22 сакавіка маці (!!!) чатырох дзяцей выклікалі ў РУУС да ўчастковага, дзе яе затрымалі і адразу павезлі ў суд Першамайскага раёна. Справу жанчыны разгледзеў суддзя Максім Трусевіч.

🕊На судзе Дар'я, даючы тлумачэнні, зачытала пастанову Савета Міністраў ад 14.05.2007, у якой пазначана, што герб Пагоня занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Такім чынам Дар'я абараняе свае суверэнныя правы, што з'яўляецца яе абавязкам як грамадзянкі краіны, што пацверджана артыкулам 57 Канстытуцыі.

Гэтак жа Дар'я нагадала, што КаАП не забараняе ўпрыгожваць сваю кватэру, тым больш сімволікай, якая афіцыйна зарэгістравана ў краіне.

Але вось на думку суддзі Трусевіча, герб Пагоня – гэта і ёсць БЧБ-сімволіка:
– Вершнік якога колеру на ім?
– Белы вершнік на чырвоным фоне.
– Якая гэта расфарбоўка атрымліваецца? Бел-чырвоная, правільна?
– Можна і так сказаць, але не бел-чырвона-белая.


У выніку, суддзя Максім Трусевіч палічыў, што віна Дар'і Пажытных даказаная і аштрафаваў яе на 2900 рублёў (100 базавых).
⚡️14 падсудных, 109 пацярпелых міліцыянтаў. Пачаўся суд па "масавых беспарадках" пасля выбараў у Пінску.

У Брэсце пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пацярпелымі па справе выступаюць 109 супрацоўнікаў міліцыі, большасці якіх прычыненыя шкоды, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.

❗️На судовы працэс пусцілі толькі сваякоў абвінавачаных і дзяржаўную прэсу – незалежныя журналісты і назіральнікі не змаглі патрапіць у залю.

Падрабязнасці гэтай справы 👉
bit.ly/2P2y55Y
Ператрусы ў Мазыры і Мастах, а таксама перавод Кацярыны Барысевіч у Жодзіна — што адбываецца ў Беларусі 23 сакавіка.

❗️
Палітзняволеную журналістку TUT.ВY Кацярыну Барысевіч перавялі з СІЗА на Валадарскага ў турму Жодзіна.
❗️У Мазыры адбываюцца ператрусы адразу ў некалькіх чалавек. Пакуль праваабаронцам вядома, што сілавікі прыйшлі да Валянціны Кулыба і Мікалая Карасёва. Канфіскаваныя электронныя прылады. Таксама ператрус адбываецца ў працаўніка Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Ігара Шуканава.
❗️Учора з санкцыі пракурора адбыўся ператрус у карэспандэнта «Газеты Слонімскай» у Мастах Язэпа Палубяткі. Міліцыянты паглядзелі паперы, кнігі, часопісы. Забралі сістэмны блок камп’ютара, мабільны тэлефон, сканер, фотаапарат. Верагодна Палубятку чакае адміністрацыйны суд.

Хроніка палітычнага пераследу 23 сакавіка 👉 bit.ly/3tKQBOZ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
«Справа Белгазпрамбанка»: палітвязень Віктар Бабарыка не прызнае віну і заявіў адвод складу суда.

Пасля месячнага перапынку аднавіўся суд над Віктарам Бабарыкам і топ-мэнэджарамі Белгазпрамбанка. Палітзняволены экс-прэтэндэнт у прэзідэнты не прызнаў віну і заявіў адвод суддзі Ігару Любавіцкаму.

Сёння падчас працэсу былому банкіру не далі выступіць з заявай, хоць такая магчымасьць прадугледжана законам. У сувязі з гэтым Віктар Бабарыка заявіў адвод суддзі.

«Вы не даяце мне выказаць свае думкі па сутнасці працэсу. Адпаведна, парушаеце маё права. У гэтай сітуацыі суд не можа лічыцца неперадузятым», — сказаў ён.

Напярэдадні абарона заяўляла, што Віктару Бабарыку знарок не даюць магчымасці даць паказанні раней за іншых фігурантаў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3lGSTMk
У Мінску сёння супрацоўнікі міліцыі затрымалі Кірыла Байрашэўскага. Папярэдне вядома, што ўвагу прыцягнуў б-ч-б флюгер на ягоным доме. Верагодна будзе складзены пратакол правапарушэння.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Сёння мы пачынаем серыю публікацый, у якіх збіраемся распавесці, як паводзіць сябе пры затрыманні.

Затрыманне – непрыемны досвед, і мы спачуваем, калі табе давялося яго перажыць. Не панікуй і помні пра свае правы і абавязкі.

Частка 1. Пратакол

• Пратакол трэба падпісаць! Кожную старонку. У пустых графах стаў прочыркі.

Лепш падпісаць пратакол, чым калі ў ім потым будзе стаяць пазнака "ад подпісу адмовіўся". Подпісам ты пацвярджаеш толькі факт азнаямлення, і ў цябе ёсць магчымасць пісьмова растлумачыць, што ты не згодзен з пратаколам.

• Вельмі важна: калі не згаджаешся са зместам пратакола, пакінь пра гэта тлумачэнне.

Пратакол можа быць тваім сябрам і дапамагчы на судзе, калі выкарыстоўваць яго для адлюстравання сваёй версіі падзей і ўносіць у яго ўсе парушэнні, якія дапусцілі супрацоўнікі міліцыі пры затрыманні, дастаўленні ў РУУС/РАУС і г. д. (не назваліся, не растлумачылі правы, не паведамілі падставы для затрымання, збілі, груба абыходзіліся, забралі тэлефон і г. д.).

Не хапае месца – прасі аркуш паперы, пранумаруй яго і працягвай пісаць там. Калі не згаджаешся з тым, што міліцыянер напісаў пра цябе ў пратаколе, то знайдзі адпаведны пункт і напішы з чым менавіта не згаджаешся і як было па тваёй версіі*.

Напрыклад, што лозунгаў ты не выкрыкваў_ла, а ішоў_ла зусім па процілеглай ад натоўпу вуліцы.
*няхай гэта не датычыцца неадпаведнасцяў у пратаколах (месца/час), бо гэта абавязак і хіба супрацоўнікаў. Пры іх выяўленні на судзе разгляд будзе перанесены для ліквідацыі недахопаў, а тэрмін у 2 месяцы далей будзе блізіцца да завяршэння.

Пры разглядзе справы суддзі любяць казаць, што ў пратаколе ніякіх заўваг не было з боку асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Не дапусці гэтага, калі табе ёсць што адзначыць!

• Пры складанні пратакола табе павінны растлумачыць правы і абавязкі.

Даць паперку з надрукаваным на ёй пералікам тваіх правоў і абавязкаў не раўняецца тлумачэнню правоў і абавязкаў. Па кожным са сваіх правоў ты можаш задаваць пытанні, удакладняць і прасіць больш дэталёва растлумачыць. Калі супрацоўнік адмовіў, абавязкова пішы пра гэта ў адмысловай графе пратакола.

• Патрабуй копіі пратаколаў (аб адміністрацыйным парушэнні права і аб затрыманні)!

Калі выдаць іх адмаўляюцца, таксама адзнач гэта ў пратаколах. Подпіс аб атрыманні пратаколаў стаў толькі пасля іх атрымання.

Паводле ч. 5 арт. 11.24 ПВКоАП фізічнай асобе, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс, копія пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні выдаецца пад распіску.

Паводле арт. 8.5 ПВКоАП Копія пратакола аб затрыманні выдаецца затрыманаму па яго просьбе.

* Іншыя вартыя парады пра тое, што рабіць, калі цябе прывезлі ў пастарунак, шукайце ў нашым боце @viasna_bot, а для таго, каб бот быў заўсёды пад рукой, раім яго ўсталяваць! Пра тое, для каго створаны бот і чым ён можа дапамагчы, чытайце ТУТ!

#viasna_bot