Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Падтрымайма падпіскай тг-канал валанцёрскай службы ПЦ "Вясна".

На канале вы даведаецеся пра асновы правоў чалавека, адміністрацыйнага і крымінальнага працэсаў, знойдзеце карысныя гайды па валанцёрскай дзейнасці і шмат чаго іншага. Далучайцеся!

@vsviasna
У Мінску за падзеі 9 жніўня судзяць палітвязня Дзяніса Чыкалёва.

Следства лічыць, што ён «ігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў, груба парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў розныя лозунгі і рухаўся ў „счэпцы“». Палітвязень віну не прызнае. Дзяніса ўтрымліваюць пад вартай ужо семь месяцаў.

Сёння на судзе дапытвалі сведкаў. Дзяржабвінавачанне асабліва цікавіла, чаму Дзяніс апрануты ў камуфляжную вопратку, чаму выязджаў за мяжу і навошта ён дома захоўвае керасін.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/30Io93L
Як стала вядома "Вясне", палітзняволеная Наталля Хершэ спыніла сваю галадоўку.

Яна галадала з 22 лютага.
Масавыя ператрусы і арышты ў Дзяржынску і верагоднае затрыманне дырэктара «Польскай школы» — што адбываецца ў Беларусі 12 сакавіка.

❗️Ператрусы і агляды прайшлі ў некалькіх актывістаў Дзяржынскага раёна. Ноччу ў сваёй кватэры быў затрыманы стваральнік некалькіх лакальных Telegram-чатаў. Агулам затрымалі не меньш за 9 чалавек.
❗️У Брэсце затрымалі абвінавачанага па "справе карагодаў" Дзмітрыя Буневіча. Гэта адзін з двух фігурантаў гэтай справы, каму дзяржабвінавачванне запрасіла пазбаўленне волі. Прысуд будзе абвешчаны 15 сакавіка, але сёння за Дзмітрыем прыехалі і павезлі ў СК.
❗️Па непацверджанай інфармацыі, затрымана дырэктар «Польскай школы» Ганна Панішава. Яна вярнулася ў Беларусь на наступны дзень пасля затрымання ў Брэсце сузаснавальніка арганізацыі па крымінальнай справе аб гераізацыі ваенных злачынцаў.

Хроніка палітычнага пераследу 12 сакавіка 👉 bit.ly/3exFlRW

Нагадваем пра наш тэлеграм-бот з карыснай інфармацыяй 👉 @viasna_bot. У ім ёсць магчымасць аператыўна паведаміць пра затрыманне.
⚡️За сцяг з Пагоняй на ровары арыштавалі на 15 сутак

Георгія Ляснеўскага раніцай 11 сакавіка затрымалі на вуліцы Радыяльнай у Мінску. Хлопец ехаў на працу на ровары, на які прымацаваў сцяг з Пагоняй. У Партызанскім РУУСе палічылі гэта пікетаваннем і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

Сёння на судзе Георгій патлумачыў, што лічыць герб Пагоня сімвалам гістарычнага мінулага – ВКЛ. І дадаў, што Пагоня — прадмет яго гонару і з'яўляецца зарэгістраванай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму ён не разумее, навошта атрымліваць дазвол на такое "масавае мерапрыемства".
Суддзю Партызанскага раёна Міхаіла Макарэвіча вельмі цікавіла, як на сцяг рэагавалі людзі. Сведка-міліцыянт Дзяніс Арэшкаў сцвярджае, што людзі ўсміхаліся і паказвалі жэсты, а гэта магло прывесці да парушэння грамадскага парадку🤷

🤡Дыялог адваката са сведкам-міліцыянтам:
- Як Ляснеўскі выказваў пратэст супраць дзейнай улады?
- Сцягам. Людзі, калі глядзяць, то разумеюць, што такім сцягам выказваюць падтрымку ў сувязі з падзеямі жніўня.
- Ведаеце, што гэта гісторыка-культурная каштоўнасць?
- Не ведаю.


Суддзя гэтак жа здзівіўся, чаму ровар бел-чырвоны, але Георгій яго паправіў: "Ён хутчэй вішнёвага колеру".

У выніку, суддзя Макарэвіч арыштаваў Ляснеўскага на 15 сутак.
❗️Яшчэ 6 чалавек прызнаныя палітвязнямі.

Гэта Кіра Баярэнка, Вольга Глушань, Валерый Мельнічук, Іван Дацышын і непаўнагадовыя Дзяніс Хазей і Сяргей Гацкевіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3rIEX6D

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
«Да панядзелка я дацягну». Працягнуўся суд над рок-музыкантам, які дзясяты дзень трымае «сухую» галадоўку

У Гродна працягнуўся суд над Ігарам Банцэрам. Сёння ён заявіў хадайніцтва, каб яго выпусцілі з-пад варты, аднак суддзя яго не задаволіла: «каб не схаваўся ад пераследу».

Сябры і сваякі Банцэра ў перапынку прасілі яго піць ваду і спыніць галадоўку, ён адказваў ім катэгарычна адмоўна.

У судзе абвясцілі перапынак да 18 сакавіка, бо на паседжанне не прыйшоў адзін са сведкаў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/30G0m4s
Шэсць гадоў калоніі — за падпал "апоркі".

У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале апорнага пункта. 42-гадовага бабруйчаніна прызналі вінаватым у падпале і хуліганстве і прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго таксама будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3co4iwu
Пачаўся суд над палітвязнем Дзмітрыем Кубаравым. Яго лічаць арганізатарам масавых беспарадкаў.

Хлопцу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Дзмітрыя абвінавачваюць у тым, што ён «заклікаў людзей да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках», а таксама «меў намеры вырабіць “кактэйль Молатава”».

Дзмітрый сваю віну не прызнаў. У ходзе допыту ён распавёў, што затрымлівалі яго вельмі жорства, да яго прымяняліся катаванні.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3vhNNdY
⚡️⚡️⚡️ У Гродне затрымалі журналіста Дзяніса Івашына.

Гэта адбылося прыкладна а 18-ай гадзіне. Паводле відавочцаў, журналіста затрымалі ў кватэры, дзе ён прыжывае. Перад гэтым да дому пад’ехаў сіні мікраўтобус, паведамляе БАЖ.
Хацелі правучыць кіроўцу, што напаў на чалавека з БЧБ-сцягам. Жыхарам Мінска пагражае да 10 гадоў зняволення.

У Мінску пачаўся працэс у дачыненні да двух менчукоў, якія, паводле версіі следства, хацелі адпомсціць кіроўцу BMW, які напаў на чалавека з БЧБ-сцягам.

Яны вырашылі пракалоць шыны яго аўтамабіля, аднак былі затрыманыя АМАПам на падыходзе да двара.

Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3lmcSA1
Палітвязня з Рэчыцы асудзілі на год і два месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі.

Уладзімір Міхалка ў раённай бальніцы і ў іншых грамадскіх месцах "у прысутнасці іншых грамадзян у славеснай форме выказваў абразы на адрас Лукашэнкі".

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3tezS6s
🥳Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!

16 сакавіка свой 28-ы Дзень Народзінаў будзе сустракаць Уладзіслаў Макавецкі.

Уладзіслаў — мастак па адукацыі, вядомы як аўтар 24-метровай драўлянай лыжкі, якую выразаў у Беразіне. Працаваў таксама ў цэнтры рамёстваў у Лёзне. Займаецца калекцыянаваннем і рэстаўрацыяй гістарычных артэфактаў.

Суд пакараў хлопца двума гадамі калоніі агульнага рэжыму за замахванне дубінкай на міліцыянера.

Адрас для лістоў: ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Сёння раніцай у Мінску на вуліцы Мірашнічэнкі былі затрыманыя некалькі чалавек.

Сярод іх: Дзямідава Алена Алегаўна, Астроўская Таццяна Сяргееўна, Чорнагрэбель Аксана Алегаўна, Сымановіч Сяргей.

Хроніка палітычнага пераследу 13 сакавіка 👉
bit.ly/3ldtHNt

Нагадваем пра наш тэлеграм-бот з карыснай інфармацыяй 👉 @viasna_bot. У ім ёсць магчымасць аператыўна паведаміць пра затрыманне.
⚡️ У Мінску затрыманая мастачка Лізавета Ганчарова.

Паведамляюць, што Лізавету затрымалі разам з татам.
Памёр праваабаронца Леанід Мархотка.

Ён быў сябрам рады Беларускага Хельсінкскага камітэта, а таксама прадстаўніком арганізацыі на Салігоршчыне, паведамляе "Наша Ніва".

Мархотка быў сярод заснавальнікаў Беларускага незалежнага прафсаюза, удзельнічаў у арганізацыі шахцёрскіх забастовак, першага маршу шахцёраў Салігорск—Мінск, удзельнічаў у перамовах з урадам у 1990-х гадах.
Жыхары Сеніцы правялі фотасесію салідарнасці з палітвязнямі.

— Мы не здадзімся пакуль рэпрэсіі працягваюцца, пакуль за кратамі сядзяць сумленныя людзі,паведамілі яны.

Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
У Музеі валуноў ва Уруччы падчас святкавання Масленіцы двое невядомых затрымалі чалавека і адвялі ў бус з брэсцкімі нумарамі, паведамляе @vybory_smotri.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Музеі валуноў ва Уруччы падчас святкавання Масленіцы двое невядомых затрымалі чалавека і адвялі ў бус з брэсцкімі нумарамі, паведамляе @vybory_smotri. Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Як стала вядома "Вясне", сёння на святкаванні Масленіцы ў Музеі валуноў ва Ўруччы былі затрыманыя не менш за 6 чалавек.

Сярод іх: Аляхновіч Наталля, Іода Ўлад, Кавалёва Ганна, Хіневіч Святлана, Сарока Зміцер і Сачыўка Зміцер.

Хроніка палітычнага пераследу 14 сакавіка 👉 bit.ly/3qMGZ4H