Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Тэлеграм-канал @lebiadziny паведамляе, што ў мікрараёне на плошчы паміж Пераможцаў 125 і 127 затрымалі каля 10-15 чалавек і прывезлі ў Цэнтральнае РУУС Мінска.

Калі вам вядомы прозвішчы затрыманых, паведамляйце нам ў бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
У Берасці вынесены прысуд за абразу супрацоўнікаў міліцыі.

Уладзіслава Яршова асудзілі да 2 гадоў "хатняй хіміі" за тое што ён з "напарнікам" расклейваў на жылых дамах улёткі, на якіх размяшчаліся фатаграфіі міліцыянтаў і тэксты, "якія супярэчаць агульначалавечай маралі", "выяўленыя ў непрыстойнай форме".

Акрамя таго мужчына павінен будзе выплаціць кожнаму з пяці "пацярпелых" міліцыянтаў па 1000 рублёў маральнай кампенсацыі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3cfsO2I
У Рэчыцы затрымалі ўдзельніка пратэстаў з асяроддзя футбольных заўзятараў.

29-гадовага жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава абвінавачваюць у арганізацыі групавых беспарадкаў, спалучаных з непадпарадкаваннем міліцыянтам.

«Падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Рэчыцы і Гомелі арганізаваў групавыя беспарадкі, спалучаныя з непадпарадкаваннем міліцыянтам».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2OHsku2
Палітвязень Ігар Лосік даслаў вельмі сумны ліст з СІЗА.

«Ілюзій не маю, думаю, будзе гадоў пяць, і там я і падохну. Няма ніякага ўжо жадання нічога рабіць, столькі ўсяго было зроблена, і ўсё марна, нічога ні на каго не ўплывае. Скажу шчыра, наўрад ці нешта зменіцца.

Усе сядуць, астатнія з'едуць або заціхарацца, Расія дапаможа з грашыма, і так на некалькі гадоў. Таму я вось думаю да гэтага проста неяк падрыхтавацца, таму што я стаміўся чакаць і спадзявацца на добрае, а ў адказ кожны тыдзень на працягу ўжо васьмі месяцаў толькі горш і горш.

І калі здаецца, што горш быць не можа, становіцца яшчэ горш, а ты ніяк на гэта не можаш паўплываць. Сумнавата, але так і будзе. Пакуль не бачу прычын іншых.

І не хачу, каб Даша на судзе бачыла і чула прысуд такі. Лепш бы проста расстралялі па-хуткаму, і ня бачыць гэта ўсё ».

Падтрымаць Ігара лістамі 👉 Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігар Аляксандравіч Лосік
Сяргею Ціханоўскаму прад'явілі канчатковае абвінавачанне па чатырох артыкулах.

❗️ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
❗️ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці);
❗️ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК);
❗️ч. 1 арт.342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Санкцыя найбольш цяжкага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3bARJif
Пракурор запрасіў 9,5 года калоніі для "тэрарыста" Вярбіцкага.

Івана
Вярбіцкага вінавацяць адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў.

Следства лічыць, што нібыта ён размясціў у Telegram паведамленні з заклікамі да пашкоджання «кактэйлямі Молатава» будынка КДБ і падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3es7KZu
Магілёўца асудзілі на 2 месяцы арышту за "палітычныя надпісы" на асфальце.

18-гадовы Сяргей Туруноў у адным са спальных раёнаў гораду ў разгар леташніх пратэстаў напісаў фарбай на асфальтавым пакрыцці і лесвіцы лічбы «З%» і «80%».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/30zDeVi
«Гэта дыскрымінацыя чыстай вады». Юрыст «Вясны» пракаментаваў магчымыя змены ў закон аб адвакатуры.

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў з'явіўшыйся ў інтэрнэце законапраект «Аб змене законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці», згодна з якім прапануецца забараніць адвакатам, якія працуюць індывідуальна, і адвакацкім бюро абараняць людзей, якія праходзяць паводле крымінальных і адміністрацыйных артыкулаў.

«Улады як заўсёды па-слановаму элегантныя: не, ніхто вакол не назаве гэта рэпрэсіямі — узяць і пазбавіць траціну адвакатаў часткі важных для іх і іх кліентаў паўнамоцтваў — калі тыя не адправяцца размяркоўвацца па юрыдычных кансультацыях. Дыскрымінацыя чыстай вады: ліцэнзіі аднолькавыя, аднолькавыя абавязкі, а правы — не; пры гэтым — ні адзінага рацыянальнага доваду на карысць такога адрознення».

Каментар Паўла Сапелкі цалкам 👉 bit.ly/30vP1nR
❗️Затрыманых на "Усходзе" судзілі пасля заканчэння 72-гадзіннага тэрміну. Адзін з мужчынаў заявіў, што на Акрэсціна спіць на падлозе каля батарэі

Мікіту Кісяля, Аляксея Касцялея і Канстанціна Францава затрымалі раніцай у нядзелю на вул. Каліноўскага. Іх адвезлі ў Першамайскі РУУС, дзе на ўсіх склалі пратаколы па арт.24.23 КаАП. Далей мужчын даставілі ў ІЧУ да суда. Раніцай 10 сакавіка ў іх скончваўся 72-гадзінны тэрмін. Суддзю Максіма Трусевіча гэта не стрымала, таму судзіў ён іх пасля абеду🤷

Са словаў мужчынаў, затрымлівалі іх людзі ў цывільным, збіўшы з ног аднаго з іх. Па іх словах, ніякіх масавых мерапрыемстваў побач не праходзіла, але па пратаколе ўсе яны прымалі ўдзел у пікетаванні.

Канстанцін распавёў суду, што вымушаны спаць на падлозе каля батарэі на Акрэсціна, бо ў камеры на чацвярых толькі два спальныя месцы. Матрацы і коўдру яны так і не атрымалі. Дома ў Францава застаўся кот, а сваякоў у яго няма.


У выніку, суддзя Максім Трусевіч асудзіў Кісяля, Касцялея і Францава на 15 сутак арышту.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судовымі працэсамі па адміністрацыйных і крымінальных справах.

Прысутнасць валанцёраў у судзе важна дзеля таго, каб сабраць поўную і дакладную інфармацыю пра сітуацыю на працэсах і пра вынікі судоў. Інфармацыя, сабраная падчас назірання, публікуецца на сайце "Вясны" і фіксуецца ў маніторынгавых анкетах для далейшай апрацоўкі.

Назіранне адбываецца па буднях з 9.00 да 18.00 у Мінску і іншых гарадах, дзе судзяць затрыманых. Магчыма назіраць толькі частку дня. Валанцёры прысутнічаюць на пасяджэннях і запаўняюць форму па інструкцыі, з якой вас азнаёмяць пасля запаўнення анкеты. Назіранне за судамі – валанцёрская праца і адпаведна не аплочваецца.

Каб далучыцца да назірання, калі ласка, запоўніце форму.
Як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Фотарэпартаж.

Сёння Следчы камітэт паведаміў, што завяршыў расследаванне вылучаных са "справы Ціханоўскага" 9 крымінальных справаў у дачыненні да 25 саўдзельнікаў. У Гродне цяпер у двух судах судзяць чатырох чалавек па "справе Ціханоўскага": Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кнігу, Яўгена Разнічэнку і Аляксандра Арановіча. Усіх затрымалі 29 траўня ў Гродне на выбарчым пікеце. За кратамі іх утрымліваюць ужо дзясяты месяц.

Распавядаем і паказваем, як судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага" 👉 bit.ly/3rD8COK
🥳Павіншуй палітвязня з Днём Народзінаў!

14 сакавіка свой 38-ы Дзень Народзінаў будзе сустракаць Цімур Рызапур.

Цімура асудзілі на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у "масавых беспарадках" увечары 10 жніўня ў Брэсце. 37-гадовы таксіст вяртаўся з працы дадому, калі яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў.

Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Цімур Набіевіч Рызапур.
Выклік студэнтаў «на размову» , затрыманні ў Мінску і ператрусы ў польскіх арганізацыях Берасця — што адбываецца ў Беларусі 11 сакавіка.

❗️У Полацкім дзяржаўным універсітэце выклікаюць на сустрэчу з прадстаўнікамі пракуратуры студэнтаў, якія прынялі ўдзел у запісы відэароліка, дзе яны пагалілся нагала ў знак салідарнасці са студэнтамі-палітвязнямі і ўсімі рэпрэсаванымі. У флэшмобе прынялі ўдзел чатыры студэнты і студэнткі, сярод якіх Аляксандра Бука і Ганна Багданава.
❗️У Мінску сёння затрымалі Іллю Гагіева і Георгія Ляснеўскага. Па якіх прычынах яны былі затрыманыя — высвятляецца.
❗️Пасля завядзення крымінальнай справы за гераізацыю вайсковых злачынцаў прайшлі ператрусы ў польскіх арганізацыях Берасця — «Берасцейскі форум польскіх лакальных ініцыятываў» і ТАА «Польская школа».

Хроніка палітычнага пераследу 11 сакавіка 👉 bit.ly/30uIsBU

Нагадваем пра наш тэлеграм-бот з карыснай інфармацыяй 👉 @viasna_bot. У ім ёсць магчымасць аператыўна паведаміць пра затрыманне.
За «скаты» пад фота міліцыянераў цяжарнай жанчыне прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі» і 2000 рублёў кампенсацыі.

Дар’я Захар пакінула каментар «скаты» пад запісам, у якім было размешчана два фотаздымкі супрацоўнікаў міліцыі з подпісам: «Гэта мы здзейснілі здушальны прыём супраць мірных грамадзянаў».

Старэйшы інспектар УУС Пружанскага райвыканкама Сяргей Каляда і участковы інспектар Тарасевіч, што былі на фотаздымках, палічылі каментар «абразлівым, які прыніжае іх гонар і годнасць».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3lhNATD
⚡️⚡️⚡️Палітвязень Сяргей Пятрухін парэзаў сабе вены

Прычына ў жудаснай антысанітарыі ў камеры, куды яго перавялі, і немагчымасць знаходжання з прысутным там кантынгентам.

Зараз стан яго задавальняючы.

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Уладзімір Шанцаў, кіраўнік абласной структуры партыі АГП у Магілёве.
"Пайшла дапамагчы параненым". У Мінску працягваецца суд над палітзняволенай Аляксандрай Патрасаевай.

Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 8 гадоў.

Аляксандра сваю віну не прызнае і кажа, што аказвала медыцынскую дапамогу людзям — апрацоўвала раны, давала абязбольвальныя.

Тры дні яна знаходзілася на Акрэсціна, дзе перажыла катаванні: збіццё, знявагі, абразы, яе пагражалі згвалтаваць. Па яе расказах, яе прымушалі распранацца, уставаць на расцяжку і пры гэтым без перыпынку збівалі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2Od2myR
За надпіс на плоце «СБ — с... бойцеся» мужчыну пакаралі годам "хіміі".

36-гадовага Юрыя Дрэка за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі «СБ — с... бойцеся» асудзілі да года "хіміі".

Пацярпелымі па справе праходзілі адразу 6 супрацоўнікаў выдавецкага дому «Беларусь сегодня».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3cqrn1k