Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Маладзечанца Віктара Таўгеня судзяць за тое, што ён "махаў рукамі, уключаў гучна музыку на магнітафоне, ствараў штучнае асвятленне ліхтарыкам" на акцыі пратэста 9 жніўня. Такія дзеянні следчыя кваліфікавалі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса - актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.

У судзе выступілі сведкі-міліцыянты
- Лозунгі " Жыве Беларусь!", "Міліцыя з народам" агрэсіўныя?
- Так, агрэсіўныя.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3u3tC2G
⚡️Праслухоўвалі тэлефон з сакавіка. У Мінску судзяць 18-гадовага палітвязня Красоўскага за пратэсты 10 жніўня

Суд Савецкага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы супраць актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага. Хлопца затрымалі першы раз 12 жніўня, тады сілавікі моцна збілі яго до стана інваліднага вазка. Другі раз Івана затрымалі напрыканцы верасня — ужо ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Потым справу Івана перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул — на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Івана абвінавачваюць у перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня на «Рызе», што пацягнула шкоду «Мінсктрансу» на суму больш за 5,6 тыс. рублёў.

На судзе стала вядома, што тэлефон хлопца праслухоўваўся яшчэ з 3 сакавіка 2020 года, менавіта тэлефонныя размовы з акцыі пратэсту і ляглі ў аснову абвінавачвання Івана. Справу палітвязня разглядае суддзя Марына Фёдарава.

“Вясна” з дапамогай валанцёраў і валанцёрак назірае за гэтым працэсам👉https://cutt.ly/Gk5GC22
⚡️⚡️⚡️Праваабаронцу «Вясны» Зміцера Салаўёва арыштавалі на 12 сутак. Барэльеф з Пагоняй на яго доме, які вісеў там 8 год, сёння палічылі пікетам

Падчас масавага нападу на праваабаронцаў і журналістаў 16 лютага быў затрыманы сябра Рады "Вясны" Зміцер Салаўёў. Тады ў ягоную кватэру раніцай ўварваліся супрацоўнікі АМАПу і ГУБАЗіКа. Яны без папярэджання выламалі яму дзверы. У кватэры праваабаронцы правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку. Таксама на Зміцера склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за пікітаванне: на яго доме ўбудаваны бетонны барэльеф з Пагоняй🤷 Восем год таму дом быў пабудаваны адразу з гэтым барэльефам, які нават не пафарбаваны.

Суддзя Мінскага раёна Анжаліка Казлова запытвала ў праваабаронцы, ці цікавіцца ён палітычнай сітуацыяй у краіне, ці ведае ён, што пратэсты праходзяць па гербам «Пагоня».

Для вынясення рашэння суддзі Мінскага раёна Анжаліке Казловай нават не спатрэбіўся перапынак. Рашэнне — 12 сутак арышту.
Forwarded from Белсат
У магілёўскага праваабаронцы і журналіста Алеся Буракова-старэйшага дома прайшоў ператрус.

Усё адбывалася ў межах следчых дзеянняў паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Чаму ператрус прайшоў сёння, а не 16 лютага, калі вобшукі былі па ўсёй краіне? Бо тады Алеся не было дома.

Крыніца: @belsat
🏠 У жыхара Паставаў Віталя Пахомчыка раніцай адбыўся ператрус у сувязі з крымінальнай справай за знявагу дэлегатаў УНС ад Пастаўскага раёна, якая нібыта была ў адной з сацыяльных сетак.

🐾 Раніцай у Оршы была затрыманая зооабаронца Алена Мірашнічэнка. Па папярэдняй інфармацыі, яе падазраюць у абразе супрацоўніка міліцыі яшчэ восенню. Чакаецца таксама і вобшук.

Расказваем пра палітычны пераслед у краіне 19 лютага 👉 bit.ly/3skDbc7
Суд над Катериной Борисевич и Артемом Сорокиным будет закрытым.
⚡️Палітвязень Міхаіл Жамчужны выйшаў на волю пасля 6 з паловай гадоў у калоніі

65-гадовага праваабаронцу і палітвязня Міхаіла Жамчужнага вызвалілі з Горацкай папраўчай калоніі № 9. Раніцай 19 лютага яго пасадзілі пад канвоем у прыгарадны цягнік з Горак на Воршу, паведамляе "Радыё Свабода".

У Горацкай папраўчай калоніі яго трымалі трымалі ад 13 ліпеня 2017 году, а наогул у калоніях строгага рэжыму Жамчужны прабыў шэсць з паловай гадоў. Адбываў пакаранне ў калоніях Навасадаў, Івацэвіч і Горак. Шмат часу ў Горацкай калоніі асуджаны правёў у штрафным ізалятары і памяшканні камэрнага тыпу нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі. Свае дзеянні, са словаў ягонага адваката, аргумэнтаваў жаданнем папярэдзіць пагрозу асабістай бяспецы, а таксама замахам на чалавечыя гонар і годнасць. Паводле яго, пагроза зыходзіла ад іншых асуджаных.

10 чэрвеня 2015 году Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у падбухторванні да наўмыснага выдавання звестак, якія складаюць службовую тайну, незаконным набыцці сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама ў даванні хабару. Праваабаронцы прызналі Жамчужнага палітычным зняволенным.
У судзе Савецкага раёна Мінска працягнуўся судовы працэс па справе сталічных байкераў.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 19 верасня каля ГЦ "Еўропа", калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць.

Учора апытвалі пацярпелых міліцыянтаў. Адзін з іх лічыць, што падсудныя здзейснілі злачынства супраць усёй праваахоўнай сістэмы.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3s7YYDD
⚡️Валанцёр штабу Бабарыкі Лявон Халатран атрымаў 2 гады «хіміі» (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову). Яго вызвалілі ў залі суда на перыяд абскарджання прысуду. У выпадку, калі пырсуд будзе пакінуты ў сіле і Лявон паедзе яго адбываць, ён зноў стане палітычным зняволеным.
👉https://cutt.ly/mlwawPj
⚡️Палітзняволенную Вольгу Паўлаву пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі". Над яе "апошнім словам" у залі суда плакалі

Падрабязнасці пра справу Вольгі і суд над ёй👉https://cutt.ly/ZlwHRVc
📄 Заява Рады Праваабарончага цэнтру "Вясна": Патрабуем неадкладнага вызвалення сябра Рады ПЦ “Вясна” Змітра Салаўёва і спынення рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцаў

Дзейнасць ПЦ “Вясна” носіць цалкам легітымныя мэты і з’яўляецца мірнай дзейнасцю па абароне правоў чалавека ў Беларусі, гарантаванай як Канстытуцыяй краіны, так і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека. Усялякі ціск і пераслед сябраў нашай арганізацыі за ажыцяўленне такой дзейнасці з’яўляецца палітычна матываваным пераследам, скіраваным на задушэнне і знішчэнне нашай арганізацыі.

Мы выказваем рашучы пратэст з нагоды чарговай хвалі рэпрэсій у дачыненні да сябраў арганізацыі і заяўляем, што не спынім сваёй праваабарончай дзейнасці ў абарону правоў нашых грамадзян.

Мы патрабуем неадкладна вызваліць з-пад варты сябра Рады ПЦ “Вясна” Змітра Салаўёва, сябраў нашай арганізацыі Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Леаніда Судаленку і Таццяну Ласіцу. Мы патрабуем спыніць рэпрэсіі ў краіне і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Тэкст заявы цалкам 👉 bit.ly/3qFaiqs
⚡️Палітвязня Івана Красоўскага асудзілі да трох гадоў "хіміі" і вызвалілі ў зале суда

Суд Савецкага раёна асудзіў 18-гадовага актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага на 3 гады абмежавання волі з накірованнем ва ўстанову папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі". Івана прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і абвінавацілі ў перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня на «Рызе», што пацягнула шкоду «Мінсктрансу» на суму больш за 5,6 тыс. рублёў.

На судзе стала вядома, што тэлефон хлопца праслухоўваўся яшчэ з 3 сакавіка 2020 года, менавіта тэлефонныя размовы з акцыі пратэсту і ляглі ў аснову абвінавачвання Івана👉https://cutt.ly/Hlw9IvW
⚡️За выбіты з рук супрацоўніцы міліцыі тэлефон гамяльчук Дзмітрый Цімашэнка атрымаў 2,5 гады калоніі. Таксама падсуднаму трэба будзе выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелай міліцыянтке 1000 рублёў.

👉https://cutt.ly/flw7zOS
Хвалюецеся за "Вясну"? Не хвалюйцеся - вясна прыйдзе! 🌿
А мы будзем упарта працаваць нягледзячы ні на што. 💪

📖Наша валанцёрская служба зрабіла дапаможнік па самастойнаму абскарджванню судовых пастаноў . Карыстайцеся, а калі будуць пытанні, пішыце нам на @zvarot96
Жыхара Маладзечна Віктара Таўгеня, якія на мясцовай акцыі 9 жніўня трымаў у руках музычную калонку, сёння асудзілі на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову ("хімія").

Адвакат і абвінавачаны лічаць, што падчас судовага працэсу не прагучала ніводнага доказа яго віны па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
👉https://cutt.ly/qlgv3jB
⚡️У Гомелі вынеслі суровыя прысуды па справе аб "кактейлях Молатава"

Непоўнагадовы Мікіта Залатароў атрымаў 5 гадоў выхаваўчай калоніі, Леанід Кавалёў - 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітрый Карнееў - 8 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Іх прызналі вінаватымі ў незаконным вырабе выбуховых рэчываў, гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі, удзеле ў масавых беспарадках, а Кавалёва — яшчэ і ў іх арганізацыі і ўцягванні непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства.
👉https://cutt.ly/AlgRFSm