Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️І яшчэ тры чалавекі сёння атрымалі па тры гады пазбаўлення волі

▪️Дэсантнік Руслан Акостка з Салігорска, які праз горад пранёс бел-чырвона-белы сцяг, атрымаў 3 гады калоніі👉https://spring96.org/be/news/101715

▪️Столькі ж атрымаў Аляксей Губіч з Гомеля. Хлопца абвінавацілі ў нанясенні ўдару па назе міліцыянта Шапавалава, ад якога той ўпаў. Калі на судзе высветлілася, што ў момант падзення Шапавалава Губіча побач не было, то раптам з'явіўся іншы "пацярпелы Іваноў", якога нібыта таксама ўдарыў Губіч. 👉https://cutt.ly/XkjlVEc

▪️Арцёма ісакава ў Віцебска асудзілі на 3 гады за распылены ў бок сілавікоў у цывільным газ👉https://cutt.ly/skjl5Db
⚡️Усіх супрацоўнікаў крамы Symbal.by адправілі на суткі

У судзе Савецкага раёна Мінска сёння нарэшце разглядзелі справы Анастасіі Трафімчык і Вольгі Ігнатовіч па двух пратаколах: арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.

Суддзя Марына Фёдарава прызнала вінаватай Насту ў непадпарадкаванні і пакарала яе 15-сутачным арыштам. Пратакол па арт.23.34 КаАП суддзя адправіла на дапрацоўку.

Суддзя Сяргей Шаціла паступіў такім жа чынам: 15 сутак за непадпарадкаванне, а пратакол па арт. 23.34 КаАП адправіў на дапрацоўку.

Учора стала вядома, што Мікіта Броўка і Ксенія Міклашэўская атрымалі па 20 сутак арышту па арт.23.34 і арт.23.4 КаАП.

Усе супрацоўнікі крамы знаходзяцца ў ізалятары з 30 студзеня.
⚡️Міліцыя правяла ператрус у жыхара Драгічына, кіроўцы-міжнародніка Аляксандра Камісарчука. Ён сам знаходзіўся ў рэйсе за мяжой у момант правядзення ператрусу. Падчас ператрусу дома была яго жонка.

Яна патлумачыла Аляксандру, што супрацоўнікі міліцыі прад'явілі санкцыю на ператрус. Супрацоўнікі цікавіліся, дзе Аляксандр Камісарчук, а таксама, дзе яго тэлефон.

Ператрус быў звязаны са справай Драгічынскага журналіста-палітвязня Сяргея Гардзіевіча, якому выстаўленае абвінавачванне ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

У доме Аляксандра Камісарчука канфіскавалі сістэмны блок кампутара, які належыць яго дзецям.

Аляксандр Камісарчук — былы супрацоўнік міліцыі, цяпер дальнабойнік, адміністратар Драгічынскага вайбер-чата і чатаў дальнабойнікаў. Пасля выбараў 13 жніўня яго затрымалі недалёка ад Драгічына і судзілі па двух пратаколах — за несанкцыянаваную акцыю і дробнае хуліганства. Камісарчук адбыў 25 сутак арышту. Па справе Драгічынскага журналіста Сяргея Гардзіевіча раней прайшлі ператрусы ў яго калег у Ганцавічах і Івацэвічах.

👉Ператрусы ў Беларусі: хроніка пераследу за 4 лютага
❗️+ 2 палітычных зняволеных у Беларусі. Гэта Стэфан Лазавік і Віктар Лосік.

▪️Стэфан Лазавік быў затрыманы 16 верасня 2020 г. па падазрэнні ў датычнасці да нанясення пратэстных надпісаў “Он проиграл и стал убивать. Скот уходи!” 12 жніўня 2020 г. на адным з прыпыначных пунктаў Горак. 26 лістапада суд Горацкага р-на прысудзіў Стэфана Лазавіка да 1 года пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію агульнага рэжыму. Хлопец быў назіральнікам падчас прэзідэнцкіх выбараў і актыўна ўдзельнічаў у поствыбарчых пратэстных акцыях.

▪️7 снежня 2020 г. у Хацежына Мінскага р-на быў затрыманы Віктар Лосік, які абвінавачаецца ў тым, што павесіў на мосце пудзілы з фотаздымкамі міністра ўнуртраных справаў і старшыні выбарчай камісіі Хацежанскага ўчастка для галасавання з надпісам “Не забудем, не простим!”, а таксама ў нанясенні выяваў з гербам “Пагоня” на збудаваннях і апорах маста. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Ён пад вартай у СІЗА Жодзіна.
👉https://cutt.ly/RkjMQol

⚡️Па стане на 04.02.2021 у Беларусі 226 палітвязняў
Forwarded from Вясна | Брэст
Стало известно расписание судебного заседания по делу Петрухина и Кабанова

Уголовное дело в отношении брестских блогеров будет рассматриваться в следующие дни:
- 11 февраля 14:30
- 16 февраля 10:00
- 19 февраля 10:00
- 23 февраля 10:00
Данное заседание пройдет в суде Октябрьского р-на Могилева, зал №113.

Петрухина Сергея обвиняют сразу по трем статьям Уголовного кодекса (ст.391, ч.1 ст.342, ст.369), а Кабанова Александра по двум (ч.1 ст.342, ст.369), сообщил адвокат Сергея.
⚡️4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму — прысуд мастаку за ўдзел у пратэстах 9-10 жніўня

Суд Ленінскага раёна Мінска сёння асудзіў 29-гадовага мастака Аляксандра Нурдзінава на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мінчаніна абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках).

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях 9-10 жніўня, блакаванні дарог, узвядзенні барыкад і ў тым, што ён "кідаў расліннасць з кветнікаў у супрацоўнікаў органаў унутраных справаў"👉https://cutt.ly/6klKSEL
⚡️Блогер Павел Спірын атрымаў 4,5 гады калоніі

Яго прызналі вінаватым ў частцы 1 артыкула 130 КК РБ — "Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці".

Як праходзіў суд над ім👉👉👉https://cutt.ly/cklCbjA
Каардынатару "Еўрапейскай Беларусі", палітвязню Яўгену Афнагелю прад'явілі яшчэ адно абвінавачванне - па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - "Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці".

Таксама яго вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК).
⚡️Менчука асудзілі на паўтары гады "хатняй хіміі" за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка з ГУБАЗіК

У судзе Фрунзенскага раёна вынеслі прысуд тэхніку-праграмісту Аляксею Мачалаву, абвінавачанаму па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча.
Суддзя Ала Бушава пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта столькі прасіў пракурор.👉https://cutt.ly/Wkl0kcz
“Цяжка даказваць што белае - гэта белае”. У Мінску судзяць айцішніка і палітвязня Андрэя Пазняка, якога збівалі ў ГУБАЗіК для дачы патрэбных паказанняў.

Андрэя вінавацяць па арт. 342 - Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак. Пракурор лічыць яго віну цалкам даказанай і патрабуе адправіць Пазняка ў калонію на 3 гады. Адвакаты звяртаюць увагу на грубейшыя працэсуальныя парушэнні падчас следства.

👉https://cutt.ly/QkzweUB
⚡️Дырэктар "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" Сяргей Драздоўскі і юрыст арганізацыі Алег Граблеўскі празнаныя палітычнымі зняволенымі.

Алега і Сяргея затрымалі 3 лютага. Вядома, што Алег Граблеўскі з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе і змешчаны ў ІЧУ на 72 гадзіны. Сяргей Драздоўскі, які таксама знаходзіцца ў статусе падазраванага, змешчаны пад хатні арышт з забаронай на выкарыстанне сродкаў камунікацыі. Адвакатамі Алега і Сяргея дадзены падпіскі аб неразгалошанні. Адпаведна, адсутнічае інфармацыя аб абставінах справы, іх затрымання і ўтрымання пад вартай.

Тэкст заявы праваабаронцаў👉https://cutt.ly/GkzjLmd

❗️Па стане на 05.02.2021 у Беларусі 228 палітвязняў
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
“Цяжка даказваць што белае - гэта белае”. У Мінску судзяць айцішніка і палітвязня Андрэя Пазняка, якога збівалі ў ГУБАЗіК для дачы патрэбных паказанняў. Андрэя вінавацяць па арт. 342 - Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.…
❗️upd. Палітвязняў ужо 227.

Андрэя Пазняка не пазбавілі волі, а прысудзілі 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Яго вызвалілі з пад варты ў залі суда.

Калі прысуд не атрымаецца абскардзіць, ён уступіць у законную сілу, і Андрэй паедзе яго адбываць - то зноў стане палітычным вязнем.
⚡️Двух жыхароў Жлобіна, якія выйшлі на пратэст пасля прэзідэнцкіх выбараў, сёння адправілі ў калонію.

Палітвязня Яўгена Каханоўскага (быў пад вартай да суда) і Дзмітрыя Гопту абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыі).

Яўген не прызнаў віну, на судзе ён казаў, што падчас следства яго прымусілі агаварыць сябе. Дзмітрый Гопта мае псіхічнае захворванне.

Каханоўскага прысудзілі да 3,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Гопту - да двух👉https://cutt.ly/1kzSjzd
Forwarded from MAYDAY.TEAM
У могилевской журналистки Алины Скребуновой – обыск

Журналистку Алину Скребунову и оператора Александра Сидоревского задержали в середине дня, когда они направлялись на оглашение приговора по делу бывшей могилевской чиновницы Ирины Жаббаровой.

Сидоревского продержали в Ленинском РОВД три часа, составив протокол по ст. 22.9 КоАП (обвинили в работе на иностранное СМИ без аккредитации).

После этого Сидоревского отпустили. В 17:15 сотрудники Ленинского РОВД Александр Томашов и Василий Корнеенко заявились в дом к журналистке Алине Скребуновой с обыском. Что именно хотят найти милиционеры – неизвестно.
"У той вечар адбылася трагедыя — гібель Тарайкоўскага". Судзяць палітвязня Рамана Канановіча за падзеі 10 жніўня на "Пушкінскай"

Суд Ленінскага раёна разглядае крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) супраць 24-гадовага палітзняволенага інжынера-праграміста Рамана Канановіча. Яго абвінавачваюць ва ўзвядзенні барыкад з дапамогай жалезнай агароджы ў ноч з 10 на 11 жніўня каля ст. м. "Пушкінская", дзе тады загінуў пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі.

Віну палітвязень не прызнае. Судовае следства над праграмістам заняла толькі дзве гадзіны. Раману Канановічу пагражае да 8 гадоў пазбаўленні волі. "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірае за гэтым судовым працэсам і распавядае пра акалічнасці гэтай справы👉👉👉https://cutt.ly/1kzDGEa
Актывістка Аліна Нагорная, якая з мужам Ігарам Случаком жыве ў вёсцы пад Рагачовым паведаміла зараз у сваім ФБ, што да іх у хату ломяцца міліцыянты. Імаверна, гэты чарговы візіт з-за бчб сцягам на іх хаце. Раней яна не раз паведамляла, што мясцовыя чыноўнікі і міліцыянты неаднаразова фатаграфавалі іх сцяг.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай актывістаў Валанцёрскай службы адсочаваў факты адміністрацыйнага пераследу ў студзені 2021 года: затрыманні на мірных акцыях пратэсту і за вывешаныя бела-чырвона-белыя сцягі на вокнах і іншую сімволіку, а таксама судовыя працэсы над пратэстоўцамі.
Распавядаем усё ў інфаграфіках🤓

Больш падрабязна можна даведацца па спасылцы: https://spring96.org/be/news/101760