Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў
Гэта Дзяніс Андрошчык, Ганна Васілюк, Раман Парфёнаў, Мікалай Пратасевіч, Арцём Басалай, Валерый Раўкоўскі, Анастасія Ільніцкая, Аляксандр Пратасюк, Аляксей Мартынаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/116441
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

У Мінску затрымалі начальніка змены адной з арганізацый
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама ў абразе дзейнай улады і міліцыянтаў у Telegram-чатах.
Як мы адзначалі раней, ГУБАЗіК мае два сцэнары ў дачыненні да затрыманых за палітыку беларусаў — калі чалавек шмат зарабляе, то яны пішуць «чаго яму не хапала ў жыцці», а калі не — то «як ён збіраўся змяняць краіну, калі не можа змяніць сваё жыццё». У гісторыі з гэтым затрыманнем быў абраны першы сцэнар — мужчыну прымусілі назваць свой заробак у амаль 4-5 тысяч рублёў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Набыў моц прысуд у дачыненні да 20 фігурантаў справы «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»
Паведамляецца, што судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда, з улікам меркавання прадстаўніка Генпракуратуры, пакінула апеляцыйныя скаргі абвінавачаных без задавальнення, а прысуд — без зменаў.
Нагадаем, прысуд па крымінальнай справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай» быў вынесены 1 ліпеня — 20 фігурантам прызначылі агулам 206,5 гадоў зняволення і вялікія штрафы.

❗️18 гадоў калоніі: мінчука асудзілі па трох палітычных артыкулах, а таксама за «згвалтаванне малалетняга»
У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме 29 жніўня асудзілі 35-гадовага Алега Вярцінскага. Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў:
• ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 361-3 (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу);
• ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы);
• ч. 3 арт. 167 (іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненых з ужываннем гвалту, у дачыненні да заведама малалетняга);
• ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі).
Прысуд вынес суддзя Аляксандр Рудэнка.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116446

У Клайпедзе адбудзецца сустрэча ў межах Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання
Чаму гэты дзень актуальны ў Літве, дзе няма смяротнага пакарання?
Прыходзьце 10 кастрычніка 2024 у 18:00 у сквер Рэпрэсаваных (Tremtinių skveras каля Daukanto g. 9), каб паразважаць разам, узгадаць прыклад Рыка Крыгера і нагадаць усім, што смяротнае пакаранне — гэта інструмент у руках дзяржавы, які можа прывесці да масавых забойстваў.
🌿Абмежаванне, мараторый, адмена: як Літва пазбавілася смяротнага пакарання
👀Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»

🌿10 кастрычніка — Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання
Пасля Другой сусветнай вайны сусветная супольнасць пераасэнсавала каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця і дэкларавала права на жыццё кожнага чалавека незалежна ад яго сацыяльнага статусу. У 1971 годзе Рэзалюцыя ААН стала першым крокам да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання.
Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая штогод прымяняе смяротнае пакаранне ў дачыненні да сваіх грамадзянаў.
Гэтым летам да смяротнага пакарання ў Беларусі быў асуджаны 29-гадовы супрацоўнік «Нямецкага Чырвонага крыжа» Рыка Крыгер. Пазней ён быў памілаваны Лукашэнкам.

У Мінску гукарэжысёра будуць судзіць за «абразу Лукашэнкі»
У судзе Савецкага раёна Мінска 22 кастрычніка будуць судзіць Дзмітрыя Фаміна. Яго абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі». Паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса яму пагражае да чатырох гадоў калоніі.
Вядома, што мужчына ўтрымліваецца ў СІЗА. Справу супраць дзеяча культуры будзе разглядаць Алена Жуковіч.

Forwarded from "Вясна" назірае
📍Кіраўніка Віцебскага рыэлтарскага агенцтва судзілі за "экстрэмізм"
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 9 кастрычніка адбыўся суд над кіраўніком рыэлтарскага агенцтва Барыса Аўлукава. Яго абвінавачвалі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік суда невядомы, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю». Справу разглядаў суддзя Уладзімір Царыкаў.
Аўлукаў шмат гадоў займаецца рыэлтарскай дзейнасцю і з'яўляецца дырэктарам віцебскага агенцтва «Персанальны рыэлтар Нерухомасць».

❗️Затрыманага на мяжы з Літвой беларуса будуць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах
Напрыканцы траўня дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне двух беларусаў на беларуска-літоўскай мяжы: адзін з іх быў абвешчаны ў міжнародны вышук і спрабаваў нелегальна трапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, а другі быў кіроўцам.
64-гадовы Аляксандр Судніковіч на «пакаяльным відэа» казаў, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з ухваленнем дзеянняў Андрэя Зельцэра, які загінуў падчас перастрэлкі супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком.
Цяпер Аляксандра абвінавачваюць паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Суд над ім распачнецца 1 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Яўген Хаткевіч.
Вядома, што Аляксандр доўгі час жыў у ЗША.

‼️Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў, якога летась моцна збілі ў ІЧУ
Аляксею Тамілаву было 52 гады. Ен не належаў да апазіцыйных партыяў або рухаў, але быў неабыякавым да жыцця Беларусі і роднага горада. Быў аматарам роднай мовы і культуры. Добрым сябрам і калегам.
У сакавіку 2023 года Тамілаў трапіў пад міліцэйскі «хапун», што праводзілі віцебскія сілавікі. У выніку апынуўся ў ІЧУ: у ягоным тэлефоне знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.
Падчас адбыцця арышту мужчыну моцна збілі ахоўнікі — ён трапіў у рэанімацыю з пнеўматраксам, зламанымі рэбрамі і пераломам калена. Усвядоміўшы наступствы, міліцыянты пачалі пагражаць Аляксею, што завядуць на яго крымінальную справу, калі ён надумае пісаць скаргу пра збіццё, піша «Віцебская Вясна».
Пасля нанесеных траўм здароўе Аляксея да канца не аднавілася.
🥀Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім мужчыны

У Глыбокім затрымалі як мінімум траіх чалавек
Сцвярджаецца, што ўсе яны ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. Паводле інфармацыі @mediazona_by, адзін з затрыманых падпісаны ў сацсетках як Віталь Жыла.
Як паведамлялася раней, па звестках @vicspring затрымана 12 чалавек, у тым ліку краязнаўца і даўні грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч. Частку затрыманых адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Сцвярджаецца, што ўсе яны ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. Паводле інфармацыі @mediazona_by, адзін з затрыманых падпісаны ў сацсетках як Віталь Жыла.
Як паведамлялася раней, па звестках @vicspring затрымана 12 чалавек, у тым ліку краязнаўца і даўні грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч. Частку затрыманых адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📍Запрашаем на адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя» ў Берліне!
Да канца кастрычніка на тэрыторыі Музея Штазі ў Берліне можна будзе наведаць арт-інсталяцыю «Нязломныя». Яна прысвечана пяці палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»: Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай, Андрэю Чапюка — якіх асудзілі на вялікія тэрміны за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў.
У пятніцу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё. Шчыра запрашаем!
🕟 11 кастрычніка, 16:30
📍 Stasi-Zentrale. Campus für Demokratie, Haus 22, Ruschestraße 103, 10365 Berlin
➡️ Больш інфармацыі: https://www.havemann-gesellschaft.de/veranstaltungen/241011-unbreakable/
______________________________
Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Раней праект быў прадстаўлены ў Вільні (Літва) і Познані (Польшча).

Мазыраніна ў закрытым рэжыме судзяць за каментары
У Гомельскім абласным судзе 10 кастрычніка распачаўся суд над Уладзімірам Гаўрыкавым. Яго абвінавачваюць адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
• ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
• ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыянальнай варожасці);
• ч. 1 і 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку);
• арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Звычайна, паводле такіх артыкулаў судзяць за каментары і допісы ў інтэрнэце. Уладзіміру пагражае да шасці гадоў зняволення.
Справа адразу разглядаецца ў закрытым рэжыме. Працэс вядзе Дзмітрый Казлоў.

🌿10 кастрычніка — Сусветны дзень псіхічнага здароўя
У апошнія гады праз падзеі ў нашай краіне мноства людзей сутыкнуліся з псіхалагічнымі праблемамі. Некаторыя з іх вострыя, некаторыя могуць прайсці самі па сабе. Як зразумець, калі патрабуецца дапамога спецыяліста, і як самастойна адсочваць свой псіхалагічны стан?
🔹Віды псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсій
🔹Як родным палітвязняў падрыхтавацца да спаткання ў месцы зняволення
🔹Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы
🔹Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турме
🔹Што казаць дзецям, бацькі якіх знаходзяцца ў турме
🔹Якія думкі, дзеянні і звычкі дапамагаюць дачакацца любімых
🔹Як дапамагчы дзіцяці перажыць траўматычную падзею
🔹Катаванні і жорсткае абыходжанне — розніца, наступствы і важнасць дакументавання
🔹Правілы аказання першай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з гвалтам і катаваннямі
🔹Як перажыць ізаляцыю ў адзіночнай камеры і падчас вымушаных уцёкаў
🔹Наступствы для псіхікі агрэсараў і саўдзельнікаў гвалту
🔹Як перажыць пачуццё віны, калі ты з'ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчуваеш
💔Таксама раім наш тэкст, дзе экс-палітзняволеныя распавялі пра сваё псіхічнае здароўе падчас зняволення, як яны падтрымлівалі сябе за кратамі і як яны аднаўляюцца пасля вызвалення.

У Рагачове за «лайкі» звольнілі з працы і судзяць дырэктара школы
У Рагачове звольнілі з працы дырэктара сярэдняй школы № 4 Аляксандра Лейкіна. Ён вядомы ў Рагачове не толькі як шматгадовы кіраўнік адукацыйнай установы, але і як краязнаўца. Мясцовая дзяржаўная газета шматкроць друкавала ягоныя краязнаўчыя матэрыялы пра гісторыю Рагачоўшчыны, піша «Гомельская Вясна».
На 10 кастрычніка ў судзе Рагачоўскага раёна было запланаванае пасяджэнне, на якім Аляксандра Самуілавіча планавалі судзіць паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Узначальваць судовы працэс павінна было суддзя Аксана Гусева.
Крыніца ў Рагачове паведаміла, што Лейкіна пераследуюць за тое, што ён ставіў «лайкі» пад нейкімі пастамі ў сацыяльных сетках і такім чынам нібыта распаўсюджваў інфармацыю, якая змяшчалася ў тых пастах.

Праваабаронцы зафіксавалі ў мінулым годзе 1153 пакаранні смерцю — у Еўропе не было ніводнага смяротнага пакарання
Пра справаздачу Amnesty International піша @byplradio.
113 краін і тэрыторый свету адмянілі смяротнае пакаранне за ўсе віды злачынстваў. Нядаўна да гэтай групы далучылася Замбія, дзе ў канцы 2022 года было абвешчана аб адмене смяротнага пакарання. Amnesty International зафіксаваў 1153 пакаранні смерцю ў мінулым годзе, на 31% больш, чым годам раней.
Колькасць людзей, пакараных смерцю за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, павялічылася, асабліва ў Іране і Саудаўскай Аравіі. Большасць пакаранняў адбываецца ў Кітаі, але ўлады гэтай краіны, як і ўрады В'етнама і Паўночнай Карэі, не раскрываюць інфармацыю на гэтую тэму, за выключэннем некаторых выпадкаў.
У Еўропе летась ніхто не быў пакараны смерцю. Адзіная краіна на кантыненце, якая на практыцы прымяняе смяротнае пакаранне, гэта Беларусь — апошняе вядомае пакаранне адбылося там у 2022 годзе.