❗️У Беларусі +6 новых палітвязняў
Гэта Аляксандр Тарасевіч, Наталля Буракоўская, Алеўтына Гудкова, Дзмітрый Мірскі, Дзмітрый Блашчаніца, Дзмітрый Фамін.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/116142
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

У бабруйскай папраўчай калоніі №2 прайшоў канцэрт мясцовага шансанье
У сеціве з'явіліся фатаграфіі з тэрыторыі калоніі, а @MAYDAYMog таксама апублікавала відэафрагмент канцэрта, на якім бачная актавая зала і зняволеныя.
На дадзены момант у ПК-2 утрымліваецца 71 палітзняволены.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Dissidentby: Некаторыя палітвязні выйшлі на волю па памілаванні, пры гэтым адмовіўшыся пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі
Як паведамляе @dissidentBY, іх выпусцілі без падпісанных прашэнняў.
Таксама ёсць выпадкі, калі людзей не выпускалі, нягледзячы на выкананыя ўмовы, а тых, хто адмаўляўся, саджалі ў ШІЗА на 15 сутак.
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю па памілаванні, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
Як паведамляе @dissidentBY, іх выпусцілі без падпісанных прашэнняў.
Таксама ёсць выпадкі, калі людзей не выпускалі, нягледзячы на выкананыя ўмовы, а тых, хто адмаўляўся, саджалі ў ШІЗА на 15 сутак.
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю па памілаванні, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Затрымалі беларуса, які 4 гады таму частаваў пратэстуючых дранікамі
«Пакаяльнае відэа» з мужчынам апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
Сцвярджаецца, што мужчына наведваў акцыі пратэсту, а таксама нібыта дасылаў у чат-бот інфармацыю аб перасоўванні вайсковай тэхнікі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Кнігі гісторыка Ігара Мельнікава патрапілі ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Гаворка пра кнігі «Адысея палешука», «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах», «На "мяжы цывілізацый". Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі».
Нагадаем, гісторыка Ігара Мельнікава 10 верасня будуць судзіць у Мінгарсудзе. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Таксама «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі Telegram-канал «Thule Signal / Алексей Лёвкин / Молоток из РДК», старонкі ў Facebook «БелАрусы в Германии» і «Андрей Воронин», старонкі ў Instagram «mhacak», «natalliakizeyeva», «freebelarus_eu», старонка ў «X» «Freedom postcards | Volnyja pashtouki», а таксама TikTok-акаунт «ostorojno_virus» і ягоны лагатып.

Чатырох чалавек асудзілі да калоніі за ўдзел у пратэстах у Бярозе ў 2020-м годзе
У судзе Бярозаўскага раёна 28 жніўня паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) вынеслі прысуд адразу чатыром мясцовым жыхарам.
Як піша @viasna_brest, за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Бярозе Сяргею Скробату, Аляксандру Малькову, Ігару Шыманчыку і Сяргею Гоўшу прызначылі ад 1 да 2 гадоў калоніі. Такі прысуд вынес Дзмітрый Кавалевіч.
У сакавіку сілавікі правялі рэйды ў Бярозе за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Тады паведамлялася пра затрыманне каля дзесяці чалавек. Так, у межах такога «хапуна» быў затрыманы і Сяргей Скробат — з ім было апублікавана «пакаяльнае відэа».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116146
📸На фота: 43-гадовы Сяргей Гоўша (злева) і 54-гадовы Аляксандр Малькоў (справа)

Пасля вяртання з-за мяжы затрымалі беларуску — у яе тэлефоне знайшлі «доказы ўдзелу ў пратэсце»
Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што дзяўчына была за мяжой некалькі гадоў.
На «пакаяльным відэа» яе прымусілі распавесці, як ёй было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна вандравала, таму яна «прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям'ю на нашай беларускай зямлі».
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманая — Кацярына Быстракова.
Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што дзяўчына была за мяжой некалькі гадоў.
На «пакаяльным відэа» яе прымусілі распавесці, як ёй было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна вандравала, таму яна «прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям'ю на нашай беларускай зямлі».
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманая — Кацярына Быстракова.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У верасні распачнецца суд над Інай Плахатнюк. Верагодна, судзіць яе будуць за салідарнасць з палітвязнямі
У Мінскім абласным судзе 12 верасня пачнуць судзіць Іну Плахатнюк паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Бачышча. Верагодна, судзіць жанчыну будуць за падтрымку палітвязняў.
«Вясна» знайшла жанчыну ў сацсетках, пра якую, верагодна, ідзе гаворка. Іне 49 гадоў, яна з Салігорску. Апошні «лайк» у Аднакласніках быў напачатку студзеня, якраз перад масавым рэйдам КДБ.
Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай, 9 з іх патрапілі пад суд
✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Арышты і канфіскацыя маёмасці палітычных: лік можа ісці на тысячы пакінуўшых краіну беларусаў
Усё часцей маёмасць асуджаных па пратэсных артыкулах беларусаў рэалізуецца з аўкцыёнаў на падставе судовых штрафаў і спагнанняў. Яшчэ болей выпадкаў, калі на жыллё, альбо іншую нерухомасць, аўтамабілі і бытавую тэхніку асуджаных аддзеламі прымусовага выканання ці іншымі дзяржаўнымі органамі накладаецца арышт.
Такія меры тычацца не толькі тых, хто быў зняволены ў Беларусі, але ў значнай частцы тых, хто з’ехаў ад пераследу з краіны і патрапіў пад працэдуру спецвытворчасці.
У бягучым годзе СК годзе анансаваў распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да асоб, якія бралі ўдзел у Дні Волі ў розных краінах за межамі Беларусі. Гэта значыць, што ўжо хутка «спецвытворчасць» закране тысячы пакінуўшых краіну беларусаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116150

Раней судзімага за «абразу Лукашэнкі» палачаніна зноў затрымалі
На «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца», што быў падпісаны ва «Укантакце» на экстрэмісцкія паблікі, але не ведаў пра іх статус, піша @vitebsk_info.
У канцы роліка мужчыну прымусілі сказаць: «Стоп экстрэмізм. ГУБАЗіК наперад».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца», што быў падпісаны ва «Укантакце» на экстрэмісцкія паблікі, але не ведаў пра іх статус, піша @vitebsk_info.
У канцы роліка мужчыну прымусілі сказаць: «Стоп экстрэмізм. ГУБАЗіК наперад».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Некамерцыйная арганізацыя ProWomen By паведаміла аб закрыцці з-за ціску
Пра гэта паведамляе «Медыязона» са спасылкай на сацсеткі ініцыятывы.
«Мы прынялі такое рашэнне, таму што сутыкнуліся з ціскам і нам важна, каб наша каманда, эксперткі і аўдыторыя заставаліся ў бяспецы», — пішуць прадстаўніцы НКА.
ProWomen By — некамерцыйная арганізацыя, асноўная мэта якой развіваць здольнасці і адкрываць новы патэнцыял у жанчынах Беларусі.

Forwarded from "Вясна" назірае
За "экстрэмізм" асудзілі байкера з Оршы
У судзе Аршанскага раёна і Оршы 29 жніўня асудзілі байкера Віктара Майстрэнку паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядала суддзя Іна Кохава, паведамляе @vitebsk_info. Вынік суда пакуль невядомы.
У судзе Аршанскага раёна і Оршы 29 жніўня асудзілі байкера Віктара Майстрэнку паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядала суддзя Іна Кохава, паведамляе @vitebsk_info. Вынік суда пакуль невядомы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Барысаўскі суд напачатку году ўнёс у «экстрэмісцкі спіс» верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі?»
Праваабаронцы заўважылі, што ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў у студзені быў дадзены шэраг кампазіцый.
Так, «экстрэмісцкай» стаў відэакліп і тэкст песні «Не быць скотам» гурта Ляпіс Трубяцкі. Нюанс у тым, што тэкст гэтай песні — верш класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы «Хто ты гэткі?». Ён быў упершыню апублікаваны 1 лютага 1908 года у газеце «Наша Ніва».
Таксама ў спіс дадалі:
• Тэкст песні «Не жадаю», яе магчымыя копіі, відэакліпы, вытворныя творы, якія змяшчаюць сэнс шукаемага твора;
• Тэкст песні «Лукашенко», яе магчымыя копіі, відэакліпы, вытворныя творы, якія змяшчаюць сэнс шукаемага твора;
• Тэкст песні «Уходи», яе магчымыя копіі, відэакліпы, вытворныя творы, якія змяшчаюць сэнс шукаемага твора.