У Беларусі працягваецца масавая ліквідацыя грамадскіх аб'яданняў
27 верасня ў Мінскім гарадскім судзе будуць разглядацца адразу тры позвы ўладаў аб ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў. Так, сёння вырашаецца пытанне аб ліквідацыі Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Культурны абмен», грамадскага аб'яднання «Спартыўны клуб ВМХ», Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва».
Паводле Lawtrend, kолькасць прымусова ліквідуемых некамерцыйных арганізацый складае на канец ліпеня 2024 года не менш за 1086 арганізацый.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🌏Дайджэст міжнародных навінаў пра абаронцаў правоў чалавека
Сітуацыя з правамі чалавека ў некаторых краінах на постсавецкай прасторы працягвае пагаршацца. Асабліва гэта заўважна ў Расіі, Азербайджане, Грузіі. «Вясна» прапануе падборку аб рэпрэсіях супраць праваабаронцаў, прадстаўнікоў незалежных СМІ іі грамадскіх актывістаў за жнівень.
🇦🇿Азербайджан: «справа Abzas Media», пераслед Анара Мамедлі і новыя палітвязні;
🇷🇺Расія: пераслед за антываенную пазіцыю;
🇬🇪Грузія: улады плануюць забараніць усе апазіцыйныя сілы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116113

❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

❗️У Брэсце адбыўся таемны суд за «шпіянаж»
Праваабаронцам стала вядома, што некалькі месяцаў таму ў Брэсцкім абласным судзе па артыкулах «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «шпіянаж» (арт. 358 КК) асудзілі Дзмітрыя Шлэтгауэра. Прысуд Дзмітрыю невядомы, але санкцыя апошняга артыкула прадугледжвае ад сямі да 15 гадоў зняволення.
Працэс па справе Шлэтгауэра праходзіў у закрытым рэжыме, на сайце Вярхоўнага суда ён не пазначаўся. Пра абставіны справы праваабаронцам нічога невядома.
Адзначым, што па артыкуле 358 Крымінальнага кодэкса ў Беларусі могуць судзіць толькі замежных грамадзян ці асобаў без грамадзянства. З 2020 года па палітычных справах за «шпіянаж» асудзілі трох чалавек — грамадзяніна Польшы Томаша Бярозу і ўкраінцаў Андрэя Шмая і Наталлю Захаранку, якую вызвалілі пазней па абмене.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116120
🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Дзмітрыя, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Мужчыну затрымалі за данаты «Палку Каліноўскага» і фонду BYSOL
На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што раней працаваў у прадстаўніцтве «Вольва Груп БЛР» і што ў 2020 годзе два разы выходзіў на мітынгі, а таксама 10 разоў заданаціў праз PayPal «Палку Каліноўскага» і фонду BYSOL.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы"
У судзе горада Жодзіна 12 чэрвеня адбыўся суд над палітвязнем Ягорам Ібрагімавым, асуджаным раней да чатырох гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Кацярына Якубіцкая. Вынік суда пакуль невядомы.
Ягор абскардзіў рашэнне суда. Разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім абласным судзе прызначаны на 10 верасня.Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116117

У Гродне затрымалі вядучага інжынера-тэхнолага аднаго з прадпрыемстваў горада
Ён нібыта наведваў паслявыбарчыя акцыі пратэсту (на адной з якіх быў затрыманы), распаўсюджваў пратэсныя лістоўкі ў сваім пад'ездзе, а таксама дасылаў у чат-бот «Nexta» інфармацыю пра перасоўванне ваеннай тэхнікі і інфармацыю са свайго прадпрыемства.
UPD. Затрыманы — Сяргей Таранаў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Ён нібыта наведваў паслявыбарчыя акцыі пратэсту (на адной з якіх быў затрыманы), распаўсюджваў пратэсныя лістоўкі ў сваім пад'ездзе, а таксама дасылаў у чат-бот «Nexta» інфармацыю пра перасоўванне ваеннай тэхнікі і інфармацыю са свайго прадпрыемства.
UPD. Затрыманы — Сяргей Таранаў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🇺🇳Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
Камітэт па правах людзей з інваліднасцю разгледзеў у Жэневе даклад уладаў Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. Чальцы Камітэту звярнулі ўвагу на закрыццё НДА, на перасоўванне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, на бежанцаў на мяжы з ЕС і на тое, чаму дыпмісіі не падаўжаюць пашпарты беларусам за мяжой.
У сваю чаргу прадстаўнікі дэлегацыі Беларусі (куды ўваходзілі чыноўнікі) заявілі, што выпадкаў адмовы ў дзяржрэгістрацыі арганізацыям па правах людзей з інваліднасцю ў Беларусі не было, людзі за выказванне сваіх меркаванняў і перакананняў не пераследуюцца, катаванні ў краіне не ўжываліся, а свае правы наўпрост можна адстаяць праз Качанаву.
«Вясна» паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам — і пра тое, якія адказы на іх былі атрыманыя.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116121

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У 15-тысячным Астраўцы «распаўсюд экстрэмізму» заняў другое месца сярод усіх правапарушэнняў у раёне за 2 тыдні
Мясцовая раёнка са спасылкай на РАУС адсправаздачылася аб колькасці правапарушэнняў у Астравецкім раёне з 12 па 25 жніўня.
Так, на першым месцы ДТЗ — зафіксавана 9 падобных выпадкаў. На другім месцы «падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы» — за 12 дзён было выяўлена 6 такіх выпадкаў.

Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:13 «Амаль што ўся інфармацыя па інваліднасці схавана». Вялікая гутарка з дырэктарам Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргеем Драздоўскім
33:39 Дзмітры Есяневіч — актор тэатра і кіно, які нядаўна быў эвакуяваны з Беларусі
43:40 Як у Беластоку прайшла чарговая акцы салідарнасці з палітвязнем Анджэем Пачобутам

Жыхара Брэста затрымалі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што 10 жніўня знаходзіўся на праезнай частцы праспекта Машэрава ў Брэсце разам з іншымі пратэстоўцамі, сярод якіх было двое ягоных знаёмых. Яны, паводле яго слоў, «ужо знаходзяцца пад следствам».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што 10 жніўня знаходзіўся на праезнай частцы праспекта Машэрава ў Брэсце разам з іншымі пратэстоўцамі, сярод якіх было двое ягоных знаёмых. Яны, паводле яго слоў, «ужо знаходзяцца пад следствам».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Супрацоўніка райвыканкаму сёння пачнуць судзіць па справе «Кадравага рэзерву для новай Беларусі»
У Віцебскім абласным судзе 28 жніўня распачнецца суд над 34-гадовым інспектарам сектара спорту і турызму Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксеем Кісялёвым. Па справе ініцыятывы «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-5 КК (праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці).
Адзначым, што гэта толькі другі суд у Беларусі паводле арт. 361-5 КК — гэты артыкул быў уведзены ў Крымінальны кодэкс толькі ў 2021 годзе. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Юрый Урбан.
Аляксея затрымалі 13 сакавіка — з ім знялі «пакаяльнае відэа». На камеру мужчыну казаў, што з'яўляецца «вучнем Кадравага рэзерву для новай Беларусі», і ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа. Аляксей працаваў інспектарам сектара спорту і турызму райвыканкама.
Падрабязнасці справы 👉 https://spring96.org/be/news/116040

У Бярозе распачаўся масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту
У судзе Бярозаўскага раёна 28 жніўня паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) пачынаюць судзіць адразу чатырох мясцовых жыхароў: Сяргея Скробата, Аляксандра Малькова, Ігара Шыманчыка, Сяргея Гоўшу.
У сакавіку 2024 года сілавікі правялі рэйды за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Тады паведамлялася пра затрыманне каля дзесяці чалавек. Так, у межах такога «хапуна» быў затрыманы і Сяргей Скробат — з ім было апублікавана «пакаяльнае відэа». Таксама вядома, што Ігар Шыманчык утрымліваецца пад вартай у СІЗА-7.
Справу супраць мужчын разглядае Дзмітрый Кавалевіч.
📸На фота: 43-гадовы Сяргей Гоўша (злева) і 54-гадовы Аляксандр Малькоў (справа)
✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

У Мінску судзяць Яніну Андраюк паводле трох крымінальных артыкулаў
У Мінскім гарадскім судзе 28 жніўня распачаўся суд над 44-гадовай Янінай Андраюк. Справу разглядае суддзя Тамара Унукевіч.
Яніну абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). У чым канкрэтна абвінавачваюць жанчыну, невядома.
23 студзеня КДБ уключыў Яніну ў спіс удзельнікаў чата «Трыэліт/БЧБ-Трыэліт», які прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

❗️Беларуса, якому Швецыя адмовіла ў прытулку, затрымалі на радзіме
Адзначаецца, што мужчына прыбыў у Швецыю з маці два гады таму. Прытулку яны папрасілі, бо «абое ўдзельнічалі ў шырокамаштабных акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году». Паводле інфармацыі выдання Sveriges Radio, у заявах на атрыманне міграцыйнага статусу гаворыцца, што ў Беларусі на маці і сына завялі крымінальную справу і «яны баяцца, што іх пасадзяць у турму».
Нягледзячы на гэта, іх прашэнні адхілілі.
Гэта адбылося яшчэ ў 2023 годзе, а на мінулым тыдні, як сцвярджаецца, мужчыну і ягоную маці дэпартавалі са Швецыі ў Беларусь. У публікацыі гаворыцца, што беларуса «арыштавалі проста на мяжы». Пра лёс жанчыны не паведамляецца.
Крыніца: Позірк

Стала вядома па якім артыкуле будуць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава
Як раней пісала «Наша Ніва», у гісторыка была неадназначная рэпутацыя ў прафесійных колах. Ён пачынаў з заходнерусізму, адтуль пераскочыў у паланафільства, але ўрэшце прыйшоў у падкрэсленую беларускасць.
Перад затрыманнем ён казаў, што рыхтуе кнігу пад назвай «Прыступіць да ліквідацыі». Па словах гісторыка, яна мусіла распавядаць пра «гісторыю барацьбы савецкіх міліцыянераў і чэкістаў супраць былых нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў…».
Апошняя актыўнасць Мельнікава ў інстаграме датуецца 21 студзеня, акурат напярэдадні рэйду на салідарных з палітвязнямі, які адбыўся з 23 па 24 студзеня — праўда, невядома, ці патрапіў ён у рэйд або так супала. Сутнасць абвінавачання невядомая.
Суд над Ігарам пачнецца 10 верасня ў Мінгарсудзе. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Судзіць Мельнікава будзе суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Forwarded from "Вясна" назірае
⚖️Супрацоўніцу сенненскай ЦРБ учора асудзілі за "распаўсюд экстрэмізму"
Вольга Васілёнак — кардыёлаг з Сянно. Яе імя да нядаўняга часу было пазначана ў раскладзе Сенненскай райбальніцы ў якасці загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення. Але зараз ім кіруе іншая жанчына ў статусе "выконваючай абавязкі". Верагодна, жанчыну ўжо звольнілі з працы, піша @vicspring.
Справу Вольгі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) 27 жніўня рзглядаў суд Віцебскага раёна. Вынік пакуль не вядомы.
Вольга Васілёнак — кардыёлаг з Сянно. Яе імя да нядаўняга часу было пазначана ў раскладзе Сенненскай райбальніцы ў якасці загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення. Але зараз ім кіруе іншая жанчына ў статусе "выконваючай абавязкі". Верагодна, жанчыну ўжо звольнілі з працы, піша @vicspring.
Справу Вольгі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) 27 жніўня рзглядаў суд Віцебскага раёна. Вынік пакуль не вядомы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Затрымалі адміністратарку дваровага чата
На «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што хадзіла на акцыі пратэсту ў 2020 годзе і адміністравала дваровы чат. Паводле яе, яшчэ ў 2022 годзе сілавікі затрымалі ўсіх адміністратараў гэтага чату, акрамя яе.
Што гэта за чат — невядома. На фотаздымках сілавікоў з кватэры затрыманай бачны сцяг з надпісам «Серебрянка».