Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📸«Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты

Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала каля 40 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons

«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
Грамадзянін Германіі Рыка Крыгер, асуджаны да расстрэлу, напісаў прашэнне аб памілаванні

Лукашэнка сабраў нараду з гэтай нагоды.

Сярод іншых, на ёй можна ўбачыць прапагандыстку Гладкую, якая асвятляла працэс на Крыгерам.

🔹Асуджаны да смяротнага пакарання немец Рыка Крыгер напісаў прашэнне аб памілаванні
Затрымалі былога супрацоўніка Беларускай Чыгункі

Сцвярджаецца што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, быў падпісаны на «экстрэмісцкія рэсурсы», а таксама дасылаў інфармацыю пра былых калег у чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
Затрымалі адміністратарку чата «Беларусы ў ЗША»

Паведамляецца, што ў чаце размяшчалі спасылкі на зборы для беларусаў, а сама затрыманая нібыта абражала прадстаўнікоў улады і сілавікоў.

У сацыяльных сетках жанчына падпісаная як Olga Vredinka. Вядома, што яна стала пражывае ў Нью-Ёрку.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
⚡️Лукашэнка памілаваў асуджанага да расстрэлу грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера

Пра гэта паведамляюць прапагандысты.

Нагадаем, у Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня 29-гадовага супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» Рыка Крыгера (Rico Krieger) асудзілі да смяротнага пакарання. У Беларусі яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх і асабліва цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289 КК). Грамадзянін Германіі не абскардзіў прысуд і ён набыў моц. 30 ліпеня стала вядома, што Рыка напісаў памілаванне на імя Лукашэнку.

🔹Лукашэнка памілаваў асуджанага да смяротнага пакарання немца Рыка Крыгера
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:26 На базе ЕГУ прайшла летняя школа «Лічбавая дэзінфармацыя і недэмакратычная палітыка»

4:27 Правы чалавека, рэпрэсіі, палітвязні і грамадзянская супольнасць. Кніжкі на такія тэмы можна знайсці ў «Чытальні», што месціцца ў Вільні

28:52 У Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з палітычным вязнем Анджэем Пачобутам.
Журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук

Заснавальніка і кіраўніка Беларускага расследавальніцкага цэнтра Станіслава Івашкевіча і аўтара відэапраграм медыяпраекта Сяргея Чалага ўнеслі ў базу вышуку расійскага МУС, піша @bajmedia.

Раней паведамлялася пра знаходжанне ў гэтай базе траіх былых супрацоўнікаў БРЦ, а цяпер журналістаў «Бюро Медыя».
Айцішніка з A1 пачынаюць судзіць за данаты — яму пагражае да 10 гадоў калоніі

Максіму Рэмезаву 43 гады. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на сеткавага інжынера. Пачынаў кар'еру на Мінскім электрамеханічным заводзе. Пасля працаваў праграмістам у розных фірмах — IBA і Netland. У 2022-м перайшоў на пасаду System architect у кампанію A1.

Таксама Максім захапляўся бегам. Ён удзельнічаў у аматарскіх чэмпіянатах па марафонскім бегу ў трыятлоне, дзе рэгулярна ўваходзіў у дзясятку найлепшых атлетаў, піша «Наша Ніва».

Суд над Максімам пачынаецца сёння, 31 ліпеня. Яго вінавацяць па двух артыкулах — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-2 КК) і «фінансаванне або іное матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Судзіць яго будзе суддзя Вікторыя Паляшчук.
Імаверна, колішняга пракурора Воранаўскага раёна судзяць за «распальванне варожасці»

Імя Віталя Валер'евіча Саўко з'явілася ў раскладзе судоў. Працэс ужо пачаўся ў Брэсцкім абласным судзе. Яго абвінавачваюць па трэцяй частцы артыкула 130 КК — «распальванне варожасці ці варажнечы». Віталя судзіць Дзмітрый Карасінскі.

Пракурору Саўко 33 гады. Родам ён з горада Дзятлава Гродзенскай вобласці. Пасля ён паехаў вучыцца ў Гродна і працаваць у пракуратуру. У 2022-2023 гадах мужчына выконваў абавязкі пракурора Воранаўскага раёна, пасля працаваў старшым пракурорам у адным з аддзелаў пракуратуры Гродзенскай вобласці.

«Наша Ніва» не знайшла сведчанняў таго, каб Саўко на сваёй пасадзе быў датычны да рэпрэсій.

Віталь актыўна даваў інтэрв'ю дзяржаўным медыя. Апошняе выйшла ў ліпені 2023-га, хоць раней яны публікавалі рэгулярна, раз на адзін-два месяцы. Сацсеткі мужчыны выдаленыя.

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Судзяць гродзенскага айцішніка, які нядаўна вярнуўся з Польшчы

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачынаюць судзіць 29-гадовага Дзмітрыя Глушчанку. Мужчына працаваў айцішнікам, яго затрымалі незўабаве пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы. На відэа яго затрымання трапіў супрацоўніка ГУБАЗіК, які на спіну начапіў сцяг СССР і георгіеўскую стужку.

Яго абвінавачваюць паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядае суддзя Уладзімір Пазняк.

Разам з Дзмітрыем судзяць Андрэя Карповіча. Падрабязнасці справы невядомыя.

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Дзмітрыя — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Затрымалі кухара мінскага рэстарана IL FORNO

На «пакаяльным відэа» мужчыну прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе, напісанні негатыўных каментароў, а таксама ў тым, што ён нібыта даслаў ініцыятыве «Чорная кніга Беларусі» інфармацыю пра свайго суседа-міліцыянта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — 35-гадовы Аляксей Пятроў.
🎨Дасылайце творы палітзняволеных у віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў

У мінулым траўні, напярэдадні Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі, Праваабарончы цэнтр «Вясна» запусціў сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя у СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі».

Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязняў важна і таму, што яны ёсць частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Мы пастараліся сабраць максімальную колькасць выяваў, але калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на viasna@spring96.org
У Брэсце затрымалі супрацоўніка «Гефеста»

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» рэсурсы, а ў 2020-ым годзе прымаў удзел у акцыях пратэсту — стаяў у счэпцы, а таксама выкрыкваў лозунгі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Сёння пачалі судзіць жлобінца па «народным» артыкуле

У судзе Жлобінскага раёна 31 ліпеня пачаўся судовы працэс супраць Данііла Дземідзенкі паводле ч. 1 арт. 342 КК за удзел у пратэсных акцыях. Справу разглядае суддзя Яўген Ерафееў, які вынес як мінімум 35 палітычна матываваных прысудаў.

Даніілу 24 гады. Апошні раз хлопей быў анлайн у канцы чэрвеня. Мяркуючы па ягоных сацсетках, Данііл вычыўся ў Жлобінскім тэхналагічным каледжы і цікавіцца аўтамабілямі.
У МЗС Германіі пракаментавалі памілаванне нямецкага грамадзяніна Рыка Крыгера, асуджанага да расстрэлу ў Беларусі

На ўрадавай прэс-канферэнцыі прэс-сакратар ведамства Себастыян Фішэр не стаў адказваць на многія пытанні журналістаў, аднак падкрэсліў, што нямецкі бок «імкнецца да таго, каб ён [грамадзянін ФРГ] вярнуўся як мага хутчэй», піша @dw_belarus.

«Я не хачу каментаваць, што заахвоціла спадара Лукашэнку памілаваць нямецкага грамадзяніна. Магу толькі сказаць, што гэтая навіна прынесла нам палёгку», — сказаў Фішэр.

На пытанне, ці звязанае памілаванне з магчымым абменам беларускіх ці расійскіх палітвязняў, прадстаўнік МЗС, як і раней, адказваць адмовіўся.

🔹Лукашэнка памілаваў асуджанага да смяротнага пакарання немца Рыка Крыгера
❗️У Беларусі +6 новых палітвязняў

Гэта Сяргей Харытановіч, Нэлі Алфёрава, Сяргей Лашчанка, Ігар Мезін, Уладзімір Нікіцін, Станіслаў Швайкоўскі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115885

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Камісія пры Мінюсце з'ездзіла ў ПК-22 «Ваўчыныя норы» і ЛПП-8. Палова «правяраючых» нідзе не згадваецца як сябры гэтай камісіі

Нагадаем, што грамадскія наглядальныя камісіі былі задуманы як непадкантрольныя ўладам камісіі, якія павінны правяраць турмы і калоніі (і такім чынам гарантаваць захаванне правоў асуджаных).

Ні ў ПК-22 (дзе па дадзеных «Вясны» ўтрымліваецца 63 палітвязні), ні ў ЛПП-8 ніякіх парушэнняў нібыта не выяўлена. Скаргаў ад змешчаных у калоніі і ЛПП таксама не паступіла.

Як адзначае @viasna_brest, 2 з 4 «правяраючых» нідзе не згадваюцца як члены грамадска-наглядальнай камісіі Брэсцкай вобласці. Па апошніх дадзеных ад Мінюста, у ГНК уваходзіць 7 чалавек, сярод іх Ларыса Істомава і Мікалай Хоміч (і вось іх можна заўважыць на фотасправаздачы з ПК-22).

Але таксама на фотасправаздачы прысутнічае Яўген Бялінскі (служыў у Брэсце 38-й брыгадзе ПДВ, а потым пайшоў у прарасійскую партыю «Саюз» і нават стаў у партыі рэгіянальным кіраўніком).
Мільённыя ўкраінскія Telegram-каналы і сайт з гісторыямі катаванняў беларусаў — чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

Сёння Міністэрства інфармацыі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сярод іншых, у яго трапіў сайт «Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі», а таксама вялікі шэраг матэрыялаў з яго, старонкі ў Instagram былога валейбаліста зборнай Беларусі Артура Удрыса і баскетбалісткі Алены Леўчанкі, фільм «Беларускi пасляваенны антысавецкi супрацiў 1944-1957 г.г.».

Акрамя таго, у спіс трапілі сайт і сацсеткі «Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый», мільённыя ўкраінскія Telegram-каналы «Всевидящее ОКО Украина | Новости» і «Труха Україна», а таксама больш за 50 розных рэлігійных відэа, старонак, кніг.

🔗Хроніка палітычнага пераследу